мапу метро я стараюся проста не ўспрымаць, бо яна прыгожая, канешне, але я ўсё адно не гатовы чытаць гэтую мову. жэст для адчыненьня дзьвярэй таксама не каментую
❤2
гэта храм джэдаяў (напэўна, я не падрыхтаваўся і нічога ня ведаю пра горад) і натоўп кітайскіх турыстаў, што сеў разам са мной на вадзяны аўтобус. іх тут няшмат, канешне. ходзяць невялікімі групкамі па 1.5 мільёны чалавек
❤2
пакуль пісаў усё гэта, даплыў да рандомнай станцыі (я перавёў гугл мапы ў рэжым бязьдзейнасьці)
❤2
баўесы
Video
ой, прабачце, я тут зусім замаяўся. абавязкова закрыю запазычанасьці за сёньня і ўчора
❤2
канешне жа, я зайшоў у Меку ўсіх багацеяў: краму Лего. наборы часам зьдзіўляюць. кошты таксама
❤4
метро тут цалкам аўтаматычнае, сьпераду – толькі шэрае вакно зь відам на тунэль. гер Цягнік сам прыязджае 💪
❤2
пасьля я залез на Рундэтарн – літаральна "Круглую вежу". названая яна так таму, што круглая. на відэа прыблізна 1/7 маршрута наверх. ну а від прыгожы, канешне
❤1
сёньня жа я пазнаёміўся з рэперам Lil Дождж. з парасонам і бяз камеры шпацыраваць не так цікава, але горад змог мяне зьдзівіць шатландскімі футбольнымі фанатамі. крыкнуў ім "in me defens", пачуў п'яное "Gah me defen"
❤2
пасьля сустрэўся з добрай сяброўкай, зь якой ня бачыліся 5 год. вырашылі пабыць папсовымі турыстамі і ўзяць экскурсію па каналах. паздымаў нейкі вайсковы карабель, які, здаецца нельга было здымаць. даведаўся, што храм джэдаяў – гэта ашалець якія люксавыя апартаменты з уласнымі прычаламі для яхтаў 😭
насамрэч мяне жах як калбасіць з гэтай карабельна-марской тэмы
насамрэч мяне жах як калбасіць з гэтай карабельна-марской тэмы
– а вось гэтыя пафасныя драўляныя ветразевыя яхты?
– м?
– яны таксама экскурсійныя, ці...
– не
– ...што?
– гэта асабістыя, людзі ў іх нават прапіску робяць. у сэнсе на прычалах
❤1