Telegram Group Search
НАША МАСТАЦТВА.
ВАЙНА. КІНО. ФОТА.

У сталічнай галерэі "Універсітэт культуры" працягвае сваю работу выстава "Вобразы Вялікай Перамогі ў беларускім кіно".

На здымках - унікальныя фрагменты са здымачных пляцовак культовых ваенных кінастужак. Таксама - рэтра-афішы і мастацкія эскізы да кінапастановак.

Здымкі з выставы #МАТУЛЯ
НАША МАСТАЦТВА.
АРТ-ВОДГУК.

"Гэта была любоў з першага погляду. Блукаючы ў пошуках свайго аўтара па аднаму з Восеньскіх салонаў сярод хвалі акрылавых постараў раптам сустрэўся здавалася б толькі на першы позірк сціплы зімовы пейзаж з ялінкай, але менавіта ён адразу трапіў у самае сэрца. Потым была першая маленькая персанальная выстава мастака Іллі Гічана і цудоўнае знаёмства з ім асабіста.

І вось Ilya Gichan зрабіў вялікую і грунтоўную выставу сваіх работ пад назвай "53/27" (геаграфічныя каардынаты Мінску) у галерэя "АРТ Фабрыка". І тут эмоцыі проста зашкалілі. Як малады мастак змог проста здужыць такі аб'ём працы ?

Яго тытанічныя намаганні над палотнамі ўражваюць і захапляюць. І галоўнае, што гэта не проста тэхніка, а доўгі і сістэмны аналіз і разважанні мастака, як праз прызму простых рэчаў і сапраўдных беларускіх краявідаў сказаць гледачу аб галоўным. Аб прыгажосці нашай зямлі. Аб яе непаўторнасці і ўнікальнасці. Аб любові да яе...Цікава, які цуд ад мастака чакае нас далей."

#МікалайСікорскі
НАША МАСТАЦТВА.
"ЖУРАЎЛІ НАД БЕЛАРУССЮ".

Нацыяльнальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь традыцыйна далучаецца да штогадовай міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” і запрашае ўсіх стаць часткай святочнага дзейства, якое пройдзе ў Мастацкім 17 мая 2025 з 18.00 да 24.00.

Тэма сёлетняй Ночы – “Жураўлі над Беларуссю” – абрана невыпадкова. Жораў – адна з самых любімых народам птушак. Горды, прыгожы журавель здаўна лічыўся ў славян сімвалам усеагульнага шчасця і радасці, дабрабыту і росквіту, а вяртанне журавоў з выраю ўспрымалася знакам абнаўлення жыцця. Вобраз лунаючых у блакітнай высі жураўлёў на Беларуссю быў шматкроць апеты ў літаратурных творах і выяўленчым мастацтве.

У ХХ стагоддзі, дзякуючы паэтычнаму вобразу, створанаму Расулам Гамзатавым і ўвасобленым у песенным выкананні Марка Бернэса, жураўлі сталіся сімвалам мужнасці і неўміручасці народнага подзвігу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівае гучанне набываюць словы гэтай песні ў святочны юбілейны 80-ы год Вялікай Перамогі.

#НацыянальныМастацкі
НАША МАСТАЦТВА.
ВІЦЕБСКІ МУЗЕЙ-РАТУША ЗАПРАШАЕ...

З 12 мая запрашаем усіх жадаючых у Ратушу на выставу» Чырвоны крыж — сімвал міласэрнасці і адзінства ў імя міру«, арганізаваную Віцебскай OO Беларускага Чырвонага Крыжа сумесна з Віцебскім РУП» фармацыя", якая праходзіць у рамках месячніка Чырвонага Крыжа і прысвечаную 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Выстава прадстаўляе работы ўдзельнікаў рэспубліканскага творчага конкурсу малюнкаў і насценгазет розных узроставых груп.

У конкурсе, праведзеным у 2025 годзе, прынялі ўдзел сотні таленавітых дзяцей і падлеткаў з усёй Віцебскай вобласці. Прадстаўленыя ў экспазіцыі работы ў поўнай меры рэалізавалі тэмы міласэрнасці і гуманнасці ў гады вайны.

Малюнкі і насценгазеты выкананы ў разнастайных тэхніках: алей, акварэль, туш, гуаш, каляровыя алоўкі, крэйды, фламастэры, тэкстыль, вышыўка.

Выстава адлюстроўвае подзвігі ветэранаў, іх асабістыя гісторыі, а таксама гісторыю арганізацыі «Беларускі Чырвоны Крыж».

Праект будзе працаваць да 31 мая.

#Віцебск
💪 Колеры Вялікай Перамогі

🎨 Міжнародны выставачны праект, падрыхтаваны Беларускім саюзам мастакоў, адкрыўся ў рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва”.

💪💪 У экспазіцыі больш за 200 аўтараў. Гэта жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўнае мастацтва, дызайн і арт-аб’екты. На прыкладзе твораў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, паказана адметная роля выяўленчага мастацтва ў агульнай справе захавання гістарычнай памяці.

Выстава будзе працаваць да 1 чэрвеня.

👉РАДЫЁ КУЛЬТУРА👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Дакрануся да зорачкі-знічкі
Пацалункам зямнога жыцця!
Паспрабуе няхай сунічкі,
Бо шчаслівыя лепш зіхацяць!

Можа там, на канцы сусвету
Адзінота гаруе ў начах
І не ведае нават лета -
Вечны холад у сумных вачах.

Пацалуй ты яе, сяброўка!
Смачны водар дашлі з вышыні!
Я б сама, толькі так няёмка
У бясконцасць патрапіць з зямлі!

Дакрануся да зорачкі-знічкі
Пацалункам зямнога жыцця!
Паспрабуе няхай сунічкі,
Бо шчаслівыя лепш зіхацяць !"

( ВАЛЯНЦІНА ДРАБЫШЭЎСКАЯ )

Сунічкамі пакуль не частуем... Але ласункаў ад сэрца, ад душы гэтаму вечару будзем прапанаваць багата. Каб сон быў салодкі і шчаслівы - кажам адзін адному прыемныя словы. Каб сагрэцца, каб кранула... ВЫ заслужваеце самых найлепшых прызнанняў, Сябры !!!

ДАБРАНАЧ ❤️!
2025/05/12 20:25:59
Back to Top
HTML Embed Code: