#Падарожжа
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Слоніме
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардынцаў - каталіцкі касцёл і кляштар, размешчаныя ў горадзе Слоніме. Гэта прыгожы архітэктурны помнік, пабудаваны ў XVIII стагоддзі ў стылі барока. Касцёл уражвае сваёй вытанчанай архітэктурай і з'яўляецца важным духоўным і культурным цэнтрам горада.
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі быў заснаваны ў пачатку XVII стагоддзя, калі бернардынцы, каталіцкі манаскі ордэн, атрымалі дазвол на стварэнне манастыра і храма ў Слоніме. Будаўніцтва пачалося ў 1630 годзе і завяршылася ў 1645 годзе.
На працягу стагоддзяў храм зведаў мноства змен. У XVIII стагоддзі манастыр быў зачынены. Новы этап у яго гісторыі пачаўся ў XIX стагоддзі, калі храм быў перададзены каталіцкай абшчыне і зноў стала месцам правядзення набажэнстваў.
У савецкі перыяд храм перажываў цяжкія часы, але пасля развалу СССР ён быў вернуты каталіцкай абшчыне і зноў пачаў сваю дзейнасць.
📍Размяшчэнне: Гродзенская вобласць, горад Слонім, вул. Першамайская, 11

👍4
Forwarded from Літархіў
Мемарыяльны камень
Камень ва урочышчы Прыстанька - тут амаль 100 гадоў таму - 9 ліпеня 1906 года адбыўся з'езд настаўнікаў Мінскай губерніі. Гэтая маляўнічая мясцінка знаходзіцца ля вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна.
Адметны факт, што ў тым сходзе прынялі ўдзел апроч Якуба Коласа і шэраг іншых дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння: Янка Маўр, Аляксандр Сянкевіч і іншыя. На сходзе былі выказаныя думкі бяспраўе настаўнікаў перад чыноўнікамі, пра неабходнасць навучання дзяцей на беларускай мове, увядзенне бясплатнага навучання ў пачатковых школах і г.д.
Удзельнікі нелегальнага сходу былі арыштаваныя і пазбаўленыя права настаўнічаць, адныя эмігравалі, а некаторыя, як Якуб Колас, адсядзелі ў турме. Турмой была тая самая Валадарка, што звалася тады ў народзе "Пішчалаўскім замкам".
А камень паставілі ў 1993 г. Стаіць там і па сёння.
#памяць

#МоваНашаРодная
🍂 «Тужліва — прыгожа, але з болем»
Беларускае тужліва — гэта не пра роспач і не пра слёзы.
Гэта калі сэрца цягнецца кудысьці ўдалеч, дзе было добра, і цяпер балюча толькі таму, што таго ўжо няма.
Туга — яе сястра.
Не такая, што душыць, а тая, што шэпча: “Памятаеш?..”
Яна жыве ў восеньскім паветры, у паху вільготнай зямлі, у гуку старой песні, што гучыць нібыта здалёк.
Беларуская мова ўмее гаварыць пра боль прыгожа.
Тужліва — гэта калі сонца ўжо села, але яго водбліск яшчэ трымаецца на небасхіле.
Калі чалавек усміхаецца праз сум, бо ўспаміны даражэйшыя за спакой.
Мы, беларусы, заўсёды ўмелі сумваць светла.
Без наракання, без трагічнасці.
Бо ў нашай тузе ёсць жыццё, памяць і любоў да таго, што было.

❤4
Forwarded from Звязда
🫖 Зялёны чай дапамагае есці салодкае і фастфуд без рызыкі патаўсцець — навукоўцы
Паводле даследавання, экстракт зялёнага чаю нейтралізуе шкоду ад ужывання салодкага і фастфуду, не дазваляючы цукру адкладацца ў тлушч.
Ён паскарае метабалізм, прымушаючы арганізм выкарыстоўваць глюкозу як паліва, а таксама паляпшае мышачны тонус.

