НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...
31 мая - Фядот.
У царкве адзначаюць дзень памяці пакутніка Феадота Анкірскага і сямі Дзеў. Святыя жылі ў канцы III стагоддзя ў Анкіры. Феадот утрымліваў гасцініцу, быў жанаты. Будучы вернікам, сваімі гутаркамі ён прыводзіў да Бога язычнікаў і грэшнікаў. Феадот мог вылечваць хваробы ускладаннем на іх сваіх рук. У гады пераследу хрысціян Феадот дапамагаў братам і сёстрам па веры: хаваў іх у гасцініцы, прыносіў ежу ў турмы, пахаваў тых, каго закатавалі.
У народзе гэты дзень старыя людзі звязвалі з дубам – дрэва было сімвалам магутнасці, чысціні, славы і веры. «Калі на Хвядота на дубе верхавіна з апушкай, то будзеш мераць авёс кадушкай».
Былі такія прыкметы:
🌳калі дуб пазелянеў раней за ясень, то лета будзе засушлівым;
💦калі ад зямлі падымаецца пар, будзе дождж;
⛈сінія хмары на небе – будзе моцны вецер;
🌛калі месяц ясны – лета будзе вельмі сухім.
Імяніны сёння адзначаюць Давід, Матрона, Павел, Сямён, Фаіна, Фядот, Крысціна, Юлія, Андрэй, Дзяніс, Пётр.

НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...
"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."
Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры."

НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
НАРОДНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.
ЛІДСКАЕ ТКАЦТВА.
Запрашаем навучацца традыцыйнаму ткацтву на сапраўдных кроснах !
20-21 чэрвеня адбудуцца практычныя заняткі па запраўцы станка і навучанню рэгіянальным тэхнікам.
Запрашаем аматараў і прафесіяналаў.
Заняткі ў летняй школе навучання традыцыйнаму ткацтву - платныя.
Кожнаму ўдзельніку - асабістыя кросны з асновай.
Колькасць абмежавана.
📱☎️ Тэл. +375295895202
Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай ўстановы "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці"
#ЛідскіЦэнтрКультуры
#ТаццянаЛісоўская

АЖУРНЫЯ СПРАВЫ з ПЕТРЫКАЎШЧЫНЫ.
"У руках нашай зямлячкі Ганны Туравец белы ліст паперы пераўтвараецца ў дзіўную кампазіцыю. Больш за дзесяць гадоў яна стварае выцінанкі і працягвае знаходзіць у гэтым відзе творчасці нешта новае, захоўваючы пры гэтым народныя традыцыі."
Працяг 👇 https://petrikov.by/azhurnaya-dusha-petryka-shchyny/

НАРОДНАЯ КУЛЬ УРА БЕЛАРУСАЎ.
"ГАРАДЗЕНСКІ СУВЕНІР".
29 мая 2025 года ў зале Гродзенскага АМЦНТ адбылося адкрыццё абласной выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Гарадзенскі сувенір”.
Абласная выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва праводзіцца ў мэтах падтрымкі і папулярызацыі народных промыслаў і рамёстваў, дэманстрацыі сучасных форм і відаў народнага мастацтва, распрацоўкі і пашырэння асартымента прадстаўнічай сувенірнай прадукцыі Гродзенскай вобласці, якая бы яскрава адлюстроўвала традыцыйную культуру рэгіёна, яго асаблівыя ўласцівасці.
У конкурсе прынялі ўдзел 56 майстроў народнай творчасці, якія прадставілі на конкурс звыш 100 арыгінальных аўтарскіх твораў – выдатных сувеніраў і адметнай візітоўкай Гродзеншчыны.
Выстава будзе працаваць да 23 чэрвеня.
#НаталляРамановіч

СЛОНІМСКАЯ СПАДЧЫНА.
“СПАДЧЫНУ СЛОНІМШЧЫНЫ ЗБЕРАГАЕМ РАЗАМ”!
З 01 па 08 чэрвеня сярод вясковых клубных ўстаноў Слонімшчыны і аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры “Слонімскі раённы цэнтр культуры” распачнецца тыдзень традыцыйнай культуры.
У праграме тыдня:
🔸 майстар-классы па народным мастацкім рамёствам;
🔸 побытавыя танцы;
🔸 знаёмства з нашымі самабытнымі традыцыямі і элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны і многае іншае.
#ГаннаЛыскавец
#Слонім

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Аднекуль з касмічнай вышыні
зыходзяць да нас тры цішыні.
Першая — вечаровая.
Тая, што, як маг,
ахутвае, зачароўвае —
лёгкі ў мага ўзмах.
Тая, што на вейкі
і вусны кладзе пячаць:
«Хопіць з вас,
чалавекі,
хопіць дбаць!
Спаць спаць!
Ёсць цішыня-паўночніца,
начная цішыня.
Дум бяссонных памочніца,
вярхоўны іх старшыня.
Застацца з той цішынёю,
з ёю, сівой савой, —
стаць сутнасцю сваёю,
стаць самім сабой.
I ёсць цішыня світальная,
ёсць яшчэ цішыня,
першага вітання,
першага агня.
Трубіць ціша світальная
у свой сярэбраны рог,
заве у далі дальнія,
да новых спраў і дарог.
Трубіць ціша світальная,
крыштальная, развітальная,
і патанае яна
у вадаспадзе дня."
( АНАТОЛЬ ВЯРЦІНСКІ )
У спіс розных відаў цішыні дададзім яшчэ адну : развітальную, з вясной. І сустрэчную - летнюю, чэрвеньскую ! У кожнай цішыні ёсць загадка. Не парушым яе ! Проста прымем і... пакладземся спаць, каб сустрэць святло з доўгачаканым летам !
Да заўтра, Сябры !
ДАБРАНАЧ ❤️!