group-telegram.com/prisoners_spring96/1800
Last Update:
😍Паглядзіце, як малюе палітвязень Мікіта Дранец
Мікіта Дранец — жыхар Бярозы, якога затрымалі 2 сакавіка 2021 года у межах крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў анархісцкага руху з Брэсцкай вобласці. Хлопца абвінавацілі па арт. 342 КК і па ч. 2 арт. 285 КК.
6 верасня у Мінскім гарадскім судзе агучылі прысуд адразу дзесяці палітзняволеным: каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай, валанцёру Андрэю Чапюку, актывістам анархісцкага руху Акіхіру Гаеўскаму-Ханаду, Аляксандру Францкевічу, Аляксею Галаўко, Аляксандру Казлянку, Паўлу Шпетнаму, Мікіту Дранцу, Андрэю Марачу, Данілу Чулю. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся чатыры з паловай месяцы — агулам прайшло 70 працэсаў па 158 тамах матэрыялаў крымінальнай справы. Палітвязням прызначылі ад пяці да 17 гадоў калоніі.
💌Падтрымайце Мікіту: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Мікіта Вадзімавіч Дранец
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💵BySol адкрыў збор у падтрымку фігурантаў гэтай справы 👉 bit.ly/3QTWVza
BY Вясна: Палітвязні Беларусі

Share with your friend now:
group-telegram.com/prisoners_spring96/1800