This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Амстэрдаме Святлана Ціханоўская выступіла з лекцыяй «Паміж Расіяй, Украінай і НАТА. Экзістэнцыйная барацьба беларусаў за выжыванне сваёй краіны».
Гэта штогадовая адкрытая лекцыя, якая арганізуецца Raam op Rusland — аналітычным цэнтрам, які спецыялізуецца на Беларусі, Украіне і суседніх рэгіёнах.
Пасля лекцыі беларуская лідарка адказала на пытанні пра сітуацыю ў Беларусі, расійскі ўплыў, пагрозу для НАТА і будучыню нашай краіны.
Глядзіце запіс лекцыі і адказы на пытанні па спасылцы.

❤157❤🔥19👍16👏4🔥3🤯2😢1
❤️ Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Нідэрландаў
«Сустрэчы з беларусамі — гэта адчуванне дома і Радзімы, дзе б мы ні знаходзіліся. Столькі цяпла і шчырасці — дзякуй вам за гэта, дарагія!»
❤203👏15❤🔥13👍7🔥6🤯1😢1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як быць з Азаронкам? Што прапануе Канцэпцыя люстрацыі аб адказнасці прапагандыстаў і супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ
У гэтым годзе юрыдычная каманда Офіса прадставіла Канцэпцыю люстрацыі — дакумент, які ўлічвае маштаб рэпрэсіяў, адсутнасць незалежнага правасуддзя і пагрозу аўтарытарнага рэваншу.
Падчас грамадскага абмеркавання і ў сацсетках дарадца па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў атрымаў шмат пытанняў пра адказнасць такіх беларускіх прапагандыстаў, як Грыгорый Азаронак.
У сваім відэа дарадца падкрэслівае:

«Працэс люстрацыі павінны будуць прайсці тыя людзі, якія цяпер займаюць «абароненыя пасады» і плануюць працягваць іх займаць, альбо захочуць атрымаць такія пасады.
Трэба падзяліць прапагандыстаў на тых, хто адкрыта нагаварыў на крымінальную адказнасць заклікамі да гвалту, і на тых, хто проста працуе ў кадры ці па-за ім. Для тых прапагандыстаў, якіх мы бачым і чуем найчасцей — люстрацыя не падыходзіць. У дачыненні да іх неабходна выкарыстоўваць іншы інструмент пераходнага правасуддзя — крымінальную адказнасць».
👍153🔥29❤12🤔3🤯2😐1
Святлана Ціханоўская — на пашыранай вячэры міністраў замежных справаў Еўрасаюза ў Люксембургу
Ціханоўская ўзяла ўдзел у працоўнай вячэры напярэдадні пасяджэння Рады ЕС па замежных справах па запрашэнні міністра замежных справаў Люксембурга Ксаўе Бетэля. У сустрэчы ўдзельнічалі міністры замежных справаў краінаў ЕС, Украіны, Турцыі, Туркменістана, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Ірака і Малдовы. Таксама прысутнічалі прадстаўнікі Еўракамісіі.
Падчас дыскусіі абмяркоўвалі сітуацыю на Блізкім Усходзе, расійскую вайну супраць Украіны, а таксама сітуацыю ў рэгіёне. Святлана Ціханоўская распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, пытанні бяспекі і ваенныя рызыкі, а таксама прадставіла бачанне шляхоў вызвалення палітвязняў.
Асобна Ціханоўская паразмаўляла з еўрапейскімі міністрамі, а таксама з міністрамі замежных справаў Украіны Андрэем Сібігам, Малдовы Міхаем Папшоем, Арменіі Араратам Мірзаянам, Турцыі Хаканам Фіданам і з еўракамісаркай Мартай Кос. Пра што ішла гаворка? Чытайце па спасылцы.
— сказала Святлана Ціханоўская.

