Telegram Group Search
❗️Тэрміновая дапамога!

Беларуска Марыя Каванцава з Батумі мае анкалогію — злаякасную пухліну левага яечніка (CS6). Страхоўка пакрывае лячэнне толькі часткова, таму тэрмінова патрэбныя грошы на далейшыя абследаванні і тэрапію.

Збор верыфікаваны “Беларускай дыяспарай Аджарыі”


📋 Вытрымка з медыцынскага заключэння:
▫️Прааперавана 14.01.2025 (апаплексія кісты яечніка)
▫️Дыягназ: няспелая тэратома → злаякасная пухліна
▫️ Рэкамендаваныя абследаванні: МРТ, КТ, аналізы, кансультацыя анколага

💰 Кошт лячэння:
▫️Хіміятэрапія — 6000 лары
▫️МРТ і КТ — 1250 лары
▫️Аналізы на анкамаркеры — 200 лары
Агулам: 7450 лары

💳 Як дапамагчы:
Карта (Credo Bank) 06/28: 5356 6101 1490 6261
Рахунак: GE81CD0360000042713538
Атрымальнік: MARYIA KAVANTSAVA

Крыптакашалёк (USDT): BNB SMART CHAIN (BEP20)
0xC81332421d8058923C118b20c63A5cA91BeB58F6

PayPal: @MKAVANTSAVA

Мэта транзакцыi: Cancer treatment

Справаздачы, падрабязнасьці і прагрэс па зборы — у суполцы.

🙏Кожны лары — гэта крок да паратунку!

Дзякуй за падтрымку! ❤️
🙏6💔53👍1
Віцебская спявачка, кампазітар і прадзюсер Галіна Азеран, вядомая як Chikiss, якая цяпер жыве ў Берліне, прыязджае ў Батумі, Тбілісі і Ерэван з новым альбомам Between Time and Laziness.

Напісаны ў Санкт-Пецярбургу, Берліне і Афінах, створаны пры ўдзеле фінскага мультыінструменталіста Jaakko Eino Kalevi і выпушчаны на нямецкім лэйбле Bureau B, гэты альбом увасабляе ў сабе экзістэнцыйныя, псіхалагічныя і філасофскія разважанні ў фармаце песень.

Даследуючы тэмы матывацыі і самасумнення, доўгі цень Савецкага Саюза і калектыўную эмпатыю з кінематаграфічным размахам, Chikiss балансуе паміж цемрай і святлом, у сваім самым прадуманым і вывераным вакальным альбоме, робячы выбар на карысць надзеі.

За апошнія два дзесяцігоддзі яна прайшла свой уласны шлях праз пост-панк, мінімал-вейв, эксперыментальную электроніку і жывую імправізацыю, стварыўшы ўражлівы каталог эмацыйнай і наватарскай музыкі. Прытрымліваючыся інтуітыўнага падыходу да творчасці, Chikiss становіцца правадніком як для асабістага вопыту, так і для узрушэнняў навакольнага свету.

🎫КВІТКІ
👍9🥰1🤩1
25 сакавіка 2025 (аў) 19:00 "Беларуская вячорка"
#donation купюра
Арганізатарка @volka_m

Зладзім невялічкае свята і пазнаёмімся ў Гранаце.

У праграме:
🪡 19:00-20:00 ўоркшоп па вышыванню бісерам на тваёй цішотцы / байцы,
🎥20:00-21:00 лепшае з айчыннага кароткага кіно на роднай мове,
👬21:00-21:30 народныя гульні,
🎶21:30-22:00 спевы рэкруцкія і інш.,
♥️увесь вечар - нетворкінг

🥮Прыносьце свае пачастункі ці пакаштуйце пірожку-бульбачку з рагачоўскай сгушчонкай (5 GEL) і глінтвен на месцы (10 GEL)

Прыходзьце самі і прыводзьце сяброў🎈
❗️Запіс абавязковы @granat_space @volka_m

📍Дзе: Granat Space, вул. Джавахішвілі 52а
👍42👏1
Шаноўныя беларусы і беларускі!

Віншуем вас з Днём Волі!

Вольнасць – гэта не падарунак, яе не даюць, а здабываюць і бароняць. Яна жыве ўнутры кожнага з нас, у нашых словах і ўчынках, у нашай салідарнасці і падтрымцы адзін аднаго.

Дзякуй вам за тое, што вы побач. Захоўвайце і пашырайце вольнасць вакол сябе – у думках, дзеяннях, у штодзённай працы.

Ніякі рэжым не вечны, і нішто не спыніць тых, хто верыць у сябе і ў сваю краіну. Будзьце вольнымі!

Жыве Беларусь!
30👍5🥰1
Тбілісі

8 красавіка 2025 (аў) 19:00 💂🏻‍♀️🇬🇧"English on Tuesdays" з @volka_m
#donation 10+ GEL

Прывітанне ўсім!
Мяне клічуць Воля, і я запускаю новую групу ангельскай мовы, дзе мы будзем вучыцца гаварыць свабодна і лёгка з НУЛЯ!

✍️Напішы мне @volka_m, і я запрашу цябе на першы занятак.

Ва аўторак, 8 красавіка ў 19:00 мы збяромся ва ўтульным @granat_space, каб "памацаць" моўныя бар'еры 🚧 Калі ў цябе ён таксама ёсць, то чакаем цябе ў Гранаце!

❗️Запіс абавязковы @granat_space , @volka_m
📍Дзе: Granat Space, вул. Джавахішвілі 52а
4👍1
Тбіліскі беларускамоўны нэтворкінг у бары

🍻Вы прасілі нэтворікнг у бары - мы зладзім нэтворкінг у бары!

👉У чацвер збіраемся ўвечары ў World's End Bar, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачнага ў прыемнай кампаніі

Мова сустрэчы - беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг - гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца. А выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі

🍺Падчас нэтворкінгу і пасля на бары можна замаўляць смачныя напоі на ваш густ
🐙Верагодна afterpaty until the World's end

🕖Калі: 17.04 (ЧАЦВЕР) 20:00
📍Месца: World's End Bar (Liberty Square)
💰free donation

Удзел па рэгістрацыі ў апытанцы суполкі
👍63
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Арцём Невыважук разам з гуртом запрашае на вечар жывой акустычнай музыкі ў Тбілісі.
20 красавіка, у нядзелю, у Philosof Jam Club будуць гучаць яго аўтарскія песні – вясёлыя, несур’ёзныя і часам проста абсурдныя. Прыходзьце самі, бярыце сяброў – сумна дакладна не будзе!

Пачатак: 21:00
🎟 Квіткі: 10 GEL
📍Адрас: Giorgi Akhvlediani 6, Tbilisi
👍5🤩1
🚶🚶‍♂️🚶‍♀️ Велікодны шпацыр Чарапашае возера - Мтацмінда ў Тбілісі

У нядзелю, 20 красавіка, беларусаў Тбілісі клічуць на павольны святочны шпацыр.

План просты: прайсціся, падзяліцца настроем і, канечне ж, з’есці пасвяцоную пасачку і пабіцца яечкамі.

Падымуцца да Чарапашага возера, потым - сцежкай праз лес і пагоркі да Мтацмінды. Спуск - на фунікулёры.

З сабой вазьміце:

✔️ яечка для бойкі - вызначым пераможцу!

✔️ пасачкі і нешта на стол - падзелімся!

✔️ плед, ваду, зручны абутак, улюбёную гісторыю пра Вялікдзень.

Удзел вольны.

📆 Дата: 20 красавіка
Час збору: 12.00 (час мясцовы)
📍Месца збору: ніжняя станцыя канаткі з боку парку Ваке, Тбілісі


Карціна: "На шпацыры. Вялікдзень" kuzьmicheva-kamenskaya kseniya, Гомель
🥰5👍4
Forwarded from ‡ Р У Х ‡
🔔 Сябры, ад імя арганізацыі Рух беларускіх нацыялістаў шчыра віншуем усіх хрысьціянаў зь Вялікаднем!

ХРЫСТОС УВАСКРОС! УВАСКРЭСЬНЕ І БЕЛАРУСЬ!
🇧🇾

Хрыстос уваскрос!
і сьвет прачнуўся
вясной на гольлечку бяроз.
Ударыў звон на Беларусі:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос з крыві і болю,
каб сьветач праўды не пагас.
Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,
васкрос Ён, брацьці, і для нас.

Так будзем помніць мы ў кайданах,
падняўшы сэрцы ўгару,
што так, як Бог ускрыжаваны,
уваскрэсьне наша Беларусь!

(📖 Ларыса Геніюш, 1954 год)

🖼️ P.S. на выяве велікодная паштоўка, прысьвечаная беларускаму антысавецкаму супраціву (выдадзеная ў Нямеччыне ў другой палове 1940-ых гадоў).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3🔥1
Forwarded from Vinotel
Вітанкі!

👩 Мы — каманда беларусак, якая распрацоўвае праграмы для жанчын. І нам вельмі хочацца іх паляпшаць і ствараць новыя :)! Вось прыклад адной з праграм.

Цяпер мы праводзім невялікае даследаванне пра тое, з чым сутыкаюцца беларускія жанчыны-эмігранткі: хочам лепш зразумець, якія ў нас агульныя выклікі, дзе не хапае падтрымкі, упэўненасці, прасторы “для сябе”.

Мы нічога не прадаем — гэта пра знаёмства і размову чалавека з чалавекам (у фармаце пытанне-адказ).

💬 Калі ты гатовая выдзеліць 40–50 хвілін на онлайн-гутарку — для нас гэта будзе вельмі каштоўна!

‼️ Усе размовы ананімныя, нічога нідзе не будзе апублікавана, а інфармацыя будзе выкарыстоўвацца толькі для ўнутранага разумення і стварэння ў будучыні класных праектаў для жанчын. І ты можаш на гэта паўплываць!

Мы можам сустрэцца ў Zoom або пагаварыць у Telegram — як табе зручней.

Калі ты гатовая паразмаўляць з намі, калі ласка, запоўні кароткую анкету да 17 мая і мы з табой звяжамся, каб выбраць зручную дату і час (інтэрв’ю будуць праходзіць у красавіку-маі).

Дзякуй, нават калі проста прачытала 💛
👍4❤‍🔥21
Друзья! Очень нужна Ваша помощь!

У Господа нет рук, кроме наших 🙏🙏🙏
Семья беларусов ухаживала за бездомной собакой в Кобулети. Но они совсем скоро уезжают из Грузии.
А собачку 2 дня назад сбила машина. Перелом передней лапы. Пока еще за собакой будет ухаживать эта семья, но потом она будет брошена на произвол судьбы.

Пожалуйста, помогите! Очень нужна передержка с 26 апреля. Чистенькая, ухоженная, стерилизована, обработана от глистов. Очень добрая, аккуратная, умная, любит детей, со всеми вокруг дружит. Возраст 7-8 месяцев. Если бы кто-то забрал её насовсем, она бы стала самым прекрасным Другом!

Собака находится в Кобулети.
На этой неделе планируется операция + возможно придётся платить за передержку, если не найдём собаке Дом 💔 сможем оплатить хотя бы корм и передержку, пока собака сможет ходить 🙏🙏🙏 

Сумма сбора 1500 лари (операция, медицинский уход, передержка 2 недели минимум). Создана группа помощи для этой собаке 🙏

Реквизиты для помощи с пометкой «KUBA»

Credo
GE04CD0360000037372552
Tatiana Novgorodova

PayPal
[email protected]

*Збор верыфікаваны адмінамі канала
💔103🤮2👍1😢1
🌿 KUPALLE 2025 🌿
4–6 ліпеня • возера Алгеты, Грузія

KUPALLE — гэта не проста фестываль.
Гэта тры дні сярод лесу і вады, дзе чараўніцтва летняй ночы ажывае ў гуках жывой музыкі, танцах, абрадах і свабодзе быць сабой.
Месца, куды з'язджаеш, каб вярнуцца да сапраўднага.

━━━━━━━━━━━━━━━

Што вас чакае:

• Тры сцэны — ад ранішняга эмбіента і дзённага інды да вячэрняга року і начнога тэхна
• Купальскія рытуалы, перформансы, квэсты і інсталяцыі
• Неверагодная прырода — лес, возера і горы
• Сапборды і каякі на вадзе, а на сушы — афроуд-джыпы ад нашых сяброў
• Лекторыі і стэндап
• Бары і фудкорт з разнастайным меню, у тым ліку веганскім
• Утульны маркет: прыправы, упрыгожанні, свечкі, вырабы ручной працы
• Дзіцячая зона — не для птушачкі, а сапраўднае прастора для малых
• Душы, лазня, туалеты, вада і Starlink-інтэрнэт
• Бясплатны кемпінг для ўласных намётаў
• Арганізаваныя трансферы з Тбілісі і Батумі
• Прастора і для цішыні, і для гучных танцаў

━━━━━━━━━━━━━━━

Тут лёгка дыхаць, і кожны вечар становіцца гісторыяй.

🔥 Білеты ўжо ў продажы — выбірай свой фармат.
👍102❤‍🔥2
🎲 Семейный клуб Rcheuli Medical открывает двери: приходите играть в семейные настолки - каждое воскресенье!

Дети играют в настольные игры с опытными ведущими.
Родители - присоединяются к ним или отдыхают в лаунж-зоне с чаем и книгой ☕️📖

🃏 В игротеке:
Имаджинариум, Азул, Эвердэйл, Катан, Зомби в доме — и другие любимые настолки.
Можно принести свою игру или вкусняшку 🍪

🌿 У нас:
— тёплая, доброжелательная атмосфера
— игры для детей от 5 лет
— заботливая поддержка и для стеснительных, и для энергичных
— безопасное пространство и новые друзья

📅 Когда: каждое воскресенье в 16:00
📍 Где: ул. Василия Петриашвили, 25-27-29 (район Вера)
💛 Вход: по донейшену (сколько считаете нужным)

Хотите провести воскресенье с душой: спокойно, интересно и по-доброму?
Присоединяйтесь!

🔗 Регистрация: по ссылке
👍3🥰1
🎲 Join us for Board Games Night at Cocoa Bar!

Let’s meet on Thursday,
📆 July 17 at 7 PM
📍at Alexander Griboedov 35, Tbilisi — the cozy cafe But First Cacao for an evening of fun, friendly board games — all in English!

This is a great chance to:

💬 Practice your speaking skills
🎲 Play amazing games
☕️ Enjoy warm drinks and great company

Level: Intermediate and above
Entrance: Donation-based
Language: English only
Registration: Required — here

Bring your favorite game or join someone else's table — there’s always a spot for you. Whether you're into strategy, creativity, or just good conversation, you'll fit right in.

We meet every second Thursday, and you're always welcome.

See you on July 17 at 7 PM! 💛
4👍2
И снова ЧистоРейв на Тбилисском море от Tbilisi Clean-ups, Underground Microbrewery Tbilisi, 5327 bar, @raikhoo и Рarki ar minda.
Жарко в городе? На Тбилисском море на пару градусов прохладнее! Приходите провести уборку и потанцевать.

🎹За DJ set в этот раз будет отвечать 5327 bar
🍊Также 5327 bar поддержит ваши силы едой и лимонадами
🍺Underground Microbrewery Tbilisi угостит вас прохладительными напитками
⚙️Tools4Rent.ge предоставят генератор для диджея
♻️ @parkiarminda помогут с вывозом вторсырья
🪩 @raikhoo продюсирует и помогает с огранизацией

🗓Суббота, 2 августа
📍Координаты точки сбора Google, Yandex
Если вы добираетесь на общественном транспорте, можно доехать до станции метро Самгори и далее на 310 или 309 автобусе до конечной
18:00 - Встречаемся в точке сбора
18:15 - Выдвигаемся на побережье для рейв-уборки и проходим инструктаж
18:30 - Инструктаж
20:00 - Погрузка мешков
20:15 - Пикник, отдых, общение, танцы 💃👯‍♂️
В этот раз мы решили обойтись без регистрации. Рекомендуем ознакомиться с нашей инструкцией по сортировке на cleanup'e.


Перчатки и мешки предоставим🧤🗑
Не забывайте
☀️головные уборы,
☀️солнцезащитный крем,
☀️многоразовую посуду для пикника,
☀️а также может пригодиться вода.

Наши дорогие партнеры:
@parkiarminda
@raikhoo
Underground Microbrewery Tbilisi
5327 bar
Tools4Rent.ge

Координатор @elena_mostepanova
Обсуждение — в чате @tbilisi_cleanups
8👍1
Далучайцеся да калектыўнай музычнай прагулкі — падарожжа па горадзе, дзе музыка і рух зліваюцца ў адзінае. У адрозненні ад звычайнай экскурсіі, гэтая гарадская гукавая прастора ствараецца самімі ўдзельні_цамі: кожн_ая дадае ў агульны плэйліст сваю любімую кампазіцыю.

Гэты шпацыр адначасова асабісты і калектыўны — ен запрашае нас стварыць рухомую калекцыю гісторый і перспектыў у гарадской прасторы.

Калі: 15 верасня, 18:00–19:30
Дзе: месца сустрэчы — сад Сулхана-Сабы. Праз 15 хвілін мы рушым у шлях.
Мова мерапрыемства — англійская.

Колькасць удзельні_ц абмежаваная. Удзел бясплатны. Калі ласка, запоўніце форму для ўдзелу.

Гэтая падзея — частка Tbilisi Crossroads Community week.
Шпацыр арганізаваны Art Yard Community — мастацкай ініцыятывай па развіцці супольнасці ў Тбілісі.
👍5❤‍🔥1
Варкшоп «Выбарачная эмпатыя: ад Белавежскай пушчы да межаў Грузіі»

Чаму мы спачуваем адным крызісам, але ігнаруем іншыя?

На гэтым воркшопе мы паглядзім на канцэпцыю выбарачнй эмпатыі, разглядаючы, як ствараюцца іерархіі пакутаў. Мы паглядзім, як медыя і палітычныя наратывы фармуюць тое, якія гісторыі мы бачым, а якія застаюцца нябачнымі.

Мы пачнем з гуманітарнага крызісу на беларуска-польскай мяжы, а пасля звернемся да лакальнага кантэксту ў Грузіі, а таксама да глабальнай праблемы няроўных адказаў на сітуацыі з уцекачамі.


📅 Калі: 18 верасня, 18:00–19:30
📍 Дзе: Tianshani GameBar (8 Murman Lebanidze)

Мова мерапрыемства: англійская.

Удзел бясплатны. Калі ласка, запоўніце гэтую форму, каб далучыцца.
Гэта мерапрыемства з’яўляецца часткай Tbilisi Crossroads – Community week.
3👍3
Forwarded from Partyzanka
❗️ Тревожный прецедент: беларуский активист получил отказ в международной защите, находясь в лагере закрытого типа.

Активист был эвакуирован из Грузии без визы транзитным рейсом в Польшу – без надлежащей юридической поддержки, что повлияло не только на условия содержания, но и на оценку заявления о рисках. Сразу после прибытия в Польшу его поместили в закрытый лагерь, где условия и ограниченный доступ к связи сделали практически невозможным полноценное объяснение своей ситуации.

Мы узнали о ситуации активиста уже после его помещения в лагерь закрытого типа и предоставили про боно поддержку в обжаловании решения уголовного суда, однако суд оставил условия содержания без изменений.

Негативное решение первой инстанции стало первым подобным случаем среди беларуских активистов и связано с рядом обстоятельств:
🔹 Отсутствие визы и пребывание в закрытом лагере повлияло на оценку достоверности показаний и снизило доверие к ним.
🔹 Пребывание в третьих странах до обращения за защитой, в частности Армения и Киргизстан.
🔹 Эвакуация без юридического сопровождения, что ограничило возможность корректно представить доказательства угроз.
🔺 Ещё одна тревожная формулировка в тексте решения: наличие ареста в Беларуси не означает, что иностранцу грозит опасность по возвращению.

⚠️ Этот случай – сигнал для всех, кто работает с эвакуациями беларусов и самих эвакуируемых людей: юридическая поддержка на ранних этапах и внимание к условиям содержания крайне важны. От этого зависят не только права человека здесь и сейчас, но и возможность получить защиту.

Негативное решение об отказе в предоставлении международной защиты будет обжаловаться.

─────
ПОДДЕРЖАТЬ PARTYZANKA ДОНАТОМ (Google Pay, Apple Pay, BLIK, карта)

ОФОРМИТЬ ЕЖЕМЕСЯЧНОЕ ПОЖЕРТВОВАНИЕ и поддержать Инфолинию помощи Partyzanka

ВСЕ СПОСОБЫ поддержать нас.
🤬9💔8😢2
🎶 Palina ў Батумі

19 кастрычніка, у нядзелю, у Батумі грае канцэрт Palina.

Квіткі коштам 80 лары - па спасылачцы.

📆 Дата: 19 кастрычніка
Час: 20.00 (час мясцовы)
📍Месца: Circus Club, 39 Nikoloz Baratashvili Str., Батумі
🥰8🔥4👍1
🎶 Канцэрт да Міжнароднага дня музыкі ў Тбілісі

У сераду, 8 кастрычніка, у Тбілісі адбудзецца канцэрт да Міжнароднага дня музыкі.

У праграме – творы
Тамаза Віталі, Вольфганга Амадэя Моцарта, Валянціна Сільвестрава, Арва Пярта і Гіі Канчэлі.

Музыка размаўляе з кожным з нас на сваёй мове. Яна аб'ядноўвае культуры і краіны, натхняе і дорыць надзею

Граюць беларуская піяністка Даша Мароз-Хідашэлі і ўкраінская скрыпачка Ганна Дзялак-Савіцкая.

Квіткі коштам 50 лары бярыце па спасылцы.


📆 Дата: 8 кастрычніка
Час: 20.00 (час мясцовы)
📍Месца: Эвангелічная Лютэранская Царква, 15 Terenti Graneli St, Тбілісі
2👍1
2025/10/15 10:38:41
Back to Top
HTML Embed Code: