Forwarded from Onlíner па-беларуску
Гэтым выпускам мы завяршаем рубрыку «Храмы, якіх больш няма». У ім — адразу 10 цэркваў. Мы б хацелі прысвяціць кожнай асобную публікацыю, але архівы не захавалі дастаткова фатаграфій. Таму мы сабралі іх разам.
Пачынаючы з сакавiка ў рубрыцы выйшла каля 30 пастоў, і кожны быў прысвечаны разбуранаму храму. На жаль, гэта толькі малая частка ад усёй страчанай спадчыны.
Калі рубрыка была цікавай і карыснай — пастаўце ❤️. Нам будзе прыемна.

👍2❤1💔1
Forwarded from Літархіў
Рарытэт
На фота амаль невядомы асобнік знакамітай Берасцейскай (Радзівілаўскай) Бібліі - самага вялікага, самага прыгожага, самага дарагога, аднаго з самых цікавых, загадкавых і міфалагізаваных выданняў сярод усіх, што выйшлі на землях Беларусі на працягу 16-19 стст.
Ён незвычайны і тым, што мае нетрадыцыйную кампаноўку: спачатку тут пададзены Новы Запавет, а толькі потым - Стары.
Асобнік паходзіць з кнігазбору Аляксандра Падбярэскага, а сёння захоўваецца ў Бібліятэцы замежнай літаратуры ў Маскве.
#рарытэт

🔥2👀2
Forwarded from Звязда
🗣️Кіраўнік Нацбанка даў параду тым, хто разважае аб валютных зберажэннях
Адказваючы на пытанне, ці купляць долары, Раман Галоўчанка заклікаў «не кідацца і не панікаваць» і нагадаў аб сваёй парадзе пазбаўляцца гэтай валюты.
zviazda.by

«Беларускі рубель умацоўваецца да долара. З улікам таго, што мы прывязаныя да кошыка валют, большае значэнне мае на наш кошык расійскі рубель. Адпаведна расійскі рубель умацоўваецца да долара — плаўна ўмацоўваемся і мы. За гэты год беларускі рубель умацаваўся да долара на 13-14%, — адзначыў кіраўнік Нацыянальнага банка. — Геапалітычная сітуацыя вельмі ўплывае на курс долара. Яго стаўленне да еўра адчувальнае. Таму галоўнае — не кідацца».
zviazda.by
🤣1
Forwarded from Наш Минск
Даўгабродская вуліца атрымала назву па ўрочышчы, размешчаным каля броду праз рэчку Слепню. На месцы цяперашняга парка імя Аляксандра Герасіменкі і трамвайнага парка Слепня, якая разлілася, утварала балота, праезд праз якое даў імя ўсяму раёну, а з канца XIX стагоддзя - і вуліцы. Пра існаванне Слепянскага балота яшчэ ў 1970-я гады расказваюць старажылы. На фота - трамвайнае дэпо ў наш час. #iмя_на_мапе
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ХвілінкаГумару
Уся праўда пра вясковую гаспадарку ад Леанідавіча
Крыніца відэа
https://www.instagram.com/agro_blog_?igsh=MWFwOWR5eXl5eWVqbA==

Forwarded from Беларускі піонэр
#віцебскіпролетарый
"Захоўвайце грошы ў ашчаднай касе" - рэклама з газеты "Віцебскі рабочы" №55 1939.

❤2
Forwarded from Беларускі піонэр
#віцебскіпролетарый
Дарэчы, вось якія былі працэнты на уклады ў тых ашчадных касах - рэклама з газеты "Віцесбкі рабочы" №246 1939 года.

👍4
Forwarded from Звязда
😳 Мінчанін атрымаў самую незвычайную здачу ў сваім жыцці
Мужчына заказаў каву - і ў здачы яму дасталася не проста манета ў 2 рублі, а памятная з серыі «Гісторыя беларускай чыгункі. Цягнікі» ад Нацбанка.
На сайце «Белнумізматыкі» такая манета каштуе 45 рублёў 10 капеек — у 22,5 раза даражэй за наміналы.

#Літаратурная_хвілінка
ВОСЕНЬСКІ
А давай апранемся ў восень,
Будзем слухаць пад спеў агню,
Што нам вецер здалёк прыносiць,
Будзем думаць пра долю сваю.
Ну давай. Пасядзім у лесе -
Лісце жоўтым няхай блішчыць,
Будзем водар ў кішнях несці –
Няхай спевам прыгожым гучыць.
І вось так, у цішыні вільготнай,
Знойдзем тое, што ты шукаў:
Лёсу тайну і гук самотны,
Каб ён сэрцы ўсіх кранаў.
Душы гоiў і жыцці рухаў,
Мілагучнасцю ачышчаў.
Дай мне толькі табе не схлусіць
У восень гэту я іншым стаў.
Мілана Абрамчук
ВОСЕНЬСКІ
А давай апранемся ў восень,
Будзем слухаць пад спеў агню,
Што нам вецер здалёк прыносiць,
Будзем думаць пра долю сваю.
Ну давай. Пасядзім у лесе -
Лісце жоўтым няхай блішчыць,
Будзем водар ў кішнях несці –
Няхай спевам прыгожым гучыць.
І вось так, у цішыні вільготнай,
Знойдзем тое, што ты шукаў:
Лёсу тайну і гук самотны,
Каб ён сэрцы ўсіх кранаў.
Душы гоiў і жыцці рухаў,
Мілагучнасцю ачышчаў.
Дай мне толькі табе не схлусіць
У восень гэту я іншым стаў.
Мілана Абрамчук
#КухняБеларусі
🧅 Цыбулянік — пахнючы пірог са смакам хатняй печы
Цыбулянік — страва, якая даказвае: нават самая простая цыбуля можа быць святочнай.
У кожнай вёсцы яго рабілі па-свойму — дзе дадавалі смятану, дзе яйкі, а дзе толькі цыбулю, але заўсёды атрымліваўся пірог, ад якога пахла домам.
👩🍳 Што трэба:
2 шклянкі мукі,
1 яйка,
100 мл цёплай вады або малака,
1 сталовая лыжка алею,
дробка солі,
4–5 буйных цыбулін,
2 сталовыя лыжкі смятаны,
1 яйка для начынкі,
соль, перац, зеляніна па жаданні.
🔥 Як гатаваць:
Замясі мяккае цеста з мукі, вады, яйка, солі і алею. Дай яму “адпачыць” каля 20 хвілін.
Цыбулю нарэж паўколамі і падсмаж на алеі да залацістага колеру.
Змяшай абсмажаную цыбулю са смятанай і яйкам, пасалі і папярчы.
Раскачай цеста ў тонкі пласт, выкладзі начынку зверху, краі падгарні.
Выпякай пры 180 °C каля 25–30 хвілін, пакуль пірог не стане духмяным і залацістым.
🍽 Як падаваць:
Цыбулянік смачны і цёплым, і халодным.
Яго часта падавалі замест хлеба да першых страў або як асобную закуску.

#Падарожжа
Царква Аляксандра Неўскага ў Вялікіх Крывічах
Храм быў пабудаваны ў 1864 годзе на месцы драўлянай уніяцкай царквы, якая існавала як мінімум з 1800 года. Ёсць звесткі, што царква ў Вялікіх Крывічах дзейнічала ўжо з сярэдзіны XVI стагоддзя.
Храм Аляксандра Неўскага ў Вялікіх Крывічах — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Царква каменная, складзеная з бутавага каменя, пабудавана за адпушчаную з дзяржаўнай казны суму ў 5000 рублёў. Уяўляе сабой па форме даўгаваты крыж з адным глухім драўляным купалам і драўлянай надбудовай для званіцы ў франтоннай частцы.
У савецкі час храм не выкарыстоўваўся па прызначэнні, перададзены вернікам у 1990 годзе. Адносіцца да прыходу храма Праабражэння Гасподняга мястэчка Ракаў.
📍Размяшчэнне: Мінская вобласць, Валожынскі раён, Вялікія Крывічы, 6а.
Фота: planetabelarus.by, hram.by

❤1👍1