Telegram Group Search
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

ФОТАПРАЕКТ ДА ЮБІЛЕЯ.

Да 100-годдзя Гомельскай епархіі ў цэнтры горада адкрылася фотавыстава «Храмы Гомельскай епархіі», размешчаная на агароджы Свята-Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора.

Гэта фотаальбом пад адкрытым небам: ад старажытных цэркваў з векавой гісторыяй да новых парафій, якія выраслі ў апошнія дзесяцігоддзі. У кожнай фатаграфіі-кароткая даведка: даты, падзеі, факты.

Усё гэта - жывы летапіс веры, працы і прыгажосці нашага краю. Праект дапамагае па-новаму зірнуць на тое, што побач: натхніцца, даведацца, дакрануцца да духоўнай спадчыны Гомельшчыны.

Выстава даступная ўсім - прыходзьце, глядзіце, адкрывайце для сябе прыгажосць царкоўнага жыцця Гомельшчыны.

#ГомельскаяЕпархія
ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...

"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."

Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.

ДУХОЎНАЕ ПРАКТЫКАВАННЕ "МАЛІТВА ЛЮБЯЧАЙ УВАГІ".
1⃣
"Нястомна глядзець на жыццё з увагай і любоўю" прапануе айцец Алекс Лефранк SJ з дапамогай творчага выкарыстання "рахунку сумлення" з духоўных практыкаванняў святога Ігнацыя Лаёлы.

На парозе лета прыгадаем сабе пра каштоўнасць кожнага імгнення жыцця, за якое варта дзякаваць Богу.

Трываць “пры сабе” і “пры Богу” – ва ўсіх перажываннях і падзеях – дапамагае практыкаванне, якое робіцца двойчы на дзень: “Малітва любячай увагі”.

Назваў яго так вядомы рэкалекцыяніст айцец Віллі Ламберт SJ. Гэта менавіта малітва. У ёй асабліва важна паклапаціцца пра добры ўступ, бо зместам малітвы з’яўляецца звяртанне ўвагі на перажытае, згодк на тое, каб усё гэта сталася “праўдай”, і ўрэшце роздум над тым, як я гэта перажыў.

А паколькі “я” з перспектывы веры азначае – як Бог, мой Стварыцель - глядзім, чым спаткаў мяне на працягу мінулай паловы дня, чым мяне адарыў і чаго ад мяне патрабаваў, як паставіўся да мяне...
👇
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.

ДУХОЎНАЕ ПРАКТЫКАВАННЕ "МАЛІТВА ЛЮБЯЧАЙ УВАГІ".
2⃣
У “Духоўных практыкаваннях” Святога Ігнацыя гэтая малітва носіць назву “рахунак сумлення” (ДП 24; 32; 43).

У якасці "рахунку сумлення" яна сфармавала мноства пакаленняў вернікаў.

Практыкаванне такога роду, сканцэнтраванае вакол свайго “я”, прыводзіла б у духоўным жыцці да пастаяннага стрэсу, які насамрэч і перажываюць многія людзі, бо ўвесь час знаходзяцца пад ціскам пытанняў накшталт: “Што я павінен рабіць? Як мне гэта ўдасца? Як мяне ўспрымуць? Як ўдасца мне тое, што я так моцна хацеў бы дасягнуць? Што скажуць іншыя, калі я…?”

Грамадства часта прымушае нас рабіць “больш”: хоча, каб мы больш працавалі, больш вучыліся, больш дасягалі, больш спажывалі і імкнуліся да поспеху.

Але Бог ужо адарыў нас.

Паветра і святло, жыццё і здароўе, ежу і цяпло мы атрымліваем (і гэта толькі адносна самых элементарных жыццёвых патрэбаў).
👇
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.

ДУХОЎНАЕ ПРАКТЫКАВАННЕ "МАЛІТВА ЛЮБЯЧАЙ УВАГІ".
3⃣
Варта няспынна адрываць позірк ад таго, што было згадана вышэй, і заўважаць іншыя рэчы, якія нам, людзям, былі дадзены.

Звяртаючы на іх увагу, мы выказваем тое, што прамаўляем у Вызнанні веры: “Веру ў Бога Айца Усемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі”. Пачынаем адчуваць удзячнасць. Знаходзім нагоду праслаўляць Бога.

"Малітву любячай увагі", якая доўжыцца ад 10 да 20 хвілін апоўдні і вечарам, можна практыкаваць рознымі спосабамі.

Важна знайсці свой уласны. Праверанымі можна лічыць наступныя пяць пунктаў :

1.Спачатку стаць перад Богам і прывітаць Яго – Стварыцеля і Пана майго жыцця і майго Збаўцу, аддаць Яму пашану і падзякаваць.

2.Далей прасіць Бога аб тым, каб паказаў мне мінулую палову дня: “У Тваім святле мы бачым святло” (Пс 36, 10). Ён можа нам адкрыць вочы на цёмныя бакі, якія ў нас ёсць. Аднак Бог робіць гэта з чуласцю. Толькі Ён ведае, што цяпер больш актуальна.
👇
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.

ДУХОЎНАЕ ПРАКТЫКАВАННЕ "МАЛІТВА ЛЮБЯЧАЙ УВАГІ".
4⃣
3.У трэцім пункце чалавек прыглядаецца да таго, што яму было дадзена перажыць цягам мінулых гадзінаў і як ён з гэтым справіўся. Аднак сэнс не ў вычарпальным усведамленні, а ў тым, што я бачу і ўспрымаю як “праўдзівае” тое, што было, і тое, што Бог хоча мне цяпер паказаць ва ўсім гэтым. Каб гэта сталася магчымым, трэба найперш заклікаць да парадку “унутранага суддзю”.

4.Калі рэчаіснасць заўважана, нараджаюцца ўдзячнасць,радасць, але і шкадаванне,і боль. Часта ўзнікаюць злосць і гнеў. Той, хто занадта хутка выносіць прысуды, пазбаўляе сябе афектыўных перажыванняў, у якіх і месціцца энергія да зменаў.

Адчуваннямі карыстаецца ласка, з дапамогай якой Бог прагне нас перамяніць. У чацвёртым пункце змяшчаецца сутнасць усяго практыкавання: надаць зафектыўным адчуванням малітоўны характар.

5.На заканчэнне позірк кіруецца наперад. Чалавек просіць Бога аб надзеі і рашучасці, думаючы пра наступную палову дня.
👇
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.

ДУХОЎНАЕ ПРАКТЫКАВАННЕ "МАЛІТВА ЛЮБЯЧАЙ УВАГІ".
5⃣
Значэнне гэтага практыкавання для духоўнага жыцця выяўляецца ў тым, што асоба ўсё паўней прыносіць Богу ўсе аспекты свайго жыцця і інтэгруе іх у сваёй экзістэнцыі.

Спачатку чалавек будзе ўсведамляць, як шмат яшчэ ў ягоным жыцці дзеецца без Бога.

Паступова будзе ўзрастаць разуменне таго, што шпацыр, пасілкі, думкі і фантазіі перад сном або падчас ранішняга ўставання (і яшчэ безліч іншых рэчаў) належаць да майго жыцця і тым самым да майго жыцця перад абліччам Бога.

Гэтак лягчэй чалавек будзе заўважаць усё тое, што жыве і круціцца ў ім, у пачуццях і рэакцыях, намерах, прыхільнасцях і антыпатыях. Бо якраз тое і ўтварае ўнутраную тканіну кожнага жыцця. Між тым трапляюцца паўтаральныя з’явы: сталыя ланцужкі думак, пачуццёвыя рэакцыі, набор дзеянняў, звычкі. Той, хто практыкуе гэтую малітву, адкрывае і ідэнтыфікуе іх.
👇
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.

ДУХОЎНАЕ ПРАКТЫКАВАННЕ "МАЛІТВА ЛЮБЯЧАЙ УВАГІ".
6⃣
У адной са сваіх кніг айцец Віллі Ламберт піша: “Аднойчы напаткаў мяне гэты выраз "малітва любячай увагі", і я быў здзіўлены, наколькі вымоўным ён стаўся для ўдзельнікаў розных сустрэч і курсаў. Здаецца, ён шырэйшы, больш натхняльны і не так моцна абцяжараны негатыўнымі асацыяцыямі, чым выраз “рахунак сумлення”.

Варта ўзгадаць пра чатыры адкрыцці, які паспрыялі таму, што "малітва любячай увагі" для многіх стала каштоўнай: першае адкрыццё – гэта факт, што мы можам проста, без страху, бачыць рэчаіснасць такой, якая яна ёсць.

Другім адкрыццём было тое, што мы можам на добрае і ўдалае глядзець з падзякай і радасцю.

Трэцяе адкрыццё – адкрыццё Біблійнай праўды, што трэба быць асцярожнымі, каб разам з пустазеллем не вырваць і пшаніцы.

Навяртанне прадвесціць не проста адсутнасць памылак, але перамену.

Чацвёртае адкрыццё – гэта разуменне,што ў кожнага па праву свая дарога, на якой узрастае ў ім любячая ўвага”.

#МарыяЖэдзік
НАША ВЕРА.
КАТАЛІЦКАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

ФЕСТЫВАЛЬ АРГАННАЙ МУЗЫКІ.

25 мая ў Пінскім кафедральным касцёле ўрачыста стартаваў фестываль Ars Magna Organi.

Форум музычна адкрыў калектыў
"Камерныя салісты Мінска " з праграмай "Сакральныя кантаты Баха " (да 340-годдзя кампазітара).

"Mein Gott, wie lang', ach lange "("Мой Госпадзе! Як доўга, ах, як доўга") BWV 155
"Süßer Trost, mein Jesus kömmt", ("Аб суцяшэнні салодкім ! Мой Ісус прыходзіць") BWV 151
"O heilges Geist-und Wasserbad" ("аб, Духа і вады купель святая") BWV 165
"Ich armer Mensch, ich Sündenknecht" ("я бедны чалавек, я раб граху")а мне BWV 55

Свята працягнецца ў іншых гарадах Беларусі...

#АляксандрБурдзялёў
НАША ВЕРА.
КАТАЛІЦКАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

ФЕСТЫВАЛЬ АРГАННАЙ МУЗЫКІ.

АНОНС : НАВАГРУДАК.

У праграме канцэрта 31-га тура Навагрудак.

Анастасія Русанава (орган),
Жана Дзярабіна (сапрана),
Юлія Бігун (сапрана)
.

С. Tuam inclina aurem Манюшка (с. асноўныя ненавіджу Аўда)
С. Манюшка Domine, in NE tuo furore (с. асноўныя ненавіджу Аўда)
Год. С. Бах Арыя "магніт "" Quia respexit»
Год. С.Арыя Бах кантата no памяншаецца. 21 «seufzer tränen»
Год. С.Арыя Бах кантата no памяншаецца. 68 «Mein Herze gläubiges»
Д. Качыні»Amarilli"
Д. Качыні-В. Кладка Малю " Ave Maria»
К.хітры-Санс «Ave Maria» здзівіўся. 145
С. Франк " Panis angelicus»
Д. Арыя цяля "vidit suum" памяншаецца»Stabat Mater"
Г. Гендэль Арыя " pieta senti Se non di me»
Г. Гендэль Арыя» Dignare "паменшылася кантаты" dettingen Te Deum»
Й. А. ранкі Fugue in g-moll
Букстэхудэ Praeludium in g-moll BuxWV 163

#АляксандрБурдзялёў
Forwarded from Grodnensis.by
Дзень засяроджання прайшоў у гродзенскай семінарыі
https://grodnensis.by/nawiny/13241-dzen-zasiarodzhannia-praishou-u-hrodzenskai-seminaryi.html
🙏 Звычайна ў майскія дні каля касцёла ў Паставах можна бачыць дзетак, апранутых у белае адзенне. Гэта тыя, хто ўпершыню прыняў у сваё сэрца Езуса ў выглядзе белай гостыі. Традыцыйна першая святая Камунія адбываецца ў перыяд ад Нядзелі Змёртвыхпаўстання Пана да ўрачыстасці Спаслання Духа Святога.
.
🙏 Да сакраманту першай Камуніі дзеці звычайна рыхтуюцца два гады, з дапамогай святароў, катэхетак пазнаюць праўду веры і атрымліваюць адказы на многія пытанні адносна Бога, чалавека, Сусвету і г.д.
.
🙏 Да гэтай падзеі кожная святыня ўпрыгожваецца мноствам кветак. У парафіі Святога Антонія Падуанскага рыхтуе дэкарацыі сястра Канстанцыя. Колькі часу і фантазіі яна ўкладае ў кожны букет і кожную кветкавую кампазіцыю! Парафіяне маюць магчымасць любавацца імі доўгі час.
.
🔗 Читать подробнее
___________
Сайт | Instagram | | | TikTok | Telegram | ЧАТ-БОТ
НАША ЖЫЦЦЁ.
АФІРМАЦЫІ НА ШЧАСЦЕ.

"Калі аднойчы мяне не будзе побач з табой, запомні: ты храбрэйшы, чым падазраеш, мацнейшы, чым здаешся і разумнейшы, чым думаеш.
І яшчэ сёе-тое...я заўсёды буду з табой, нават калі мяне не будзе побач !"

Алан Аляксандр Мілн
(брытанскі пісьменнік і паэт)
2025/05/30 17:49:17
Back to Top
HTML Embed Code: