Telegram Group Search
#СучаснаяБеларусь

Вёска Дзягілі Мядзельскага раёна

Домікі, якія былі пабудаваныя па праграме развіцця сяла, ці як там яна называлася.

Карацей, наўё, муха на іх не сядзела! Мо каму хата трэба? Налятай!

Зоя С
💔4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#НавіныЗамежа

У Жэшуве прайшоў марш "Польшча за мір"!

Зразумела, што ні адзін народ ніводнай краіны не хоча вайны.
Войны патрэбны толькі капіталюгам, каб зарабляць на іх капітал. А людзі - проста рэсурс. Пры тым, рэсурс, які аднаўляецца.

Толькі пераход да сацыялізму дазволіць спыніць войны і людзі стануць каштоўным капіталам, а не расходным матэрыялам.
👍5
Forwarded from sacral_BY
#барысаўшчына #гара_цэгла #sacral_dominium #sacral_brovar
Вёска Барысаўшчына - адна з тых мясцінаў, куды жадалася трапіць ужо даволі даўно. Лагістыка тут ня самая зручная, таму вось толькі-толькі. А ўсё дзеля чаго? Канешне ж дзеля руін былога маёнтка, які належаў з пачатку ХІХ ст. роду Ястржэмбскіх (ці больш усходне-славянскі варыянт - Эстрэмскія). А ў канцы ХІХ ст. тут з'явіўся прыгожы цагляны комплекс гаспадарчага двара ў эклектычных формах. І тут адразу кідаецца ў вочы будынак былога бровара - галоўная разынка маёнтка, што так нагадвае вежу старажытнага замка. Данжон - ні дадаць, ні адабраць!Сёння з яго і пачнем агляд. Ім бы можна было б і скончыць, бо на што тут пасля такога яшчэ глядзець? Але працяг будзе.

Цікава, чым пабелена цэгла, і наколькі даўно, што атрымаўся такі па-свойму экзатычны і шляхетны колер?

Стан будынку аварыйны, таму на тэрыторыі варта быць вельмі асцярожным.
Як дубы рэгулююць колькасць чорных мядзведзяў?

🐻 Ураджайнасць жалудоў уплывае на колькасць гімалайскіх мядзведзяў і частату іх з’яўлення побач з людзьмі ў Японіі.

Калі ў горных дубоў неўраджай, але ў іншых відаў дубоў багата жалудоў, мядзведзям хапае корму. Але калі неўраджай адбываецца адначасова ва ўсіх відах дубоў, мядзведзі ідуць у пасёлкі ў пошуках ежы. У 2006 і 2010 гадах, калі мядзведзі часта з’яўляліся побач з людзьмі, ва ўсіх трох відаў дубоў – горнага, шызага і жалезістага – быў бедны ўраджай жалудоў.

🌳 Чаргаванне ўраджайных і неўраджайных гадоў – гэта стратэгія выжывання відаў. Калі б кожны год на дубах быў багаты ўраджай жалудоў, папуляцыя мядзведзяў вырасла б так моцна, што яны з’ядалі б татальна ўсе плады, а дрэвам не засталося б з чаго размнажацца. У неўраджайныя гады колькасць мядзведзяў змяншаецца з-за голаду, і калі наступны год будзе ўраджайны, мядзведзі, якія выжылі, не змогуць з’есці ўсе жалуды, і з іх вырастуць новыя дубы. Гэтыя цікавая высновы зрабіў Японскі інстытут лясных даследаванняў Міністэрства сельскай гаспадаркі.

😉 Цяпер табе зразумела, чаму яблыні не прыносяць ураджай штогод, як, у прынцыпе, і ўсё іншае кустоўе і дрэвы, плады якіх моцна любяць звяры і птушкі? Ды не забывайся пра спецыялізаваных насякомых, якія жыць не могуць без яблыка ці грушы!

📷 Фота Shiv's fotografia, CC BY-SA 4.0 Wikimedia Commons.
🔥2
#Літаратурная_хвілінка

ВОСЕНЬ. ВОСЕНЬ...

Восень. Восень...
Ліст кляновы
Апусціўся на плячо.
"Званне маршала прысвоіў", –
Усміхаецца дзяўчо.

Юрась Півуноў
👍5
#КухняБеларусі

🎃 Гарбузоўнік — сонца ў печы

Беларусы заўсёды ўмелі рабіць святочнае з простага.
Гарбузоўнік — страва, што пахне восенню, цеплынёй і дзяцінствам. Яго пяклі, калі на градках спелі гарбузы: духмяныя, салодкія, нібы самі захоўвалі сонца.

👩‍🍳 Што трэба:

500 г гарбуза,

2 яйкі,

3 сталовыя лыжкі смятаны,

2–3 сталовыя лыжкі мукі,

2 сталовыя лыжкі мёду ці цукру,

шчопаць солі,

крыху алею або масла для формы.

🔥 Як гатаваць:

Гарбуз ачысці, нарэж дробнымі кавалачкамі або натры на буйную тарку.

Дадай яйкі, смятану, мёд і муку — каб маса была густая, як цеста на аладкі.

Перамяшай, выкладзі ў змазаную форму.

Выпякай у печы (ці духоўцы) пры 180 °C каля 35–40 хвілін, пакуль верх не стане залацістым.

🍽 Як падаваць:
Смачна цёплым, але не менш духмяна — халодным.
Часта пасыпалі цукровай пудрай або палівалі смятанай.

💬 Цікава:
У некаторых рэгіёнах гарбузоўнік называлі “сонечнікам” — бо пасля яго ў хаце пахла, нібы пасля лета.

“Дзе гарбуз на стале — там радасць у хаце.” 🌞
Forwarded from Наш Минск
У 1840-я гады паблізу ўрочышча Доўгі Брод сталі хаваць салдат, якія памерлі ў гарадскім ваенным лазарэце. Так быў пакладзены пачатак Ваенным могілкам. Пазней тамака супакоілі загінуўшых удзельнікаў Руска-турэцкай вайны 1877-78 гадоў i ў іх гонар збудавалі драўляную царкву. У 1896-98 гадах на яе месцы быў пабудаваны мураваны храм-помнік у стылі рускага барока - царква Святога князя Аляксандра Неўскага (фота прыкладна 1905 года). Усяго на Ваенных могілках пахавана 11 Герояў Савецкага Саюза, шмат іншых воінаў, а таксама выдатных дзеячаў беларускай культуры і навукі. #iмя_на_мапе
👍3
🎙 Госць радыё «Культура» – галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч.

Тэмы размовы:
▫️ 100-годдзе паэмы «Сымон-музыка»;
▫️ Якуб Колас і Янка Маўр. Прэзентацыя новага выдання;
▫️ Сямейны архіў нашчадкаў песняра;
▫️ Новыя знаходкі коласазнаўцаў;
▫️ Навуковая канферэнцыя «Каласавіны».

Далучайцеся да размовы ТУТ
👍2
Новы від птушак для Беларусі

Учора, 21 кастрычніка, віцеблянка Паліна Дубавая звярнула ўвагу на птушку каля гандлёвага цэнтра. Аказалася, што гэта белаваллёвы дрозд (Turdus torquatus, белозобый дрозд) – від, які раней не адзначаўся ў нашай краіне. На жаль, птушка разбілася аб шкляны будынак.

Белаваллёвыя дразды гняздуюцца ў горных раёнах Скандынавіі, а на поўдзень на зімоўку штогод мігруюць праз Беларусь. Так думалі арнітолагі, і гэтая знаходка пацвердзіла гіпотэзу.

🐦‍⬛️ Знешне белаваллёвы дрозд вельмі падобны на звычайнага ў нас чорнага дразда. Калі ярка-чорны самец добра адрозніваецца ад чорнага дразда белай плямай на грудзях, то маладыя птушкі і самкі амаль не адрозніваюцца ад самак і маладых чорнага. Асабліва цяжка іх адрозніць у полі ў палёце.

Гэта будзе 344 від у беларускім спісе птушак.

Тыдзень таму ў Бельгіі вельмі рэдкая ў Еўропе каральковая пячураўка (корольковая пеночка) разбілася аб шыбу будынка. Аб шыбы толькі ў Беларусі падчас міграцыі забіваюцца сотні тысяч птушак штогод. Сярод іх ёсць і рэдкія, і новыя для краіны віды. Для іх абароны нічога не робіцца ні дзяржавай, ні архітэктарамі. Каля некаторых будынкаў дворнікі амаль штодзень змятаюць мёртвых птушак з асфальту ў сметнік.

☝️ Перш-наперш трэба засцерагчы птушак ад гібелі, а па-другое прыглядацца і да мёртвых птушак (дзіўны выгляд, кольцы), каб ніякая каштоўная інфармацыя не прапала для навукі. Назіраннямі можна дзяліцца ў Тэлеграм-чаце "Ціў-ціў" @ptushkachat.

📷 Фота Паліны Дубавой.
2025/10/24 04:20:05
Back to Top
HTML Embed Code: