«Гісторыю пішуць не дыктатары — яе пішуць людзі»
Ва Універсітэце Суінберн у Мельбурне адбылася публічная лекцыя Святланы Ціханоўскай «Ад турэмных камер да палёў бітваў: беларусы і ўкраінцы супраць “рускага свету”». Мадэратаркай сустрэчы стала вядомая аўстралійская журналістка і рэктарка ўніверсітэта Беверлі О’Конар. Мерапрыемства сабрала каля 280 слухачоў.
Рэктарка Універсітэту Паскаль Квестэр падкрэсліла гатоўнасць універсітэта прымаць беларускіх даследчыкаў на тэхналагічныя і інжынерныя спецыяльнасці.
У сваёй прамове Святлана Ціханоўская распавяла не толькі пра барацьбу беларусаў супраць аўтарытарызму і расійскага ўплыву:
Але і пра жыццёвыя навыкі, якія рыхтуюць да палітыкі:

«Заціснутая паміж Захадам і Усходам, ЕС і Расіяй, Беларусь заўсёды была на перадавой, паміж дэмакратыяй і тыраніяй, у цэнтры войнаў і пастаянных сутыкненняў цывілізацыяў. «Крывавыя землі» — так ахарактарызаваў Беларусь Цімаці Снайдэр. Для Пуціна Беларусь, Украіна, Малдова — мы ўсе благія дзеці, непаслухмяныя народы, якіх трэба пакараць і вярнуць. І Пуцін хоча бачыць Украіну сёння такой жа, як і Беларусь — слабой, кантраляванай, паслухмянай. Ніколі раней пытанне геапалітычнага выбару не стаяла так востра, як цяпер».
Але і пра жыццёвыя навыкі, якія рыхтуюць да палітыкі:
«Людзі часта пытаюцца ў мяне: «Што вас найбольш падрыхтавала да палітыкі?» І я заўсёды адказваю, што выхаванне дваіх дзяцей.
Дзякуючы выхаванню сваіх дзяцей вы вучыцеся весці перамовы, кіраваць крызісамі і нават як выжываць, калі спіш вельмі мала
».
❤115🔥15👍11👏8❤🔥6🤯3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Візіт Ціханоўскай у Аўстралію. Падводзім вынікі
— Святлана Ціханоўская.
Цягам чатырох дзён візіту ў Аўстралію Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў на самым высокім узроўні:
– з прэм’ер-міністрам Аўстраліі Энтані Албанізам;
– з міністаркай замежных справаў Аўстраліі Пэні Вонг;
– са спікерам Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі Мілтанам Дыкам;
– з прадстаўнікамі Ліберальнай партыі Аўстраліі;
– з кіраўніцай Аўстралійскай рады прафсаюзаў Мішэль О'Ніл;
– з былым прэм’ер-міністрам Скотам Морысанам;
– з былым прэм’ер-міністрам Тоні Эботам.
Акрамя таго, выступіла:
– у Аўстралійскім нацыянальным універсітэце з лекцыяй, у якой сфакусавалася на тым, чаму барацьба беларусаў за свабоду — гэта частка глабальнай барацьбы за дэмакратыю.
– на канферэнцыі, прысвечанай глабальным пагрозам аўтарытарызму і супрацоўніцтву дэмакратычных дзяржаў, дзе стала галоўнай спікеркай;
– у Аўстралійскім інстытуце стратэгічнай палітыкі, дзе адзначыла, што Беларусь знаходзіцца пад кантролем Расіі, а рэжым Лукашэнкі стаў яе проксі.
– з лекцыяй «Ад турэмных камер да палёў бітваў» ва ўніверсітэце Суінберн у Мельбурне, прысвечаную барацьбе беларусаў і ўкраінцаў супраць «рускага свету».
– на публічнай дыскусіі «Барацьба за дэмакратыю ў Беларусі», арганізаванай Аўстралійскім інстытутам міжнародных спраў у штаце Вікторыя
Таксама Ціханоўская ўшанавала памяць беларусаў у мемарыяле ANZAC і сустрэлася з беларускай дыяспарай.
«Гэты візіт — знак таго, што Беларусь застаецца часткай дэмакратычнага свету, нават калі рэжым спрабуе ізаляваць краіну. Мы будуем масты і сяброўства з тымі, хто падзяляе нашыя каштоўнасці свабоды і годнасці»,
— Святлана Ціханоўская.
Цягам чатырох дзён візіту ў Аўстралію Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў на самым высокім узроўні:
– з прэм’ер-міністрам Аўстраліі Энтані Албанізам;
– з міністаркай замежных справаў Аўстраліі Пэні Вонг;
– са спікерам Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі Мілтанам Дыкам;
– з прадстаўнікамі Ліберальнай партыі Аўстраліі;
– з кіраўніцай Аўстралійскай рады прафсаюзаў Мішэль О'Ніл;
– з былым прэм’ер-міністрам Скотам Морысанам;
– з былым прэм’ер-міністрам Тоні Эботам.
Акрамя таго, выступіла:
– у Аўстралійскім нацыянальным універсітэце з лекцыяй, у якой сфакусавалася на тым, чаму барацьба беларусаў за свабоду — гэта частка глабальнай барацьбы за дэмакратыю.
– на канферэнцыі, прысвечанай глабальным пагрозам аўтарытарызму і супрацоўніцтву дэмакратычных дзяржаў, дзе стала галоўнай спікеркай;
– у Аўстралійскім інстытуце стратэгічнай палітыкі, дзе адзначыла, што Беларусь знаходзіцца пад кантролем Расіі, а рэжым Лукашэнкі стаў яе проксі.
– з лекцыяй «Ад турэмных камер да палёў бітваў» ва ўніверсітэце Суінберн у Мельбурне, прысвечаную барацьбе беларусаў і ўкраінцаў супраць «рускага свету».
– на публічнай дыскусіі «Барацьба за дэмакратыю ў Беларусі», арганізаванай Аўстралійскім інстытутам міжнародных спраў у штаце Вікторыя
Таксама Ціханоўская ўшанавала памяць беларусаў у мемарыяле ANZAC і сустрэлася з беларускай дыяспарай.
❤169👍36❤🔥10🤯4👏3🔥2😐1
Святлана Ціханоўская: «Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп намінаваў Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка па Беларусі. Гэта важны і абнадзейваючы крок — знак таго, што Беларусь і нашы палітвязні застаюцца ў фокусе ўвагі Злучаных Штатаў.
Хачу падзякаваць Прэзідэнту Трампу за гэта рашэнне і за ўсе ягоныя намаганні дзеля вызвалення людзей. Толькі за апошнія месяцы дзякуючы ягонай камандзе амаль 100 беларускіх палітычных закладнікаў выйшлі на волю. За гэтай лічбай — жывыя людзі, іх сем’і, іх боль і чаканне. І цяпер мы чакаем новых вызваленняў.
Разам з Джонам Коўлам і яго камандай мы ўжо некалькі месяцаў працуем над тым, каб вярнуць нашых людзей дадому, каб спыніць рэпрэсіі, каб даць надзею тым, хто ўсё яшчэ за кратамі. Мы цэнім гэтыя высілкі і будзем рабіць усё, каб як мага хутчэй пабачыць усіх на волі.
Пару месяцаў таму разам з спадаром Коўлам у амбасадзе ЗША ў Вільні мы сустракалі вызваленых закладнікаў. Яны прайшлі праз гады ізаляцыі, катаванняў. Гэта была вельмі эмацыйная сустрэча — слёзы, усмешкі, абдымкі.
Мы працягнем разам з нашымі партнёрамі дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў і сапраўдных пераменаў у Беларусі.
Беларусь будзе вольнай. І кожны, хто сёння ў палоне, вернецца дадому».

❤🔥111👍48❤27🤔7🔥5🤯4
Для чего беларусам Альянс депутатских групп «За демократическую Беларусь»?
Во время визита Светланы Тихановской в Австралию советник по парламентскому сотрудничеству Анатолий Лебедько рассказал, что на карте Альянса депутатских групп «за демократическую Беларусь» может появиться новая страна — и это Австралия.
– Но что такое Альянс?
– Для чего он нужен беларусам?
– Чем он помогает сейчас и как поможет в долгосрочной перспективе?
Анатолий Лебедько ответил на эти и другие вопросы в карточках.