«Для нас вельмі важна, што калі адбываюцца такія сустрэчы — Беларусь заўсёды запрашаюць. Нас не забываюць і адрозніваюць рэжым ад народу. Удзел у сустрэчах поруч з дзясяткамі міністраў дае нам голас і ўплыў, каб беларускія інтарэсы былі пачутыя. Гэта ўмацоўвае не толькі суб’ектнасць дэмакратычных сілаў, але і суб’ектнасць усяго беларускага народа. Я мела шмат шчырых размоваў на гэтай сустрэчы, у нас з'явіліся новыя кантакты. Думаю, што мы можам супрацоўнічаць больш, асабліва ў гуманітарных пытаннях»,
— сказала Святлана Ціханоўская.
❤🔥103❤44👍22🤯5🔥1👏1
21 кастрычніка ў Беларусі святкуецца Дзень таты. Святлана Ціханоўская з цёплым віншаваннем:
«Таты, сёння — ваш дзень. Хачу падзякаваць кожнаму, хто любіць, абараняе і падтрымлівае сваіх дзяцей, хто ўмее быць побач нават на адлегласці, хто не баіцца вучыць сваіх сыноў і дачок галоўнаму: быць сумленнымі і свабоднымі.
У нашай сям’і Агнія і Карней не бачылі тату 5 гадоў. Але ўсе гэтыя гады Сяргей быў у іх жыцці — праз відэа, памяць, усмешкі на сямейных фотаздымках. І праз прыклад, што ён заўсёды даваў.
Наш з Сяргеем сын ужо ў тым узросце, калі радзей гаворыць пра пачуцці і часцей намагаецца абмеркаваць з татам навіны, палітыку і штучны інтэлект. А нашая дачка ўсё яшчэ малюе адкрыткі і абдымае Сяргея без стомы. І ўсё гэта — цэлы свет цяпла і пяшчоты, які часта зусім не патрабуе словаў.
Бачыць гэтую любоў — велічэзнае шчасце. І я зычу, каб кожная сям’я адчула гэтае шчасце: тыя, хто цяпер побач са сваімі сем’ямі, і тыя, каго рэжым пазбавіў гэтага права.
Гэтая сітуацыя, на жаль, вельмі знаёма беларускім сем’ям. Хтосьці — за кратамі, бо хацеў лепшага для сваіх дзяцей. Хтосьці часцей знаходзіцца за мяжой, чым дома, бо працуе, каб сям’я ні ў чым не мела патрэбы.
Таму ў гэты дзень я хачу пазычыць кожнаму таце мець магчымасць пачуць і сказаць простае «дзякуй» і «люблю». Са святам!»

❤152👍19🔥9👏3🤯1😢1
Далучайцеся да слуханняў праекта закона «Аб гендарнай роўнасці» ў Каардынацыйнай Радзе
Сёння, 21 кастрычніка, а 19:00 па мінскім часе на агульным пасяджэнні Каардынацыйнай Рады пачнуцца слуханні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гендарнай роўнасці». Слуханні арганізоўвае Камісія па рэформах і падрыхтоўцы да пераходнага перыяду пад кіраўніцтвам Юрыя Губарэвіча. Праект прадставіць экспертка Ірына Сідорская, а ў якасці судакладчыка выступіць эксперт з Малдовы Вадзім Віеру.
Паглядзець трансляцыю можна на YouTube-старонцы Каардынацыйнай Рады.
Праект закона прапануе тое, чаго даўно бракуе ў беларускім праве: пераход ад дэкларацыяў пра роўнасць да рэальных механізмаў яе забеспячэння. Ён вызначае паняцці «гендар» і «гендарная ідэнтычнасць», распісвае абавязкі дзяржавы, бізнесу і адукацыйных установаў, уводзіць правілы абароны ад дыскрымінацыі. Асобна прапісаныя пытанні роўнай аплаты працы, прафілактыкі дамаганняў, роўнага доступу да адукацыі і медычных паслугаў, у тым ліку для трансгендарных людзей.
Гэта адзін з тых законаў, якія патрэбныя дэмакратычнай Беларусі дзеля роўнасці і справядлівасці ў паўсядзённым жыцці. Таму абмеркаванне праекта важнае для ўсіх, хто хоча бачыць Беларусь сучаснай і справядлівай дзяржавай.
https://www.youtube.com/@rada.vision/streams

YouTube
Координационный совет
Представительный орган беларусского общества.
Цели:
— организация процесса преодоления политического кризиса
— обеспечение согласия в обществе
—защита суверенитета и независимости Республики Беларусь

❤90👍29🤯11😐9😢5🔥3🤔3❤🔥2👏2
Святлана Ціханоўская ў суправаджэнні Сяргея Ціханоўскага распачала працоўны візіт у Страсбург па запрашэнні Прэзідэнткі Еўрапейскага парламента Раберты Метсолы
Галоўная падзея візіту — выступ Святланы і Сяргея перад дэпутатамі Еўрапейскага парламента падчас Пленарнай сесіі. Паглядзець выступ можна ў прамым эфіры а 13:00 па Мінску па спасылцы.
Да таго ж, запланаваныя сустрэчы з:
– Рабертай Метсолай;
– прадстаўнікамі асноўных палітычных групаў: Еўрапейская народная партыя (EPP), Renew Europe, Еўрапейскія кансерватары і рэфармісты (ECR), партыя Зялёных і Сацыял-Дэмакраты;
– дэлегацыяй Еўрапарламента па Беларусі.
Акрамя таго, Ціханоўская возьме ўдзел у сімпозіуме, прысвечаным кнізе “Democratizing the Constitution of Belarus — Towards a Constitution for a New Belarus in a European Context”, арганізаваным прадстаўніцтвам Аўстрыі пры Радзе ЕС.

