Якія асноўныя высновы зрабіў з апошняй апытанкі Chatham House сацыёлаг Рыгор Астапеня? Некалькі цытат даследчыца:
Пра вызваленне палітвязняў ведае пераважная большасць; часцей падтрымліваюць, пры гэтым прыхільнікі Лукашэнкі падзяліліся ў меркаваннях прыкладна напалам.
Замерылі і стаўленне да масавага прыезду пакістанцаў. Самая звычайна талерантная прадэмакратычная група ў гэтым пытанні аказалася найменш талерантнай.
Шмат хто дэкларуе, што мала ведае пра дэталі ваеннага супрацоўніцтва з Расіяй: толькі каля траціны ведаюць пра планы размяшчэння комплексу «Арэшнік» і тактычнай ядзернай зброі.
Пры гэтым падтрымка размяшчэння ядзернай зброі прыкметна вырасла, хоць большасць — 56% — усё яшчэ выступае супраць.
Падтрымка вайны — 27%, самая жыццесцвярджальная лічба, якую можна ўявіць у сённяшніх умовах.
Пра вызваленне палітвязняў ведае пераважная большасць; часцей падтрымліваюць, пры гэтым прыхільнікі Лукашэнкі падзяліліся ў меркаваннях прыкладна напалам.
Замерылі і стаўленне да масавага прыезду пакістанцаў. Самая звычайна талерантная прадэмакратычная група ў гэтым пытанні аказалася найменш талерантнай.
Шмат хто дэкларуе, што мала ведае пра дэталі ваеннага супрацоўніцтва з Расіяй: толькі каля траціны ведаюць пра планы размяшчэння комплексу «Арэшнік» і тактычнай ядзернай зброі.
Пры гэтым падтрымка размяшчэння ядзернай зброі прыкметна вырасла, хоць большасць — 56% — усё яшчэ выступае супраць.
У сферы знешнепалітычных арыентацый, як і раней, змагаюцца дзве лініі: нейтралітэт і арыентацыя на Расію. Далучэнне да ЕС падтрымліваюць 15% — у сённяшніх абставінах пры сённяшняй палітыцы гэта можна назваць нават поспехам.
🤡20🔥7❤5💩5👍1🥴1
Зяць Трампа з беларускімі каранямі ўдзельнічае ў перамовах з Пуціным. Проста цяпер Джарэд Кушнер разам са Стывам Уіткафам знаходзіцца ў Маскве, дзе яны будуць абмяркоўваць мірны план.
Кушнер расказваў, што яго продкі, беларускія яўрэі, жылі ў Навагрудку. Яго бабуля была сярод тых яўрэяў, якія падчас нямецкай акупацыі здолелі ўцячы з гета праз падземны ход. Яна была ў партызанскім атрадзе, сустрэла там свайго мужа, які ўцёк з працоўнага лагера.
Пасля вайны яны выехалі на Захад.
Кушнер — муж дачкі амерыканскага прэзідэнта Іванкі Трамп. Як прадстаўнік ЗША ён удзельнічаў і ва ўрэгуляванні вайны Ізраіля ў Газе.

🤡12👍7😁5💩5🔥3🤮2❤1🤔1
1984 — і мы цяпер не пра раман Джорджа Оруэла. Гэта літаральнае адлюстраванне сітуацыі ў Беларусі.
Як мінімум столькі беларускіх грамадскіх аб'яднанняў, установаў, асацыяцый ці фондаў ліквідаваныя ці знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі з 2020-га, паведамляе Lawtrend.
Цяпер за кратамі знаходзяцца не менш за 5 прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый, дзясяткі прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, рэлігійных арганізацый, 20 прадстаўнікоў прафесійных саюзаў і рабочага руху

🤬30💩3👍1🎉1
Бестсэлер Стывена Кінга "Яно" знік з беларускіх крамаў. Нельга ані купіць кнігу цяпер, ані зрабіць перадзамову.
Пры гэтым "Яно" знікла з кніжных, гледзячы па ўсім, не праз рашэнне беларускіх уладаў. Расійскае выдавецтва "АСТ" адклікала раман пасля таго, як у РФ абвінавацілі "Яно" ў "прапагандзе аднаполых стасункаў". Адклікала ў тым ліку з Беларусі.

🤬13😁11🤡6🤯3👍2👎1😐1🤷1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Чалавеку сапраўды патрэбная рэабілітацыя". Так паліталагіня Аліна Харысава выказалася пра шэраг гучных скандалаў з Сяргеем Ціханоўскім.
Як падкрэсліла Харысава ў эфіры @euroradio, пасля турмы ў большасці пачынаецца ПТСР, над якім трэба працаваць перад выхадам у публічнае поле.
Пра гэта ды пра шмат іншых тэмаў глядзіце цалкам тут: https://www.youtube.com/watch?v=P0V9pZ2wBMw

💯21👍11❤3😁3🥰1💔1
Еўрарадыё | Еврорадио
"Чалавеку сапраўды патрэбная рэабілітацыя". Так паліталагіня Аліна Харысава выказалася пра шэраг гучных скандалаў з Сяргеем Ціханоўскім. Як падкрэсліла Харысава ў эфіры @euroradio, пасля турмы ў большасці пачынаецца ПТСР, над якім трэба працаваць перад выхадам…
Ці змянілася вашае стаўленне да Сяргея Ціханоўскага за апошнія месяцы?
Anonymous Poll
3%
Так, палепшылася
10%
Не змянілася (добрае)
24%
Не змянілася (дрэннае)
52%
Так, пагоршылася
10%
А хто такі Сяргей Ціханоўскі?
🤣9🤔3💩2👍1🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Маскве распачаліся перамовы Пуціна з пасланцамі Трампа Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам. Яны прывезлі адрэдагаваны варыянт мірнага плана.
Масква заяўляла пра гатовасць да перамоў, але рыторыка Пуціна застаецца нязменнай.

🤮28🖕12🤡5👍4❤2👏2💩2
Якой будзе зіма ў Беларусі? Кліматолаг зрабіў прагноз для @euroradio.
Эксперт упэўнены, што зімы, як у старых казках, чакаць не трэба. Але часам можа быць вельмі холадна.
Чытаць падрабязней: https://euroradio.com.fm/yakoy-budze-zima-u-belarusi-pragnoz-klimatolaga?utm_source=telegram
Тут можна прачытаць без VPN

"Яна будзе вельмі фрагментарнай, кароткай і пераменлівай".
Чытаць падрабязней: https://euroradio.com.fm/yakoy-budze-zima-u-belarusi-pragnoz-klimatolaga?utm_source=telegram
Тут можна прачытаць без VPN
😢7👍4☃2
Выбары ў Каардынацыйную Раду могуць адбыцца ў трэці тыдзень траўня. Такі тэрмін абмяркоўваўся на апошнім пасяджэнні КР.
Ён прапанаваны "кіруючай кааліцыяй", таму, хутчэй за ўсё, і будзе зацверджаны.
Такім чынам, прагаласаваць можна будзе на працягу сямі дзён. Як і мінулым разам, усё будзе арганізавана праз Belarus ID (раней у "Новай Беларусі", цяпер — у аплікацыі "Свае"). Прынцып галасавання па спісах, відаць, таксама не зменіцца.

❤23🤡14👍11🥱5💩4👎1
Audio
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 2 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:00 Стрэл між ног: хто запусціў дрон з бчб-сцяжкамі
13:57 Навіны спорту
16:51 “Фінляндызацыя” Беларусі — ці магчыма гэта?
25:02 Навіны шоу-бізу
28:02 Чаму прынцып “не важно на каком языке” для нас не працуе

❤7👍1
ЗША і Расія "не знайшлі кампрамісаў" па плане міру ва Украіне. Перамовы з удзелам Пуціна доўжыліся амаль пяць гадзінаў.
Паводле памочніка прэзідэнта РФ Юрыя Ушакова, бакі абмяркоўвалі "не канкрэтныя фармулёўкі і рашэнні, а сутнасць", уключна з пытаннем тэрыторый. Крэмль атрымаў яшчэ чатыры дакументы акрамя першапачатковага мірнага плана Трампа з 28 пунктаў. Пра якія менавіта паперы ідзе размова, Ушакоў не ўдакладніў.
Наступная сустрэча па мірным урэгуляванні пакуль не плануецца, але бакі дамовіліся працягваць сумесную працу. Ушакоў дадаў, што Расія "з нечым гатова пагадзіцца, нешта выклікала крытыку".
Акрамя таго, бакі абмеркавалі "велізарныя перспектывы будучага эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краінаў".
З амерыканскага боку ў перамовах удзельнічалі спецпасланнік Трампа Стыў Уіткаф і зяць прэзідэнта ЗША, прадпрымальнік Джарэд Кушнер.

