Telegram Group Search
21 траўня — Дзень палітвязня ў Беларусі

Сёння ў Беларусі 1189 чалавек прызнаныя палітычнымі вязнямі (паводле дадзеных Праваабарончага цэнтра «Вясна»). Гэта людзі, чыя «віна» — сумленне, годнасць і любоў да сваёй краіны. Людзі, што цяпер за кратамі толькі таму, што марылі пра вольную і справядлівую Беларусь.

Сярод іх — наш калега і сябра, Васіль Веремейчык, чалец Каардынацыйнай рады трэцяга склікання. Яго выкралі з В’етнама і гвалтам даставілі ў Беларусь. Ён застаецца закладнікам рэжыму, які баіцца праўды і тых, хто яе нясе.

За кратамі таксама застаюцца сябры першага склікання Каардынацыйнай рады — Марыя Калеснікава, Максім Знак і іншыя. Усе яны былі асуджаныя на шматгадовыя тэрміны турмы за тое, што мірна абаранялі правы беларусаў і выступалі за перамены.

🕯️ Сёння мы выказваем сваю нязменную салідарнасць з усімі палітвязнямі і іх сем’ямі. Ваш боль — наш боль. Ваша мужнасць — наш гонар. І наша агульная мэта — каб ніводзін чалавек у Беларусі не сядзеў за свае перакананні.

Мы працягваем працаваць, змагацца і памятаць.

Беларусь будзе вольнай. І ўсе — вернуцца дадому!

📌 Далучайцеся і падтрымайце палітвязняў:

🔗 Спіс акцый:
tsikhanouskaya.org/be/news/112514
🔗 Гайд па падтрымцы з-за мяжы:
spring96.org/be/news/113422
🔗 Вялікі дайджэст дапамогі:
spring96.org/be/news/102872
🔗 Як яшчэ можна паўдзельнічаць:
prisonersday.info/#about
❗️Другою віцэ-спікеркай КР трэцяга склікання стала Лізавета Пракопчык!

Дэлегатка Каардынацыйнай Рады ад фракцыі «Моладзевы Наступ» Лізавета Пракопчык абраная другою віцэ-спікеркай КР.

У галасаванні ўдзельнічалі 47 з 77 дэлегатаў.

Лізавета Пракопчык атрымала 41 голас «за», пры 2 «супраць» і 4 «устрымаліся», што сведчыць пра высокі давер і падтрымку яе пазіцыі ды каштоўнасцяў.

Лізавета мае досвед у грамадскай дзейнасці і прадстаўляе інтарэсы моладзі.

Жадаем Лізавеце натхнення, мудрасці і сілы быць моцным голасам перамен!
Заява Каардынацыйнай Рады ў сувязі са знікненнем спікеркі Анжалікі Мельнікавай

Прынята заява, падрыхтаваная «Працоўнай групай па рэагаванні і маніторынгу ў сувязі са знікненнем спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай» і ініцыяваная групай делегатаў: Брухан, Халопіца, Паршанкоў, Рымашэўскі, Яна Латушка, Карпушонак

28 сакавіка 2025 года было заяўлена пра знікненне Анжалікі Мельнікавай, спікеркі Каардынацыйнай Рады Беларусі III склікання. Справа аб знікненні яе і яе дзяцей знаходзіцца на разглядзе ў праваахоўных органах Рэспублікі Польшча. З мэтай маніторынгу сітуацыі і забеспячэння аператыўнага рэагавання ў рамках Каардынацыйнай Рады была сфарміравана спецыяльная «Працоўная група для рэагавання і маніторынгу ў сувязі са знікненнем спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай». Усе міжнародныя партнёры былі своечасова праінфармаваныя пра сітуацыю. Прадугледжваецца рэгулярнае абнаўленне і распаўсюджванне інфармацыі ў адпаведнасці з дынамікай падзей.

Па стане на 20 мая 2025 года адсутнічаюць пацверджаныя звесткі аб месцазнаходжанні Анжалікі Мельнікавай. З-за недахопу доказаў і неадназначнасці наяўнай інфармацыі няма магчымасці дакладна вызначыць, што адбылося. Расследаванне працягваецца. Нацыянальная пракуратура Польшчы ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 189 Крымінальнага кодэкса Польшчы – «Незаконнае пазбаўленне волі».

Каардынацыйная Рада звяртае ўвагу на беспрэцэдэнтны ціск, пад якім працуюць сябры і сяброўкі КР: прадстаўнічы орган беларускага грамадства быў прызнаны рэжымам «экстрэмісцкім», супраць усяго скалада КР заведзеныя крымінальныя справы, працягваецца ціск на родных у Беларусі.

У той жа час Каардынацыйная Рада не здымае з сябе калектыўную адказнасць за тое, што адбываецца ў частцы невыканання пратаколаў бяспекі і недакладнасці ў працэсах кіравання фінансамі.

Каардынацыйная Рада заклікае ўсю дэмакратычную супольнасць Беларусі да аб’ектыўнасці ў ацэнках, просіць прыняць максімальныя меры асабістай бяспекі, засяродзіцца на мэтах і задачах беларускага дэмакратычнага руху і кансалідацыі намаганняў.

Разам з тым, Каардынацыйная Рада заклікае ўсіх беларусаў і беларусак, якім пагражае небяспека з боку рэжыму Лукашэнкі, ўстрымлівацца ад наведвання краін, урады каторых могуць выдаць палітычных апанентаў беларускаму рэжыму. Даведацца пра бяспеку наведвання і знаходжання ў любой краіне свету для беларусаў, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, можна на дадзеных рэсурсах:
1) https://safetravel.legin.info/
2) https://pashpart.org/travel.html

Каардынацыйная Рада працягвае сваю статутную дзейнасць і выконвае свае абавязкі перад народам Беларусі.

21 траўня 2025 года
На Агульным галасаванні КР Алана Гебрэмарыям (Моладзевы Наступ) абрана кіраўніцай Камісіі па сацыяльнай палітыцы.

За яе кандыдатуру прагаласавалі 37 дэпутатаў, супраць — 2, устрымаліся — 5. Кворум быў дасягнуты: 44 з 77 удзельнікаў прынялі ўдзел у галасаванні.

Гэта важны крок умацавання працы Каардынацыйнай Рады і развіцця сацыяльнага напрамка нашай агульнай справы. Жадаем Алане плённай і натхняльнай працы на карысць беларускага грамадства!

🎥 Запіс пасяджэння ад 22.05.2025 можна паглядзець
тут: https://youtu.be/q2rDB15IfQA
Фракцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» прыняла ўдзел у IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету

Фракцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» у Каардынацыйнай Радзе прыняла ўдзел у IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая адбылася ў Варшаве 23–25 траўня.

У канферэнцыі ўдзельнічалі лідар фракцыі Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан, таксама чальцы і чаліні фракцыі: Алег Кулеша, Юлія Гарачая, Яна Латушка, Юрась Губарэвіч, Рыта Гаціх, Аляксандра Ханевіч.

Падчас закрыцця канферэнцыі Павел Латушка падкрэсліў: «Давайце быць разам — менавіта гэта вельмі важна. Разам, бо ўсіх нас аб’ядноўвае тое, што мы — беларусы, што ў нас ёсць свая Бацькаўшчына — наша Радзіма, Беларусь. Я ганаруся тым, што я — беларус. Я ганаруся тым, што магу весці барацьбу за Беларусь. Я ведаю, што ніколі не здамся. Для нас важна незалежнасць нашай краіны, для нас важна дасягнуць адказнасці, адказнасці рэжыму за злачынствы, але важна і адказнасць за тую справу, якую мы робім усе разам».

Чалец нашай фракцыі Алег Кулеша выступіў на першай панэльнай дыскусіі «Сацыяльна-гуманітарная салідарнасць: як беларуская дыяспара падтрымлівае палітзняволеных і сем’і загінулых добраахвотнікаў», дзе распавёў пра дзейнасць Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да Волі».

Арцём Брухан і Павел Латушка прынялі ўдзел у сесіі бліц-пытанняў да палітыкаў.

Таксама чальцы і чаліні фракцыі бралі ўдзел у працы рабочых груп: «Культура, адукацыя і нацыянальная ідэнтычнасць», «Легалізацыя, мабільнасць, бяспека», «Аб’яднанне, развіццё дыяспары, узаемная дапамога», «Падтрымка палітычных зняволеных, рэпрэсаваных і дабраахвотнікаў».
Forwarded from Блёк Воля
Дэлегат Каардынацыйнай рады ад фракцыі "Воля", кіраўнік Камісіі КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы Аляксандр Клачко падчас IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету агучыў прадстаўніку фракцыі КР "Каманда Латушкі і Рух за свабоду", намесніку кіраўніка АПК, кіраўніку НАУ спадару Паўлу Латушка бачанне фракцыі "Воля" на працэсы, якія адбываюцца сёння ў КР.

Аляксандр Клачко абазначыў асноўныя стратэгічныя і тактычныя задачы, якія ставіць перад сабой фракцыя "Воля":

- падтрымка ветэранаў, добраахвотнікаў, рэалізацыя праекта беларускіх вайсковых падроздзелаў на тэрыторыі краін ЕЗ;

- рэалізацыя праекта Нацыянальнага пашпарта Беларусі, увядзенне паліграфа для адказных супрацоўнікаў і дэлегатаў КР.


Аляксандр звярнуў увагу спадара Паўла на адсутнасьць прадстаўніка фракцыі "Воля" ў дэлегацыях КР міжнароднага ўзроўня.
Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 27.05.2025

1) Справаздача камісій і Працоўнай групы КР, частка 1: даклады камісій і пастаяннай групы КР.
НФ

2) Слуханні кандыдатаў у дэлегацыю дэмсіл у ПАРЭ: прадстаўленне кандыдатаў.
Міжнародная камісія

3) Прэзентацыя і абмеркаванне праекта Заявы КР па парушэнні права на Свабоду сумлення ў Беларусі.

https://youtube.com/live/aV0K6dDotC4
Арцём Брухан: Буду рабіць усё, каб публічныя слуханні АПК прайшлі да канферэнцыі «Новая Беларусь»

Спікер Каардынацыйнай Рады, чалец фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Арцём Брухан у інтэрв'ю «Белсату» расказаў пра сваё бачанне развіцця Каардынацыйнай Рады, пра грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі, ролю дыяспары і іншае.

Пра ролю Каардынацыйнай Рады: чаму КР — важны палітычны інструмент?

«Давер [да Каардынацыйнай Рады] будзе расці, калі будзе празрыстасць. І мы будзем распавядаць людзям, як гэта ўсё адбываецца. Функцыя Каардынацыйнай Рады — прадстаўнічасць на парламентарным узроўні. Напрыклад, дэлегацыя Каардынацыйнай рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Чаму гэта важна? Там няма палаткі! Там сёння не Ігар Сяргеенка ці Вадзім Гігін, а прадстаўнікі КР. Там не кішэнная партыя Гайдукевіча ці яшчэ кагосьці, а фракцыі КР. Тое самае — Кангрэс мясцовага самакіравання. Там няма чыноўнікаў, прызначаных Лукашэнкам, а абраныя людзі».

Другая віцэ-спікерка: навошта ўведзена новая пасада ў КР?

«Забеспячэнне большай інклюзіўнасці і прадстаўнічасці ў кіраўніцтве КР. Было прапанавана, каб віцэ-спікеры і спікер былі з розных фракцыяў. І так сталася. Цяпер у кіраўніцтве будуць, як мінімум, прадстаўнікі трох фракцыяў. Гэта падвышае інклюзіўнасць, прадстаўнічасць і заангажаванасць гэтых фракцыяў у працу Каардынацыйнай рады. І я сыходзіў са стратэгічных падыходаў да КР. Не з асабістых інтарэсаў ці інтарэсаў фракцыі, а — самога інстытуту.

Бо я лічу яго вельмі важным інстытутам дэмакратычных сілаў, таму што ён мае такую вельмі важную рэч, як аднаўляльнасць праз выбары. Гэта адзіны зараз інстытут дэмакратычных сілаў, і не толькі дэмакратычных, а ўвогуле беларускіх, які абіраецца грамадзянамі на адкрытых прамых выбарах».

Пра слуханні АПК: ці адбудуцца яны сёлета?

«Гэта адзін з пунктаў маёй праграмы. Публічныя слуханні АПК патрэбныя. І я буду рабіць усё, каб яны прайшлі яшчэ да канферэнцыі "Новая Беларусь", якая мае адбыцца ў жніўні».

Пра палітвязняў: хто можа паўлпываць на працэс вызвалення?

