group-telegram.com/matulya_Belarus/48162
Create:
Last Update:
Last Update:
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ПРА ЕЖУ.
😝Памаўчы, язычок, калі ясі, а не памаўчыш – трасцу з’ясі.
🐔Галоднай курцы зярнятка на думцы.
💰Як не пад’ясі, дык залатую карэту прадасі.
😁Галодныму цыганы сняцца.
☝️Як маем, так і ўжываем.
🍰Прыйшлі вестачкі, што хочацца естачкі.
🍯Спадзяваўся дзед на мёд, ажно і без вады спаць лёг.
🥖Чужы хлеб смачнейшы.
🍞Ашчандзаўся, ашчандзаўся: хлеб з’еў, а квас астаўся.
🥞Сядзі, баба, да вечара, табе бліноў напечана.
🥔Хто бульбы не з’еў, той галодны чалавек.
🥬Без капусты жываты пусты.
🐈🐈⬛️Есць як кот: колькі важыць, столькі і з’есць.
🍖Смачнае не пераясі і чыстае не пераходзіш.
😳Пераборны заўсёды галодны.
BY Матуля Беларусь

Share with your friend now:
group-telegram.com/matulya_Belarus/48162