🤬11😁7🤡5❤2💩2🖕1
Пры паніжаным ціску 38-я мінская паліклініка рэкамендуе ўжываць партвейн. Спіртавы напой пералічаны сярод "народных сродкаў" барацьбы з гіпатаніяй.
Запомніце: 100 мл 1 раз на дзень. Паліклініка дрэннага не параіць!

🤣31🍾14😁2🤯2👏1🤡1👀1
Найлепшым футбалістам Беларусі 2025 года стаў Валерый Грамыка. Паўабаронца гуляе ў Казахстане — за алмацінскі "Кайрат", які сёлета прабіўся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.
З клубам Грамыка стаў чэмпіёнам Казахстана. А ў апошнім на гэты момант матыч зборнай Беларусі забіў важны гол датчанам — зраўняў лік і дапамог здабыць нічыю.
28-гадовы футбаліст на ўчорашнюю цырымонію не прыляцеў, але запісаў відэа з падзякамі. Прыз атрымалі яго бацькі.
Найлепшым трэнерам Беларусі тым часам стаў стракаты Іван Біёнчык. Ён працуе з мазырскай "Славіяй", якая ў сёлетнім чэмпіянаце ўзяла бронзу.

👍2🔥1😁1🤮1
У Беларусі з'явіўся новы аўтамабільны брэнд — ZUBR. Што праўда, за ім хаваецца чарговая лінейка кітайскіх аўто, "адаптаваная да беларускага клімату".
Збіраюць "Зубраў" на заводзе "Юнісон" у Мінскім раёне. "Донарамі" для новых "беларускіх" легкавікоў сталі кітайскія Forthing (яны ж Fengxing у КНР). У Кітаі яны прадаюцца як SX3, T5, T5L, Т5 EVO ды Hedmos, а ў Беларусі атрымалі паэтычныя назвы Legenda, Volat, Talisman, Relikt ды Zorka.

🥴14🤡5👍4💩2
Літоўскія перавозчыкі абураныя, што не могуць вярнуць свае фуры з Беларусі. Таму яны рыхтуюць пратэст у цэнтры... Вільні.
Асацыяцыя Linava запланавала акцыю на 10 снежня. Таксама лагістычныя кампаніі гатовыя заблакаваць трасу М1 на польска-літоўскай мяжы. Але пакуль што вырашылі абмежавацца мітынгам на праспекце Гедыміна.
Кіраўнік Linava Эрландас Мікенас кажа, што страты транспартнікаў ужо набліжаюцца да 100 млн еўра. Кожная фура, што стаіць у Беларусі, каштуе ім да 10 тысяч еўра за дзень.
У кастрычніку Літва закрыла наземную мяжу з Беларуссю праз гібрыдныя атакі пры дапамозе метэазондаў з кантрабандай, што адпраўляюцца з беларускай тэрыторыі. У адказ Мінск забараніў рух літоўскіх грузавікоў па сваёй тэрыторыі.
Беларускі бок не дазваляе ім выехаць нават пасля таго, як Вільня аднавіла працу памежных пераходаў. Але бунтаваць супраць гэтага перавозчыкі чамусьці збіраюцца ў бяспечнай Літве.

🤡23👏7🤔3😁1
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):
13:00 — палітолаг, сябра "Вольнай Беларусі" Павел Усаў (спасылка на стрым)
14:00 — справы беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне абмяркоўваем з дэлегатамі КР Аляксандрам Клачко і Генадзем Манько (спасылка на стрым)
15:00 — гісторык, палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман (спасылка на стрым)
16:00 — экспертка па палітычнай камунікацыі Анастасія Касцюгова (спасылка на стрым)
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

❤7💩4👍1🔥1
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі наведаў Белы дом. Там ён сустрэўся з Эндзі Бэйкерам — намеснікам дарадцы па бяспецы прэзідэнта Дональда Трампа.
Перамовы датычыліся вызвалення беларускіх палітвязняў, лёсу Беларусі ў кантэксце магчымай мірнай дамовы па Украіне, важнасці аднаўлення і ўмацавання суверэнітэту Беларусі, працягу Стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і беларускімі дэмсіламі, гібрыдных атак з беларускай тэрыторыі супраць краінаў Еўрасаюза.
Кучынскі ад імя Ціханоўскай перадаў падзяку Трампу за вызваленне больш за 100 закладнікаў рэжыму і за прызначэнне Джона Коўла на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі. "Будучыня свету фарміруецца на гэтым тыдні. Вось чаму сёння я знаходжуся ў Белым доме", — каментуе ён.
Гэта трэці візіт Кучынскага ў Вашынгтон за апошнія пяць месяцаў.

👍32🤡15❤2🤔2😁1🙏1🍾1
Падаходны падатак для заможных беларусаў падвысяць менш, чым планавалася раней. Дэпутаты не падтрымалі прапанову Мінфіна узняць яго да 40%.
У тэксце Падатковага кодэкса на 2026 год, які сёння ў другім чытанні прыняла Палата прадстаўнікоў, сказана, што "падатак на багацце" будзе складаць 30%. Яго будуць ужываць, калі гадавыя даходы падаткаплацельшчыка перавысяць 600 тысяч рублёў.
У праекце, які прапаноўваў урад, быў прапісаны рост падаходнага падатка для заможных да 40%.
Падатковыя рэзідэнты Беларусі з даходамі ад 350 да 600 тысяч рублёў будуць плаціць 25% падаходнага падатку. А для тых, чые гадавыя даходы не перавышаюць 350 тысяч рублёў (гэта, на жаль, пераважная большасць жыхароў краіны) падатак застанецца роўным 13%.

😐5👍4😁4🤡2❤1🥰1🤔1
Генпракуратура распавяла, за што асудзілі на 13 гадоў Васіля Верамейчыка — беларускага добраахвотніка з Палка імя Кастуся Каліноўскага. Паміж стандартнага нагрувашчвання з "экстрэмісцкіх фарміраванняў", "змовы з мэтай захопа ўлады" і "публічнай абразай Лукашэнкі" ёсць важная дэталь.
"У складзе ўзброенага фарміравання прымаў, не ўпаўнаважаны дзяржавай сваёй грамадзянскай прыналежнасці, удзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі Украіны", — расказвае супрацоўніца пракуратуры.
Мяркуючы па тым, што ў Беларусі не судзяць тых, хто ваюе ва Украіне на расійскім баку, іх дзяржава ўпаўнаважыла на ўдзел ва ўзброеным канфлікце. Гэта новая рысачка да агульнай карціны ўдзелу Мінска ў крамлёўскай агрэсіі супраць украінцаў.

🤬32👍3❤1👎1
Чаму беларусаў не палохае саюз з Расіяй і асабліва не вабіць Еўропа? Стрым з палітолагам Паўлам Усавым
Паводле апошніх апытанняў грамадскай думкі колькасць прыхільнікаў саюза з Расіяй у Беларусі дасягнула 44%. Гэта максімум з верасня 2020-га.
Што праўда, расійскую вайну ва Украіне падтрымліваюць толькі 27% апытаных, хоць у снежні 2024-га такіх было 32%. Але пачакайце... як жа ў адных і тых жа беларусах ужываюцца антываенная пазіцыя і ідэя саюза з Расіяй?
Пра што сведчаць лічбы сацыёлагаў? Што магло стаць прычынай такіх настрояў у беларускім грамадстве? Чым адметны новы санкцыйны пакет Еўрасаюза і ці працуюць санкцыі? Як на дэмсілы ўплывае скандал вакол Ціханоўскага? Пра гэта і шмат што іншае разважаем з доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым: https://www.youtube.com/watch?v=10jNNVWuXhs

YouTube
План Тихановского только закрепит Беларусь под Россией — Усов
👀 Друзья, подддержите подпиской наш второй канал с сюжетами и мини-доками: @navokal.belarus
Политолог Павел Усов @usovpavel https://www.group-telegram.com/usovpavel на Еврорадио. Обсуждаем последние новости, встреча Путина и Уиткоффа в Москве, Лукашенко в мирном плане по…

🤡18❤7🍌2👍1