Telegram Group & Telegram Channel
Дапамога палітзняволеным, падтрымка грамадскай супольнасці, захаванне беларускай культуры: галоўнае з сустрэчаў Святланы Ціханоўскай падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці

Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Вялікабрытаніі, дзе правяла перамовы з шэрагам кіраўнікоў вядучых краінаў:

⚪️ З новым кіраўніцтвам Вялікабрытаніі – прэм’ер-міністрам Кірам Стармерам і міністрам замежных справаў Дэвідам Лэмі – беларуская лідарка абмеркавала палітычную сітуацыю ўнутры краіны. У прыватнасці, узнімаліся пытанні вызвалення палітвязняў і падтрымкі іх сем’яў, фарматы судзеяння грамадзянскай супольнасці і медыя. Асобна бакі разгледзелі фармалізацыю адносінаў паміж Вялікабрытаніяй і дэмакратычнымі сіламі, а таксама сумесныя ініцыятывы на міжнароднай арэне. Абмяркоўвалася магчымасць правядзення білатэральных кансультацыяў і іншыя формы супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі.

🔴 Таксама беларуская лідарка сустрэлася з дзясяткам сусветных палітыкаў, сярод іх – канцлер Германіі Олаф Шольц, прэм'ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні, прэм’ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс, прэзідэнтка Малдовы Мая Санду.

Пра што размаўлялі палітыкі:

📌 Неабходнасць адзінага еўрапейскага адказу на агрэсію Расіі і ўключэнне Беларусі ў міжнародныя парадкі дня.
📌 Умацаванне салідарнасці і ўпэўненасці ў будучыні дэмакратычнай Беларусі ў складзе Еўропы.
📌 Падтрымка барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі, культурнага і моўнага адраджэння, а таксама гуманітарнай дапамогі палітычным зняволеным.
📌 Супрацоўніцтва з новымі ўрадамі і далейшае ўмацаванне міжнародных сувязяў.

⚪️ З прэм’ер-міністрам Ірландыі Сайманам Харысам Святлана Ціханоўская абмеркавала магчымасць правядзення беларуска-ірландскай канферэнцыі. Фокусам мерапрыемства стане захаванне культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці. Акрамя таго, лідарка распавяла прэм’ер-міністру пра Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку палітвязняў і заклікала Ірландыю да яго далучыцца.
187👍34🔥19🤯4

group-telegram.com/tsikhanouskaya/5234
Create:
Last Update:

BY Светлана Тихановская

Share with your friend now:
group-telegram.com/tsikhanouskaya/5234

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Overall, extreme levels of fear in the market seems to have morphed into something more resembling concern. For example, the Cboe Volatility Index fell from its 2022 peak of 36, which it hit Monday, to around 30 on Friday, a sign of easing tensions. Meanwhile, while the price of WTI crude oil slipped from Sunday’s multiyear high $130 of barrel to $109 a pop. Markets have been expecting heavy restrictions on Russian oil, some of which the U.S. has already imposed, and that would reduce the global supply and bring about even more burdensome inflation. Telegram Messenger Blocks Navalny Bot During Russian Election Soloviev also promoted the channel in a post he shared on his own Telegram, which has 580,000 followers. The post recommended his viewers subscribe to "War on Fakes" in a time of fake news. In addition, Telegram now supports the use of third-party streaming tools like OBS Studio and XSplit to broadcast live video, allowing users to add overlays and multi-screen layouts for a more professional look.
from jp

Telegram Светлана Тихановская
FROM American