Арэстовіч - прыклад глыбіннага псіхалагічнага і маральнага рэгрэсу. А хутчэй, вяртаньня да таго, чым ен быў заўседы, да сваёй натуры, рускамірскага чалавека, які гатовы здрадзіць свой народ і краіну.
Ягоная праукраінскасьць была вынікам кан’юнктуры, а хутчэй за ўсе неабходнасьцю, якую закладалі зьнешнія сілы, быць унутры украінскай сістэмы.
Гледзячы на публічныя метамарфозы Арэстовіча, магу з вялікай верагоднасьцю дапусьціць, што немалая частка тых палітычных дзеячоў, хто раптоўна ў 2022 годзе пераключыўся на беларускую ідэю - вернуцца да рускамірскай кан’юнктуры ў адпаведны момант, пачнуць казаць пра важнасьць братэрскіх адносінаў і адзінства інтарэсаў з расеяй.
На жаль, глыбінная прырода палітычнай культуры, закладзенныя коды і адмысловыя ўстаноўкі, якія забіваліся ў галаву гадамі, патрабуюць грунтоўнага пераасэнсаваньня сябе самого, экзыстэнцыйнага пераварота душы і перараджэньня. Гэта агромісты высілак, які не кожны ў стане зрабіць.
Але гэтая ўнутраная перабудова пераАдраджэньне хіба адзіная ўмова для жыцьця і развіцьця Беларусі як дэмакратычнай і свабоднай краіны.
Як ужо паказвае нашая беларуская рэчаіснасьць, парапалітыкі 2020 і ранейшага перыяду вяртаюццца да традыцыйных звычак і свайго натуральнага стану. Немагчыма працяглы час, прыстасоўвацца, прырода бярэ сваё. Час і сітуацыя хутка здзьмула цянюькую налецень дэмакратычнасьці і прабеларускасьці з некаторых людзей.

💯51👍14🤣5👎2💩2
Чакальна? Зашмат выдаткаў і мінімум перспектываў. https://www.youtube.com/watch?v=buy6We5zPjI
YouTube
Офису Тихановской пришлось остановить работу — что случилось / Усов
👀 Друзья, подддержите подпиской наш второй канал с сюжетами и мини-доками: @navokal.belarus
Политолог Павел Усов @usovpavel https://www.group-telegram.com/usovpavel.com на Еврорадио! Обсуждаем последние новости и не только.
Новости сегодня. Стрим Еврорадио. Беларусь. Политика…

👍14💯6🤣3❤2😁2🥱1
Вайна ў апазіцыі, прычыны і наступствы
Апошні "квазі-скандал", які разгортваецца ў межах сегментаванай апазіцыі (Белпол/Офіс супраць "Групы за перамовы") - працяг глыбокіх унутраных супярэчнасьцяў новадэмакратычнай супольнасьці. Гэта працяг складаных міжасабовых канфліктаў і ўнутранага расчараваньня тых, хто ўвайшоў у палітыку ў 2020. Аснову гэтых канфліктаў фарміруюць людзі, які самі былі ў сістэме "тытульнай" апазіцыі: складалі Офіс, кабінет, Раду і доўгі час прасоўвалі ідэю "легітымнага прэзідэнта" Ціханоўскай, з’яўляліся, яе паплечнікамі, прыхільнікамі і абаронцамі.
Пасьля пяці год супрацьстаяньня з рэжымам, з офіса-кабінета, сышло нямала людзей, частка якіх сфарміравала ня толькі альтэрнатыўную плынь, але занялі даволі крытычную, антыофісную пазіцыю.
Чаму? Ніхто з тых, хто сышоў з офіса-кабінету ніколі голасна не агучваў прычын, толькі вельмі агульна (стомленасьць, вычэрпанасьць, рознасьць поглядаў і падыходаў). (Каб не шкодзіць агульнай справе?).
Але, я думаю, што асноўнай прычынай такіх дзеяньняў, асабліва ў фарміраваньні новай альтэрнатыўнай плыні, якая выступае за "перамовы" - разуменьне тупіковасьці ў дзеяньні Офіса і людзей, якія яго складаюць.
Гэтае разуменьне вынікае перш за ўсе з бачаньня таго, што Ціханоўская так і не стала самастойнай фігурай, і не можа фарміраваць стратэгію, філасофію сваёй уласнай палітычнай дзейнасьці. Гэтай філасофіі і грунтоўных ведаў палітычнага проста няма.
Яна ўсьцяж застаецца чалавекам, якім кіруюць. З большага, унутрыофісныя працэсы скаціліся да барацьбы не супраць рэжыму, а да барацьбы за ўтрымяньне вяровачак, якімі можна кіраваць Ціханоўскай у сваіх інтарэсах. І канешне, гэта сталася прыярытэтам.
Барацьба за доступ разгарнулася амаль адразу пасьля 20-га. Блізасьць да Ціханоўскай тады абумоўлівала магчымасьць падзелу ўлады ў Беларусі, калі б Ціханоўкая нейкім цудам "стала" прэзідэнтам. Ілюзія хуткай перамогі стварала нейкую ўнутраную кансалідацыю. Але прайшло два гады, пачалася вайна і ілюзія расплылася як імгла.
Тым ня менш застаўся рэсурс (Ціханоўская) пры дапамозе якога можна было б атрымаць доступ да сродкаў і заходніх партнераў: паездак, канферэнцый, салодкага жыцьця ў эміграцыі. І вось тут пачалася сапраўдная і жыхлівая барацьбы за права трымаць гэтыя нітачкі ў сваіх інтарэсах. І чым больш інтэнсіўнай станавілася гэтая барацьба, якая зьнішчала структуры і надзеі людзей, тым больш ясным станавілася разуменьне, што офіс-кабінет гэта шлях у нікуды.
Канешне, працэс узмацняўся і мэтанакіраваным сабатажам сьпецслужбаў,, якому немагчыма было супрацьстаяць ва ўмовах адсутнасьці ўзаемнага даверу і салідарнасьці. Чым слабейшай была ўнутраная салідарнасьць, тым больш эфектыўнымі былі ўдары сьпецслужбаў.
Пры гэтым рабілася ясным, што дзейнасьць" офіса не ратуе людзей, не вызваляе краіну.
Такое сумнае адкрыцьце перш за ўсе ўразіла тых людзей, сваякі і родныя, якіх былі ў вязьніцах. На гэтым фоне, размовы пра хуткае вызваленьне, большыя санкцыі, большыя грошы на барацьбу аб’ектыўна ўспрымаліся як сьпекуляцыі і гульні, якія былі неабходнымі для ўтрыманьня кантроля, права трымаць нітачкі ўнутры офіса.
Ніякай стратэгіі, ніякіх інструментаў вызваленьня вязьняў у офіса-кабінета няма, есьць толькі інструменты ўласнага выжываньня.
Канешне, для тых, спрабуе выцягнуць сваіх блізкіх, тых хто страціў усе і нават надзею, такая барацьба апазіцыных структур ужо надакучыла.
Проста есьць, засталося жаданьне выцягнуць сваіх любым коштам, умоўнага прымярэньня і дыялогу. Бо на сеньня, мы прышлі да вельмі простай дылемы, якая ўжо не тычыцца перспектываў перамен у Беларусі, бо яны магчымы толькі пры выкананьні вялікай колькасьці "КАЛІ". Дылема такая: выцягнуць як мага больш людзей і як мага хутчэй з вязьніцаў, альбо не выцягнуць і пакінуць усе як есьць, (у тым ліку існаваньне офісна-кабінетных структур), яшчэ на некалькі год.

💯24🔥6🤡4❤3🗿3👍2🥱1🤣1
Калі першая дзейнасьць мае хоць нейкае значэньне ў чалавечым плане, то далейшае існаваньне палітычных структур 20/20, як ужо паказала рэальнасьць, не мае ні гуманітарнай, ні палітычнай перспектывы. Белпол есьць адной з тых структур, якія выступаюць, за захаваньне існуючай кан’юнктуры і гэта зразумела. Пасьля развалу Байпола, "новы" актыў атрымаў доступ да статусу і ржсурсаў, які не хацелася б губляць.
Канфрантацыі паміж гэтымі дзьвума плынямі ў новай апазіцыі непазьбежна будзе ўзмацняцца і абвастрацца. Гэтае абвастрэньне таксама будзе спрыяць перафарматаваньню падыходаў (ужо адбываецца) заходніх урадаў да рэжыму Лукашэнкі і сітуацыі ў Беларусі.

💯31🤡4❤2🥱1🤣1💅1
"І прыйшоў час назваць рэчы сваімі іменамі. Гэта гібрыдная вайна". (Урсула фон дэр Ляйен, 2025 год).
Гібрыдная вайна гэта шматбаковая, сістэмная палітыка па дасягненьню стратэгічных, геапалітычных мэтаў - захоп тэрыторыі, ці кантроль над палітыкумам іншай краіны.
Гэта менавіта палітыка, якая рэалізуецца пры дапамозе разнастайных (далека не ваенных) метадаў і інструментаў.
Адным са спецыфічных характэрыстык гібрыднай вайны - яе нябачнасьць. Можна сказаць, што гібрыдная вайна гэта схаваная, нябачная вайна, якая можа весьціся гадамі, дзеля алабленьня праціўніка, пакуль не перойдзе ў адкрытую, агрэсіўную фазу. Рэалізацыя захопу. Канешне такая палітыка прадугледжвае наяўнасьць доўгатэрміновай стратэгіі.
Пасьпяховасьць вайны як раз выражаецца ў тым, каб праціўнік на працягу доўгіх гадоў нават не заўважаў, што нехта вядзе вайну супряць яго.
Толькі зараз еўрапейскія палітыкі заўважылі, што Пуцін вядзе супраць Еўропы і Захаду гібрыдную вайну, калі ў рэчаіснасьці Пуцін абвесьціў яе ў 2007 годзе, пад час Мюнхенскай канфэрэнцыі, а распачаў яе інтэнсіўную фазу з вайны ў Грузіі, пашырыў яе маштабы ў 2014 годзе. Але для заходніх краінаў яна ўсьцяж была нябачнай, хаця Расея актыўна павялічвала свае эканамічныя, палітычныя, культурныя, інстытуцыянальныя уплывы. У выніку цэлыя краіны і ўрады Еўропы знаходзяцца пад расейскім гібрыдным уплывам, Венгрыя, Славакія. Такія палітычныя дзеячы як Шродар, Ле Пэн і відавочна Мэркель, левыя і правыя партыі інтэграваныя ў расейскую сістэму гібрыдных уплываў.
Вынікам такога ўздзеяньня быў параліж Еўропы ў першыя дні расейскай агрэсіі, а моц такіх уплываў была такая, што Захад прыняў бы факт акупацыі Украіны, калі б апошняя не вытрымала ўдару.
Другім вынікам есьць тое, што Еўропа фактычна не рыхтавалася на пряцягу нават апошніх 3.5 пасьля пачатку вайны, да актыўнага супрацьстаяньня з расейскай агрэсіяй, а як мы бачым расейскія гібрыдныя атакі толькі збольшыліся: соцсеткі, групавыя канфрантацыі, палітыкі, выбары, злівы, скандалы, сабатаж, распаўсюджваньне фобій.
Спатрэбілася 3.5 год каб асэнсаваць гэта. Але, ці есьць стратэгія каб супрацьстаяць гібрыдным атакам, не фізычным, але псіхалагічна-палітычным, на ўзроўні дзейнасьці партый, арганізацый, палітыкаў, СМІ? Думаю наўрацьці, бо дэмакратыя гэта сіла і слабасьць Захаду, а ў эру сацыяльных сетак, яна становіцца слабасьцю.
Больш таго, перамога ў гібрыднай вайне, як і ў любой іншай не ў тым, каб здолець абараніцца, а ў тым каб знішчыць ворага. А як мы бачым, такой мэты нават і блізка няма ў палітычным разуменьні Захаду, больш таго, такая мэта патрабуе іншай стратэгіі, інструмэнтаў і дзеяньня.