#Літаратурная_хвілінка
ВОСЕНЬ
О хараство асенніх дзён празрыстых,
Бязгутарнасць прыроды і спакой.
Ўрачыста полем з пушчаў залацістых
Прыйшла туга і пала над вадой.
А там застыла яснасць даляў чыстых
Над цёмнай рунню й чорнай цаліной,
І холад лёгкі ў косах прамяністых
Разліла сонца хваляй нежывой.
Наўкол сляды павольнага канання
І веліч нетутэйшага маўчання.
Прымаю корна сон зямлі азурны.
І летуціцца сцішанай душы
Такі ж спакой, халодны і бязбурны,
І адцвітанне яснае ў цішы.
Уладзімір Жылка
ВОСЕНЬ
О хараство асенніх дзён празрыстых,
Бязгутарнасць прыроды і спакой.
Ўрачыста полем з пушчаў залацістых
Прыйшла туга і пала над вадой.
А там застыла яснасць даляў чыстых
Над цёмнай рунню й чорнай цаліной,
І холад лёгкі ў косах прамяністых
Разліла сонца хваляй нежывой.
Наўкол сляды павольнага канання
І веліч нетутэйшага маўчання.
Прымаю корна сон зямлі азурны.
І летуціцца сцішанай душы
Такі ж спакой, халодны і бязбурны,
І адцвітанне яснае ў цішы.
Уладзімір Жылка
❤2
#КухняБеларусі
Зуцы — сытная страва з беларускім характарам
Калі ў хаце заставалася трошкі крупаў, кавалачак сала і морква — з гэтага ўжо можна было зрабіць зуцы.
Так называлі простую, але надзвычай сытную страву, якая спалучала і крупы, і гародніну, і тлушч.
👩🍳 Як гатавалі зуцы:
У чыгунку або гліняным гаршку абсмажвалі цыбулю з салам, дадавалі моркву і крупы — найчасцей ячныя ці пярловыя.
Пасля ўсё залівалі вадой або булёнам, часам з малаком, і ставілі ў печ.
Страва павольна напітвалася цяплом, пакуль не станавілася густой і духмянай.
У некаторых рэгіёнах у зуцы клалі яшчэ трошкі бульбы або рэшткі варанага мяса.
Усё залежала ад таго, што было пад рукой
🥄 Падавалі зуцы проста — у гліняных місках, часта з кубачкам малака або лыжкай смятаны.
Смак быў асаблівы: салёна-тлуставаты, але з лёгкай саладосцю морквы.

👍2
Forwarded from Куфар старажытнасцяў
Сёння адзначаўся дзень маці.
Зрабілі падборку цікавых здымкаў беларускіх матуль з дзецьмі:
1) Вольга Дайлідовіч з сынам Алесем (будучы пісьменнік Алесь Дудар) і дачкой Жэняй. 1916 г.
2) Бянігна Луцэвіч з сынам-дэндзі Янкам Купалам.
3) Надзея Караткевіч з дачкой Наталляй і сынам Уладзімірам (будучы пісьменнік Уладзімір Караткевіч), 1937 г.
4) Марыя Мякота з сынам Максімам (будучы пісьменнік Максім Багдановіч).
5) Ванда Лявіцкая з дзецьмі і мужам Язэпам Лёсікам.
Шануйце матуль.

Бронзавая статуя Мінска: легенда пра "Прикуривальщика"
Кажуць, калі ўкласці яму ў пальцы цыгарэту – дзень будзе ўдалым. Але мала хто ведае, што за гэтай статуяй стаіць гісторыя з містычным адценнем..
Правобразам быў Уладзімір Галынскі - прадпрымальнік, акцёр і першы прыватны спонсар «Беларусьфільма».
Ён марыў не проста пра кіно, а пра тое, каб пакінуць свой след у Мінску.
У 1998 годзе Галынскі прафінансаваў здымкі фільма «справы Лахоўскага» і вырашыў адзначыць гэта арыгінальным спосабам – замовіў у скульптара Уладзіміра Жбанава статую хлопца, які просіць прыкурыць. Больш за тое, ён настаяў, каб бронзавы юнак быў яго дакладнай копіяй.
Перад стварэннем скульптуры Галынскі жартаваў:
«Калі ўлады не дазволяць яе ўсталяваць, хай яна стане маім помнікам!»
Праз кароткі час ён трагічна загінуў, а статую адкрылі роўна на 40-ы дзень пасля яго смерці.

#ДумкіЎслых
Нешта я зусім заблыталася, патрэбна дапамога зала.
Жанчыну выгналі з чата за прапанову размаўляць на латышскай мове і такі факт назвалі русафобіяй.
Гэта як? 🙄
Я думала, што русафобія - калі выганяюць за рускую мову.....
Зоя С

🤯6
#ДумкіЎслых
І калі я абураюся, што на афіцыйных сайтах устаноў пры выбары беларускай мовы інфармацыя выдаецца на рускай - гэта таксама русафобія будзе?
Ці проста маё законнае права абурацца?
Што скажаце?
П.с.: Я, здаецца, зразумела логіку прапаганды, якая заяўляе, што праблем з беларускай мовай у нас няма!
Усё ж проста! "Няма мовы - няма праблем!"

😁6