З кім сустрэлася Святлана Ціханоўская падчас Варшаўскага форуму па бяспецы?
Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у Варшаўскім форуме па бяспецы, які штогод збірае больш за 2500 удзельнікаў з 80 краінаў свету: кіраўнікоў урадаў, прэзідэнтаў, міністраў і экспертаў.
Акрамя выступаў
на дыскусіі і
галоўнай сцэне форуму Ціханоўская
правяла шэраг двухбаковых сустрэчаў:➖з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім;
➖дарадцам прэзідэнта Літвы Кястуцісам Будрысам;
➖мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім; ➖спецыяльным пасланнікам прэзідэнта Трампа Кітам Келагам;
➖прэзідэнткай Грузіі Саламэ Зурабішвілі; ➖спецыяльнай прадстаўніцай ЕС па правах чалавека Кайсай Олонгрэн; ➖ценявой міністаркай замежных спраў Вялікабрытаніі Прыці Патэл;
➖Білам Браўдэрам, адным з ініцыятараў «Акту Магніцкага»;
➖Міраславам Лайчакам, дарадцам па нацыянальнай бяспецы прэм’ер-міністра Славакіі;
➖Сяргеем Лагадзінскім, сустаршынём «Еўранэсту».
Падчас размоваў абмяркоўваліся:➖вынікі вучэнняў «Запад»;
➖магчымыя наступствы для Беларусі;
➖наступныя крокі па вызваленні палітвязняў з удзелам амерыканскай адміністрацыі;
➖падтрымка рэпрэсаваных;
➖пагрозы бяспецы;
➖магчымыя сцэнары развіцця падзеяў у Беларусі.
Ціханоўская таксама выступіла на нефармальнай сустрэчы для лідараў і ўзяла ўдзел у працоўным ланчы для спікераў форуму.
Падрабязней пра візіт — па спасылцы.