Telegram Group Search
Святлана Ціханоўская: «Я ведаю, што Прэзідэнт Трамп зрабіў гэты званок дзеля важнай гуманітарнай місіі — вызвалення нашых людзей і спынення рэпрэсіяў. Гэта спроба выратаваць жыцці нявінных людзей і дабіцца сістэмных зменаў у Беларусі. І я ўпэўнена, што ў Прэзідэнта Трампа ёсць для гэтага ўплыў і ўсе неабходныя рычагі.

Рэжым павінен не толькі вызваліць людзей, але і спыніць рэпрэсіі. Усе спісы палітвязняў мы ўжо перадалі ЗША. Вызваленыя мусяць мець магчымасць застацца ў Беларусі, калі захочуць, а тыя, хто выехаў пад пагрозай рэпрэсіяў, павінны мець магчымасць бяспечна вярнуцца. Гэта неабходныя крокі для дээскалацыі.

На жаль, досвед паказвае, што Лукашэнку верыць нельга. Трэба глядзець на справы, а не словы».

Сёння прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай правялі размову з Крысам Смітам, прадстаўніком Дзярждэпартамента, які адказвае за Беларусь і браў удзел у вызваленні палітвязняў.

Раней Святлана Ціханоўская накіравала ліст Прэзідэнту Трампу з просьбай паспрыяць у вызваленні палітвязняў, перадала прапановы ў Белы дом па магчымых кроках дзеля вызвалення, выступіла з прапановамі да адміністрацыі ЗША, а таксама агучвала сваё бачанне вырашэння крызісу ў Беларусі ў Foreign Affairs і Hudson Institute.
17👍7👏2😢2👎1
Каментар адносна тэлефоннай размовы Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Лукашэнкам

Важна выказаць удзячнасць Прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі за тое, што тэма вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі знаходзіцца ў прыярытэтным фокусе ўвагі Прэзідэнта Дональда Трампа.

Неабходна падтрымліваць намаганні Прэзідэнта ЗША і Дзярждэпартамента ЗША па вызваленні ўсіх палітвязняў у Беларусі.

Мяркую, што тэлефонная размова магла адбыцца ў сувязі з патэнцыйнымі зменамі геапалітычнага характару і магчымымі перамовамі на тэрыторыі Беларусі па пытанні перамір’я ў вайне Расіі супраць Украіны.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет неаднаразова перадаваў свае прапановы амерыканскаму боку па пытанні выканання рэжымам умоваў для прыпынення санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

Нам важна прытрымлівацца паслядоўнай пазіцыі: вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне рэпрэсій і дэкрыміналізацыя грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі могуць стаць перадумовамі для прыпынення санкцый і пачатку нацыянальнага дыялогу для вырашэння ўнутрапалітычнага крызісу.

Лічу, што вырашэнне пытанняў рэгіянальнай бяспекі без урэгулявання ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі немагчыма.
👍218👏2👎1
⚡️Адбылося пасяджэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі на чале з кіраўніцай Кабінета Святланай Ціханоўскай

Падчас пасяджэння была падкрэслена важнасць намаганняў Злучаных Штатаў Амерыкі, накіраваных на вызваленне ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі, і выказана падзяка за тое, што гэтае пытанне застаецца сярод прыярытэтных тэм у фокусе ўвагі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет працягвае прытрымлівацца паслядоўнай пазіцыі, якая заключаецца ў неабходнасці вызвалення ўсіх палітвязняў, спынення ўсіх рэпрэсій у Беларусі і дэкрыміналізацыі грамадска-палітычнага жыцця краіны. Рэалізацыя такога падыходу павінна стаць неабходнай перадумовай для разгляду пытанняў пра часовае прыпыненне санкцый і, у далейшым, пра пачатак нацыянальнага дыялогу ў Беларусі, скіраванага на вырашэнне глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу ў краіне.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет упэўнены, што беларуская грамадскасць праявіць максімальную салідарнасць у дачыненні да вызваленых палітычных зняволеных, і пацвярджае сваю гатоўнасць аказаць максімальнае садзейнічанне ў гэтым пытанні.

