Telegram Group Search
#Літаратурная_хвілінка

ВОСЕНЬ

Ты па садзе прайшла мімаходзь
і па ветры ліcце раскідала.
Што стаіш на парозе? Праходзь,
Я даўно цябе, восень, чакала.

У душы ўспамін разбудзі,
Прынясі хараства і спакою,
і халоднай рукой астудзі
Ты гарачую летнюю мрою.

Мы с табой пасядзім за сталом,
Ціхі дождж будзем слухаць увечар.
і рабінавым горкім віном
Адсвяткуем нарэшце сустрэчу.

Жанна Левітан
5
#ДумкіЎслых

Пра беларускую мову і рэферэндум

Тут у чаце разгарэлася дыскусія наконт рэферэндума 1995 года. І я заўважыла адну маніпуляцыю, што, маўляў, людзі выбралі рускую мову.

Дык вось, пытанне ў бюлетэні гэчала так: «Согласны ли вы с приданием русскому языку равного статуса с белорусским?»

Такім чынам, галасавалі людзі не ЗА рускую мову, а НЕ СУПРАЦЬ таго, каб яна была і мела статус другой дзяржаўнай.

Ну а потым, усё пайшло, як звычайна, народ падманулі і беларуская мова стала мовай толькі святаў ды шыльдаў.

Зоя С
💯71🤔1
#Падарожжа

Сядзібны дом Макавых у Мар'інай Горцы

З XVI стагоддзя ў Мар'інай Горцы існавала сядзіба, ўладальнікамі якой ў розныя эпохі былі Радзівілы, Бужынскія, Ратынскія, Крупскія і іншыя шляхецкія роды. Пасля паўстання 1863 года маёнтак быў канфіскаваны і перададзены міністру ўнутраных спраў РІ Льву Макаву.

У 1876 годзе Макаў пабудаваў мураваны сядзібны дом з чырвонай цэглы — велічны будынак у стылі эклектыкі, які спалучае элементы розных архітэктурных кірункаў. Дом з высокім цокалем і магутнымі сценамі мясцовыя жыхары дагэтуль называюць "сядзібай міністра".

У міжваенны перыяд, з 1935 па 1941 год, у сценах сядзібы размяшчаўся Дом творчасці пісьменнікаў Беларусі. Тут натхняліся і стваралі свае творы Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Кузьма Чорны — імёны, знаёмыя кожнаму беларусу.

Цяпер у будынку знаходзіцца медыцынская ўстанова, аднак фасад можна ўбачыць звонку.

Нягледзячы на час і рамонты, сядзіба па-ранейшаму дзівіць сваім абліччам і атмасферай старадаўняга дваранскага велічы.

Крыніца
👍6
Азарёнок. СТВ. Беларусь
Драчы за свабоду
#ДумкіЎслых

Лозунг ад Рыгора Азаронка

Іншай прапаганды ў нас для вас няма 🫣

Зоя С
😁5
#НамПішуць

Разважанні пра пост Рыгора ад падпісчыка нашага канала👇🏻


Замест таго, каб пракаментаваць заяўкі "Рускай абшчыны", ён пераключае на гэта 🤷‍♂ там ягоныя сябры зігуюць ужо па поўнай, шукаюць "гэнэтычных рускіх"
😁2
#НавіныЗамежжа

Палякі пабудавалі дарогу, якая вядзе ў нікуды

Польская хуткасная аўтамагістраль S3 стала "адной з самых абмяркоўваемых інвестыцый апошніх гадоў " з-за гэтага казуса. Чэхі будуюць аўтамагістраль са свайго боку, каб выправіць гэтую сітуацыю, але расказваюць аб праблемах, звязаныя з праектам.

У 2024 годзе Галоўнае ўпраўленне нацыянальных дарог і аўтамагістраляў Польшчы (GDDKiA) прадоўжыла маршрут да польска-чэшскай мяжы, узвядзенне ўчастка дарогі Болькув - Каменна-Гура ў Ніжнесілезскім ваяводстве абышлося ў 1,785 млрд злотых (каля $488 млн). Аднак гэтая дарога абрываецца "дзесьці ў глушы".

Крыніца
😁3🤔2
#ДумкіЎслых

🤦🏻‍♀️ Пакуль журналісты і палітолагі парадкуюць Трампа і "Русскую общину", Прэзідэнт разграбае чэргі на АЗС.

Гэта Беларусь, дзетка!))

Зоя С
😁5🤬1
#ЗробленаЎБеларусі
#СучаснаяБеларусь

"БЕЛДЖЫ" ў Мінску презентаваў новую мадель электромабіля GEELY EX2,

Навінка стала адной з чаканых прэм'ер восені. Агучана цана - ад Br44,9 тыс.

Аўтамабіль аснашчаны электраматорам магутнасцю 116 конскіх сіл, што забяспечвае паскарэнне і дынаміку пры гарадской яздзе.

Geely EX2 будзе даступны ў дзвюх камплектацыях. Кожная прадугледжвае сучаснае абсталяванне: інтэлектуальныя асістэнты вадзіцеля, мультымедыйную сістэму з падтрымкай бесправадных сэрвісаў, клімат-кантроль і камфортныя сядзенні з абаграваннем.

Аўто абсталявана літыйжалезафасфатнай батарэяй ёмістасцю 39,4 кВт.гадз.  Максімальная скорасць - 130 км/гадзіну

Крыніца
1🤬1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Якім словам карыстаецеся вы?
Сваім, родным, або замежным запазычаннем?

Крыніца https://www.instagram.com/reel/DOL7-ZtDBW4/?igsh=cWk3ZTkwOTRzM2sx
🥰3🤷1
Forwarded from STROJ
ЛЕКЦЫЯ

Што аб'ядноўвае гішпанскіх арыстакратаў і беларускіх сялянак? Што такое "шпонькі"? З якіх матэрыялаў рабілі пацеркі і прычым тут воўчыя ягады і кабельная ізаляцыя? На гэтыя пытанні адкажа Аляксандра Мамічава, магістр мастацтвазнаўства Універсытэта НАН Беларусі.

На лекцыі вам раскажуць пра:

- тыпы пацерак, іх рэгіянальныя назвы, матэрыялы, з якіх яны вырабляліся;
- стужкі як тып упрыгажэння;
- тыпы праваслаўных і каталіцкіх упрыгажэнняў;
- манеты і іх выкарыстанне ў ролі падвесак;
- бісерныя ўпрыгажэнні, іх лакальныя тыпы і асаблівасці;
- функцыі ўпрыгажэнняў у складзе жаночага касцюма;
- лакальныя тыпы ўпрыгажэнняў: каўнер-"брыжы", "хрястоўка", "пушкі";
- віды завушніц, матэрыялы, з якіх іх рабілі;
- пярсцёнкі; функцыі заручальнага пярсцёнка ў традыцыйнай беларускай культуры.

Дзе: Тэкстыльная майстэрня "Ярна", пр. Дзяржынскага 125А
Калі: 19.10 (нядзеля), 12:00
Кошт: 25 р.
2025/10/16 23:34:59
Back to Top
HTML Embed Code: