group-telegram.com/viasna96/28375
Last Update:
🕯22-гадовы грамадзянін РФ Дзмітрый Шлетгаўэр стаў сёмым палітвязнем, які загінуў за кратамі ў Беларусі
Першы вядомы выпадак — смерць актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка 21 траўня 2021 году ў шклоўскай калоніі. 7 траўня 2023 году ў віцебскай калоніі памёр палітзняволены блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч. Летам таго ж году ў рэанімацыі памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін. У яго была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў гродзенскай турме.
У ноч на 9 студзеня ў «Віцьбе» ад пнеўманіі памёр палітвязень Вадзім Храсько. У лютым памёр палітвязень Ігар Леднік — ён меў інваліднасць 2-й групы праз праблемы з сэрцам, аднак яму прызначылі 3 гады калоніі за «паклёп на Лукашэнку».
Вядома яшчэ мінімум пра 3 смерці людзей на волі праз ціск ці наступствы нечалавечых умоваў у ізалятарах. Акрамя гэтага, у выніку ўжывання ўладамі сілы ў адказ на мірныя сходы ў перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года загінулі як мінімум 3 чалавекі.
🔹Як беларусы паміраюць праз палітычны пераслед
BY Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Share with your friend now:
group-telegram.com/viasna96/28375