group-telegram.com/Licviny_klub/379
Last Update:
БЕЛАРУСЫ ПАСЛЯ ФРОНТУ ШУКАЮЦЬ ПРАЦУ
Яны былі добраахвотнікамі на вайне ва Украіне. Сёння яны побач з намі ў Польшчы і Літве.
Яны хочуць працаваць і жыць у мірным жыцці.
Сярод іх — інжынеры, праграмісты, выкладчыкі, ветэрынарны лекар, суддзя, эколаг, спецыялісты па лагістыцы і рамонце. Гэта толькі невялікая частка тых, хто застаўся без працы.
Шмат хто з іх вымушаны зарабляць на нізкааплатных і выпадковых падпрацоўках.
Ім трэба падтрымка ад сваіх, беларусаў.
Што яны могуць прынесці ў ваш бізнес?
- дысцыпліну і адказнасць;
- навык каманднай працы;
- досвед прыняцця рашэнняў пад ціскам;
- матывацыю пачаць з чыстага ліста.
Калі вы можаце прапанаваць вакансію — нават самую простую — напішыце нам у бот @Licvinybot.
Клуб Licviny дапаможа з медыяцыяй і адаптацыяй.
Заклікаем даць магчымасць тым, хто рызыкаваў жыццём за свабоду, стаць часткай мірнай супольнасці.
BY Klub "Licviny"

Share with your friend now:
group-telegram.com/Licviny_klub/379