У найбліжэйшыя дні чальцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета працягнуць актыўныя кансультацыі з амерыканскім бокам і з еўрапейскімі партнёрамі з мэтай уліку пазіцыі дэмакратычных сіл Беларусі ў пытаннях як вызвалення палітвязняў, так і вырашэння ўнутрыпалітычнага крызісу ў краіне.

@CabinetBelarus
🔥24👍138👎2🤔1
⚡️Вольга Зазулінская – пра падрыхтоўку да магчымага вызвалення палітзняволеных

«Навіна пра магчымы выхад яшчэ 1300 палітзняволеных – гэта важная нагода ўжо сёння задумацца пра заўтра. Мы ўсе хацелі б, каб гэтыя людзі змаглі выйсці на свабоду і мелі сапраўдны выбар – застацца ў Беларусі або пакінуць краіну выключна па ўласным рашэнні, а не праз прымусовую дэпартацыю.

Пры любым развіцці падзей мы павінны быць гатовыя прыняць любую колькасць беларусаў, нават калі гэта будзе 1300 чалавек адначасова. Заклікаем беларусаў за мяжой ужо цяпер рыхтавацца да такога сцэнарыя і аб’ядноўвацца, каб сустрэць гэтых людзей і падтрымаць іх.

Такое развіццё падзей стане рэальным пацвярджэннем выніковай і працяглай камунікацыі дэмакратычных сіл, уключаючы Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйную Раду, праваабарончы і гуманітарны сектар, прадстаўнікоў палітычных партый, беларусаў замежжа, Народных Амбасад і шматлікіх дыяспар беларусаў па ўсім свеце. А ўвогуле – усіх беларусаў, якія гатовыя дапамагаць адно аднаму.

Так, у нас ёсць Міжнародны гуманітарны фонд, але сродкаў у ім можа аказацца недастаткова для такой маштабнай дапамогі. У выпадку, калі гэта адбудзецца, мы абвесцім пра каналы камунікацыі для ўсіх, хто гатовы будзе далучыцца да гэтага кроку салідарнасці.

Мы шмат разоў даказвалі сабе і ўсяму свету, што беларусы заўсёды падтрымаюць беларусаў. І я веру, што і на гэты раз мы здолеем справіцца разам», – адзначыла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета.

@CabinetBelarus
28👍12👎8🔥8👏1🤔1
«Для нас вельмі важна захаваць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, вызваліць яе з-пад кантролю Расіі»

Сёння ў Вашынгтоне адбудзецца сустрэча прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, Дональда Трампа і еўрапейскіх лідараў. Напярэдадні Святлана Ціханоўская накіравала лісты прэм’ерцы Італіі Джорджы Мелоні, прэзідэнту Фінляндыі Аляксандру Стубу, генеральнаму сакратару НАТА Марку Рутэ і прэзідэнтцы Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляен.

У сваіх зваротах яна акрэсліла пазіцыю па Беларусі і перадала словы падтрымкі Украіне:
«Гэтыя дні маюць вырашальнае значэнне не толькі для Украіны, але і для Беларусі, і для ўсяго нашага рэгіёну. Мы высока цэнім намаганні прэзідэнта Трампа дзеля дасягнення трывалага міру і ўдзячныя еўрапейскім лідарам за непахісную падтрымку Украіны. Наш прынцып просты: межы і суверэнітэт недатыкальныя, а Расія павінна спыніць сваю злачынную вайну.

Для нас вельмі важна захаваць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, вызваліць яе з-пад кантролю Расіі. Напярэдадні саміту ў Вашынгтоне я накіравала асабістыя паведамленні нашым сябрам і саюзнікам — прэм’ерцы Джорджы Мелоні, прэзідэнту Аляксандру Стубу, генеральнаму сакратару Марку Рутэ і прэзідэнтцы Урсуле фон дэр Ляен — з нашай пазіцыяй па Беларусі і словамі падтрымкі для Украіны. Таксама я прасіла перадаць прэзідэнту Трампу словы шчырай удзячнасці за яго намаганні па вызваленні ўсіх нашых палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсіяў».
27👍11👏3👎2🔥2😢1
Светлана Тихановская
«Для нас вельмі важна захаваць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, вызваліць яе з-пад кантролю Расіі» Сёння ў Вашынгтоне адбудзецца сустрэча прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, Дональда Трампа і еўрапейскіх лідараў. Напярэдадні Святлана Ціханоўская накіравала…
Коратка пра змест ліста, скіраванага да еўрапейскіх лідараў і падпісанага кіраўніцай Святланай Ціханоўскай ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета

Кабінет падкрэсліў неабходнасць:

– падтрымліваць пазіцыю ЕС адносна Украіны: павага да тэрытарыяльнай цэласнасці, поўны суверэнітэт, гарантыі бяспекі і недапушчальнасць таго, каб Расія мела «права вета» на ўдзел Украіны ў міжнародных арганізацыях і саюзах;
– улічваць, што агрэсія пачалася з тэрыторыі Беларусі праз палітыку Лукашэнкі, таму бяспека ў рэгіёне немагчымая без вырашэння беларускага пытання;
– спыніць масавыя рэпрэсіі, вызваліць палітвязняў, аднавіць грамадска-палітычнае жыццё;
– забяспечыць нацыянальны дыялог і мірны транзіт улады;
– не пакідаць Беларусь у распараджэнні Крамля як «суцяшальны прыз»;
– узмацніць ціск на Лукашэнку і дамагацца яго міжнароднай адказнасці.

Поўны тэкст ліста на англійскай мове чытайце на сайце Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

@CabinetBelarus
👍2514👎2🔥2😢1
Сустрэча з польскім МЗС: пазіцыя па бяспецы і ўвага да праблем беларусаў – апастыль, чэргі на мяжы, паступленне ва ўніверсітэты

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка і спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан сустрэліся са спецпрадстаўніком МЗС Польшчы Адамам Халацінскім і дыпламатамі міністэрства. У сустрэчы таксама ўдзельнічаў прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі.

Галоўнай тэмай стала важнасць увагі да Беларусі ў кантэксце кансультацый і перамоў ЗША, ЕС і Украіны па пытаннях рэгіянальнай бяспекі. Асобна падчас сустрэчы абмяркоўваліся і пытанні беларусаў, што пражываюць у Польшчы.

Павел Латушка адзначыў, што Беларусь як краіна ў цэнтры Еўропы павінна стаць важным элементам рэгіянальнай стабільнасці, аднак цяпер, пры захаванні масавых рэпрэсій, парушэнняў правоў чалавека, пры прарасійскай палітыцы рэжыму Лукашэнкі і падтрымцы агрэсіі супраць Украіны, Беларусь не можа быць донарам бяспекі.

Павел Латушка перадаў агульную пазіцыю Аб’яднанага Пераходнага Кабінета прадстаўнікам МЗС Польшчы па ўмовах заканчэння вайны і гарантыях бяспекі для Украіны і рэгіёну з улікам беларускага фактару.

Прадстаўнікі дэмакратычных сіл таксама заклікалі ЕС падтрымліваць імкненне беларускага грамадства да дэмакратыі і свабоды і не змяняць палітыку ціску на рэжым, калі ён не зменіць ўнутраную рэпрэсіўную і знешнюю агрэсіўную палітыку.

Абмяркоўвалася праблема патрабавання апастылю на беларускіх дакументах, што стварае цяжкасці для беларусаў у Польшчы, бо наведванне Беларусі для іх небяспечнае або немагчымае.

Абмеркавана стварэнне міжміністэрскай рабочай групы пад кіраўніцтвам МЗС Польшчы для вырашэння праблем беларусаў у Польшчы – у банкаўскай сферы, адукацыі, культуры і інш. Першае пасяджэнне з удзелам прадстаўнікоў Кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай адбудзецца ў верасні.

Павел Латушка звярнуўся з просьбай да польскага МЗС звярнуць увагу на праблему вялікіх чэргаў на мяжы Беларусі і Польшчы пры ўездзе ў ЕС.

Павел Баркоўскі растлумачыў праблему, што паўстала праз немагчымасць своечасовага атрымання сертыфікатаў В2 па польскай мове для пераважнай колькасці беларускіх абітурыентаў, якім гэта замінае паступленню ў польскія ВНУ. Ён падкрэсліў, што Польшча застаецца адной з галоўных краін для паступлення беларускіх студэнтаў, дзе на сёння атрымліваюць адукацыю каля 13 тысяч навучэнцаў з Беларусі.

Беларускі бок перадаў польскаму МЗС канкрэтныя прапановы для вырашэння праблемы паступлення ў гэтым годзе. Яны былі падрыхтаваныя разам з моладзевымі і студэнцкімі арганізацыямі, а таксама ў межах супрацоўніцтва Прадстаўніцтваў па нацыянальным адраджэнні і па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета. Польскі бок прыняў да разгляду дадзеныя прапановы і пацвердзіў гатоўнасць больш дэтальна абмеркаваць іх у бліжэйшым часе ў МЗС.

@CabinetBelarus
👍227🔥4👏2👎1😢1
Павел Латушка і Юрась Зянковіч дамовіліся пра ўзаемадзеянне ў пытаннях прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і яго хаўруснікаў за здзейсненыя злачынствы

Адбылася сустрэча намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з былым палітвязнем, адвакатам Юрасем Зянковічам.

Павел Латушка прадставіў стратэгію дзейнасці Народнага антыкрызіснага ўпраўлення па пытаннях прыцягнення да міжнароднай крымінальнай адказнасці Лукашэнкі і яго памагатых за злачынствы супраць беларускага народа (злачынствы супраць чалавечнасці), за здзяйсненне акту агрэсіі супраць Украіны, за ваеннае злачынства — незаконны вываз украінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў/праз Беларусь, а таксама працу па выкарыстанні інструментаў універсальнай юрысдыкцыі ў краінах, дзе цяпер пражываюць беларусы — ахвяры рэжыму.

Юрась Зянковіч паінфармаваў аб магчымасці выкарыстання прававой сістэмы Злучаных Штатаў Амерыкі для дасягнення адказнасці ў дачыненні да Лукашэнкі, яго памагатых, сілавікоў, суддзяў і ўсіх, хто датычны да рэпрэсій у Беларусі. Пры гэтым ён прадставіў падыходы да ініцыявання грамадзянскага працэсу ў амерыканскіх судах з патрабаваннем выплаты грашовых кампенсацый ахвярам.

Павел Латушка і Юрась Зянковіч дамовіліся пра ўзаемную падтрымку і супрацоўніцтва ў пытаннях дасягнення справядлівасці для ахвяр рэпрэсій і прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.
16👍13👏4🔥3👎2🤔2
Вольга Зазулінская: «Калі вашыя блізкія падвяргаюцца пераследу – вельмі важна паведаміць пра гэта праваабаронцам»

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі заклікала беларусаў дзяліцца інфармацыяй пра рэпрэсіі ў дачыненні да іх сваякоў і сяброў:

«Калі вашыя блізкія падвяргаюцца пераследу – вельмі важна паведаміць пра гэта праваабаронцам. Без вашых паведамленняў многія людзі застаюцца нават па-за абязлічанай статыстыкай і могуць быць пазбаўленыя неабходнай падтрымкі. Кожная гісторыя важная: калі вы перадаяце інфармацыю, праваабаронцы атрымліваюць магчымасць шукаць шляхі дапамогі.

Мы ведаем, што многія сем’і баяцца паведамляць пра затрыманне або прысуд сваіх родных. Рэжым запалохвае людзей: маўляў, калі гісторыя стане вядомай, становішча ў турме толькі пагоршыцца. Гэта няпраўда. Наадварот, чым больш інфармацыі атрымліваюць праваабаронцы, тым больш магчымасцей для абароны, дапамогі і ў будучыні — для вызвалення.

Звяртайцеся да праваабарончых арганізацый — Dissidentby (@dissidentBY) і ПЦ “Вясна” (@viasna_bot) — праз бяспечныя каналы сувязі. Дбайце пра сваю лічбавую бяспеку і паведамляйце пра выпадкі пераследу.

Калі вы не жадаеце, каб інфармацыя пра вашых блізкіх трапляла ў афіцыйныя спісы палітзняволеных, можна паведамляць з просьбай аб захаванні ананімнасці. Важна ствараць у тым ліку непублічныя спісы, якія выкарыстоўваюцца выключна для правабарончага маніторынгу сітуацыі і адраснай дапамогі».

@CabinetBelarus
24🔥9👍6👎2
Пазіцыя Кабінета: Без вырашэння беларускага пытання немагчыма забяспечыць усёабдымныя гарантыі бяспекі як для Украіны, так і для ЕС

Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка і спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан правялі сустрэчы з амбасадарамі і часовымі паверанымі Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Фінляндыі, акрэдытаванымі ў Варшаве, – з прадстаўнікамі ўсіх краін, кіраўнікі якіх прымалі ўдзел у сустрэчы ў Вашынгтоне разам з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Падчас сустрэчы Павел Латушка і Арцём Брухан перадалі еўрапейскім партнёрам пазіцыю Аб’яднанага Пераходнага Кабінета пра важнасць уліку сітуацыі ў Беларусі з пункту гледжання будучых гарантый бяспекі ў нашым рэгіёне Еўропы.

Пазіцыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета была перададзена ўкраінскаму боку. Таксама ў найбліжэйшы час запланаваная сустрэча з амерыканскімі дыпламатамі.

У сваёй пазіцыі Кабінет выказвае падтрымку падыходу кіраўнікоў ЕС, які адпавядае інтарэсам як Украіны, так і Еўрапейскага саюза ў справе спынення вайны, развязанай Расіяй пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі супраць Украіны. Таксама ў ёй акцэнтуецца ўвага, што без вырашэння беларускага пытання немагчыма забяспечыць усёабдымныя гарантыі бяспекі як для Украіны, так і для дзяржаў-чальцоў ЕС.

Падкрэсліваецца, што ў Беларусі захоўваецца глыбокі ўнутраны палітычны крызіс, выкліканы масавымі рэпрэсіямі Лукашэнкі супраць беларускага грамадства. У пазіцыі змяшчаецца заклік да дзяржаў ЕС, ЗША і ўсіх партнёраў працягваць палітыку, у тым ліку ціску на рэжым, накіраваную на спыненне рэпрэсій у Беларусі, вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і дэкрыміналізацыю грамадскага і палітычнага жыцця ў краіне – што адкрые шлях да сапраўднага нацыянальнага дыялогу з грамадствам і правядзення свабодных і сумленных выбараў.

Для нас важна стратэгічная пазіцыя Еўрасаюза, Злучаных Штатаў і іншых краін-партнёраў, якая мусіць заключацца ў тым, што будучыня Беларусі павінна вызначацца самім беларускім народам і што Беларусь не можа быць пакінутая Крамлю ў якасці «суцяшальнага прызу» ў кантэксце любых дамоўленасцей пра гарантыі рэгіянальнай бяспекі.

З поўным тэкстам пазіцыі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета можна азнаёміцца на яго сайце.

@CabinetBelarus
👍226👎2🔥2👏2😢1
Беларускія дзеці, чые сем’і пацярпелі ад рэпрэсій, праводзяць канікулы ў летніку «Крывічы»

Летнік наведалі намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка і дэпутатка Сейма Польшчы Аліцыя Ляпкоўская-Голаш.

Лагер арганізаваны дзякуючы супольным намаганням беларусаў, якія ахвяравалі свае грошы праз аб’яўлены збор, фундацыі спорту і адукацыі «Krywiczy», дабрачыннага фонду «Краіна для Жыцця», Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета, а таксама пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, фонду Паўла Латушкі.

Дзеці з сем’яў палітвязняў, рэпрэсаваных і загінулых добраахвотнікаў атрымліваюць у лагеры бясплатны двухтыднёвы адпачынак, магчымасць аднаўлення і падтрымкі.

Падчас візіту Павел Латушка прывёз дзецям пачастункі, у тым ліку піражкі, прыгатаваныя яго маці Валянцінай Васільеўнай. Аліцыя Ляпкоўская-Голаш перадала ўдзельнікам лагера сувеніры ад Сейма Польшчы.

У праграме летніка – конныя прагулкі, арганізаваныя ў супрацоўніцтве з польскімі партнёрамі.

Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Кабінета: «Мы часта пытаемся адно ў аднаго: “Як я магу дапамагчы справе вольнай Беларусі?“. Кожны з нас можа знайсці праект ці ініцыятыву, вартую падтрымкі. І я лічу важным дапамагаць дзецям, бацькі якіх з’яўляюцца героямі, якія пазбаўленыя сёння магчымасці быць разам. Давайце дапамагаць адно аднаму».

Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета: «Лагер «Крывічы» – гэта не толькі адпачынак, але і прастора аднаўлення і захавання беларускасці. Мы ўдзячныя ўсім, хто далучыўся да гэтай добрай справы».

Культурную праграму падчас летніка арганізоўвала ў тым ліку Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета.

@CabinetBelarus
23👍8🔥6👎1
Баркоўскі і Ворыхава – пра папаўненне спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Павел Баркоўскі, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі:

«Назіраючы інфармацыйную мітусню рэжыму ў “прававым полі“, можна прыгадаць хіба апошнія дні Трэцяга Рэйха. Такой колькасці “экстрэмісцкіх“ матэрыялаў, куды трапляюць адукацыйныя і культурніцкія праекты, уся віна якіх толькі ў спробе адстойваць і развіваць нацыянальную ідэнтычнасць або прапаноўваць еўрапейскую адукацыю беларускім дзецям узамен таго ідэалагічнага прадукту з утрыманнем адукацыйнага кампаненту, якім кормяць беларускіх студэнтаў на радзіме і ў РФ, – раней мы проста не бачылі.

Колькасцю забарон і спроб заціснуць усё незалежнае і беларускае рэжым Лукашэнкі толькі падкрэслівае ўласную агонію і немагчымасць кантраляваць думкі грамадства – інакш для чаго ўсе гэтыя забароны? Як тут не прыгадаць слыннае Тацыта: “Чым бліжэйшая дзяржава да заняпаду, тым больш шматлікія яе законы“».


Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве:

«Фармальна экстрэмісцкім абвешчаны не сам Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, а толькі яго медыяматэрыялы. Гэта важна разумець: гаворка не ідзе пра прызнанне ўстановы экстрэмісцкім фарміраваннем. Таму сітуацыя не патрабуе панікі і не азначае, што трэба тэрмінова пакідаць краіну ў лічаныя дні. Тыя, хто плануе вучыцца ў ЕГУ, яшчэ маюць час спакойна прыняць рашэнні і арганізаваць свой выезд.

Аднак рызыкі для абітурыентаў і студэнтаў існуюць. Рэкрутацыя і інфармацыйная праца адбываецца праз сайт і сацсеткі – значыць, любы, хто абіраў навучанне ў ЕГУ, патэнцыйна пад ударам. Калі маладыя людзі едуць паступаць ці вучыцца, сілавікі могуць на мяжы праверыць смартфоны, падпіскі, гісторыю ў браўзары.

Гэтая тактыка ўкладаецца ў агульную стратэгію рэжыму: заперці моладзь унутры краіны і не дапусціць яе доступу да еўрапейскай адукацыі. Улады бачаць, што шмат беларускіх студэнтаў выязджае, і спрабуюць стварыць “пузыр” кантролю, каб пакінуць моладзь у прасторы прапаганды.

Рэкрутынг на гэты навучальны год ужо скончаны. Але як набіраць студэнтаў у будучыні – вялікае пытанне. Улады мэтанакіравана ўдараюць па магчымасці беларусаў атрымліваць еўрапейскую адукацыю. Рэжым нішто не спыняе. Нават статус сапраўднага ўніверсітэта з еўрапейскай афіліяцыяй».


@CabinetBelarus
23👍6👎3🔥1
Святлана Ціханоўская — да Дня Незалежнасці Украіны

«Шаноўны прэзідэнт Зяленскі, дарагія ўкраінцы,

Ужо чацвёрты год, як украінскі народ сустракае Дзень Незалежнасці ў жорсткіх умовах поўнамаштабнай вайны.

Вам даводзіцца плаціць найвышэйшую цану за сваю незалежнасць. Але вы бароніце не толькі сваю зямлю — вы бароніце права ўсіх людзей жыць у свабодзе.

Вашая стойкасць і адвага сталі светлым прыкладам для ўсяго свету. Але асабліва — для беларусаў.

Мы разумеем ваш боль. Мы падтрымліваем вашу барацьбу. Беларусы і беларускі — побач з вамі. З вамі нашыя добраахвотнікі на фронце, нашыя валанцёры і актывісты. Беларусы з усяго свету ахвяруюць сродкі. А ў турмах лукашэнкаўскага рэжыму — сотні беларусаў, якія пацярпелі за падтрымку Украіны. І мы працягваем змагацца за іх вызваленне.

У нас з Украінай адзін і той жа вораг. Расійскі імперыялізм прынёс вайну на вашую зямлю і зрабіў Беларусь закладніцай супраць волі беларускага народа.

Але мы ведаем: вашая перамога дасць шанец на свабоду і Беларусі. Без свабоднай Украіны не будзе свабоднай Беларусі. Гэтаксама як і без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы.

Беларусаў і ўкраінцаў аб’ядноўвае не толькі слаўная гісторыя, але і супольная будучыня — у еўрапейскай сям’і свабодных народаў. І я веру, што гэты дзень абавязкова настане.

І сёння, у ваш дзень Незалежнасці, зычу вам сілы, каб выстаяць і адстаяць свабоду. Зычу вам трывалага і справядлівага міру, які ўкраінскі народ безумоўна заслугоўвае.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!»
43👍9👎2👏2
⚡️Лукашенко не оставляет воинствующую риторику ни на один день. Подготовка к войне проникает в саму ткань беларуского общества.

Премьера второй серии документального фильма «Беларусь в тисках войны».

Обязательно посмотрите. Это нужно знать каждому беларусу и каждой беларуске: к чему готовится Лукашенко.

Смотрите вторую серию — «Трансформация общества: Подготовка к войне на всех уровнях» — в рамках нового документального фильма Народного антикризисного управления «Беларусь в тисках войны».

https://youtu.be/pRNkvx5n96Y

В первой серии мы показали, как режим Лукашенко наращивает военный потенциал и интегрируется в российскую военную машину. Но подготовка к войне не ограничивается только армией и полигонами. Во второй серии мы покажем как она проникает во все сферы жизни беларуского общества, трансформируя его и подготавливая к потенциальному конфликту. Эта трансформация затрагивает:

экономику, которая последовательно перестраивается на военные рельсы;
информационное пространство, которое тотально подвержено пропаганде;
образование и здравоохранение, превращая мирное население в ресурс для войны.

Все эти меры — не случайность, а часть единой, хорошо спланированной стратегии по подготовке страны к возможному прямому участию в агрессии.

Фильм основан на аналитическом докладе Народного антикризисного управления «Системная подготовка режима Лукашенко к возможному вступлению в войну на стороне России и рекомендации по предотвращению этого сценария».

Смотрите вторую серию документального фильма НАУ «Беларусь в тисках войны», делитесь с вашими близкими и знакомыми, если для вас это безопасно, а также поддерживайте донатами команду НАУ, чтобы мы могли и далее рассказывать правду о ситуации в Беларуси и бороться за свободную, демократическую и мирную Беларусь.

Смотреть вторую серию на YouTube: https://youtu.be/pRNkvx5n96Y

Поддерживайте донатами команду НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate
👍147🔥5😢2👎1
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у Дзень аднаўлення незалежнасці Беларусі

«Незалежнасць – гэта тое, што аб’ядноўвае ўсіх нас. Гэта не толькі пра межы і суверэнітэт. Гэта – пра мір і бяспеку, пра права самім выбіраць сваю будучыню. Гэта ўпэўненасць у заўтрашнім дні для нашых дзяцей. Гэта наш сцяг, наш герб, нашая мова. Незалежнасць – гэта быць часткай свабоднай Еўропы, а не правінцыяй чужой імперыі»

Тэкст звароту цалкам па спасылцы.

@CabinetBelarus
36🔥7👍3👏2😢1
Аліса Рыжычэнка: «Адмова ад дыялогу гэта шлях да канчатковай страты эканамічнай самастойнасці і дзяржаўнага суверэнітэту»

Прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліса Рыжычэнка адрэагавала на заявы Лукашэнкі аб тым, што яму «няма пра што гаварыць» з дэмакратычнымі сіламі:

«Менавіта яго палітыка давяла краіну да поўнай эканамічнай залежнасці ад Расіі і яе дзяржаўных абаронных заказаў. Сёння Беларусь фактычна ўбудаваная ў ваенную эканоміку РФ, пры гэтым рэсурсы Масквы для падтрымкі беларускай эканомікі імкліва скарачаюцца. Любая “падтрымка” з Крамля гэта крок да страты суверэнітэту. І Лукашэнка гэта выдатна разумее.

Беларусь ужо апынулася ў глыбокім крызісе:
• дысбаланс знешняга гандлю стварае высокія рызыкі макраэканамічнай нестабільнасці;
• сотні прадпрыемстваў балансуць на мяжы банкруцтва праз штучнае рэгуляванне коштаў;
• стратныя заводы дзяржава больш не ў стане падтрымліваць, планавы механізм больш не працуе;
• рэгіёны ўсё больш адстаюць па ўзроўні заробкаў і развіцця ад Мінска, узмацняючы сацыяльную няроўнасць;
• палітычныя рэпрэсіі і ізаляцыя ад сусветных рынкаў пазбавілі краіну доступу да інвестыцый, перадавых тэхналогій і супрацоўніцтва з глабальнымі кампаніямі, а адток спецыялістаў у сферы IT, машынабудавання і навукі пазбаўляе эканоміку чалавечага капіталу.

Сёння Беларусь апынулася ў тупіку: унутраныя рэсурсы знішчаныя, эканоміка выжывае толькі на падачках Расіі, якія становяцца ўсё больш сумнеўнымі і недаступнымі. Гэта прамое следства палітыкі Лукашэнкі, чыя ўлада за гады кіравання раз’ела краіну знутры. Яго дзеянні не проста тармозяць развіццё яны асуджаюць беларусаў на стагнацыю, галечу і ізаляцыю, пазбаўляючы нацыю права на будучыню і месца ў сучасным свеце.

Адмова ад дыялогу гэта шлях да канчатковай страты эканамічнай самастойнасці і дзяржаўнага суверэнітэту.

Круглы стол адкрытая пляцоўка для рашэнняў: разблакіроўка знешняга гандлю і лагістыкі, адмена ручнога кантролю коштаў, абарона прыватнага сектара і канкурэнцыі, перазапуск рэгіянальнага развіцця і вяртанне чалавечага капіталу.

Наша мэта незалежная, дэмакратычная і эканамічна моцная Беларусь, якая сама вызначае сваю будучыню, а не становіцца закладніцай чужых інтарэсаў. Дыялог з грамадствам адзіны шлях да ўстойлівасці і рэальнай незалежнасці Беларусі, і адмаўляючыся ад яго, Лукашэнка выразна паказвае, што ён не зацікаўлены ў моцнай і незалежнай Беларусі!»

@CabinetBelarus
👍228👏4🔥2
2025/08/28 02:55:35
Back to Top
HTML Embed Code: