Telegram Group Search
#архітэктурабсср
Тыпавы праект раённага дома культуры 1938 года распрацоўкі, быў рэалізаваны як мінімум пяць разоў у наступных гарадах і мястэчках Беларусі:
- Брагін (фота 2, 1940 год) - не захаваўся;
- Старыя Дарогі (фота 3, 1941 год) - захаваўся ў арыгінале (адлюстраваны па восі варыянт праекта);
- Плешчаніцы (фота 4, сучаснае) - захаваўся ў перабудаваным выглядзе, па іншых звестках, новы ДК быў пабудаваны на падмурках разбуранага даваеннага;
- Тураў (фота 5, 1940 год) - захаваўся ў перабудаваным выглядзе;
- Чачэрск (фота 6, 1939 год) - захаваўся ў арыгінале.
Магчыма, ёсць яшчэ рэалізацыі праекта, пра каторыя я не ведаю.
🤔21👍1
Клінічны гарадок, Інстытут фтызіятрыі і артапедыі ды электраводалячэбніца (апошнія дзве ўстановы гэта адзін і той жа будынак) у Мінску. З альбома «Бальнічнае будаўніцтва ў СССР у 1920-1930-х гадах».

З фондаў Дзяржаўнага гістарычнага музея Расіі.

#мінск #савецкаяспадчына
3👍1
Канзас-Сити, США. Видно, как политика строительства все новых и новых дорог в середине 20 века убивала исторические районы города.
🤬2
#архітэктурабсср
Пацвердзіліся звесткі, што знакамітая бабруйская "чырвоная" вадацяжная вежа мае міжваеннае паходжанне (я, нешта, заўжды думаў, што гэта дарэвалюцыйная пабудова).
Даследчык Сяргей Марціновіч знайшоў у газеце "Зьвязда" ад 8 кастрычніка 1927 года зацемку аб пабудове вежы з яе малюнкам.
Атрымліваецца, што гэтая вежа - адзін з першых узораў міжваеннай прамысловай архітэктуры у Беларусі з рысамі, як мне бачыцца, пераходнымі ад мадэрну да канструктывізму, бо адкрытая чырвоная цэгла была характэрная для дарэвалюцыйных пабудоў такога кшталту, а прастата і "сечанасць" формаў - гэта ужо нешта ад класічнага канструктывізма.
На жаль імя архітэктара вежы пакуль невядомае.
6👍1
У Ветцы прадавалі будынак райваенкамата па плошчы Чырвонай, 1, пабудаваны ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя ў цагляным варыянце эклектычнага стылю, усяго за 3000 беларускіх рублёў. На жаль ці на шчасце аўкцыён не адбыўся. Нягледзячы на відавочную каштоўнасць, ахоўнага статусу будынак не мае, а значыць яго рэканструкцыя можа бы прывесці да знішчыння архітэктурных адметнасцей.

#аўкцыёны #Ветка #непомнік
https://e-auction.by/nedvizhimost/drugoe/3-2023-01-00055/
🤔2😱1🤬1
Магчыма, што ў Бабруйску захаваюць мазаіку, якая была выканана ў 1972 годзе мясцовым мастаком Сямёнам Абрамавым на будынку хірургічнага корпуса гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі імя У. В. Марзона, які цяпер чакае знос.

Пасля некалькіх зваротаў у мясцовыя органы і Мінкультуры, у якіх звяртаў увагу на тое, што ў беларускім заканадаўстве не прадугледжаны дэмантаж (знішчэнне) твораў манументальнага мастацтва, які з'яўляецца вандалізмам па яго прамым вызначэнні, нарэшце атрымаў ад міністэрства адказ, што яны даслалі ліст у Бабруйскім гарвыканкам аб правядзенні рэканструкцыі твора.

Паводле Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 (далей – Палажэнне) (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў ад 14 студзеня 2022 г. № 26), рэканструкцыя твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва — сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накіраваных на выкарыстанне па новым прызначэнні твораў мастацтва і (або) звязаных са змяненнем месца іх размяшчэння.

Так што бабруйская мазаіка мусіць цяпер быць як мінімум перанесена некуды (у музей, ці на новы будынак), а не тупа знішчана.

Паглядзім, як законы працуюць у Беларусі.

П.С. Дарэчы гэта тое самае палажэнне, па якім Зэльвенскі райвыканкам адмовіўся дэмантаваць помнік Ларысе Геніюш.
#мазаікі #бабруйск #ахова
👍7
У Лепелі знявечылі гістарычны будынак чыгуначнага дэпо, узведзенага ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя ў традыцыйным для імперскай чыгункі цагляным варыянце эклектычнага стылю. Рэканструкцыя культурнай каштоўнасці пад будаўнічую краму «Депо» паказала ўсе «дасягненні» будаўнічнай галіны ў Беларусі: каб стварыць пляскаты (ЗОЧЭМ?) дах знішчаны верх шчыта, бакавая прыбудова або знішчана, або цалкам абшыта аранжавым металпрофілем, прабіты праёмы, якія не адпавядаюць гістарычным аркам прыбудовы, каб абшыць асноўны аб'ём тым жа металпрофілем — збіты контрфорсы. Фактычна для агляду пакінуты толькі падрэзаны тарцавы фасад.

Ахоўнага статусу будынак не мае, з ім можна рабіць што заўгодна — што ў выніку і зрабілі.

#дэградацыя #Лепель #гістарычнаязабудова #непомнік
🤬9👎4🤔1
2025/09/06 02:43:39
Back to Top
HTML Embed Code: