Telegram Group Search
«Я мару пра адкрытыя дэбаты ў беларускім парламенце замест могілкавай цішыні»

Падчас візіту ў Лондан Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Барацьба за свабоду ва Усходняй Еўропе», якая прайшла ў будынку Брытанскага парламента.

Сярод удзельнікаў — былы міністр замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс, заснавальнік кампаніі Hermitage Capital і ініцыятар Акта Магніцкага сэр Уільям Броўдэр, а таксама ценявая міністарка замежных справаў Прыці Патэл. Мадэратарам дыскусіі выступіў кіраўнік Henry Jackson Society доктар Алан Мендоса.

У сваім выступе Святлана падзякавала Вялікабрытаніі за нязменную падтрымку беларускага народа і Украіны. Яна ўзгадала пяць гадоў з дня смерці Рамана Бандарэнкі і адзначыла, што адказныя за забойства дагэтуль не пакараныя. Святлана заклікала міжнародную супольнасць узмацніць ціск на рэжым і падтрымаць ініцыятывы Літвы ў Міжнародным крымінальным судзе і Міжнародным судзе ААН.

Святлана Ціханоўская:
«Менталітэт і сэрцы беларусаў не змяніліся. Яны не хочуць быць часткай войнаў і імперскіх планаў Расіі. У 2020 годзе мы перамаглі на выбарах — і на сапраўдных выбарах, а не пастаноўцы, мы пераможам зноў.

Беларусь — не Расія. Яна належыць да еўрапейскай цывілізацыі. Усходняя мяжа Беларусі — гэта мяжа Еўропы. Толькі з дэмакратычнай Беларуссю могуць быць у бяспецы Еўропа і дэмакратыя. Толькі са зменамі ў Беларусі могуць адбыцца змены ў Расіі».
115❤‍🔥17👍10👏8🤯2😐2
«Кітай можа быць добрай альтэрнатывай Расіі для беларускіх студэнтаў, але…»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях моладзі Маргарыта Ворыхава ў эфіры Еўрарадыё паразважала пра тое, як уплывае закрыццё межаў на беларускую моладзь і чаму Кітай — не лепшы выбар для навучання:

Пра закрытую мяжу і студэнтаў
«Закрыццё мяжы закранула тую моладзь, якая цяпер засталася ў Беларусі і не мае магчымасці з'ехаць з краіны і патрапіць у Літву. Ім даводзіцца шукаць нейкія абходныя шляхі, як патрапіць у Еўрасаюз, таму што ёсць цяпер студэнты, якія паступілі ва ўніверсітэты, навучаліся там на працягу некалькіх месяцаў і цяпер паехалі да бацькоў. Гэта вельмі распаўсюджаная гісторыя. Для мяне гэта вельмі крытычнае пытанне, бо мы разумеем, што для студэнтаў адсутнасць магчымасці прысутнічаць фізічна ва ўніверсітэце можа прывесці да адлічэння. І людзі трапілі ў такую сітуацыю менавіта з-за таго, што Лукашэнка ладзіць правакацыі, якія пагражаюць бяспецы Літвы».


Пра кітайскую адукацыю і чаму яна не выйсце
«У апошнія гады Кітай інвеставаў шмат у тое, каб пашырыць сваю прысутнасць на тэрыторыі Беларусі праз адкрыццё культурніцкіх цэнтраў ва ўніверсітэтах і адкрыццё праграмаў па абмене з Беларуссю. І цяпер, насамрэч, ён набірае папулярнасць. Але я б не рэкамендавала навучацца ў Кітаі. Канешне, гэта можа быць цікавым досведам таксама, як альтэрнатыва Расіі. Але там ёсць свае акалічнасці, бо Кітай — недэмакратычная краіна. Гэта краіна, якая выкарыстоўвае тыя ж падыходы да кантролю за насельніцтвам, якія выкарыстоўвае і Беларусь. Нават камеры назірання, якія ўсталёўваюцца на тэрыторыі Кітая, імпартуюцца ў Беларусь, як механізм для кантролю насельніцтва праз штучны інтэлект і адсочванне твараў».


https://www.youtube.com/live/rYNKOs3NO5c
👍7431😢10🤔5😐3👏1🤯1
Святлана і Сяргей Ціханоўскія атрымалі прэмію Магніцкага 

13 лістапада ў Лондане адбылася цырымонія ўзнагароджання прэміі Магніцкага, якую прысуджаюць журналістам, палітыкам і актывістам за абарону правоў чалавека з 2015 года. Штогод яе ўручаюць у Лондане па ініцыятыве Біла Браўдэра і Global Magnitsky Justice Campaign. 

У гэтым годзе лаўрэатамі прэміі сталі Святлана і Сяргей Ціханоўскія.

Беларуская лідарка выступіла на цырымоніі і прысвяціла ўзнагароду беларускім палітвязням:

«Для мяне вялікі гонар атрымаць прэмію Магніцкага і падзяліць яе з маім любым мужам Сяргеем.

Сёння ўвечары мы хацелі б прысвяціць яе ўсім тым, хто, як і сам Сяргей Магніцкі, пакутуе за кратамі, але адмовіўся пакланіцца несправядлівасці.

Мы прысвячаем яе Алесю Бяляцкаму, нашаму лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру, які нават у турме ўсё яшчэ марыць пра свабодную, еўрапейскую Беларусь.

Кацярыне Андрэевай, журналістцы, якая працягвала весці прамую трансляцыю, нават калі яе арыштоўвалі ў эфіры. 

Машы Калеснікавай, якая парвала свой пашпарт, адмовіўшыся пакінуць краіну пад прымусам.

Анджэю Пачобуту, польска-беларускаму журналісту, які адмовіўся станавіцца на калені і прасіць «прабачэння» ў дыктатара.

Міколе Статкевічу, афіцэру і палітыку, які адмовіўся ад незаконнай дэпартацыі і быў зноў выкрадзены прыспешнікамі Лукашэнкі.

Мы прысвячаем гэтую ўзнагароду ўсім 1300 палітвязням. Іх узялі ў закладнікі за любоў да сваёй краіны і да свабоды».
147👏21🔥20😐4👍3❤‍🔥2🤔2🤯2
Святлана Ціханоўская: «Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы для пасажырскага руху.

Мы заўсёды выступалі і працягваем выступаць за адкрытыя межы для пасажыраў. Гэта важна для беларусаў, для магчымасці прасцей бачыцца з сям’ёй і падтрымліваць сувязь паміж людзьмі па абодва бакі мяжы.

Гэты крок накіраваны на падтрымку людзей, бо гэтыя пераходы з’яўляюцца мяжой са свабодным светам».
125👍33🤔10❤‍🔥6😐6🤯4👏1
12–13 лістапада Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Лондане. З кім сустрэлася і якія вынікі?

«Візіт у Лондан — гэта магчымасць гаварыць пра Беларусь там, дзе прымаюцца рашэнні. За два дні я сустрэлася з парламентарыямі, міністрамі, партнёрскімі арганізацыямі. Абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі і міжнародную падтрымку беларусаў»,
— Святлана Ціханоўская.

Падрабязная інфармацыя — па спасылцы.
138👏22👍11🔥8❤‍🔥7😐4🤯1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Как выглядит рабочий день Тихановской в визите? Рассказываем (и показываем!) на примере Лондона. 

Итоги визита можно прочитать на сайте.
150👍31❤‍🔥19🔥6😐5👏1🤯1😢1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Завяршыўся Форум Астрожскіх: што адбывалася на галоўнай пляцоўцы беларуска-ўкраінскага дыялогу?

11–15 лістапада прайшла чацвёртая канферэнцыя Астрожскіх — адна з ключавых падзеяў для беларуска-ўкраінскіх стасункаў. Сёлета форум складаўся з дзвюх частак: дыскусіяў у Львове і палітычна-аналітычнай сустрэчы ў Кіеве. Удзел узялі больш за 100 чалавек, а таксама больш за 20 медыя ў анлайн- і афлайн-фарматах.

Сярод удзельнікаў — дэпутаты Вярхоўнай Рады ўсіх фракцыяў, прадстаўнікі ўрада і МЗС Украіны, Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Каардынацыйная Рада, палітычныя партыі, эксперты і прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў.

Якія тэмы былі ў цэнтры дыялогу?

– пра патрэбы беларускіх добраахвотнікаў. Дыскусія прайшла з удзелам саміх добраахвотнікаў, прадстаўнікоў урада і дэпутатаў Вярхоўнай Рады. Цяпер разглядаецца закон, які можа прынесці важныя пазітыўныя змены;
– пра тое, як беларусы могуць удзельнічаць у аднаўленні пасляваеннай Украіны;
– пра супольныя ініцыятывы і праект узаемадзеяння маладых палітычных лідараў;
– пра бяспеку ў рэгіёне. Падчас форуму прэзентавалі даследаванне BELPOL пра ўдзел Кітая ў вайне супраць Украіны.

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька адзначыў:
«Форум Астрожскіх — гэта галоўная пляцоўка па беларуска-ўкраінскіх стасунках. Былі зладжаныя сем панэльных дыскусіяў, і, што самае важнае, пасля кожнай з іх будуць практычныя крокі — няма ніякіх сумневаў. Вялікі дзякуй удзельнікам і арганізатарам форуму».
77👏16👍13🔥4❤‍🔥1🤯1😢1
«Вы не чакаеце дазволу — вы ствараеце сваю будучыню»

17 лістапада ў свеце адзначаецца міжнародны дзень студэнта. Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава звярнулася да беларускіх студэнтаў: 

«Я ганаруся беларускімі студэнтамі.

Вы выраслі ў няпэўнасці і ператварылі яе ў незалежнасць. Вы вучыцеся, пераязджаеце, адкрываеце бізнесы, вывучаеце новыя мовы, змяняеце прафесіі, краіны — і ўсё адно застаяцеся сабой.

Быць беларускім студэнтам — гэта няпроста, але вы неверагодна моцныя. Вы навучаецеся ў лепшых універсітэтах свету. Вы працуеце ў Google, Meta, у многіх міжнародных кампаніях. Вы адкрываеце стартапы, вы канкурыруеце ў мастацтве, становіцеся лепшымі лекарамі, спартсменамі. Вы абіраеце нестандартныя шляхі — BIM-тэхналогіі, лічбавыя навыкі — і канкурыруеце з выпускнікамі лепшых міжнародных універсітэтаў і вопытнымі спецыялістамі. Як маладыя прадпрымальнікі, што памыляліся, вучыліся, прыстасоўваліся і развівалі свае справы праз ментарства і настойлівасць. Як тыя, хто перасек межы, каб вучыцца на юрыстаў, інжынераў, міжнароднікаў — нягледзячы на пагрозы і адлічэнні, абраўшы адукацыю замест маўчання.

Вы не чакаеце дазволу — вы ствараеце сваю будучыню. Кожны курс, кожная праца, кожны невялікі праект, які вы пачынаеце, ужо змяняе Беларусь. Вы даказваеце, што беларуская моладзь — гэта выдатныя прафесіяналы, а не тыя, хто чакае.
Усе вы абралі рост замест зручнасці. Усе вы абіраеце тое жыццё, і тую будучыню, якой сапраўды заслугоўваеце. 

Сённяшні дзень — гэта дзень смеласці, творчасці і свабоды думкі. Гэта пра сотні з вас, што ствараюць стартапы, пра тысячы, што падаюцца на стыпендыі за мяжой, пра тых, хто адмаўляецца ад абмежаванняў, якія вам навязалі.

З Днём студэнта ўсіх, хто працягвае расці, нягледзячы ні на што».
😐11170👍23❤‍🔥8🔥5😢2
2025/11/18 03:48:42
Back to Top
HTML Embed Code: