group-telegram.com/usovpavel/2086
Last Update:
"Пераможцы"
Вось чытаю загалоўкі і цытаты, і ніяк не магу зразумець - гэта жарт ці здзек са здаровага сэнсу. Калі гэта такі "хура аптымізм", то на каго гэта разлічана.
А. Мілінкевіч: "У нас перамога каласальная здарылася ў 2020 годзе, ніхто з нас не чакаў. Як развал СССР не чакалі, так не чакалі і гэтага"
Застаецца спытаць, хто сядзіць у вязьніцах, каго катуюць і забіваюць.
І хто ж пануе ў Беларусі? Тыя хто перамаглі, ці Лукашэнка, які прайграў?
Асабліва бяздумна і бяздушна гэта гучыць на фоне новага забітага ў лукашэнкаўскай вязьніцы. Я памятаю, штотўжо чуў пра перамогу ў 2006 годзе і пра два гады, што засталіся ў Лукашэнкі.
Канешне, калі ў палітыкаў "такое мысьленьне" ня дзіўна, што пасьля такіх перамог ніколі не рабіліся аналізы і разборы "правалаў". Навошта, калі ужо перамаглі. Таму, калі ў 2020 перамаглі, то які сэнс аналізаваць памылкі (усе ж было супер), трэба толькі пачакаць. Псіхалогія "хура пераможцаў", якая дамінавала ў 2020 і пазьней, фактычна была адной з прычына таго, што грамадства згубіла ініцыятыву і напор, бо з кожнай скрыні ім пелі, што "мы перамаглі".
І калі перамога, то можа А. Мілінкевічу вярнуцца ў Менск, разам з Ціханоўскай і Вячоркам у пачаставаць плены гэтай самай перамогі.
BY Usau Pavel
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/usovpavel/2086
