Telegram Group Search
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😨 У Беларусі імкліва павялічваецца колькасць баршчэўніка

У сацыяльных сетках беларусы паказваюць, як гэты інвазійны від забірае ўсё больш тэрыторыі.

А як выглядае сітуацыя з баршчэўнікам у вашым населеным пункце?
🚫Пад відам перарэгістрацыі ў Беларусі зачышчаюць рэлігійныя арганізацыі

Закон аб перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый у Беларусі, падпісаны пад Новы год, на справе апынуўся не фармалізмам, а маштабнай аперацыяй па "зачыстцы" нізавых ініцыятываў і кантролю над кожнай супольнасцю.

Раўненне на Расею адбываецца не толькі ў геапалітыцы — улады ўсё больш актыўна капіююць практыкі "русского мира" ў сферы рэлігіі, дзе царква ператвараецца ў прадаўжэнне дзяржаўнай прапаганды. 📢

Закрываюцца не толькі супольнасці, але і цэлы служэнні, якія займаліся працай з найменш абароненымі слаямі насельніцтва.🏚

Выкарыстанне рэлігійных структур у ідэалагічных мэтах — вядомая рыса нацысцкага рэжыму. Словам, няма нічога новага пад сонцам.

🔗Меркаванні экспертаў, статыстыка знішчэння і факты пра закрыццё рэлігійны супольнасцяў — чытайце ў матэрыяле «Белсата»
🇺🇦Украінскія памежнікі павіншавалі беларусаў з Днём Незалежнасці антыпуцінскім плакатам

Такое фота апублікаваў украінскі журналіст Андрэй Цапліенка 🙃
🇺🇦Расея і Украіна 4 ліпеня абмяняліся ваеннапалоннымі

4 ліпеня адбыўся чарговы абмен палоннымі паміж Украінай і Расеяй у межах дамоўленасцяў, дасягнутых у Стамбуле 2 чэрвеня. Паводле Мінбароны Расеі, палонныя цяпер перабываюць у Беларусі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што вярнуліся абаронцы з розных рэгіёнаў, у тым ліку Данецку і Марыупаля, і падкрэсліў, што мэта Украіны — вызваліць усіх. Колькасць удзельнікаў абмену не раскрываецца.

🔗Падрабязнасці —
па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😔 Акцыя з плюшавымі мядзведзікамі, якая скончылася міжнародным скандалам

4 ліпеня 2012 года шведскія пілоты правялі акцыю супраць парушэння свабоды слова ў Беларусі. Яны скінулі з самалёта плюшавых мядзведзікаў на маленькіх парашутах, да якіх былі прымацаваныя таблічкі з патрабаваннем права да выказвання сваёй думкі і абароны правоў чалавека ў нашай краіне.

Што было далей, узгадваем у нашым відэа, паглядзіце!
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸На што разлічвае Лукашэнка падлізваючыся да Трампа?

🔸Санкцыі застаюцца: Горадня Азот і завод Хімвалакно прайгралі апеляцыю ў судзе Еўразвязу

🔸37 краінаў-чальцоў АБСЕ заклікала афіцыйны Менск вызваліць усіх палітвязняў

🔸Падляшскія дэпутаты заклікаюць польскі ўрад адкрыць памежны пераход з Беларуссю

🔸Камітэт дзяржкантролю і пракуратура супраць іншых кантралёраў, якія інспектуюць агра-прадпрыемствы. Разбіраліся ў чым справа з дакументамі ад BELPOL

🔸Што рабіць, каб не стаць ахвяраю няшчаснага выпадку на вадзе?

🔸Святочнай імшою ў Будславе распачынаецца Будслаўскі фэст

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/fQ0RUEah-P4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💔 «Калі б не ён, мы б загінулі»

Сабака папярэдзіў сваіх гаспадароў падчас абстрэлу Кіева.

Паглядзіце ☝️
«Вясна»: З пачатку году ў Беларусі 1700 «палітычных» затрыманняў

Працягваецца пераслед журналістаў, праваабаронцаў і іншадумцаў. У месцах пазбаўлення волі знаходзяцца 1164 палітвязні, з якіх 169 — жанчыны. Агульная колькасць асуджаных паводле палітычных справаў з 2020 года перавысіла 7 тысяч. Нягледзячы на вызваленне часткі вязняў, у тым ліку пасля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўніком ЗША, «Вясна» не бачыць прыкмет змякчэння рэпрэсій.

🔗 Падрабязней — па спасылцы

#рэпрэсіі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🙈 Зноў нёс трызненні без паперкі, прыгадаў «інтэрв'ю з парсючком»

З нагоды дня вызвалення Менску ад гітлераўцаў Лукашэнка разразіўся эмацыйнай прамовай: расказаў чаго баіцца, нервова апраўдаўся за вызваленне беларускіх палітвязняў. А ў дадатак традыцыйна нахлусіў. І гэтым разам не толькі пра беларусаў – але і пра амерыканцаў.

Гэтыя тэмы глядзіце ў выданні праграмы «ПраСвет» 🎬
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Крыху падхалімская рыторыка». Лукашэнка ўпершыню за 5 гадоў павіншаваў прэзідэнта ЗША

Неспадзяваная змена рыторыкі з боку Лукашэнкі можа здавацца драбязой, але за ёй хаваецца куды больш, чым проста святочны камплімент. Упершыню за гады ён звяртаецца не толькі да «народа», а асабіста да прэзідэнта ЗША — і гэта не выпадкова.

Такія жэсты, хай сабе і сімвалічныя, часта пракладваюць шлях да рэальных зменаў у міжнароднай палітыцы. Што стаіць за гэтым віншаваннем і ці сапраўды пачынаецца новы этап у дачыненнях Менску і Вашынгтона — чытайце ў нашым артыкуле
😢«Мужчыны плачуць» — беларусы Варшавы зрабілі альтэрнатыўны Дзень Нежалезнасці

3 ліпеня ў варшаўскім кінатэатры «Atlantic» прагучалі вершы Мікіты Найдзёнава ў выкананні Паўла Гарадніцкага. Але гэта быў не проста літаратурны вечар — гэта быў спектакль, дзе паэзія стала тэрапіяй, а слёзы зрабіліся знакам мужнасці. Беларусы эміграцыі стварылі сваю традыцыю — святкаваць не дзяржаўнае, а душэўнае.

🎭 Чаму заля слухала з цішынёй, а ў фінале — выбухнула воплескамі — чытайце ў нашым рэпартажы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💥 #галоўнае за 4 ліпеня

✔️ Былы палітвязень і аўтар пра Валадарку, масла ў каве і пра тое, як пісаць пра страшнае не страшна

✔️ Трамп распавёў, што ні пра што не дамовіўся з Пуціным ў пытанні спынення вайны ва Украіне

✔️Ціханоўскі паскардзіўся, што яму заданацілі ўсяго 1000 еўра

✔️Быў заўважаны фэйкавы сайт Ціханоўскага

✔️Хельсінкскі камітэт знайшоў парушэнні ў працы фонду «BY_help»

✔️Пад відам перарэгістрацыі ў Беларусі зачышчаюць рэлігійныя арганізацыі

✔️ Украінскія памежнікі павіншавалі беларусаў з Днём Незалежнасці антыпуцінскім плакатам

✔️ Расея і Украіна 4 ліпеня абмяняліся ваеннапалоннымі

✔️ За вызваленне палітвязняў Лукашэнка атрымаў ад ЗША абдымкі і поціск рукі – LRT

✔️ Падчас расейскай атакі на Кіеў
пацярпела амбасада Польшчы. Варшава выказала пратэст

#Рэпрэсіі:

◽️«Вясна»: З пачатку году ў Беларусі 1700 «палітычных» затрыманняў
2025/07/05 03:29:44
Back to Top
HTML Embed Code: