Telegram Group Search
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Працэс перамоваў па палітвязьнях працягваецца і чакаем новых вызваленняў»

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры «Обычное утро» распавёў пра працяг перамоваў па вызваленні палітвязняў, ролю дэмакратычных сілаў і якія ёсць палітычныя «карты» ў дэмакратычных сілаў. 

Працяг перамоваў
«Новая ідэя з "вялікай здзелкай" ад Лукашэнкі можа паўплываць на фармат і нават нашкодзіць працэсу перамоваў. Але важна сказаць, што працэс не спыняецца. Нашая задача застаецца нязменнай — вызваліць максімум, а лепш усіх людзей і дабіцца спынення рэпрэсіяў».


Амерыканскія інтарэсы ў вызваленні палітвязняў
«Амерыканцы гэта робяць у першую чаргу для нас, таму што нашыя палітвязні патрэбныя беларускаму грамадству, а не ім ці Еўропе. Але амерыканцы ведаюць, што калі яны вызваляць людзей з турмаў — яны атрымаюць палітычныя ачкі і гэта будзе дэманстрацыяй амерыканскага лідарства».


Пераслед у дачыненні да вызваленых палітвязняў і іх сем’яў
«Была ўмова, каб не было пераследу тых сем'яў і палітвязняў, якія былі вызваленыя па абмене. Гэта была наша просьба да амерыканцаў і мы ведаем, што амерыканскі бок гэтае пытанне рэгулярна ставіць. Каб людзі мелі права застацца, каб сем'і вызваленых не рэпрэсавалі, каб знятыя былі абвінавачванні, каб людзям давалі на рукі дакументы, а не адбіралі. Амерыканцы ведаюць пра ўсе-ўсе гэтыя жахі, якія робіць лукашэнкаўскі рэжым. Яны вядуць гэтыя перамовы з вельмі цяжкім бокам, які бачыць палітвязняў толькі як нейкі тавар для гандлю. У той час, калі амерыканцы бачаць у гэтым гуманітарную місію».
115🔥21👏11👍4🤔2😐2🤯1😢1
«Зніжэнне колькасці магістрантаў прывядзе да далейшай дэградацыі нашай вышэйшай адукацыі»

Падчас нарады з кіраўніцтвам Савета міністраў Лукашэнка паставіў пад сумнеў патрэбу магістратуры ў краіне. Па яго словах, у Беларусі Балонскі працэс наўмысна прасоўвалі, каб вывозіць з краіны падрыхтаваных спецыялістаў і прапаноўваць ім працу за мяжой.

Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч пракаментаваў гэтую сітуацыю:
«Лукашэнка лічыць навучанне ў магістратуры ненармальным, бо гэта прыкмета Балонскага працэсу. На жаль, яго ўяўленні адукацыі не мяняліся з часоў сканчэння Магілёўскага педінстытута.

Але свет не стаіць на месцы. Прыйшла эпоха, у якой індустрыя ведаў мае вырашальнае значэнне для эканамічнага поспеху краіны. Адукацыя павінна адпавядаць сучасным міжнародным стандартам.

Магістратура існуе ў універсітэцкай адукацыі яшчэ з ХІІІ ст. У развітых краінах гэта распаўсюджаная форма навучання: у Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі больш за 20% студэнтаў — магістранты. У Бельгіі, Даніі, Германіі каля 13–17% дарослых маюць магістарскую ступень. У Фінляндыі яна нават патрэбная, каб стаць настаўнікам.

У Беларусі ж магістрантаў крыху больш за 4%, і іх колькасць, хутчэй за ўсё, будзе зніжацца. На жаль, гэта прывядзе да далейшай дэградацыі вышэйшай адукацыі, якую спрабуюць абвясціць ледзь не лепшай у свеце».


Поўны каментар — па спасылцы.
71👍21😢16🔥3🎉2💔2🤔1🤯1
Мерапрыемствы да Дня памяці расстраляных паэтаў

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя больш за сто беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў і дзеячаў культуры. Гэтая ноч стала адной з самых трагічных старонак у гісторыі беларускай культуры. 

У памяць пра іх па ўсім свеце праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя «Ночы расстраляных паэтаў», да якіх вы можаце далучыцца:

🇬🇧 Лондан, 25 кастрычніка, 17:30 Музычна-паэтычная вечарына памяці
📍 Беларуская царква Святога Кірылы Тураўскага (Marian House, Holden Avenue, N12 8HY)
🔗 Падрабязнасці

🇱🇹 Вільня,
📎 26 кастрычніка, 15:30
Шпацыр па Вільні памяці рэпрэсаваных камуністамі беларускіх дзеячаў
📍ля Вострай брамы
🔗 Падрабязнасці

📎 29 кастрычніка, 20:00 Спектакль «Крывавая ноч» 📍 Gedimino pr. 28
🔗 Падрабязнасці

🇵🇱 Варшава,
📎 29 кастрычніка, 20:00 Паэтычная сустрэча “Ноч (не)расстраляных паэтаў”
📍 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11)
🔗 Падрабязнасці

🇵🇱 Беласток
📎 29 кастрычніка, 17:00 
Паэтычная акцыя каля кансулата РБ
📍 skwer Wolnej Białorusi, 1
🔗 Падрабязнасці

📎 29 кастрычніка, 18:30 
Спектакль “Бежанцы 1915”
📍 Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і Музей памяці Сібіру
🔗 Падрабязнасці

🇵🇱 Гданьск, 29 кастрычніка, 19:00 Спектакль “Расстраляныя”
📍 Шэкспіраўскі тэатр (ul. Wojciecha Bogusławskiego 1) 🔗 Падрабязнасці

🇵🇱 Уроцлаў, 29 кастрычніка, 19:00 Паэтычная вечарына “Ноч (не)расстраляных паэтаў”
📍 Вялікая зала цэнтра CUKR (Ul Ruska 46A lok 201)
🔗 Падрабязнасці

🇵🇱 Люблін, 29 кастрычніка, 19:00 Перфарматыўнае чытанне
📍 Сhatka Żaka (ul. I. Radziszewskiego 16)
🔗 Падрабязнасці

🇺🇸 Сан-Францыска, 30 кастрычніка, 18:00 Паэтычная вечарына “У Ноч паэтаў”
🔗 Падрабязнасці

🇸🇪 Стакгольм, 31 кастрычніка, 18:30 Паэтычныя чытанні і лекцыя
📍 Кнігарня «Інтэрбук» (Hantverkargatan 32)
🔗 Падрабязнасці

🇪🇪 Талін, 2 лістапада, 18:00 Мерапрыемства да Ночы (не)расстраляных паэтаў
📍Беларуская прастора, Pärnu mnt 6
🔗 Падрабязнасці

Пералік івэнтаў будзе дапаўняцца. Калі вы арганізуеце акцыю і хочаце, каб мы дадалі яе — звяжыцеся з намі.

Поўны спіс івэнтаў —
на сайце.

На сайце Ноч паэтаў можна знайсці ўсю дадатковую інфармацыю пра ноч расстраляных паэтаў.
❤‍🔥10733💔14🔥8😢8🤯2😐2👍1👏1
«Крок за крокам новае пакаленне разумее: мы можам жыць лепш. І мы хочам лепшай будучыні для дзяцей» 

У новым падкасце Power and Purpose Святлана Ціханоўская распавяла пра:

Прапаганду і дэмакратыю
«Я бачу, як татальная прапаганда атручвае свядомасць звычайных людзей. Часам я нават чую: можа, і нам патрэбна нешта накшталт «разумнай» ці «мяккай» дыктатуры ў дэмакратычных краінах — маўляў, так лягчэй кіраваць і прымаць рашэнні.
Але людзі не разумеюць, што значыць страціць дэмакратыю. Яе так лёгка згубіць — і так цяжка вярнуць. Гэта каштуе жыццяў, гэта каштуе свабоды, гэта каштуе слёз. Таму шануйце тое, што маеце. Заставайцеся вернымі тым каштоўнасцям, на якіх пабудаваныя вашыя краіны, вашыя народы».


Лідарства жанчын
«Сёння многія з найважнейшых беларускіх ініцыятыў узначальваюць жанчыны. Мы не засяроджваемся толькі на ўласных амбіцыях. Як маці, мы хочам лепшага для сваіх дзяцей, а значыць, і для сваёй краіны. Я не кажу, што свет мужчын горшы — але ў ім больш канкурэнцыі. Мы не спаборнічаем адна з адной, мы дапаўняем адна адну, падтрымліваем. 

Я вельмі ўдзячная за ўсе жаночыя сустрэчы, дзе мы дзелімся не толькі палітычнымі парадамі, але і жыццёвым вопытам. Для беларускіх жанчын гэта вялікі крок наперад. Бо ў краінах постсавецкай прасторы пераважна пануе патрыярхат: месца жанчыны — на кухні, з дзецьмі, у царкве, але не ў кіраўніцтве».


Новае пакаленне і будучыню Беларусі
«Новае пакаленне падарожнічае і бачыць, як жывуць людзі ў іншых краінах. І яно пачынае разумець: наша краіна з цудоўнымі людзьмі і выдатным геаграфічным становішчам магла б жыць нашмат лепш. Польшча і Літва, атрымаўшы незалежнасць ад Расіі, узмацнілі свае эканомікі, і людзі там жывуць добра, карыстаючыся дэмакратыяй. Крок за крокам новае пакаленне разумее: мы можам жыць лепш. І мы хочам лепшай будучыні для дзяцей».
127🔥13👍8👏7❤‍🔥4🤯2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Светлана Тихановская — про закрытие литовско-беларусской границы

Сегодня ночью правительство Литвы было вынуждено снова закрыть границу с Беларусью. В ближайшие дни власти Литвы рассмотрят вопрос о закрытии границы на неопределённый срок.

В своём видео Светлана Тихановская отреагировала на ситуацию, поддержала беларусов и обратилась к беларусским чиновникам:
«Режим продолжает гибридные атаки против наших соседей. Это не случайные инциденты, а часть системной политики, которая ведёт Беларусь к изоляции.

Я обращаюсь к беларусским чиновникам, дипломатам, представителям силовых структур и элит: не участвуйте в этих провокацях. Не помогайте режиму. Ведь его действия — это удар по нашей стране, по её репутации, по нашему будущему».
141👍19🔥17👏7❤‍🔥3🤯2😐2🤔1
«Наш нацыянальны інтарэс — каб межы заставаліся адкрытыя, каб беларусы маглі ездзіць, камунікаваць, вяртацца і выязджаць»

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай у эфіры «Belsat News» — пра закрыццё мяжы з Літвой і мэты рэжыму ў эскалацыі сітуацыі, сустрэчу прадстаўніка Ватыкана з Лукашэнкам і вызваленні палітвязняў.

3 асноўныя мэты рэжыму ў эскалацыі сітуацыі з Літвой
«Рэжым мэтанакіравана эскалюе сітуацыю, запускаючы альбо дазваляючы запускаць гэтыя шары, пераследуючы тры мэты: 

1. Палітычная. Аказаць ціск на Літву — маўляў, калі вы не будзеце са мной размаўляць і працягнеце ціск, то я буду ўсё больш шароў запускаць. 

2. Ваенная. Праверыць сістэму бяспекі — як рэагуюць, як хутка рэагуюць, якія сістэмы абароны ёсць у Літвы. 

3. Эканамічная. Публічная афіцыйная версія рэжыму пра тое, што менавіта праз гэтую кантрабанду Літва губляе мільёны, мільёны еўра».