💯30👍6🤷♂2🗿1
Пару дзен таму быў на эфіры Белсата. Цікава паслухаць спадарства думкі на конт таго, ці варта перанесьці вайну таксама ў Беларусь, і ці гэта прывядзе да переменаў у краіне:
https://youtu.be/HuNACZA8kUU?si=2bhVMJtgNXPATNcg
https://youtu.be/HuNACZA8kUU?si=2bhVMJtgNXPATNcg
YouTube
Удары па НПЗ Беларусі: калі будуць нанесены? Жыгар vs Усаў / Двубой
Нафтаперапрацоўчыя заводы Расеі выводзяцца са строю дроны Украіны. Дапамогу абяцае Беларусь, бо Лукашэнка імкнецца зарабіць. Але калі ЗСУ нанясуць удары па НПЗ Беларусі, да чаго гэта прывядзе? Спрачаюцца Уладзімір Жыгар і Павел Усаў. Новы "Двубой"
Глядзіце…
Глядзіце…
🔥12👎1
На вашую думку, ці мэтазгодна наносіць удары па беларускім стратэгічным аб’ектам, зьвязаным з расейскім ВПК і прамысловасьцю?
Anonymous Poll
34%
Безумоўна так
35%
Безумоўна не
15%
Выбарачна трэба наносіць удары
16%
Не ведаю
❤5🔥5🤮3
Семь из 27 стран-членов ЕС увеличили импорт энергоресурсов из РФ в стоимостном выражении по сравнению с 2024 годом.
За первые восемь месяцев этого года - с января по август - импорт Евросоюза составил 11,4 млрд евро.
Франция увеличила закупки российских энергоресурсов на 40% - до 2,2 млрд евро, Нидерланды - на 72% до 498 млн евро. В Бельгии рост составил 3%, в Хорватии - 55%, в Румынии - 57% и Португалии - 167%.

🤡16😡15🤬8😁6❤2🤯2🤣2🙈2🤷♂1👎1💩1
Зараз перад беларускім грамадствам стаіць простае пытаньне, якое фактычна закладае грунт нацыянальнага інтарэсу - гістарычнае выжываньне.
Ці беларусы вытрываюць як гістарычная супольнасьць, ці зьнікне?
Каб вытрываць, захавацца і ўзмацніцца як народ, неабходна дакладнае разуменьне, унутранае жаданьне зрабіць гэта, мець у тым сэнс і найвышэйшую мэту. Бо мы жывем у гісторыі і яе ствараем. Такое жаданьне складаецца ў прывязанасьць да ўласнай гісторыі, культуры, палітычнай традыцыі. Гэта тое, што фарміруе адметнасьць у адносінах да іншых народаў. Здольнасьць фарміраваць культурна-гістарычную адметнасьць і стварае жыцьцевую сілу народа, яго гістарычную моц.
Беларускае грамадства знаходзіцца пад уплывам дзьвух разбуральных праектаў: расейскі сьвет і эканамічны камфорт і спажывецтва. Інтэнсіўнасьць гэтых уплываў з часам прыводзіць беларусаў да разуменьня, "што і так добра". Навошта будаваць нейкі свой нацыянальны гістарычны праект, калі расейскі сьвет і камфорт і так стварае ўмовы для майго ўласнага дабрабыту. Чым хутчэй гэта будзе прынята, тым лепш для мяне. Навошта ўкладацца ў будаваньне ўласнага адметнага гістарычнага праекту, прыкладаць нейкія вымаганьні, калі зліцьце з іншымі культурнымі і эканамічнымі прасторамі, стварае добрыя ўмовы для майго жыцьця. Мае выжываньне важнейшае ад абстракцыі нацыі.
Зараз, калі аўтарытарызм і дэмакратыя запэўнівае амаль падобныя ўмовы для кансумпцыі, будаваньне нацыянальнага праекту становіцца вялікім выпрабаваньнем.
Бо нацыянальная ідэя сеньня фактычна не прывязаная да працэсу эканамічнага ўзбагачэньня, як гэта было ў 90-я. Тады незалежнасьць, дэмакратыя прывязвалася да надзеі хуткага паляпшэньня эканамічнага дабрабыту. Адначасова "вяртаньне да стабільнасьці і да "дабрабыту", было разбуральным фактарам для беларускай незалежнасьці.
Калі б не вайна 2022 году, Расея для большасьці была б прыцягальным полюсам і крыніцай дабрабыту. Ды і зараз у немалай часткі грамадства і палітычных дзеячоў існуе вера ў тое, што Расея верніцца да "дэмакратычнага стану" і Беларусь будзе зь ею суснаваць, таму не варта укладацца ў нацыянальны праект, лепш прасоўваць ідэю рэінтэграцыі. Тое самае тычыцца і інтэграцыі ў заходнюю культурную прастору для часткі інтэлігенцыі. Трэба як хутчэй прыняць "універсальныя" каштоўнасьці, а з нацыянальнага праекту зрабіць культурныййф скансэн.
Вытрываньне нацыі зьвязана з унутраным эгаізмам, жаданьнем быць сабой. Гэта ўнутраная праца, якая зараз не можа быць прывязана да матэрыяльнага вымярэньня, але толькі да ўнутранай патрэбы чальцоў грамадства мець уласную дзяржаву, сваю палітычную сістэму, сваю культуру і агульную гістарычную місію. Узьнікае пытаньне - а што такое місія. З большага гэта простае рацыянальнае тлумачэньне і асэнсаваньне, чаму наша нацыя і грамадства павінна існаваць як асобны, адметны арганізм і змагацца за гэтае права існаваць, а не зьнікнуць з гістарычнай мапы

💯36❤8🥱6🔥3👎2👍1😁1🤝1🗿1
Не сьціхаюць спрэчкі адносна лёсу офісу Ціханоўскай у Літве.
Алею ў агонь дадаў і дэпутат літоўскага сейму Тамілінас.
«Сэкономив миллион [на охране Тихановской], мы рискуем потерять пятьдесят».
По его словам, за пять лет беларусские оппозиционные организации получили около 200 миллионов евро поддержки.
«Около 50 миллионов прошли через зарегистрированные в Литве организации. Что это значит? Подоходный налог, НДС, проведение мероприятий».
(У чым жа матэрыялізаваліся гэтыя 50!!!! міл’ёнаў?!).
Як кажуць у такіх абставінах, нічога асабістага, толькі бізнэс.
Офіс, дэмакратычная апазіцыя гэта тольеі тавар, і магчымая інвестыцыя на будучыню. То бок стварэньне ўмоваў для лабаваньня пэўных эканамічных, палітычных інтарэсаў праз свае будучыя актывы пры ўладзе.
Асабліва калі пры палітычнай дзейнасьці асобных структур уласна нацыянальныя інтарэсы не адстойваюцца, ды нават не фарміруецца йх бачаньне.
Так было заўседы і ў любых гістарычных адносінах, Беларусь не выключэньне.
І ўлада і апазіцыя ў значнай ступені сталі праваднікамі чужых інтарэсаў.
Шкада канешне назіраць разбурэньне ілюзій сярод тых, хто ўзьняўся на барацьбу ў 2020 годзе. Але такая рэчаіснасьць калі няма нацыянальнай дзяржавы, нацыянальнай эліты, нацыянальнай буржуазіі. Прыходзіцца праходзіць праз цынізм, які зьнішчае ідэалізм. Праблема яшчэ і ў тым, што ўласна беларускія дзеячы вельмі хутка пераходзяць з палітыкі ў паліьычны бізнэс, пры чым чужы палітычны бізнэс і становіцца часткай чужых бізнэс інтарэсаў.
У такіх абставінах перафарматаваньне офіса ды іншых структур проста неабходная рэч. Альбо дэмакратычная супольнасьць здолее паказаць сваю жыцьцевую сілу, якая функцыянуе для нацыянальных патрэб, альбо прадэманструе сваю штучнасьць і няздольнасьць да самастойнага існаваньня і кіраваньня краінай у будучым.

💯54👍11❤5🥱5🔥1😁1
Вялікія здзелкі з маленькімі надзеямі
https://www.youtube.com/watch?v=f1Umg1xkM2g
https://www.youtube.com/watch?v=f1Umg1xkM2g
YouTube
Большая сделка: почему Лукашенко срочно хочет её провести / Усов
👀 Друзья, подддержите подпиской наш второй канал с сюжетами и мини-доками: @navokal.belarus
Политолог Павел Усов @usovpavel https://www.group-telegram.com/usovpavel.com на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, "большая сделка" — кто или что может стать предметом торга Лукашенко.…

💯15🥱4❤1👎1😁1
Пастка і ілюзіі рэвалюцыі
Зараз у розных апазіцыйных крыніцах можна пабачыць распачлівыя меркаваньні адносна таго, што калі "рэвалюцыя" ў Беларусі прайграла, то ў дэмакратычных структурах, ад "офісу" да фондаў пачаліся канфлікты і скандалы.
Пры гэтым, адразу трэба прыняць пад увагу, што праблемы маральнага і эканамічнага кшталту ўзьніклі, калі апазіцыя яшчэ не дайшла да рэальнай улады і не атрымала доступу да вялікіх грошаў. Пры тым інфармацыя пра негатыўныя з’явы старанна прыхоўваліся, а ў "незалежных" СМІ панавала цэнзура і палітычная лаяльнасьць.
Адсюль узьнікае пытаньне, ці беларускае грамадства рэальна гатовае да перамен і дэмакратыі. Самае просты адказ: і "так" і "не".
Грамадствы, з большага, амаль ніколі не гатовыя да нечага. Ступень прыхільнасьці да новага ладу выяўляецца ў працэсе яго пабудаваньня.
Так, беларускае грамадства гатовае і хоча перамен, але не ўмее функцыянаваць ва ўмовах свабоды і дэмакратыі. Бо яно ніколі ў такім серадовішчы не жыло.
З большага прага да пераменаў абмяжоўваецца непрыняцьцем Лукашэнкі, і жаданьнем памяняць яго на новага добрага хазяйственьніка і мэнэджэра, без глыбокай трансфармацыі мадэлі кіраваньня
На гэтай ідэі будаваліся палітычныя працэсы ў 2020 годзе. І на такой мадэлі фарміраваліся і функцыянуюць новапабудаваныя апазіцыйныя структуры зараз: самаізаляваная, аўтарытарна-вертыкальныя.
Але ў чым жа сутнасьць праблемы? Нашае грамадства мала чым адрозьніваецца ў маральна-палітычным сэнсе ад іншых. Праблемы паўсюль тыя ж самыя: карупцыя, падман, безадказнасьць. Узяць хаця б працэс над Сарказі, ці палітычныя разборкі ў Польшчы, Славакіі, Чэхіі, ЗГА. Хаця механізмы нейкага абмежаваньня ў тых краінах існуюць.
Людзі як мы бачым, слабыя і паддатныя на маральна-палітычную карупцыю, асабвліва, калі адсутнічаюць механізмы кантролю.
Ці гэта можа быць апраўданьнем, каб прыняць слабасьць, як дадзенасьць у палітыці і не зьвяртаць на гэта ўвагі? Не. Бо палітыка ў рэшце рэшт фарміруе грамадства, яго моц, ці слабасьць.
Рэвалюцыя 2020 году на момант спарадзіла веру, ілюзію ў тое, што мы-беларусы добрыя, лепшыя ад тых, хто пры ўладзе (усе тыя ж беларусы?), што ў нас каштоўнасьці, а там паскудства і маральнае банкротства. Рэвалюцыя і супраціў стварылі падманлівую веру ва ўнутраную чысьціню, тых, хто паўстаў супраць сістэмы. Веру ў тое, што апазіцыя гэта эталон маралі, ледзь не палітычнай сьвятасьці, вялікай чалавечай годнасьці.
Што 2020 год гэта барацьба паміж Злом і Дабром. Веру ўзмацнялі СМІ і агульнае надхненье, самаахвяраваньне.
Крытычныя моманты безумоўна спараджаюць моцныя зрухі ў душы, вялікае абуджэньне.
Але агульная надхненасьць хутка астывае, і грамадства, людзі вяртаюцца да стваіх звычак і ранейшых мадэляў захаваньня.
Ужо 2020-21 выявіў шмат унутраных праблем маральнага і палітычнага характару сярод тых, хто ўзяў на сябе функцыю (ролю) прынесьці перамены ў Беларусь і вызваліць грамадства.
Але ў 2020 годзе і да апошняга была прынята парадыгма замоўчваньне гэтых праблем, інфармацыйная цэнзура і (сама)кантроль. Бо "праўда" пра ўнутраныя праблемы магла б, аказваецца, нашкодзіць "рэвалюцыі".
Таму, спачатку трэба перамагчы, а потым разбярэмся, хто тут "урот, а хто не ўрот". Трэба было захаваць "прываблівасьць" апазіцыі, коштам аб’ектыўнасьці і адказнасьці.
Мэта апраўдвае сродкі. З гэтым падызодам пагаджаліся амаль усе структуры і "дзеячы". Маўчаць пра ўсе кепскае, гаварыць толькі добрае.
Уселякая крытыка прызнавалася шкоднай і разбуральнай. Па выніку мы самі спрыялі самакарупцыі і раскладу толькі што народжанай дэмакратычнай супольнасьці. Атрымалася, што апазіцыя прайграла ня толькі палітычна, але страціла "арыёл" элітарнасьці.
Нават, калі б "рэвалюцыя" перамагла, то наўрацьці ўдалося б хутка пабудаваць новую дэмакратычную мадэль.
Праблемы карупцыі, злоўжываньні, ламаньне права сталі б штодзеннасьцю.
Чаму? Бо дзейнічаў бы ўсё той жа прынцып: давайце стабілізуем сістэму, інстытуты, а потым ужо нейкая крытыка і праўда пра сітуацыю.