«Я лічу, што Еўрасаюз таксама можа ўплываць на гэты працэс. Так, амерыканская адміністрацыя робіць хуткія крокі, але давайце шчыра казаць — гэтыя крокі базуюцца на інтарэсах Амерыкі, на грамадзянах ЗША. Ці будзе ў іх інтарэс вызваліць усіх беларускі палітвязняў? Гэта пытанне. Між тым, ЕС даволі выразна артыкулюе, што ўсе беларускія палітвязні — гэта каштоўнасць, і трэба, каб яны былі вызваленыя.

Калі б Лукашэнка сапраўды хацеў паляпшэння стасункаў, ён бы слаў не паўнамёкі, не паўсігналы, а выпусціў бы адразу, скажам, 500 чалавек, спыніў бы рэпрэсіі і міграцыйны крызіс на мяжы з ЕС. Вось гэта быў бы зразумелы знак. А такія паўнамёкі не счытваюцца захадам. Таму што ім зроблена вельмі шмат дрэнных рэчаў, і паўкрокамі іх не перакрыеш».


Поўная версія інтэрв'ю — на сайце «Белсата»: https://belsat.eu/86935407/bruhan-interviu
Forwarded from Блёк Воля
Беларусы замежжа здольныя ствараць буйныя батальёны.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання, якое выявіла высокі патэнцыял сярод беларусаў замежжа ва ўдзеле ў нацыянальных баявых падраздзяленнях.

Апытанне праводзілася з мэтай выявіць колькасць беларусаў, гатовых праходзіць вайсковую службу на кантрактнай аснове ў краінах НАТА ў складзе беларускіх нацыянальных вайсковых падраздзяленняў, калі такія будуць створаны. Вынікі праведзенага апытання пераўзышлі чаканні яго арганізатараў.

Ахоп аўдыторыі, якая атрымала звесткі пра магчымасць прайсці апытанне пасродкам гугл-формы, арганізатары ацэньваюць у колькасці прыкладна 30 тысяч чалавек. З іх 26 тысяч з’яўляюцца карыстальнікамі платформы SVAE, якія не пражываюць у Беларусі.

Удзел у апытанцы прынялі 590 чалавек, з якіх зацікаўленасць ва ўдзеле ў нацыянальных баявых падраздзяленнях выказалі больш за 500, палова з якіх выразіла адназначную гатоўнасць.

Апытанне праводзілася ва ўмовах высокай небяспекі для яго ўдзельнікаў. Назіраўся высокі ўзровень недаверу і падазрэнняў на правакацыю з боку спецслужбаў. Акрамя таго, апытанне праводзілася без дастатковай канкрэтыкі, што таксама змяншала колькасць ахвочых адказаць на пытанні. Высновы ўлічваюць і той фактар, што прыкладна палова апытаных з’яўляюцца жанчынамі, сярод якіх мілітарная дзейнасць дзейнасць з’яўляецца істотна менш прывабнай.

З улікам гэтых і іншых негатыўных фактараў, атрыманыя лічбы дэманструюць істотны патэнцыял беларусаў замежжа стварыць беларускія нацыянальныя ўзброеныя падраздзяленні і атрымаць вайсковы досвед па стандартах НАТА.

=Камісія КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы=
🇪🇺Вынікі выбараў чальца дэлегацыі Каардынацыйнай рады ў ПАРЭ

27 траўня адбыліся слуханні Каардынацыйнай Рады па пытанню абрання шостага прадстаўніка ў склад дэлегацыі КР у Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы.

Свае кандыдатуры вылучылі тры сяброўкі КР з розных фракцый.
Па выніках галасавання ў склад дэлегацыі абрана Вольга Карпушонак (фракцыя «Хопіць Баяцца»), а месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца — Вольга Карпушонак (фракцыя «Хопіць Баяцца»)
2 месца — Рыта Гаціх (фракцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"»)
3 месца — Таццяна Хоміч (фракцыя «Беларусы»)

Сакратаркай дэлегацыі абрана Ксенія Луцкіна.

Такім чынам, дэмакратычныя сілы у ПАРЭ прадстаўляюць:
Аляксандра Мамаева (кіраўніца дэлегацыі), Павел Латушка, Павел Церашковіч, Маргарыта Ворыхава, Валеры Мацкевіч і Вольга Карпушонак.
2025/05/30 18:48:25
Back to Top
HTML Embed Code: