У ШЛЯХ НА ПАЎНОЧНЫ ЗАХАД💥
Запрашаю ўсіх наведаць славутыя мясьціны Смаргоншчыны ды Ашмяншчыны і накіравацца ў гістарычную вандроўку праз стагодзьдзі! Ад старажытнага Крэўскага замку да месца пахаваньня выбітнага клясыка беларускай літаратуры ХІХ ст.👆
Пабачым мястэчка й руіны замка, дзе адбываліся лёсавызначальныя падзеі для нашых земляў
Дакранемся да таямнічай гісторыі Гальшан, якія сталі цэнтрам падзей вядомага беларускага дэтэктыўнага раману ХХ ст.
У Жупранах пабачым прыгожы касьцёл Пятра й Паўла, наведаем магілу Франьцішка Багушэвіча
А таксама наведаем вельмі атмасфэрнае, хоць і жалобнае месца- нямецкія могілкі Першай сусьветнай вайны ў вёсцы Дзясятнікі
Выезд - 23.10, нядзеля.
Кошт - 50 р., дзіцячы - 35 р.
Выезд а 10 са ст. м. Каменная Горка, вяртаньне ў Менск прыкладна а 18.30-19.00. З сабой мець штосьці на перакус і пітво👆
Па запісе пісаць у прыватныя! @mike1547
Падарожнічаем па-восеньску разам!🖐

👍11
ТАЯМНІЦЫ МЕНСКУ:ГАРАДЗКІЯ ЛЕГЕНДЫ Й ПАДАНЬНІ
У сераду, 12.10, запрашаю ўсіх паглыбіцца ў атмасфэру вечаровага Менску скрозь прызму гарадзкіх легенд!
Здавалася б звычныя ўсім менчукам месцы зайграюць зусім новымі фарбамі ды аздабленьнем;)
- даведаемся пра легендарнага асілка-млынара Менеска і ягоную рознабаковасьць у паданьнях
- даведаемся гісторыю ўзьнікненьня герба Менска
- пабачым дзе знаходзілася Цмокава гара, і ці сапраўды ў Сьвіслачы плавалі кракадзілы
- азнаёмімся зь месцамі абітаньня менскіх прывідаў:роспачная гісторыя каханьня на Зыбіцкай і гісторыя пра здань Ратушы, што прагне помсты за сваю гібель
- даведаемся якія легенды аточваюць Пішчалаўскі замак і Касьцёл Сымона і Алены, а таксама дзе можа знаходзіцца таямнічая "залатая труба" аднаго з самым вядомы джаз-музыкаў СССР
Зьбіраемся ля Чырвонага касьцёлу а 19.10, і вывучаем гарадзкія легенды разам!
Папярэджваем пра наведваньне па-магчымасьці!
@mike1547

👍6
У ЧАЦЬВЕР РАЗАМ З @oratorclubminsk ВЫВУЧАЕМ ТАЯМНІЦЫ МЕНСКАЙ СТАРАЖОЎКІ!
13.10, запрашем усіх жадаючых наведаць шпацыр па мясьцінах Мальдыса ды Караткевіча - Менская Старажоўка!
Пагаманім адкуль пайшла такая назва гэтых мясьцін, што іх аточвае, ды як і чаму "пераязджала" Старажоўская вуліца
Пабачым вядомую менскую царкву Марыі Магдалены, і старыя Пярэсьпінскія могілкі
Наведаем помнік
Пабачым братэрскія могілкі-помнік жаўнерам Першай сусьветнай вайны, на месцы якога калісьці месьціўся птушыны рынак
Пабачым рэшткі-напамін часоў нацысцкай акупацыі - нямецкі бункер на ўзьбярэжжы Сьвіслачы
Чакем усіх а 19.10 на Заборскага 3(гостэл Урбан @hostelurban).
Шпацыруем!

👍5
ШПАЦЫР ПА "ТРАКТАРАГОРАДУ"
"Рассунуўшы сосны
Плячамi, што волат,
У лесе ўздымаецца
Трактарагорад"
Шчырыя ўражаньні Пятруся Броўкі аб цікавым паваенным квартале Менска - Тратаразаводзкім пасёлку!
Запрашаю дасьледваць яго разам)
Пачуем гісторыю ўзьнікненьня й будаўніцтва раёну, якое ішло пад строгім кантролем адпаведнасьці ўсім пытаньнямі для зручнага жыцьця працоўных
Сквэры, паркі, помнікі й постаці зьвязаныя з месцам, а таксама шматлікія спробы зруйнаваць гэтая своеасаблівае мястэчка
Сустракаемся ў суботу, 15.10, а 19.00 ля галоўнай прахадной трактарнага заводу
Пішам пра наведваньне ў прыватныя!

👍7
MienskiŠpacyr
ТАЯМНІЦЫ МЕНСКУ:ГАРАДЗКІЯ ЛЕГЕНДЫ Й ПАДАНЬНІ У сераду, 12.10, запрашаю ўсіх паглыбіцца ў атмасфэру вечаровага Менску скрозь прызму гарадзкіх легенд! Здавалася б звычныя ўсім менчукам месцы зайграюць зусім новымі фарбамі ды аздабленьнем;) - даведаемся пра…
Збор ля фантану на пл Незалежнасьці!
👍5
ДБАЙНЫ ГАСПАДАР ДЫ ФУНДАТАР
13 кастрычніка 1847 г. у вёсцы Вялікая Сьляпянка нарадзіўся Эдвард Вайніловіч. Буйны палітычны й грамадзкі дзяяч, "рухавік" разьвіцьця сельскай гаспадаркі на літоўска-беларускіх губэрнях ня мяжы ХІХ-ХХ ст.
Зьяўляўся чальцом Гарадзкой думы і актыўна ўдзельнічаў у рабоце Таварыства сельскай гаспадаркі. Пасьля рэвалюцыйных падзей 1917 г. падтрымліваў нацыянальнае адраджэньне на беларускіх землях.
Не грошы Вайніловіча ў Менску на колішняй вуліцы Трубнай быў збудаваны касьцёл у раманскім стылі, названы ў гонар ягоных памерлых дзяцей - Сьвятога Сымона і Сьвятой Алены, для менчукоў больш вядомы як Чырвоны касьцёл.
Памёр Эдвард Вайніловіч у 1928 г. у польскім горадзе Быдгашчы. У 2006 г. адбылося перапахаваньне парэшткаў ля Чырвонага касьцёлу

❤10👍4
СЛАВУТЫ Й ШЧЫРЫ ДАСЬЛЕДЧЫК БЕЛАРУСКАГА ДОЙЛІДЗТВА
13 кастрычніка 1896 г. у Маскве нарадзіўся Мікола Шчакаціхін - выбітны беларускі мастацтвазнавец, гісторык ды пэдагог.
Закончыў гісторыка-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту, працаваў ва Ўкраіне, дзе быў у праўленьні Ўсеўкраінскага Зьвязу пісьменьнікаў.
З 1922 г. Шчакаціхін у Менску. Быўшы чальцом Інбелкульта, стварае ў ім Камісію па гісторыі мастацтва.
Мікола Шчакаціхін адзін з заснавальнікаў беларускага мастацтвазнаўства. Дасьледваў беларускую архітэктуру і выяўленчае мастацтва ад старажытных часоў да сучаснасьці. Мае непасрэднае дачыненьне да ўводу ва ўжытак тэрміна "віленскае" ці "беларускае" барока. Цікавіўся і вывучаў беларускую мову.
Трапіў пад рэпрэсіі 1930х, цяжка хварэў на сухоты. Памёр у высылцы ў Башкірыі ў 1940 г. Рэабілітаваны ў 1956 г.
На вуліцы Кірава на былым даходным доме Ядзьвігі Кастравіцкай маецца памятная шыльда ў гонар навукоўца.

👍8❤4
МАСТАК-ЛЕТУЦЕНЬНІК
13 кастрычніка 1888 г. на хутары Пунькі Глыбоцкага раёну нарадзіўся славуты беларускі мастак, пісьменьнік, этнограф ды археоляг - Язэп Драздовіч.
Постаць, што стаяла ля вытокаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу. Першы адкрыў касьмічную тэматыку ў сваіх работах. Па-мастацку аздабляў гісторыю:замкі, палацы, гістарычныя постаці ў Драздовіча набывалі непаўторны калярыт. Адным з улюбёных гістарычных пэрсанажаў у мастака быў Усяслаў Чарадзей. Які напэўна неяк перадаў сваю чароўную сілу майстру:) Бо задоўга да адкрыцьця й раскопак Менскага замчышча, Драздовіч стварыў выяву старажытнага гораду з драўлянымі вежамі, якія вельмі нагадваюць менскія👆
У Траецкім прадмесьці, дзе калісьці працаваў Драздовіч, стаіць помнік мастаку, выкананы ў выглядзе вандроўніка пад кронай дрэва, у якім пераплятаюцца вядомыя творы слаўнага сына беларушчыны.

❤13❤🔥2