#Літаратурная_хвілінка
ВОСЕНЬ ІДЗЕ ПА ПАЛЕТКАХ
Восень прыйшла ў Беларусь,
У родныя нашы абшары,
Птушак чароды нясуць
Лета скрозь шэрыя хмары.
Вецер над пушчамі вые,
Лісце люляе ў імгле,
Стогнуць дубы векавыя,
Мараць аб леце у сне.
Восень ахутала зноўку
Кроны іх яркай барвой,
Што ападзе нетаропка
Перад сцюдзёнай зімой.
Сад апранула ў чырвань,
Спелых рабінак пажар
Будзе ўпрыгожваць зімовы,
Белы азяблы абшар,
Восень ідзе нетаропка,
Піша адвечны раман,
Скутала кветак бярэмы
Ў шэры крамяны туман...
Марына Ількевіч
ВОСЕНЬ ІДЗЕ ПА ПАЛЕТКАХ
Восень прыйшла ў Беларусь,
У родныя нашы абшары,
Птушак чароды нясуць
Лета скрозь шэрыя хмары.
Вецер над пушчамі вые,
Лісце люляе ў імгле,
Стогнуць дубы векавыя,
Мараць аб леце у сне.
Восень ахутала зноўку
Кроны іх яркай барвой,
Што ападзе нетаропка
Перад сцюдзёнай зімой.
Сад апранула ў чырвань,
Спелых рабінак пажар
Будзе ўпрыгожваць зімовы,
Белы азяблы абшар,
Восень ідзе нетаропка,
Піша адвечны раман,
Скутала кветак бярэмы
Ў шэры крамяны туман...
Марына Ількевіч
❤2
#КухняБеларусі
🌾 Пшанічныя ляпёшкі — хлеб без спешкі
Калі не было часу чакаць, пакуль падыдзе цеста, нашы продкі пяклі ляпёшкі. Простыя, пшанічныя, духмяныя — яны выратоўвалі і ў працы, і ў дарозе.
👩🍳 Як гатавалі:
Бралі пшанічную муку, дадавалі цёплую ваду, крыху солі і лыжку алею або растопленага сала.
Замешвалі густое цеста, як на клёцкі, і адразу фармавалі тонкія круглыя ляпёшкі.
Іх клалі на чыстую патэльню або на гарачы камень у печы.
Калі ж хацелі зрабіць святочны варыянт — дадавалі мёд, ягады або яблыкі.
У некаторых вёсках у сярэдзіне рабілі невялікую ямку і накладалі смятану — атрымлівалася амаль як піражок.
🥮 Смак — цёплы, хатні, з хрумсткай скарыначкай і мяккім нутром.
Іх елі з малаком, маслам або проста так, на хаду.
🕯 У беларускай хаце ляпёшкі былі сімвалам спакою і дастатку:
“Пакуль у хаце мука і вада — голад не страшны.”
І сапраўды — што можа быць прасцей і смачней за хлеб, зроблены ўласнымі рукамі?

❤1
Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
Найстарэйшая драўляная званіца Беларусі каля касцёла ў Кабыльніку (аг. Нарач)
Гэтая званіца рэстаўравалася ў 1925, 1995 i ў 2019 гадах. Яна стаіць тут з 1736 года, першапачаткова каля драўлянага касцёла, а з 1901 года — каля неагатычнага касцёла з чырвонай цэглы, які мы можам пабачыць у Кабыльніку сёння.
Званіца барочная, пры перабудове ў XIX ст. ёй былі нададзены асобныя рысы класiцызму. З'яўляецца квадратным у плане 3-ярусным каркасна-зрубавым збудаваннем пад шатровым дахам.

❤3👍2
📙 "Пясённіца"
У Гомельскім выдавецтве «Барк» выйшла новая кніга літаратара і даследчыка Генадзя Лапаціна, прысвечаная асобе Варвары Грэцкай.👍👍👍
Варвара Грэцкая карэнная жыхарка в. Амяльное Веткаўскага раёна, выбітны носьбіт беларускай народнай традыцыі, добра знаёмая чытачам аўтара па кнігах: "Варавара Грэцкая як з'ява беларускай народнай культуры", "К каждаму разгавору прыказка ё...".🔥🔥🔥
У новай кнізе Г. Лапаціна яна расказвае і разважае пра фальклорныя традыцыі Амяльнога, дэманструючы тонкія і глыбокія веды народнай фалькларыстыкі і культуралогіі.

👍7
#Літаратура
Лёс
Моўчкі зоры сышліся на веча,
аніякага знаку здаля.
Нам назначана, любы,
сустрэча:
век дваццаты,
планета Зямля.
Без твайго існавання —
руіна.
На высокім цярпенні згару.
Як пазнаць,
падказала краіна:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
Мы істоты адной —
дзве паловы.
Дзе ты —
ў слоце, у стыні, цяпле?
He знайду —
увасоблюся ў словы.
Толькі словы на месцы цябе.
Урадлівую шчодрасць загона
прамяністага неба блакіт
без цябе не прымаю.
He згодна.
Без цябе
ўзнагарода —
нябыт.
Данута Бічэль
Лёс
Моўчкі зоры сышліся на веча,
аніякага знаку здаля.
Нам назначана, любы,
сустрэча:
век дваццаты,
планета Зямля.
Без твайго існавання —
руіна.
На высокім цярпенні згару.
Як пазнаць,
падказала краіна:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
Мы істоты адной —
дзве паловы.
Дзе ты —
ў слоце, у стыні, цяпле?
He знайду —
увасоблюся ў словы.
Толькі словы на месцы цябе.
Урадлівую шчодрасць загона
прамяністага неба блакіт
без цябе не прымаю.
He згодна.
Без цябе
ўзнагарода —
нябыт.
Данута Бічэль
🔥4
#КухняБеларусі
Перапёлка
Калі на беларускім стале з’яўлялася перапёлка, гэта значыла адно: у хаце свята.
Раней такія стравы рабілі не часта — птушка была маленькая, але працаёмкая, і таму асабліва цанілася.
👩🍳 Што патрэбна:
2–3 перапёлкі (можна замяніць кураняткамі або кавалкамі хатняй курыцы),
2–3 сталовыя лыжкі смятаны,
1 цыбуліна,
2 зубчыкі часнаку,
крыху масла ці сала для смажання,
соль, перац, кроп або пятрушка.
🔥 Як гатаваць:
Перапёлак акуратна абсмальваюць, мыюць і падсушваюць.
На патэльні растапляюць кавалачак сала ці масла, кладуць дробна нарэзаную цыбулю — смажаць да празрыстасці.
Дадаюць перапёлак, абсмажаюць з усіх бакоў да лёгкай скарыначкі.
Пасля гэтага наліваюць крыху вады, накрываюць вечкам і тушаць 15–20 хвілін, пакуль мяса не стане мяккім.
У канцы дадаюць смятану, здробнены часнок, соль і перац — і яшчэ некалькі хвілін трымаюць пад вечкам, каб утварыўся духмяны соус.
На стол перапёлак выстаўлялі ў гліняных місках або на драўляных талерках, палітых смятанным соусам.

#ЛюдзіБеларусі
18 кастрычніка
Дзень нараджэння дзяржаўнага дзеяча ВКЛ Яна САПЕГІ (1680 - 1751).
Паходзіў з роду Сапегаў герба "Ліс". Нарадзіўся ў маёнтку Дабратычы Берасцейскага павета. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Берасці, Любліне і Варшаве.
Кашталян менскі ў 1711-1712, троцкі ў 1716-1735, вялікі канцлер літоўскі з 1735 г.
Выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала Літоўскага. Валодаў Коднем, Дарагастаямі, Муравіцай, Капыламі, Чарнобылем, быў старастам берасцейскім і прапойскім.
Кавалер ордэна Белага Арла з 1730 г.
Значную частку жыцця правёў у Кодні, дзе сабраў вялікую бібліятэку. У Кодзенскім касцёле стварыў партрэтную галерэю Сапегаў.

❤4
Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
Тайнік кармелітаў, знойдзены ў Мядзельскім касцёле
У пачатку 2018 года архівіст кракаўскай правінцыі кармэлітаў босых выпадкова натрапіў на некалькі старонак нататак айца Якабіна Філека (на першым фота), былога прыёра кляштара ў Старым Мядзеле. Гэтыя лісты расказвалі пра арышт у 1949 годзе трох манахаў-кармелітаў з Мядзела і высылку іх у далёкі Казахстан, дзе яны вымушаныя былі працаваць у шахтах і кар'ерах, пакуль у 1956-м іх не вызваліла амністыя.
Але самай важнай знаходкай стаў просты алоўкавы эскіз — план дзвюх схованак у сценах мядзельскага касцёла. 17 лютага 1940 года Грыгорыем Козеры там былі замураваныя кляштарныя кнігі і рэліквіі, каб уратаваць іх ад знішчэння.
21 ліпеня 2018 года здарылася сенсацыя — схованкі адшукалі. З іх дасталі бездакорна захаваныя метрычныя кнігі XIX–XX стст., а таксама скрыначку ад гарбаты, у якой знайшліся рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Ісуса, св. Цэцыліі і папы Грыгорыя Вялікага. Асабліва каштоўнымі з'яўляюцца рэліквіі св. Цэцыліі, якія датуюцца ажно III стагоддзем.

👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ХвілінкаГумару
🔥 Лепшыя футблогеры Беларусі.
Адно, з чым прамахнуліся - з галубамі. "Насера на руку" - гэта ж на грошы!))
https://www.instagram.com/agro_blog_?igsh=MWFwOWR5eXl5eWVqbA==

👏1
Forwarded from Царства Прыроды
Эвалюцыя ў адказ на эвалюцыю? Ці жабы Bufonidae🐸🧪
• Жабы з сямейства Bufonidae (зямлянкі, або рапухі) маюць унікальную сістэму абароны — атрутныя залозы, якія размешчаныя звычайна за вачыма і называюцца паротыдныя залозы. Гэтыя залозы выдзяляюць густы малочны сакрэт, які змяшчае кардыятаксічныя і нэйратаксічныя рэчывы, небяспечныя для большасці драпежнікаў. Пры гэтым атруту выкарыстаўваюць у фармакалогіі - у прыпаратах супраць болю
• Асноўныя кампаненты гэтай атруты — буфадыеноліды і буфотаксіны. Па хімічнай структуры яны падобныя да гармонаў сэрца і могуць выклікаць парушэнні рытму, параліч і нават смерць у жывёл, якія паспрабуюць праглынуць жабу.
• Гэтая “хімічная зброя” зрабіла жаб аднымі з самых паспяховых амфібій у эвалюцыйнай гісторыі. Яны здолелі засвоіць розныя кліматычныя зоны, ад трапічных лясоў да сухіх раўнін. У месцах, дзе ў іх няма натуральных ворагаў (напрыклад, у Аўстраліі пасля завозу Bufo marinus), яны сталі інвазіўным відам, які пагражае мясцовым экалагічным сістэмам

🏆2❤1🤬1
Forwarded from Царства Прыроды
• Атрута прысутнічае на ўсіх стадыях развіцця: у яйках, лічынках і дарослых асобін. Гэта значыць, што нават маладзенькая жабка ўжо мае абарону — яе не з’ядуць ні рыбы, ні птушкі
• Аднак эвалюцыя не стаіць на месцы. Некаторыя віды змеяў, птушак і яшчаркаў з часам набылі генетычную ўстойлівасць да гэтых ядаў. Даследаванні паказалі, што ў іх змяніліся ўчасткі генаў, якія кадуюць ферменты сэрца (Na⁺/K⁺-помпы), што робіць іх устойлівымі да буфадыенолідаў.
• Такім чынам, атрутныя залозы сталі эвалюцыйным ключом да глабальнага поспеху жаб, але адначасова — крыніцай новых “гонкаў узбраенняў” паміж драпежнікамі і ахвярамі