Telegram Group Search
Даўно не было ніякіх пастоў. Што ж, будзем выпраўляцца!

А пакуль для разагрэву трымайце мэмы з коцікамі 😼
Як эканамічная свабода ўплывае на гендарную роўнасць?
Людвіг фон Мізес (1881-1973) — эканаміст, матэматык, філосаф, гісторык, прыхільнік класічнага лібералізму, які ўнёс значны ўклад у развіццё аўстрыйскай школы эканомікі
Дзень Канстытуцыі

15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет (ВС) зацвердзіў асноўны закон Рэспублікі Беларусь — Канстытуцыю. Здаецца, гэты дакумент павінен быў гарантаваць правы грамадзян і ствараць варункі для “свабоднага і годнага развіцця асобы”. Але што пайшло не так?

Канстытуцыя 1994 зацвярджалася не народам, а партыйнай элітай былога БССР

Першыя адносна дэмакратычныя выбары ў БССР адбыліся ў 1990 годзе. Паводле вынікаў, у парламент трапілі 328 дэпутатаў, з іх 86% — чальцы КПСС і толькі 26 дэпутатаў ад апазіцыйнага Беларускага Народнага Фронту.

Нават у татальнай меншасці прабеларускім і прадэмакратычным дэпутатам удалося прымусіць камуністаў галасаваць за незалежнасць, нацыянальныя сымбалі ў якасці афіцыйных і стварэнне ўласнай фінансавай сістэмы (беларускі рубель).

Аднак апазіцыі не ўдалося дамагчыся датэрміновых выбараў у 1992 годзе (БНФ сабраў 442 000 подпісаў за рэферэндум аб датэрміновых выбарах ВС, але старшыня ВС Шушкевіч адмовіўся склікаць сэсію для прызначэння рэферэндуму), каб у парламент трапіла больш дэмакратаў і менш камуністаў.

У выніку Канстытуцыя прымалася ў пераважнай большасці былымі функцыянерамі КПСС і вайскоўцамі з савецкімі поглядамі. Менавіта з гэтай прычыны быў выбраны праект Канстытуцыі з прэзідэнцкай (а не парламенцкай) формай кіравання, што стварыла перадумовы для фармавання дыктатуры.

Канстытуцыя агулам (і ніякі з яе артыкулаў) не вынасілася на рэферэндум. За асноўны закон дзяржавы, які вызначыў лёс 10 мільёнаў людзей прагаласавалі ўсяго 236 дэпутатаў, выбраных яшчэ ў савецкім саюзе, з іх, дарэчы, 3 грамадзяніна РФ. Толькі гэтыя людзі, і ніхто больш, зацвердзілі, што Рэспубліка Беларусь — унітарная сацыяльная дзяржава, з прэзідэнцкай формай кіравання.

Далейшая гісторыя з рэферэндумамі і папраўкамі ў Канстытуцыю безумоўна важная. Але важней разумець генезіс асноўнага закону, для чаго і кім ён быў створаны.

Канстытуцыя — гэта закон, які павінен пісацца народам для ўлады, а не наадварот. Яна патрэбна для таго, каб строга абмежаваць паўнамоцтвы ўраду і каб народ зацвердзіў сваё незалежнае існаванне ў свеце.

У рэчаіснасці, на жаль, Канстытуцыя 1994 г. зацвердзіла ўладу камуністычных дзеячаў над беларусамі, сацыяльную дзяржаву і немінучы аўтарытарызм.

А ці магло быць іначай?

Тэкст напісаў рэдактар БСС Язэп Жыжка
🔥 У ГАРУ ДА СВАБОДЫ 🔥

📅 Дата: 18 трау́ня (нядзеля)
🏞 Месца: Chełmiec
👥 Арганізатар: Беларускія студэнты за свабоду

Вясна ўжо хутка саступіць месца лету — самы час выбрацца за межы горада, зоны камфорту і шаблоннага мыслення. Мы клічам цябе на новы trip па-за межы: насычаны паход, гарачыя дыскусіі і жывое абмеркаванне важных тэм.

🌿 Што цябе чакае:

🔹 Уздым на маляўнічы Chełmiec
🔹 Лекцыі і адкрытыя размовы проста на прыродзе
🔹 Пікнік ад каманды БСС
🔹 Новы погляд на актуальныя тэмы — ты вольны(-ая) выказваць сваю думку 😊

🎙 Госьць: Сяржук Рашэтнікаў, спікер Рады Legalize Belarus, спецыяліст па зніжэнні шкоды

💬 Тэмы лекцый:

1️⃣ Псіхаактыўныя рэчывы (ПАР) ў агульным праве. Ці патрэбна крыміналізацыя/легалізацыя?
Разбіраемся, як права рэгулюе (і ці павінна рэгуляваць) псіхаактыўныя рэчывы.

2️⃣ Уводзіны ў зьніжэньне шкоды.
Практычныя стратэгіі мінімізацыі рызыкаў ад ПАР. Абмяркуем асноўныя класы рэчываў і рэальныя падыходы да зніжэння шкоды.

🍃 Атмасфера свабоды, шчырасці і падтрымкі. Без асуджэнняў. Без лекцый «зверху ўніз». Толькі дыялог, прырода і сіла супольнасці.

❗️ Колькасць месцаў абмежаваная. Паспей зарэгістравацца і стаць часткай trip па-за межы.
Studfreedom | Belarus
🔥 У ГАРУ ДА СВАБОДЫ 🔥 📅 Дата: 18 трау́ня (нядзеля) 🏞 Месца: Chełmiec 👥 Арганізатар: Беларускія студэнты за свабоду Вясна ўжо хутка саступіць месца лету — самы час выбрацца за межы горада, зоны камфорту і шаблоннага мыслення. Мы клічам цябе на новы trip…
📢 Увага! Новая дата!

🔥 У ГАРУ ДА СВАБОДЫ пераносіцца на 25 траўня (нядзеля)!

Яшчэ больш сонца, яшчэ больш людзей і яшчэ больш захапляльных размоваў 🌞
Той самы trip па-за межы — проста на тыдзень пазней 😉

Зарэгіструйся, калі яшчэ не паспеў(-ла):
👉 форма ўдзелу

#БСС #УГаруДаСвабоды #LegalizeBelarus
152-е месца. Ніжэй за Уганду, Пакістан і Мазамбік.

Такое «ганаровае» месца заняла Беларусь у рэйтынгу эканамічных свабод Heritage Foundation за 2025 год. З 176 краін — мы амаль у самым канцы спісу. Ніжэй — толькі самыя закрытыя і праблемныя эканомікі свету.

Гэта не проста лічбы, а сурʼёзная прычына задумацца 👇

У рэйтынгу вышэй за Беларусь апынуліся:
🇵🇰 Пакістан
🇲🇿 Мазамбік
🇺🇬 Уганда
🇵🇬 Папуа — Новая Гвінея

І гэта пры тым, што Беларусь — еўрапейская краіна. Сярод суседзяў усё выглядае ўражвальна:
Польшча — 45-е месца, Літва — 16-е, Латвія — 25-е.
Лідары рэйтынгу 2025 года: Сінгапур, Швейцарыя і Ірландыя.

Чаму мы так нізка?
У Беларусі не працуюць сапраўды незалежныя суды, карупцыя хоць і не афішуецца, але пранізвае ўсе ўзроўні ўлады. Эканоміка знаходзіцца пад поўным кантролем дзяржавы з вельмі нізкай эфектыўнасцю, а прадпрымальнік, які павінен быць рухавіком эканомікі, успрымаецца не як стваральнік, а як патэнцыйны шкоднік.

Эканамічная несвабода — гэта не абстракцыя.
Гэта азначае, што ў такой краіне:
🔹 складана весці бізнес,
🔹 не абароненая прыватная ўласнасць,
🔹 высокія барʼеры для інвестыцый,
🔹 няма стымулаў для росту.

Беларусь традыцыйна займае нізкія месцы ў рэйтынгах свабод — і аднойчы давядзецца вырашаць: стабільная несвабода або рызыка зменаў.
2025/05/30 17:21:07
Back to Top
HTML Embed Code: