group-telegram.com/studfreedombelarus/29
Last Update:
💸 COMMON SENSE ECONOMICS IN BELARUS
Беларускія Студэнты за Свабоду абвяшчаюць рэгістрацыю на адукацыйную бясплатную анлайн-праграму Common Sense Economics in Belarus!
🤓 Што вас чакае?
Месяц рэгулярных сустрэч — 1 лекцыя і 1 семінар на тыдзень:
🔸Чаму свабодны рынак — інструмент росквіту?
🔸Чаму цэнтралізаванае планаванне ніколі не працавала?
🔸Ключавыя элементы эканамічнага мыслення пра ролю ўрада
🔸Як рэфармаваць постсацыялістычную краіну: прыклад Грузіі
і іншыя займальныя поінты!*
Як лекцыі, так і семінары будуць праводзіцца экспертамі_камі эканамічнай сферы: вядомымі беларускімі і замежнымі эканамістамі, вопытнымі падпрыемцамі і грамадскімі дзеячамі.
*
🗓 Калі?
Заняткі для першай хвалі ўдзельнікаў пачнуцца 01.11.2022.
Працягласць праграмы — 1 месяц.
Пяцёра найлепшых выпускнікоў праграмы будуць запрошаныя на афлайн-канферэнцыю Беларускіх Студэнтаў за Свабоду.
🧐 Для каго гэтая праграма і навошта?
Праграма падыходзіць маладым студэнтам: як тым, хто нічога не разумее ў эканоміцы, так і тым, хто хоча аднавіць веды, пашырыць далягляд і паспрачацца з эспертамі на конт неадназначных момантаў.
Напрыканцы праграмы вы будзеце ведаць больш пра эканоміку ў цэлым і зможаце выкарыстоўваць гэтыя веды ў будаванні будучыні свабоднай Беларусі.
Мовы выкладання: беларуская, украінская, ангельская.
Колькасць месцаў у праграме абмежаваная.
Не выпусціце магчымасць атрымаць унікальны эканамічны вопыт!
Рэгіструйцеся хутчэй
👉🏼 па спасылцы 👈🏼
⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 23:59 (Менск) 28.10.2022
BY Studfreedom | Belarus

Share with your friend now:
group-telegram.com/studfreedombelarus/29