🔥 Дзень Адзінства Здаровага Беларуса. Пяць гадоў як мы прачнуліся ў сваім жаданні аб'яднацца супраць маразму і дзікунства, якія атачаюць нас у Беларусі і раз'ядноўваюць дзясяцігоддзямі. Нягледзячы на ўяўную перамогу цёмнага боку, тыя падзеі — незваротныя. Яны зарадзілі ў нас жаданне быць разам у вырашэнні самых складаных задач і пабудове нармальнай будучыні. Пабудове менавіта народам, а не бандай злачынцаў. Сёння мы скаваныя страхам ўнутры краіны, многія з нас не маюць магчымасці быць дома і ўздзейнічаць звонку на перамены ў Беларусі. Але нам ніхто не можа забараніць сабрацца ў выходныя са сваімі блізкімі ці дальнімі сваякамі, з цікавымі, сумленнымі і разважлівым знаёмымі, якія, як і вы, не паддаюцца прапагандзе і якім мы давяраем. Сесці за вялікім сталом дома, ля вогнішча на дачы, у ціхім месцы ля ракі. Ці правесьці анлайн сустрэчу па бяспечнай відэасувязі з нашымі роднымі за мяжой. І проста шчыра пагаварыць. Пра тое, што адбываецца ў краіне ўжо панад 30 гадоў. І асабліва апошнія пяць. Сустрэцца можна не толькі ў гэтыя выходныя — гэта можна зрабіць добрай традыцыяй, якая зноў разбудзіць нас і адкрые вочы на тое, што адчуванне рэальнасці і здаровы сэнс усё яшчэ жывыя ў нас. Нагадае, што мы зусім не адзінокія ў сваіх поглядах, насуперак тым наратывам, якія імкнуцца ўпіхнуць у нашы галовы захопнікі нашай краіны. Нагадае, што нас - большасць.
Няхай 9 жніўня стане стартам такога марафону нашага Адзінства. Не выдуманага ў падкантрольных рэжыму кабінетах, а рэальнага, па-сапраўднаму Народнага. І мы працягнем. Працягнем тое, што пачалі пяць гадоў таму. І абавязкова скончым, паклаўшы дарогу светламу перыяду беларускай гісторыі.
✊🔥 День Единства Здорового Беларуса. Пять лет, как мы попытались проснуться в своем единении против маразма и дичи, которая окружает нас в Беларуси и разобщает десятками лет. Несмотря на кажущуюся победу темной стороны, те события – безвозвратны, они посеяли в нас желание и важность быть вместе в решении самых сложных задач и строительстве нормального будущего страны. Строительства народом, а не бандой преступников. Сегодня мы скованы страхом внутри и невозможностью быть и действовать дома снаружи. Но нам никто не запретит собраться на этих выходных вместе с самыми близкими, дальними родственниками и здравыми знакомыми, в благоразумие и неподдаваемость пропаганде которых мы верим. Сесть за большим столом дома, у костра на даче, в тихом месте у реки на природе, онлайн с нашими родными за границей по безопасной видеосвязи. И просто откровенно поговорить. О том, что происходит в стране эти тридцать с лишним лет. И особенно – последние пять. И не только в эти выходные – это можно сделать хорошей регулярной традицией, которая вновь разбудит нас и откроет глаза на то, что реальность и здравый смысл все еще живы в нас. Напомнит, что мы совсем не одиноки в своих взглядах, как бы не старались вбить нам это в голову захватчики. Напомнит, что нас – большинство. Пускай 9 августа станет стартом такого марафона нашего Единства, не выдуманного в подконтрольных кабинетах, а реального, по-настоящему Народного. И мы продолжим. Продолжим то, что начали пять лет назад. И обязательно закончим. Начав светлый период беларусской истории.
✊☯ Беглый в Украину 📹yt 🥳tt 🕊ig 😎fb