❤92👏23🔥10🤯4🤔3😐3👍2❤🔥1
Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі
Мінула пяць гадоў з дня, калі загінуў Раман Бандарэнка. Беларусы ў розных краінах выходзяць на акцыі памяці, каб успомніць і выказаць павагу ўсім, хто пацярпеў ад рэпрэсіяў. Учора, 9 лістапада, акцыя прайшла ў Варшаве, дзе беларусы сабраліся, каб ушанаваць памяць Рамана.
Наступныя акцыі:
🇵🇱 Беласток, 12 лістапада, 18:00
Skwer Wolnej Białorusi, 1
🔗 Падрабязнасці
🇺🇦 Луцк, 12 лістапада, 19:00
Луцкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (вул. Львіска, 75)
Адкрыццё выставы «Гісторыя беларускага супраціву»
🔗 Падрабязнасці
🇺🇸 Сан-Францыскa, 12 лістапада, 19:00
Вечар памяці Рамана Бандарэнкі
🔗 Падрабязнасці
🇱🇹 Вільня — 12 лістапада, 19:00
Амбасада Беларусі (Mindaugo g. 13)
🔗 Падрабязнасці
Ад Офіса Святланы Ціханоўскай у віленскай акцыі ўдзел возьмуць дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Павел Церашковіч, дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава і прэс-сакратарка Ганна Красуліна.
Калі вы ведаеце пра іншыя акцыі ці ладзіце іх у сваім горадзе і хочаце, каб мы дадалі яе — звяжыцеся з Офісам зручным для вас спосабам.
Спіс будзе дапаўняцца.

❤124😢53💔16👍4❤🔥1👏1🤯1🎉1
Вынікі візіту ў Аўстралію і Новую Зеландыю, спецпасланнік ЗША па Беларусі і вызваленне палітвязняў, а таксама падрабязнасці візіту ў Партугалію, які ўжо распачаўся
Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі далучыўся да эфіру Еўрарадыё, дзе паразмаўляў не толькі пра закуліссе візіту на іншы кантынент, але і адказаў на пытанні пра назначэнне спецпрадстаўніка ЗША па Беларусі.
– Навошта быў візіт у Аўстралію і Новую Зеландыю? І якія далейшыя крокі пасля яго заканчэння?
– Чаму Ціханоўская ездзілана Уберы ў Сіднэі ?
– Што значыць для Беларусі намінаванне Джона Коўла на ролю спецпасланніка ЗША па Беларусі?
– Ці падтрымлівае Офіс перамовы ЗША з рэжымам Лукашэнкі?
– Што азначае лічба 50 палітвязняў у паведамленні Дональда Трампа?
– Ці праўда, што Лукашэнка —канал сувязі з Пуціным для ЗША ?
Цалкам размову і адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукайце па спасылцы.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі далучыўся да эфіру Еўрарадыё, дзе паразмаўляў не толькі пра закуліссе візіту на іншы кантынент, але і адказаў на пытанні пра назначэнне спецпрадстаўніка ЗША па Беларусі.
– Навошта быў візіт у Аўстралію і Новую Зеландыю? І якія далейшыя крокі пасля яго заканчэння?
– Чаму Ціханоўская ездзіла
– Што значыць для Беларусі намінаванне Джона Коўла на ролю спецпасланніка ЗША па Беларусі?
– Ці падтрымлівае Офіс перамовы ЗША з рэжымам Лукашэнкі?
– Што азначае лічба 50 палітвязняў у паведамленні Дональда Трампа?
– Ці праўда, што Лукашэнка —
Цалкам размову і адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукайце па спасылцы.
YouTube
Обращение Трампа по Беларуси: ещё 50 человек выйдут на свободу / Кучинский
👀 Друзья, подддержите подпиской наш второй канал с сюжетами и мини-доками: https://www.youtube.com/@navokal.belarus
Советник Светланы Тихановской по вопросам дипломатии Денис Кучинский на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, заявление Трампа про Беларусь…

❤84👍31🔥4❤🔥1
«З-за палітыкі Лукашэнкі Беларусь страціла шмат цудоўных, таленавітых людзей», — Ціханоўская на Web Summit 2025
Святлана Ціханоўская цяпер знаходзіцца ў Лісабоне, дзе бярэ ўдзел у Web Summit 2025 — найбуйнейшай тэхналагічнай канферэнцыі.
Яна ўзяла ўдзел у дыскусіі «Прадпрымальніцтва як права чалавека», прысвечанай яго ролі ў забеспячэнні свабоды, развіцця і грамадзянскіх правоў. Разам з Ціханоўскай выступіла Таццяна Марыніч, заснавальніца і СЕО Imaguru.
Ціханоўская распавяла пра тое, як рэпрэсіі прымусілі сотні тысячаў беларусаў пакінуць краіну, але менавіта гэтыя людзі сёння ствараюць новыя бізнесы за мяжой. Яна падкрэсліла: беларусы, якія былі вымушаныя з’ехаць, не страцілі сваю энергію і здольнасць будаваць — яны ўжо цяпер уносяць уклад у эканомікі розных краінаў і будуць асновай для будучага эканамічнага адраджэння Беларусі.
Святлана Ціханоўская:

«З-за палітыкі Лукашэнкі Беларусь страціла так шмат цудоўных, таленавітых людзей, якія выжылі ў вельмі абмежаванай прасторы. І не проста выжылі, а развіваліся і ўносілі ўклад у іншыя эканомікі. Гэта дыямент нашай нацыі і будучыня беларускай эканомікі. Таму што пасля Лукашэнкі — а гэты перыяд у Беларусі наступіць — нам спатрэбяцца новыя прадпрыемствы, нам спатрэбяцца прадпрымальнікі і новыя інвестыцыі. І гэта тыя людзі, якія ў тым ліку будуць нанова запускаць эканамічны росквіт нашай краіны».
❤99👍19😢15🔥5🤯2😐2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Упершыню Беларусь удзельнічае ў сусветна вядомым Web Summit у такім маштабе! Не як дзяржава, а як народ, як супольнасць, як дыяспара»
У Web Summit 2025 адкрыўся стэнд Беларусы па ўсім свеце — «Тэхналогіі без межаў». Місія стэнду — згуртаваць беларускіх заснавальнікаў, інжынераў, інвестараў і крэатыўных спецыялістаў па ўсім свеце, каб прадэманстраваць сапраўдны вобраз новай Беларусі — свабоднай, інавацыйнай і салідарнай.
Святлана Ціханоўская:
Стэнд прафінансаваны беларускай айці-супольнасцю.

«Упершыню Беларусь удзельнічае ў сусветна вядомым Web Summit у такім маштабе! Не як дзяржава, а як народ, як супольнасць, як дыяспара.
Гэта вялікі момант гонару. Беларусы маюць што паказаць, і беларусам ёсць чым ганарыцца. Нашыя спецыялісты, нашыя IT-кампаніі — гэта твар сучаснай Беларусі: свабоднай і крэатыўнай. І я ўпэўненая, што менавіта гэтыя годныя, працавітыя і прадпрымальныя беларусы будуць рухаць наперад эканоміку новай Беларусі, ужо пасля Лукашэнкі.
Я ўдзячная ўсім арганізатарам і заснавальнікам беларускага стэнду: SVAE (Новая Беларусь), Imaguru Startup HUB, Беларускі Клуб Мецэнатаў, заснавальнікам Flatlogic, Recalibrate AI, AngelsBand і іншым выбітным арганізацыям.
Гэта больш, чым проста пра стэнд. Гэта пра тое, што дзе б мы ні жылі: у Мінску, Варшаве, Вільні ці Лісабоне — мы застаёмся адным народам. Народам, які падтрымлівае адно аднаго, які верыць у лепшае і здольны тварыць будучыню сваімі рукамі».
Стэнд прафінансаваны беларускай айці-супольнасцю.
❤122🔥19👏11👍7😢3❤🔥2🤯2😐2🤔1