group-telegram.com/tsikhanouskaya/6548
Last Update:
«Мы арыентуемся на канкрэтныя вынікі і працуем дзеля іх дасягнення», – Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька з Варшавы
Дарадцы Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях і парламенцкім супрацоўніцтве Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька цяпер знаходзяцца з працоўным візітам у Варшаве. Яны правялі шэраг сустрэчаў, у тым ліку – у Сейме і Сенаце Польшчы з парламентарыямі Аляксандрай Вішнеўскай, Рышардам Петру, а таксама з Робертам Тышкевічам.
Асноўныя тэмы абмеркавання:
1. Магчымае прыняцце рэзалюцыі аб непрызнанні #бязвыбары2025 у парламенце Польшчы. Гэта эфектыўнае супрацьдзеянне анексіі Беларусі пуцінскай Расіяй.
2. Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Сеймам і Сенатам Польшчы па прыкладзе Еўрапарламента. Гэта дапаможа зрабіць супрацоўніцтва сістэмным, бо праца будзе аснаваная на прававой базе. Да таго ж, гэта пытанне легітымнасці і міжнароднага прызнання.
3. Заканадаўства, якое рэгламентуе рынак працы і статус іншаземцаў, што закранае інтарэсы беларускай дыяспары Польшчы. Гутарка ішла пра тое, як можна змяншаць колькасць праблем праз прававое рэгуляванне. Гэтае пытанне знаходзіцца на кантролі парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», і ў бліжэйшы час будуць унесеныя папраўкі, якія дазволяць вырашыць некалькі важных праблемаў беларусаў у Польшчы.
4. Садзеянне з боку Рышарда Петру, спецдакладчыка па Беларусі ПАРЕ ў прававой экспертызе праекта Канстытуцыі Новай Беларусі. Калі Венецыянская камісія зробіць заключэнне, і яно будзе станоўчым, то гэта будзе гарантыяй якасці і невяртання Беларусі да дыктатуры праз прававыя інструменты.
Акрамя таго, у польскім парламенце адбылася прэзентацыя пакета праектаў законаў для новай Беларусі. Гэта важны крок у працэсе еўраінтэграцыі краіны. Недастаткова толькі заяўляць пра жаданне далучыцца да Еўропы – неабходна адпавядаць Капенгагенскім крытэрам, адзін з якіх патрабуе гарманізацыі заканадаўства з еўрапейскімі нормамі.
«Мы арыентуемся на канкрэтныя вынікі і працуем дзеля іх дасягнення».
Падрабязней – у відэа!
BY Светлана Тихановская
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/tsikhanouskaya/6548