Да чаго прывядзе эскалацыя сітуацыі на мяжы
«Калі правакацыі працягнуцца, то мяжа можа быць закрытая на доўгі час. Калі ж гэтыя запускі спыняцца сёння, заўтра — мяжу адкрыюць. Менавіта дзеянні афіцыйнага Мінска і рэжыму Лукашэнкі прывялі да закрыцця мяжы. Але, безумоўна, наш нацыянальны інтарэс — каб межы заставаліся адкрытыя. Наш нацыянальны інтарэс — каб Беларусь камунікавала з Еўропай. Для нас важна, каб беларусы маглі ездзіць, камунікаваць, вяртацца і выязджаць. Але праз гібрыдную вайну з боку Лукашэнкі і рэальную вайну з боку Расіі супраць Украіны, мы, як народ, узятыя ў закладнікі».


Пра кейс з закрыццём мяжы з Польшчай
«Закрыццё закранула інтарэсы Кітая, Расіі. Польшча паслала ў Мінск сігнал, што калі працягнуцца правакацыі з дронамі, з мігрантамі, з арыштамі польскай меншасці, — Польшча далучыць усе інструменты, у тым ліку эканамічны ціск. І Кітай таксама націскаў на Мінск, пра гэта вядома, і пра гэта гаварылася ў пабліку, што ён сыграў сваю канструктыўную ролю. Пасля гэтага сапраўды зменшылася колькасць правакацыяў на польскай мяжы. Галоўнае, што Польшча паказала, — што гатовая выкарыстоўваць гэты інструмент, як закрыццё мяжы для грузаў, у будучыні, калі гэтыя правакацыі з боку Мінска паўторацца».
😐17847👍24🔥5👏5🤔1🤯1
Святлана Ціханоўская на Парыжскім форуме міру

Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Францыю для ўдзела ў Парыжскім форуме міру — адной з найважнейшых міжнародных пляцовак, дзе сусветныя лідары, грамадскія дзеячы і эксперты абмяркоўваюць глабальныя выклікі і шляхі да ўстойлівага міру.

У межах праграмы форума Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у публічнай размове “Bringing Peace Back to Europe”, дзе будзе абмяркоўвацца роля Беларусі ў еўрапейскай бяспецы, сітуацыя ў рэгіёне і шляхі да мірнага і дэмакратычнага развіцця.

Акрамя таго, беларуская лідарка возьме ўдзел у закрытым мерапрыемстве з удзелам прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона.

Сярод удзельнікаў форума — прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэзідэнтка Малдовы Майя Санду, прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, прэзідэнт Рэспублікі Чарнагорыі Якаў Мілатавіч,  лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Марыя Рэса,  дзяржаўны міністр па еўрапейскіх справах Германіі Гюнтэр Крыхбаўм і іншыя.

Выступ Святланы Ціханоўскай на Парыжскім форуме міру — гэта магчымасць данесці да сусветных лідараў пазіцыю дэмакратычнай Беларусі, нагадаць пра неабходнасць міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі, а таксама прадставіць Беларусь як адказнага і мірнага ўдзельніка еўрапейскай бяспекі.
😢198120👏14❤‍🔥5👍5🔥4😐3🤯2
«Гэта быў татальны тэрор — вынішчэнне інтэлектуальнай эліты грамадства»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч узгадаў жудасную падзею з беларускай гісторыі — Ноч расстраляных паэтаў — і расказаў, як тэрор таго часу нанёс страшную шкоду беларускай культуры і адукацыі:

«У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. было забіта 102 прадстаўніка эліты беларускага грамадства. Гэтая дата атрымала назву «Ноч расстраляных паэтаў». Але забівалі не толькі пісьменнікаў. У тую ж жудасную ноч расстралялі трох рэктараў БДУ, акадэміка і двух членаў-карэспандэнтаў Акадэміі навук, двух міністраў народнай асветы, трынаццаць выкладчыкаў і даследчыкаў. І гэта працягвалася не адну ноч. Гэта быў татальны тэрор — вынішчэнне інтэлектуальнай эліты грамадства. Ахвярамі тэрору былі не толькі беларусы: рэпрэсавалі яўрэяў, літоўцаў, латышоў.

Ад рэпрэсіяў пацярпела і беларуская мова, і культура. Тысячы кнігаў і рукапісаў падлягалі канфіскацыі і знішчэнню. У жніўні 1937 г. іх спальвалі ва ўнутраным двары Мінскай турмы. У 1930-я гады ў БССР былі зачыненыя амаль усе культавыя будынкі, разбураныя архітэктурныя ансамблі старажытных манастыроў у Віцебску, Оршы, Полацку. У Магілёве толькі за адну ноч узарвалі дзевяць помнікаў сакральнай архітэктуры. Ад шматлікіх ідэалагічных пастаноў істотна пацярпелі музейныя калекцыі; музеі і іх супрацоўнікі былі рэпрэсаваныя.

Рафаэль Лемкін, аўтар Канвенцыі ААН аб прадухіленні і пакаранні за злачынства генацыду, пісаў, што генацыд — «гэта скаардынаваны план, накіраваны на разбурэнне базавых асноў жыцця нацыянальных групаў так, каб гэтыя групы зачахлі і памерлі». Ці мае сэнс складаць чэк-ліст злачынстваў, што адбываліся ў Беларусі ў 1930-я гады, дзеля высвятлення іх адпаведнасці паняццю культурнага генацыду? Здаецца, усё відавочна».


Тэкст цалкам.
😢142😐12826💔11🔥4🤯2👍1👏1
«Вельмі часта, кажучы пра Беларусь, мы бачым Лукашэнку, і не бачым самага каштоўнага — яе нацыі»

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Францыі, дзе выступіла на Парыжскім форуме міру. Ціханоўская звярнула ўвагу на наступствы вайны Расіі супраць Украіны, прапаганду, рэпрэсіі і неабходнасць салідарнасці з тымі, хто змагаецца супраць дыктатуры.

– Пра рэпрэсіі і легітымнасць:
«Беларусы перамаглі на выбарах у 2020 годзе. Лукашэнка захапіў уладу дзякуючы рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна. Я разумею, што прайшло пяць гадоў і чую, што можа быць трэба пачаць размаўляць з рэжымам. Але мы рабілі гэтую памылку — Лукашэнка заўсёды будзе спрабаваць абдурыць свет. І вельмі часта, кажучы пра Беларусь, мы бачым Лукашэнку, і не бачым самага каштоўнага ў Беларусі — яе нацыі. Гэта людзі, якія хочуць пераменаў і справядлівасці»


– Пра пагрозу з боку Расіі:
«
Вайна Расіі супраць Украіны ўсё змяніла. Еўропа доўга жыла ў міры і камфорце і мы думалі, што вайна гэта мінулае. Цяпер мы жывём у новым свеце, дзе Расія падрывае архітэктуру бяспекі Еўропы. Стала відавочна, што мы павінны рыхтавацца да магчымай эскалацыі. У Расіі не ведаюць, дзе іх межы. Яны думаюць, што краіны постсавецкай прасторы ўсё яшчэ з'яўляюцца чальцамі СССР». 


– Пра прапаганду і салідарнасць:
«Прапаганда старанна працуе, каб атруціць розумы еўрапейцаў. Яны спрабуюць пераканаць, што вы не абавязаныя дапамагаць іншым. Але барацьба з дыктатурай носіць не лакальны, а глабальны характар. Неабходна падтрымліваць і праяўляць салідарнасць з тымі, хто знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы з дыктатурай».


– Пра Беларусь у кантэксце бяспекі Еўропы:
«Я з краіны, якая ўцягнутая ў вайну праз рэжым. Інфраструктура беларускай тэрыторыі прадастаўляецца для працягу нападаў на Украіну і правакацыяў на еўрапейскіх межах. Калі мы гаворым пра мір у нашым рэгіёне, мы не павінны выключаць Беларусь з гэтай архітэктуры бяспекі. Таму што без свабоднай Беларусі нашым еўрапейскім суседзям будуць пастаянна пагражаць». 
👍112🔥1512😢7❤‍🔥5👏2🤯2
‼️Сёння стала вядома, што праз правакацыі рэжыму, мяжа паміж Беларуссю і Літвой будзе зачыненая на месяц.

Офіс Святланы Ціханоўскай застаецца на сувязі з уладамі Літвы. І мы працуем над тым, каб беларусы і беларускі, якія цяпер знаходзяцца ў Літве і планавалі вярнуцца ў Беларусь, змаглі гэта бяспечна зрабіць. 

Для нас вельмі важна, каб нягледзячы на правакацыі рэжыму, пасажырскі рух праз мяжу заставаўся магчымым.

У хуткім часе літоўскі бок вызначыць кантакт і форму для збору інфармацыі для тых, каму патрэбная дапамога ў гэтым пытанні.
113👍28😢9🤔6😐4🔥3🤯1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская чытае верш Алеся Дудара з нагоды Ночы расстраляных паэтаў 

У гэты дзень мы ўспамінаем тых, хто загінуў за свае погляды, праўду і свабоду слова ад рук савецкіх уладаў. У такія моманты асабліва востра адчуваецца, як многа значыць чалавечы голас і магчымасць быць пачутым. 

Гэтым разам Святлана Ціханоўская абрала натхняльны верш Алеся Дудара: 
«Сёння гэты верш Алеся Дудара асабліва рэзануе з беларускай рэчаіснасцю. Праз столькі год ён застаецца актуальным і адгукаецца ў сэрцы. Для мяне гэтыя радкі — пра пошук, надзею і тое, што нават у цемры застаецца святло, якое нельга знішчыць».
166❤‍🔥35👍22😢6🔥3🤯2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у вячэры з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам у Елісейскім палацы

На прыём запрошаныя дзяржаўныя лідары, якія бяруць удзел у Парыжскім форуме міру.
🔥17869👍28😐5❤‍🔥3🤔2👏1🤯1
Суд ЗША надаў палітычны прытулак і вызваліў з турмы лідара страйкама «Беларуськалія» 

29 кастрычніка іміграцыйны суд ЗША прыняў рашэнне аб прадастаўленні палітычнага прытулку аднаму з лідараў страйкама «Беларуськалія» Анатолю Бокуну.

Дзяржаўны пракурор адмовіўся ад апеляцыі, таму рашэнне суддзі стала канчатковым — Анатоль будзе вызвалены з іміграцыйнай турмы і зможа заставацца ў Злучаных Штатах на пастаяннай аснове.

Анатоль Бокун — адзін з лідараў рабочага руху 2020 года, чалавек, які адкрыта выступіў супраць рэжыму і заплаціў за гэта сотнямі сутак арыштаў і звальненнем з працы. Ён быў сярод тых, хто дамагаўся, каб міжнародныя партнёры «Беларуськалія» спынілі супрацоўніцтва з прадпрыемствам, дзе рэжым пераследваў рабочых за ўдзел у забастоўцы.

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай была падрыхтаваная падтрымліваючая заява, перададзеная ў адпаведныя органы і амерыканскай адвакатцы.

На судзе ў якасці сведкі выступіў дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў, які асабіста прысутнічаў на працэсе.

Мы і надалей будзем падтрымліваць тых, хто пацярпеў ад рэжыму, і дапамагаць ім у пошуку справядлівасці — незалежна ад таго, дзе яны цяпер.
139🔥21👍18👏6❤‍🔥4🤯2
Падтрымка беларускіх журналістаў абмяркоўвалася падчас Форуму міру ў Парыжы

Падчас Форуму міру Святлана Ціханоўская абмеркавала пытанні падтрымкі незалежных беларускіх журналістаў. Яна ўзняла гэтую тэму ў сваім выступе, а таксама правяла асобную сустрэчу з кіраўніцтвам Міжнароднага фонду грамадска значных медыя (IFPIM) — яго дырэктарам Нішантам Лалвані  і сустаршынёй, Нобелеўскай лаўрэаткай Марыяй Рэса.

Дзякуючы, у тым ліку, намаганням дэмакратычных сілаў, IFPIM адкрыў праграму дапамогі беларускім журналістам пры фінансавай падтрымцы Швецыі.

Таксама Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам французскага радыё RFI і міністрам замежных справаў Францыі, каб абмеркаваць магчымасць стварэння беларускай рэдакцыі RFI.

«Беларускія журналісты робяць выдатную працу — яны дапамагаюць людзям даведвацца праўду па абодва бакі мяжы, ствараюць масты і сувязі. І самае важнае — большасць аўдыторыі незалежных медыя ў выгнанні — гэта беларусы ўнутры краіны. Я выкарыстоўваю кожную магчымасць, каб знайсці падтрымку для нашых журналістаў, каб яны маглі працягваць сваю важную місію»,

— адзначыла Святлана Ціханоўская.
100❤‍🔥13👏13👍6🤯3🔥1🤔1
Ціханоўская сустрэлася з Пашынянам у Парыжы

Святлана Ціханоўская яшчэ раз падзякавала прэм’ер-міністру Арменіі за запрашэнне на Еўранэст у Ерэван, куды гэтым разам не змагла паехаць, і выказала жаданне наведаць краіну ў будучыні. Яна таксама выказала падтрымку намаганням Арменіі наблізіцца да Еўрапейскага саюза. Ціханоўская адзначыла, што беларусы салідарныя з армянскім народам.
149👍37❤‍🔥15🔥7🤯6🤔1
Як рэжым руйнуе беларускую адукацыю?

Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы Павел Церашковіч у студыі Еўрарадыё абмеркаваў галоўныя пытанні беларускага навучання і патлумачыў, чаму ўлада спрабуе ізаляваць адукацыйную сістэму.

– Навошта Беларусі Балонскі працэс і чаму Лукашэнка змагаецца з ім?
– Як закрыццё межаў уплывае на абітурыентаў і выбар ВНУ? – Чым Лукашэнку не дагадзіла магістратура і навошта ён узняў пытанне аспірантуры?
– Чым небяспечная адмова ад міжнародных стандартаў адукацыі?
– Ці застанецца моладзь у беларускіх ВНУ, калі шлях у заходнія ўніверсітэты будзе закрыты?
– Чаму беларускія ВНУ «выпадаюць» з вядучых рэйтынгаў?
– Што адбываецца ў асяроддзі выкладчыкаў і ці бачаць яны будучыню ў Беларусі?
– У чым небяспека адукацыі беларусаў у Расіі і Кітаі?

Глядзіце поўную гутарку, каб зразумець, што чакае беларускую адукацыю і моладзь, якая яшчэ хоча вучыцца.
😢5416🔥5👍2
«Один из приоритетов нашей работы – сохранить прочную связь между беларусами, которые были вынуждены уехать, и беларусами внутри страны. Потому что мы видим попытки режима и пропаганды нас разделить. Но через интернет, мы можем общаться с беларусами внутри страны.

Более того, мы видим очень высокий интерес среди беларусов в Беларуси к политическому полю. Порядка 70-80% потребителей независимых медиа находятся внутри страны, несмотря на все ограничения. Люди продолжают читать, смотреть и даже присылают информацию о том, что происходит в Беларуси. Более того, даже чиновники, работающие с Лукашенко, тоже присылают информацию – например, о том, как обходятся санкции или какие предприятия будут строиться для производства военной продукции для российской войны против Украины.

Беларусы изнутри дают информацию, потому что таким образом хотят помочь. Они не могут выйти на улицы или честно отвечать на вопросы журналистов в Беларуси, потому что это опасно – это годы тюрьмы. Но подпольная борьба продолжается», – Светлана Тихановская в эфире международного французского радио RFI.
22👍7🔥3👏2❤‍🔥1🤯1
2025/10/31 08:44:43
Back to Top
HTML Embed Code: