Telegram Group & Telegram Channel
​​🇷🇺 Не люблю слова «нашы».🇱🇹

⚡️ Яно антыгістарычнае і бессэнсоўнае. І да таго ж запэцканае ў кроў. Часьцей за ўсё, ня ў нашую. А сорамна чамусьці ўсё адно нам.

⚡️ «У Швайцарыі высокія горы, у Італіі творы мастацтва, у Фінляндыі азёры, а Літва — гэта край, дзе вельмі небясьпечна жыць малому народу». Гэта з кнігі «Гісторыя Літвы», выдадзенай нядаўна ў Вільні на трох мовах — шкада толькі, беларускай сярод іх няма. «Небясьпечна...» Так некалі вызначылі адметнасьць сваёй зямлі самі літоўцы, і гісторыя ня раз даказвала, што выснова гэтая цалкам слушная. Бо калі той малы народ хоча быць вольны — а павучыцца вольналюбівасьці ў літоўцаў варта шмат каму, у тым ліку беларусам — у спакоі яго не пакінуць ужо ніколі.

⚡️ У 1991 годзе на мяжы Літвы зь Беларусьсю і Расеяй ішла сапраўдная неабвешчаная вайна. З аднаго боку — незалежная Літоўская рэспубліка, якая пачала аднаўляць дзяржаўнасьць з усімі яе атрыбутамі, у тым ліку ўласнымі мытняй і памежнай службай. Вядома, ні мытня, ні памежная служба не належаць да найлепшых прыдумак чалавецтва, але калі там, з другога боку, шалее атупелы ад бясьсільля, праржавелы савецкі кібарг, якому заставалася клэпаць па зямлі лічаныя месяцы і які звыкся прымаць розныя абліччы, каб адцягнуць сваю непазьбежную гібель — бязь іх не абысьціся.

⚡️ Перастрэлкі, напады, рабункі... У той час і ў тым месцы кібарг абраў сабе выгляд амонаўца з аўтаматам Калашнікава і нашыўкай, на якой было слова «Наши». Атаясамліваць сябе з «нашымі» мог хіба што такі самы «наш», то бок — нармальны саўковы зомбі бяз роду-племені. «Нашы» займаліся звычайным бандытызмам — нападалі на літоўскія памежныя пункты, падпальвалі іх, зьбівалі мытнікаў і памежнікаў, зрывалі сьцягі — часам за імі бегаў жвавенькі расейскі журналюжка і здымаў рэпартажы пра «нашы» геройскія подзьвігі.

⚡️ Калі гэта і праўда для кагосьці былі «нашы» — лепш усё жыцьцё жыць сярод чужых. Нашымі былі літоўцы. Нашымі былі ўкраінцы. Нашымі былі палякі. Знацца з кібаргамі і зомбі не хацелася нікому. Ня хочацца і цяпер. Хіба што ў навуковых мэтах. Пабачыць на свае вочы, як выглядае нянавісьць асуджанага на выміраньне агрэсіўнага расейска-савецкага ідыёта. Не адвярнуцца, дасьледаваць, не забыць. Памятаць ёсьць пра што. Прыкладам, пра Меднікі-Medininkai. І пра тых суайчыньнікаў, якія тады спрабавалі апраўдаць пачвару ў імя нейкіх там сваіх «ідэалаў». «Нашых ідэалаў» — скажуць яны.

⚡️ За «нашых». За цара, веру і ацечаства. Тры рэчы, якія апраўдаюць усё. Калі ты «наш», вядома.

🔗 З артыкула А.Бахарэвіча - Memento Medininkai

❗️ Для сучасных беларусаў Літва — назва сёньняшняй суседняй краіны. І корань праблемы ў правалах нашай гістарычнай адукацыі. Кожны беларус мусіў бы ведаць, што Літва — гэта і яго старадаўняя краіна.

🔗 Падрабязней у артыкуле - Галоўнае — гістарычная адукацыя

#мова #supermova #каляндар #бахарэвіч

group-telegram.com/supermova/547
Create:
Last Update:

BY Супер Мова

Share with your friend now:
group-telegram.com/supermova/547

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Ukrainian forces successfully attacked Russian vehicles in the capital city of Kyiv thanks to a public tip made through the encrypted messaging app Telegram, Ukraine's top law-enforcement agency said on Tuesday. Telegram was founded in 2013 by two Russian brothers, Nikolai and Pavel Durov. Telegram users are able to send files of any type up to 2GB each and access them from any device, with no limit on cloud storage, which has made downloading files more popular on the platform. Continuing its crackdown against entities allegedly involved in a front-running scam using messaging app Telegram, Sebi on Thursday carried out search and seizure operations at the premises of eight entities in multiple locations across the country. To that end, when files are actively downloading, a new icon now appears in the Search bar that users can tap to view and manage downloads, pause and resume all downloads or just individual items, and select one to increase its priority or view it in a chat.
from kr

Telegram Супер Мова
FROM American