💯35❤6👍3😁2🤡1🥱1
Не трэба забываць, што большасьць тых, хто сеньня складаюць ядро новай апазіцыі пасьля 20-га, былі часткай сістэмы, будавалі яе, прэзэнтавалі (і злом яна для стала толькі ў 2020). Нішто не перашкаджала быцьцю ў сістэме: ні каштоўнасьці, ні погляды, ні перакананьні, калі яны былі. Наадварот, было шмат ўласна ўнутранага пераконваньня, чаму трэба было быць у гэтай сістэме і закрываць вочы на тое што адбываецца.
Гвалт, рэпрэсіі не ўзьніклі ў 2020 годзе, яны былі на працягу ўсяго кіраваньня Лукашэнкі. Унутраная прырода людзей не дазваляла бачыць гэтае зло, бо як яго бачыць, калі ты сам у йм.
Ды і нават, калі прыгадаем кампанію 2020 году, то заўважым, што на першым этапе яна не будавалася на пазіцыі, што сістэма Лукашэнкі гэта зло - маральнае, палітычнае зло, а Лукашэнека злачынца. Бо, як тлумачылася ў той час, гэта не адпавядала бачаньню і разуменьню людзей, якія ішлі ў палітыку і былі ў сістэме. То бок, лукашызм не быў палітычным злом, проста вычэрпаў сваю эфектыўнасьць(!!!), асабліва пад час Кавіду.
Канешне, без веры ў людзей (добрае рацыянальнае ў йх) немагчыма ўвогуле імкнуцца да перамен. Навошта, калі і так будзе карупцыя і падман.
Тое, што мы ўсьцяж існуем як від, спрабуем знайсьці раўнавагу, дасягнулі вялікага ўзроўню развіцьця - паказвае наяўнасьць тых пазітыўных пачаткаў, якія ствараюць аснову прагрэсу. Таксама гэта датычыць Беларусі: без нейкага ўнутранага імпэту і дзяржаўнага аптымізму, краіны як такой ужо не было б.
Так, мы маем вялікую колькасьць выклікаў і сама па сабе апазыцыйнасьць (як зьнешняя форма) нічога не азначае.
У апазіцыі ўсе тыя ж людзі, з тымі ж праблемамі і слабасьцямі. І дзеля таго, каб сістэма, дэмакратычная сістэма нарадзілася і працавала неабходныя моцныя зьнешнія інструменты кантроля і абмежаваньня, калі ўнутраныя не выпрацаваныя.
Крытыка, свабода слова, прынцыповасьць журналістаў у сеньняшняй сітуацыі - аснова асноваў. Тое, што можна зараз зрабіць, гэта паспрабаваць сфарміраваць новы маральна-палітычны код - ЭТАС. Без яго, як паказвае нашая гісторыя, дэмакратычныя інстытуты хутка пераўтворацца ў аснову тыраніі.

💯34👍5💊3😁2❤1🤡1
Дух і Дабрабыт
Ізноў узьнікла спрэчка, якая закранае праблему першаснасьці і значнасьці Духу і Матэрыі (Дабрабыту) у працэсе індывідуальнага, экзыстэнцыйнага выбару чалавека. У нашым гістарычным кантэксьце гэта ўся тая ж клясычная дылема, перад якой стаіць беларуская супольнасьць: спачатку ўласны дабрабыт, а потым некае духоўнае Адраджэньне і беларускасьць.
Маўляў, чалавек у сваім жыцьці абапіраецца на рацыянальны выбар, а матэрыяльны сьвет (дабрабыт) гэта тое, на што наш розум арыентуецца, гэта і есьць крыніца рацыянальнасьці. То бок, зьбяднелыя людзі, з незапэўненым дабрабытам не будуць займацца духоўнымі справамі і ўзмацняць сваю культурную адметнасьць. Вось тут адразу ўзьнікае шэраг праблем, зьвязаных з рацыянальнасьцю.
Я не лічу, што рацыянальнасьць з'яўляецца эталонам выбару, а дабрабыт, стварае адпаведныя ўмовы для разьвіця духоўнага кірунку чалавечай душы.
1. Можам задацца першым і простым пытаньнем, якія рацыянальныя матывы змусілі Расеію атакаваць Украніу, а сярэднястатыстычных расейцаў узбудзіць у сябе такую ненавісьць, как ісьці забіваць простых украінцаў, забіваць цэлыя сем'і. На чым тут палягае так званы жыцьцевы рацыяналізм. Ці расейскае грамадства зьбяднела б калі Украіна ўвайшло ў ЕЗ, ці НАТА?
Расейскае грамадства ў сярэднім не жыло горш за украінцаў, каб ісьці на вайну і коштам украінцаў узбагаціцца. Для мяне відавочна, што за дзеяньнямі Расеі і расейцаў не стаялі матэрыяльныя рэчы і тым больш рацыянальнальнасьць. Не. Гэта быў унутраны паслыл іх філасофіі жыцьця, йх унутранага (нацыянальнага) духу. Гістарычныя ўрокі, веды пра лёсы народаў не спрыялі ўзмацненьні рацыянальных фактараў расейскага грамадства ўстрымаьня ад вайны, але вельмі хутка сталі інструментам ірацыянальнага. Больш таго, агульнае пагаршэньне сітуацыі ў Расеі ў выніку вайны і санкцый не аслабляе агрэсіі і ненавісьці, Дух сьмерці і зьнішчэньня працягвае ў гэтым грамадстве дамінаваць.
2. Ці той факт, што Лукашэнка і ягоныя прыхільніка ламаюць права, зньшчаюць лёсы і жыцьці людзей, адмаўляюць кампраміс - з'яўляецца прыкладам рацыянальнага выбару? Ці ён (яны) не разумеюць, што не будуць кіраваць вечна, што йх улада абрынецца йм на галаву? Канешне разумеюць, але ВОЛЯ да ЎЛАДЫ, Дух улады вынішчае ўселякую рацыянальнасьць, змушае йх да злачынстваў ісьці супраць чалавечых правоў і маралі;
3. Што датычыцца беларускага пытаньня. Калі сыходзіць з матэрыяльна-рацыянальнага аспекту, то якім павінен быць узровень матэрыяльнага дабрабыту сярэднестатыстычнага беларуса, каб ён пачаў размаўляць па беларуску? Іншымі словамі, колькі кватэр, айфонаў, мэрсэдэсаў павінен мець беларус, каб напоўніцу адчуваць сябе беларусам, размаўляць па беларуску, ведаць сваё гісторыю і адстойваць беларушчыну ў сваім жыцьці і ў жыцьці сваіх блізкіх. Сёньня, нават ва ўмовах жудаснай тыраніі беларусы жывуць лепей, чым народы Афрыкі, ці палестынцы, значна лепей, чым украінцы, якія жывуць ва ўмовах вайны. Жывуць лепей, чым сярэднестатыстычныя расейцы (чыстыя вуліцы, бясьпека).
Больш таго, беларусы 2025 году жывуць мабыць у сотні разоў лепей, чым беларусы ў 1995 годзе, нават ужо не кажу пра беларусаў у 1905 годзе. Уласныя кватэры, машыны, сотавыя тэлефоны на кожнага чальца сям'і, Інтэрнэт, ваяжы ў Турцыю, Егіпет, Арабскія Эміраты, Кітай. Але ўзровень індывідуальная патрэбы выхоўваць у сабе беларускасьць мабыць застаўся на тым самым узроўні, што і ў 90-я. Калі б было інакш, то думаю, пытаньне не існавала б увогуле пытаньня, адносна таго, што давайце спачатку пабудуем дэмакратыю, дабрабыт, а потым будзем займацца адраджэньнем і "разыходам" з Расеяй. Але яно існуе і дамінуе. Нават большасьць "беларускіх палітыкаў" усьцяж карыстаюцца расейскай мовай! Ці гэта пытаньне матэрыяльна-рацыянальнае? Не. Гэта пытаньне ДУХУ!
Далей, у Беларусі і па-за межамі краіны, есьць шмат заможных беларусаў - міл'янераў. Але я, напрыклад, не чуў каб нехта з тых алігархаў, якія фунцыянуюць (ці функцыянавалі) у Беларусі размаўлялі па-беларуску, ці спансаравалі стварэньне беларускіх школ, садкоў, універсітэтаў.

💯21👍8❤2😁1🥱1
Як жа так, калі матэрыя кіруе ДУХАМ? Неяк жа павінна была б узьнікнуць патрэба да духоўна-нацыянальнага з павышэньнем дабрабыту. Ці можа яна ўзьнікла ў міністраў Лукашэнкі?
Нават возьмем Сьвятлану Алексіевіч, Нобелеўскую Лаўрэатку. Яна чалавек заможны, але чамусьці так і не беларусізавалася, усьцяж чамусьці застаецца правадніком рускай культуры і духу. Чаму? Бо дамінуе іншы ДУХ - Расейскі, які з'яўляецца родным і людзі не бачаць сэнсу ў тым, каб ад яго адмаўляцца, бо па што? Ці не есьць гэта ўнутраныя метамарфозц духу?
4. Адначасова, я ведаю шмат людзей, які, былі і знаходзяцца ў жудасных умовах і матэрыяльных і маральных, але не толькі не пакінулі беларушчыны, наадварот да яе спрычыніліся. Што гэта? Менавіта праява ўнутранага духу, абуджэньне гістарычнай памяці, ВОЛІ.
І чамусьць пагаршэньне ўласнай матэрыальнай сітуацыі не змушае расейскамоўных адмаўляцца ад сваей расейскасьці.
На маю думку, няма матэрыяльнага фактару ў абуджэньні, ці дэградацыі нацыянальнай сьвядомасьці. Есьць толькі фактар волі, дамінацыі ўласнага ДУХУ (патрэбы, жажаньня, прывязанасьці да каранёў), альбо дамінацыі ДУХУ іншай культуры, якая пачынае зьневаляць дух і сьвядомасьць іншай нацыі.
І той факт, што мы ў ідэалагічныым супрацьстаяньні імкнемся весьці дыскусію адносна першаснасьці матэрыі над духам у нашай справе, азначае, што мы працуем на карысьці чужой ВОЛІ і чужога ДУХУ.
Мы сапраўды, маем дастаткова матэрыяльных рэсурсаў, каб адраджаць і папулярызаваць Дух сваей Нацыі, але на пачатку небходна ўзрасьціць яго ў сябе і гэтаму нічога не перашкаджае акрамя ўласнай слабасьці.

👍24💯16🥱3😁1🤝1
Як і дзеля чаго кіраваліся надзеі беларусаў?
Заўважыў, што ў апошнія месяцы даволі часта сустракаюцца посты беларускіх эмігрантаў, ў якім яны пішуць наступнае: "думаў/ла, што з’яжджаў/ла за мяжу на 2-3 месяцы, а апынулася, што на 5 год, і магчыма назаўжды".
Мне, як палітычнаму антраполагу, цікава, на чым грунтавалася такая ўпэнэўненасьць, што сітуацыя хутка ў Беларусі зьменіцца. Што павінна было здарыцца і чаму?
Чаму людзі былі ўпэненыя, што хутка ўсе пераменіцца? Не раз задаваў гэтае пытаньне, але так і не атрымаў, нейкага яснага адказу.
Адзін сур’ёзны спадар (дырэктар цэлага аналітычнага інстытуту, які існуе і зараз), на мае скептычныя погляды адносна перамен ў 2020 годзе наўпрост сказаў: "ты нічога не разумееш, ў сакавіку 2021 году адбудуцуа новыя выбары, без Лукашэнкі". Іншы палітычны дзеяч/ы ў адказ на мае перасьцярогі запэўнівоў, што лета-восень 2021 году гэта той час, калі лукашэнка зьбярэ свае валізкі і ўцячэ(!).
Як мне падаецца, калі перамены вось-вось павінны наступіць, то людзі сотнямі і тысячамі не з’яжджаюць, а ідуць рабіць перамены бо як яны могуць адбыцца, калі актыў пакідае краіну? Даволі дзіўная вера. Але, шмат хто верыўшы ў 2-3 месяцы, ну максімум поўгады ахвяравалі свабодай.
Дык вось, вяртаючыся да пытаньня, з чаго бралася гэтая надзея, што перамены абавязкова наступяць праз 2-3 месяцы? Хто ўвогуле запусьціў (адкуль яна ўзялася) гэтую думку, што трэба пачакаць? На чым яна грунтавалася?
З таго, што я памятаю, перш за ўсе на ўпэўненасьці ў тым, што Масква павінна надавіць на Лукашэнку і прымусіць яго сыйсьці.
Упэўненасьць узмоцненая "аналізамі" Каца, ды іншых расейскіх блогераў-аналітыкаў?
Мне, да і ўсім нам, было б цікава пачуць рэфлексіі, успаміны, унутраны аналіз уласных спадзяваньняў.

👍25❤11🤡4💯4🤝1
Ці ствараюць дыктатуры добрых людзей?
Уладзімір Мацкевіч напісаў філасоўска-палітычнае разважаньне, у якім адзначае, што ні вязьніца, ні эміграцыя, ні дыктатура не робіць людзей лепей.
Я тут дадаў, што і жыцьце не робіць людзей лепшымі, у тым рэлігія, ці філасофія.
І шчыра, кажучы, цяжка сказаць, што і як робіць людзей лепей, а што псуе.
Нават самыя простыя рэчы, як крыўда, ці зайздрасьць можа пераўтварыць чалавека ў палітычнага злачынцу. А нядоля ўзмацніць дух асобы.
Магчыма, перад тым, каб разважаць адносна трансфармацыі чалавека ў нейкі бок, варта можа задацца пытаньнем, а ў чым эталон лепшага, добрага чалавека?
Калі мы закладаем, што нешта павінна зьмяніць чалавека ў лепшы бок, мы прымаем за дадзенасьць, што ен знаходзіцца ў кепскім маральна-палітычным стане і патрабуе выпраўленьня, паляпшэньня.
Так які эталон таго лепшага чалавека ў палітычным і сацыяльным сэнсе?
Сумленнасьць, адказнасьць, шчырасьць, дэмакратычнасьць, салідарнасьць, патрыятычнасьць (у нацыянальным сэнсе), талерантнасьць, адданасьць справе, вернасьць, адукаванасьць, прафесіяналізм. Можа нешта яшчэ? Узяць агулам - дык проста палітычны анел. Не ведаю, ці магчыма дасягненьне такога ідэалу ў нашым жыцьці?
Ці мы можам сьцьвярджаць, што большасьць беларусаў не адпавядае гэтаму эталону і таму, яны кепскія?
Канешне ні вязьніца, ні рэвалюцыйная барацьба за дэмакратыю, ні дыктатарскі лад не будуць спрыяць развіцьцю такіх якасьцяў у чалавека і грамадства. Бо ў гэтых з’явах і інстытутах няма такой мэты.
Больш таго, калі ў грамадстве няма пэўнай колькасьці людзей з такімі якасьцямі барацьба супраць дыктатуры прывядзе да дыктатуры.
Рэвалюцыя ж сама ў сабе спараджае жорсткасьць, часам цынізм, непрымальнасьць, аднабаковасьць у ацэнках: "хто не з намі той супраць нас".
Жыцьце ў дыктатуры вымагае пэўнай прыстасаванасьці, крывадушша, ўзмацняе страх і безініцыятыўнасьць.
Дыктатура, як і рэвалюцыя можа сапсаваць чалавека, роўна так, як і салодкае і камфортнае жыцьцё у сучаснай дэмакратыі.
Гэта бачна нават па амерыканскаму грамадству і палітыкуме. Ці можна зьвярнуцца да дэмакратычных Афін, якія прыгаварылі Сакрата на сьмерць, а потым і цалкам страцілі сваю веліч. Але, ці былі афіняне добрымі людзьмі, калі функцыянавалі ў нявольніцкай сістэме?
Разам з гэтым, як паказалі падзеі 2020, ды і ранейшыя беларускія пратэсты, нягледзячы на жыцьцё ў дыктатуры, крызіс выявіў вялізарную пазітыўную энэргію грамадства. Сітуацыя паказала, што ні камфорт сістэмы, ні яе прэсінг не сапсаваў чалавечых якасьцяў. Быў супраціў, гераізм, салідарнасьць.
Канешне праявілася і пачварнасьць, якая пераважыла ў той сітуацыі.
Так, атачэньне, культура ўплывае, але шмат што залежыць ад унутраных якасьцяў саміх людзей. Калі йх унутраная сістэма слабая, то дыктатура, вязьніца, эміграцыя пераробіць чалавека. І з гэтым нічога не зробіш.
Таксама, варта заўважыць, што нягледзячы на пэўную індактрынацыю і патрабаваньне лаяльнасьці, сістэма фармальна вымушае, каб чалавек быў паслухмяным, ветлівым, не хлусіў, не краў, не забіваў, падпарадкоўваўся законам, пераходзіў вуліцу на зяленае сьвятло і плаціў падаткі.
Гэтак было нават у СССР. Быў выпрацаваны маральны кодэкс камуніста. Дыктатарскія сістэмы падтрымліваюць выхаваньне і адукацыю. Гэта потым становіцца выклікам для самой сістэмы. Бо сістэма патрабуе аднаго, але сама функцыянуе на аснове іншых прынцыпаў. Гэты дысананс і прыводўіць да крызісу кіраваньня.
Выдавалася б, што для дыктатуры лепш за ўсе, каб грамадства было дзікім, тупым, хамскім.
Але такое грамадства цяжка кантраляваць, яно перастане падпарадкоўвацца законам і баяцца ўлады. Сістэма проста не выжыве, калі ўсе будуць хлустць, красьці.
Прасьцей за ўсе кіраваць і кантраляваць тых, хто абапіраецца на свой унутраны кантроль, павагу да культуры, законаў, маральных прынцыпаў. Канешне сучасная аўтарытарная, ды якая заўгодна іншая дзяржава будзе культываваць дабрасумленнасьць у грамадстве.

👍15❤5🥱4🤔1
Такі вось атрымоўваецца парадокс. Лукашэнкаўская сістэма выгадавала для ўласнага ўнутранага камфорту пакаленьне ветлівых і разумных людзей, якія кінулі выклік ёй самой, як хамскай і паскуднай.
У выніку каб сябе захаваць, рэжым быў вымушаны спаліць ўсе плёны ўласнай пасьпяховай культурнай палітыкі. І нават зараз пойдзе па тым самым коле. Бо каб выжыці і мець магчымасьць функцыянаваць патрэбны сумленные і культурныя людзі, а не азаронкі і карпянковы.
Інакш поўная дэградацыя і самавынішчэньне.
Дыктатуры ўсе ж ствараюць добрых людзей, якія разбураюць дыктатуры, а дэмакратыі могуць нараджаць кепскіх людзей, якія разбураюць дэмакратыі.

💯31❤4🥱2👍1
Чаму Лукашэнка не спыняе рэпрэсіі, пераслед і не выпускае вязьняў, ад якіх няма ніякай рэальнай небясьпекі?
Адказ хаваецца не толькі ў тым, што ён страціў электаральную падрымку і вымушаны зараз будаваць яе на страху.
Я думаю, з большага гэта помста дыктатара народу (большасьці) за свае прыніжэньне і ўласны страх страціць усе ў 2020 годзе.
Ён, як тыран, быў упэўнены ў тым, што грамадства яму абавязана сваім дабрабытам і "добрым жыцьцём". Таму беларусы проста павінны быць яму ўдзячныя і падтрымліваць да "канца сьвету".
А тут атрымалася, што такая дамова не адпавядае грамадству і яно выбухла. Яно праявіла сваю непаслухмянасьць і нелюбоў. Прынізіла тырана, пасьмяялася на йм, паказала ягоную слабасьць. Зараз, як раз’юшаны злое баство, якому не прынесьлі ахвяры пакоры, ён нішчыць і помсьціць сваі падданым.
У гэтым няма нічога надзвычайнага, для тыраній гэта натуральны стыль захаваньня. Гэта той момант, калі тыран будзе баяцца народу, жыць у сталай "небясьпецы", нават калі яе рэальна няма.
Уласны страх, як рэха 2020 году, будзе спараджаць жудасных дэманаў, з якімі сістэма будзе змагацца пакуль існуе. Таму яна змагаецца з дзецьмі, жанчынамі, старымі, хворымі. Бо інакш немагчыма, калі грамадства вораг. Перабудаваць, перафарматаваць грамадства на новы лад, выхаваць новую "любой" Лукашэнка не пасьпее. І нават не спрабуе, таму застаецца сталы прымус і ціск.

💯30
Улада да сьмерці
З якім рэальна палітычна сцэнаром мы маем дачыненьне ў Беларусі?
Першы і бадай асноўна гэта тое, што Лкашэнка будзе кіраваць краінай пакуль жывы. У 2014 годзе нават напісаў прагноз датычны таго, як будуць разгортвацца падзеі:
https://ceapp.info/2014/11/zavtra-bez-lukashenko/
За пэўнымі выключэньнямі (апазіцыяй) артыкул актуальны.
Але я пакуль не пра тое, што пасьля Лукашэнкі, а што зараз.
Сыходзячы з сеньняшняй сітуацыі (здароў’е, узрост), перыяд ягонага кіраваньня ўкладаецца ў межы 10 год. Прыкладна 2035 (!). Канешне фізычны стоп можа наступіць і ў межах 5 год, але возьмем максімальна-верагодны перыяд - 10.
Унутраных рэсурсаў каб праіснаваць у межах гэтага перыяду (рэпрэсій, кантролю) яшчэ дастаткова. Але важна не толькі пратрываць але і перадаць уладу. Мікалаю праз 10 год будзе ўжо 31 (!).
Які фармат дзеяньня скіраваны супраць сістэмы можа быць абраны? Йх амаль няма. З большага, на працягу 10 год шмат якія апазіцыйныя структуры проста зьнікнуць. Некаторыя арганізацыі, каб захавацца пачнуць афармляцца ў прыватныя квазі-партыі цалкам завязанныя на барацьбу за выжываньне.
З таго, што я ведаю, ўнутры структур 20/20 гэта добра разумеюць, таму барацьба за доступ да рэсурсаў і йх манапалізацыю зараз узмоцніўся. (Рэаліі палітычных джунглі).
Праз 10 год йх значэньне для Беларусі будзе мінімальным.
Большая частка эміграцыі адаптуецца і пусьціць карані за мяжой, пакінуць надзею вярнуцца.
Магчыма ў сярэдні інтэрвале (перыяд кампаніі 2030 году), Лукашэнка можа пайсьці на ўнутранае ацяпленьне (палітычную амністыю), але чым пазьней гэта адбудзецца тым менш людзей верніцца. Наадварот, зараз назіраецца інтэнсіўнае вымываньне актыўнай часткі беларусаў. У межах 5-10 года пры такой інтэнсіўнай эміграцыі Беларусь можа страціць да 1 міл’ёна сваіх грамадзянаў, перш за ўсе, маладое пакаленьне. А гэта, можна лічыць, дзяржаўна-палітычная катастрофа.
Пры гэтым, свабода ў атрыманьні інфармацыі і схаваная актыўнасьць грамадства будзе пакідаць надзею на новую хвалю ўнутранай мабілізацыі. Значэньне будуць мець тыя новыя дзеячы, якія з’явяцца ў палітычнай прасторы Беларусі да таго часу, ці ў той час.
Адзін с пазітыўных зрухаў, які меў і мае мейсца зараз - рознабаковая палітызацыя грамадства. Нават пры ўсей стомленасьці (а стомленасьць вынік рацыянальнага асэнсаваньня) крытычная ўвага да палітыкі застаецца.
Сярод іншых сцэнароў, якія могуць мець мейсца пакуль вымалеўваецца два:
А. Інтэнсіўная інкарпарацыя Беларусі РФ (ўсталяваньне губернскага кіраваньня);
Б. Параза Расеі ў вайне і прысьпяшэньне трансфармацыі ў Беларусі.
(Апісаньне гэтых накірункаў патрабуе асобнай увагі).

Цэнтр Палітычнага Аналізу і Прагнозу
Завтра без Лукашенко - Цэнтр Палітычнага Аналізу і Прагнозу
Политический режим в Беларуси кажется стабильным и долговечным, но именно эта долговечность и зацикленность на личности Лукашенко делает развитие политических процессов в стране непредсказуемыми. Судьбу страны может решить всего лишь один день, в котором…
💯20❤5🤣2🤔1🥱1