Belarus opposition leaders address European Parliament
Sergey Tihanovski and Sviatlana Tsikhanouskaya, the two prominent opposition leaders from Belarus, will address MEPs.
In 2020, Sergey Tihanovski ran as a presidential candidate. He was arrested and sentenced to 18 years in prison for “organising riots” and…

❤97👍22👏6❤🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з Рабертай Метсолай
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсолай у межах Пленарнай сесіі.
Святлана Ціханоўская:

«Дзякуй вам, Раберта, за няспынную падтрымку, якая на працягу гэтых гадоў застаецца побач з беларусамі. Вы разумееце, што беларусы змагаюцца не толькі за сваю свабоду, але і за агульныя еўрапейскія каштоўнасці.
Беларусь — гэта частка Еўропы, частка нашай агульнай сям’і. І я веру, што разам мы вернем Беларусь дадому — у вольную і дэмакратычную Еўропу».
❤127❤🔥15👏9👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Беларусь ужо змянілася»
Сёння Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай перад дэпутатамі Еўрапейскага парламента падчас Пленарнай сесіі разам з Сяргеем Ціханоўскім. Беларуская лідарка пачала сваё выступленне з віншаванняў Анджэя Почобута і Мзію Амэглобелі з атрыманнем прэміі Сахарава і падзякавала ўсім, хто падтрымліваў гэтае рашэнне, а таксама ECR і EPP за іх вылучэнне.
Ціханоўская падкрэсліла: перамены ў Беларусі непазбежныя, а беларусы — народ, які застаецца нязломным. Яна заклікала еўрапейскіх партнёраў падтрымліваць беларусаў як унутры краіны, так і ў выгнанні.
Пра перамены
Пра беларускую нязломнасць
Пра працяг рэпрэсіяў
Пра будучыню
Пра падтрымку
Прамова цалкам дасяжная па спасылцы.

«Перамены могуць не адбыцца за адзін дзень, але яны абавязкова настануць. Сёння мы будуем рэйкі пераменаў, каб аднойчы паставіць Беларусь на еўрапейскі шлях, які ні Расія, ні Лукашэнка ніколі не змогуць заблакаваць. Беларусь стане гісторыяй поспеху, і гэтую гісторыю мы напішам разам».
Пра беларускую нязломнасць
«На працягу пяці гадоў я прыходзіла ў гэтую залу з партрэтам мужа. Тры месяцы таму, калі я ўбачыла яго ўпершыню, я ледзь яго пазнала. Ён выглядаў так, быццам вярнуўся з ГУЛАГу. Але на наступную раніцу ён сказаў: «Цяпер давай прыступім да працы».
У гэтым і ёсць сэнс Беларусі — збітая, але не зламаная».
Пра працяг рэпрэсіяў
«Давайце не падманваць сябе «гуманнасцю» Лукашэнкі. Ён вызваляе шэсцьдзясят і арыштоўвае сто дваццаць. Нават тыя, хто «памілаваны», не з’яўляюцца цалкам свабоднымі: іх дэпартуюць без дакументаў, з мяшком на галаве. Іх сем’і ў Беларусі падвяргаюцца пераследу. Тыя, хто адмаўляецца з’язджаць — як Мікола Статкевіч, лідар беларускіх сацыял-дэмакратаў — зноў трапляюць у турму».
Пра будучыню
«Не будзьце наіўнымі: Лукашэнка ніколі не зменіцца. Але краіна вакол яго ўжо змянілася. Беларусы выбралі мір, дэмакратыю і еўрапейскую будучыню. Але гэтая будучыня немагчымая, пакуль Лукашэнка знаходзіцца пры ўладзе».
Пра падтрымку
«Падтрымлівайце наш народ як унутры краіны, так і ў выгнанні. Тысячы беларусаў у ЕС застаюцца без дакументаў, і сутыкаюцца з транснацыянальнымі рэпрэсіямі. Інвестуйце ў людзей, а не ў дыктатараў. Не бойцеся іх — давайце прымусім іх баяцца нас».
Прамова цалкам дасяжная па спасылцы.
❤124👏19❤🔥7👍7🔥7😐3
Святлана Ціханоўская — з нагоды атрымання прэміі Сахарава Анджэям Пачобутам і Мзіяй Амаглабелі:
«Віншую Анджэя Пачобута і Мзію Амаглабелі з атрыманнем Прэміі Сахарава за свабоду думкі!
Анджэй Пачобут — прыклад прафесійнасці і мужнасці. Ён застаўся верным сваім перакананням, нягледзячы на ціск і турму. Гады зняволення не зламалі яго, а зрабілі яшчэ мацнейшым. Анджэй стаў сімвалам усіх беларускіх журналістаў і грамадзянаў, якія не баяцца гаварыць праўду.
Цягам апошніх месяцаў мы разам з нашымі сябрамі ў Еўрапейскім парламенце вялі кампанію за падтрымку кандыдатуры Анджэя. Я вельмі ўдзячная ўсім, хто падтрымаў яго кандыдатуру. Гэта ўзнагарода — важны знак падтрымкі тым, хто сёння за кратамі. І сігнал уладам, што дэмакратычны свет бачыць іх прагу да свабоды і не ігнаруе несправядлівасць.
Віншую таксама Мзію Амаглабелі з Грузіі — яе праца заслугоўвае вялікай павагі.
Абодва лаўрэаты паказваюць на асабістым прыкладзе: свабода слова і чалавечая годнасць — гэта каштоўнасці, за якія варта змагацца».
❤🔥88❤33🔥7👍5👏4😐2
Што дэкларуе прынятая Еўрапарламентам рэзалюцыя?
Сёння Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю «Аб сітуацыі ў Беларусі праз пяць гадоў пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў». Гэты дакумент пацвярджае працяг падтрымкі дэмакратычных сілаў Беларусі, заклікае да вызвалення ўсіх палітвязняў і патрабуе правядзення новых свабодных выбараў пад міжнародным назіраннем.
Рэзалюцыя асуджае рэпрэсіі, удзел рэжыму ў вайне супраць Украіны і патрабуе ўзмацнення санкцыяў супраць вінаватых. Еўрапарламент заклікаў ЕС забяспечыць доўгатэрміновую падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя, студэнтаў і прафесіяналаў у выгнанні, а таксама расследаваць злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя рэжымам.

«Мы вельмі ўдзячныя за прынятую рэзалюцыю — яна дэманструе салідарнасць Еўрапейскага парламента з беларускім народам і гэта важны крок у нашай барацьбе за свабоду. Але важна, каб яна стала кіраўніцтвам да дзеяння — канкрэтнымі крокамі, якія еўрапейскія ўрады могуць зрабіць для рэальнай падтрымкі Беларусі. І менавіта да гэтага я заклікала сёння ў Страсбургу».
❤106👍30🔥9❤🔥4👏4
«Колькасць беларусаў, якія навучаюцца ў Расіі, мае тэндэнцыю скарачацца»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч паразмаўляў з Беларускай Службай Польскага Радыё пра недахоп настаўнікаў, адукацыйныя праграмы абмену для беларусаў і пра топ выклікаў у сферы адукацыі.
– Галоўны выклік у адукацыі
– Колькасць беларускіх студэнтаў у Расіі і Польшчы
– Недахоп настаўнікаў

«Галоўны выклік — працэсы палітычнай індактрынацыі і мілітарызацыі, якія адбываюцца ў сістэме адукацыі. Узроставы парог палітычнай індактрынацыі ўвесь час зніжаецца, цяпер ідэалагічная апрацоўка пачынаецца ўжо ў дзіцячых садках. Гэта нагадвае Паўночную Карэю.
Сацыёлагі ўжо фіксуюць, што сярод апытваемых ва ўзросце 20–25 гадоў адказы часта нагадваюць погляды пенсіянераў. Гэтая сістэма пры ўсім яе, даруйце, ідыятызме, працуе. І нам трэба ствараць інструменты супраць гэтай атруты».
– Колькасць беларускіх студэнтаў у Расіі і Польшчы
«Расія за апошнія пяць гадоў павялічыла колькасць стыпендыяў для беларусаў у 18 разоў — 1300 стыпендыяў на год. Але калі разглядаць у доўгатэрміновай перспектыве, то Расія страчвае прывабнасць. Пік колькасці беларускіх студэнтаў прыходзіцца на 2012 год — 32 тысячы, або 77% ад усіх беларусаў, якія навучаліся ў той час за мяжой. У 2023 годзе ў Расіі было 9 369 студэнтаў. У 2012 годзе ў Польшчы навучаўся 2 991 беларус, а на 2023 год — 11 146, летась было 12 тысяч. То бок колькасць беларусаў у Польшчы павялічылася ў чатыры разы, у той час як у Расіі скарацілася ў тры. Тэндэнцыя абсалютна відавочная — беларусы выбіраюць заходні кірунак».
– Недахоп настаўнікаў
«На недахоп настаўнікаў і выкладчыкаў сапраўды скардзяцца. Ведаем выпадкі, калі праз год-паўтара дырэктары вяртаюць раней рэпрэсаваных настаўнікаў, бо няма каму працаваць. Шмат выпадкаў, калі працуюць студэнты. Я нават чуў пра выпадак, калі матэматыку ў пачатковых класах выкладала вучаніца старэйшых класаў».
👍35