This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤40🔥3🤯1
Светлана Тихановская
Video message
«На мапе Альянсу дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» можа з’явіцца новая краіна»
Падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Аўстралію дэлегацыя наведала парламент краіны і правяла шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі палітычных партыяў.
Як распавёў дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька, вынікі гэтых сустрэчаў адкрываюць магчымасць стварэння ў парламенце Аўстраліі групы «За дэмакратычную Беларусь»:

«Зараз, пасля дня працы ў парламенце, можам сказаць, што на мапе Альянсу дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» можа з’явіцца новая краіна — і гэта Аўстралія. Ёсць папярэднія дамоўленасці са спікерам парламента і прадстаўнікамі дзвюх буйных партыяў, якія прадстаўленыя ў парламенце. Мы змаглі зацікавіць нашых аўстралійскіх партнёраў і сяброў у тым, што такая група будзе карыснай і для беларусаў, і для аўстралійцаў».
❤117👍29🔥8❤🔥2👏2🤯2
«Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта папярэджанне і ўрок для ўсіх дэмакратычных грамадстваў»
У Канберы Святлана Ціханоўская выступіла ў Аўстралійскім нацыянальным універсітэце (ANU) з лекцыяй «На мяжы свабоды: Беларусь і барацьба за будучыню Еўропы». Да сустрэчы далучыліся студэнты, даследчыкі, дыпламаты і прадстаўнікі медыя.
У сваёй лекцыі беларуская лідарка сфакусавалася на тым, чаму барацьба беларусаў за свабоду — гэта не толькі нацыянальная гісторыя, але і частка агульнай еўрапейскай і глабальнай барацьбы за дэмакратыю.
Святлана Ціханоўская звярнулася да розных супольнасцяў Аўстраліі з заклікам да канкрэтных дзеянняў і салідарнасці:

«Маладым людзям я хачу сказаць, што вашы галасы маюць значэнне. Вы — пакаленне, якое вызначыць будучыню дэмакратыі. Даведайцеся пра нашую барацьбу. Падзяліцеся нашымі гісторыямі. Запрашайце беларусаў да ўдзелу ў вашых дыскусіях. Пішыце дысертацыі пра беларускі супраціў. Будзьце дапытлівымі. Будзьце актыўнымі.
Вучоным і акадэмікам: даследуйце дынаміку гібрыдных рэжымаў. Вывучайце рэпрэсіі, кіраванне выгнаннем, дэзінфармацыю і супраціў. Выкарыстоўвайце свае веды, каб выкрываць несправядлівасць і распрацоўваць рашэнні. Веды — гэта сіла, але толькі калі імі дзеляцца.
Палітыкам і дыпламатам: час мае значэнне. Кожны дзень, пакуль Лукашэнка застаецца ва ўладзе, пакутуе ўсё больш людзей. Вашыя дзеянні павінны быць больш жорсткімі, разумнымі і эфектыўнымі. Падтрымка грамадзянскай супольнасці павінна быць доўгатэрміновай і стратэгічнай. Прызнайце ролю дэмакратычных сілаў. Уключыце нас у міжнародныя форумы. Узаемадзейнічайце з будучай Беларуссю, а не з мінулым.
І ўсім вам — не забывайце пра нас. Не забывайце пра тых, хто не можа гаварыць, тых, хто знаходзіцца за кратамі, тых, хто па-ранейшаму моўчкі супраціўляецца».
❤103👍30🔥7👏4❤🔥3😐3🤯2😢1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Заробкі беларускіх выкладчыкаў і прафесараў — абраза чалавечай годнасці»
Павел Церашковіч, дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы, далучыўся да эфіру праграмы «Обычное утро». У размове ён адзначыў, што фінансаванне адукацыі ў Беларусі застаецца на катастрафічна нізкім узроўні:

«У сістэме адукацыі не хапае грошай. Калі глядзець па выдатках ад ВУП на адукацыю, там 4–4,5%, можа трохі болей — выглядае нармальна. А калі браць абсалютныя грошы — без слёз на гэта глядзець немагчыма. У гарадскіх школах на навучанне аднаго школьніка вытрачаецца каля 900 даляраў на год. У вясковых школах даходзіць да 2 тысячаў — гэта абумоўлена тым, што школьнікаў трэба вазіць, класы малыя, усё гэта зразумела.
А ў краінах, якія ўваходзяць у Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, сярэдняя лічба — 12 тысячаў даляраў. У Люксембургу яна, здаецца, даходзіць да 24 тысячаў. У суседзяў Беларусі — Латвіі, Літве і Польшчы — дзесьці 8,5–9 тысячаў. І калі ёсць толькі тысяча даляраў, з гэтым нічога нармальнага не зробіш. Усё гэта не толькі выдаткі на будаўніцтва і абсталяванне. Гэта выдаткі на заробак выкладчыкам і прафесарам, а заробкі, даруйце — проста абраза чалавечай годнасці. Інакш не скажаш».
👍64❤15😢8🔥6❤🔥2🤯1😐1
Прэм’ер-міністр Аўстраліі прыняў Ціханоўскую ў Канберы
6 лістапада 2025 года Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Аўстраліі Энтані Албанізам у яго офісе ў Канберы. Упершыню аўстралійскі прэм’ер прымае беларускага палітыка на такім узроўні.
Албаніз выказаў поўную падтрымку беларускаму народу і беларускім дэмакратычным сілам. Падчас размовы бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, вайну Расіі супраць Украіны, падтрымку для рэпрэсаваных і санкцыйную палітыку. Святлана Ціханоўская заклікала адрозніваць рэжым і беларусаў, Беларусь і Расію.
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета падзякавала прэм’ер-міністру і ўраду Аўстраліі за прынцыповую пазіцыю ў падтрымцы Украіны і за ўвагу да сітуацыі ў Беларусі.
Ціханоўская распавяла пра праблемы беларускай дыяспары ў Аўстраліі, а таксама супольныя гістарычныя сувязі. Абмеркавалі магчымасці наладжвання кантактаў з краінамі Ціхаакіянскага рэгіёну, а таксама Сінгапурам, Японіяй, і Карэяй.
Святлана Ціханоўская:
Аўстралія актыўна ўдзельнічае ў міжнародных арганізацыях як ААН, часта выказваецца на тэму Беларусі, а таксама ўваходзіць у групу G-20 найбольшых эканомік свету.

«Гэта была шчырая цёплая размова, прэм’ер цікавіцца сітуацыяй у Беларусі, ва Украіне, і вельмі непакоіцца за лёс палітвязняў. Я падзякавала прэм’еру і Аўстралійскаму народу за падтрымку Украіны і Беларусі.
Упэўненая, што гэтая сустрэча выведзе на новы ўзровень нашае супрацоўніцтва з Аўстраліяй, і дапаможа нам працаваць больш эфектыўна».
Аўстралія актыўна ўдзельнічае ў міжнародных арганізацыях як ААН, часта выказваецца на тэму Беларусі, а таксама ўваходзіць у групу G-20 найбольшых эканомік свету.
❤137🔥16👏11❤🔥8👍4😢2😐2🤯1
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Аўстраліі
6 лістапада міністарка замежных справаў Аўстраліі Пэні Вонг прыняла Святлану Ціханоўскую ў Канберы.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў ад рэгіянальнай бяспекі і становішча ў Беларусі да практычнай падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў.
Падрабязней — на сайце.
— адзначыла Святлана Ціханоўская пасля сустрэчы.

«Міністарка Вонг была вельмі добра інфармаваная, уважлівая і сапраўды зацікаўленая ў тым, каб дапамагчы Беларусі. Ёй шчыра баліць за нашых людзей, і я радая што тут, на іншым канцы планеты, мы маем такую саюзніцу»,
— адзначыла Святлана Ціханоўская пасля сустрэчы.
👍84❤33❤🔥11🔥3🤔2🤯1😐1
Ціханоўская ў Аўстраліі: пра бяспеку, тыранію і агульную барацьбу за дэмакратыю
У Канберы Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных бяспецы ва Усходняй Еўропе:
– на канферэнцыі «Аўтарытарны збег: расійская павестка ў Еўропе і Азіі і расійска-кітайскія адносіны», арганізаванай Міністэрствам замежных справаў Аўстраліі і Мельбурнскім універсітэтам, беларуская лідарка стала галоўнай спікеркай і распавяла пра глабальныя пагрозы аўтарытарызму:
– на форуме Аўстралійскага інстытута стратэгічнай палітыкі Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што Беларусь і Украіна змагаюцца за тыя самыя каштоўнасці, якія Аўстралія абараняе на міжнароднай арэне: мір, правы чалавека і дэмакратыю:
Аўстралійскі інстытут стратэгічнай палітыкі — вядучы think-tank краіны, вядомы сваёй экспертнай дзейнасцю ў пытаннях глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, абарончай палітыкі і ўплыву аўтарытарных рэжымаў. Старшыня ASPI — былы міністр абароны Аўстраліі.
Фота: DFAT, Офіс Святланы Ціханоўскай.

«Пагроза свабодзе ў адной краіне ставіць пад пагрозу свабоду ўсюды. Нават тут, у Аўстраліі, можна адчуць уплыў расійскай агрэсіі праз пранікненне і дэзінфармацыю. Тыранія — як рак: калі яе не стрымаць, яна распаўсюдзіцца з падвойнай сілай. Урады, якія не паважаюць уласны народ, не будуць паважаць і суседзяў. І я лічу, што абавязак усіх дэмакратычных грамадстваў — падтрымліваць тых, хто змагаецца за аднолькавыя ідэалы і каштоўнасці».
– на форуме Аўстралійскага інстытута стратэгічнай палітыкі Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што Беларусь і Украіна змагаюцца за тыя самыя каштоўнасці, якія Аўстралія абараняе на міжнароднай арэне: мір, правы чалавека і дэмакратыю:
«У 2022 годзе Лукашэнка дазволіў Расіі атакаваць Украіну з тэрыторыі Беларусі. Расійскія ракеты ляцелі з Беларусі, каб забіваць украінцаў. Усё гэта адбываецца супраць волі беларусаў. Калі пачалася вайна ва Украіне, яны пратэставалі супраць яе. Беларускія чыгуначныя партызаны дзясяткі разоў сабатавалі расійскія ваенныя цягнікі. Сотні валанцёраў паехалі ва Украіну абараняць яе незалежнасць. 80 з іх ужо аддалі сваё жыццё ў гэтай барацьбе.
Вядома, мы ўсе хочам міру. За гэта мы і змагаемся — і за гэта так адважна змагаецца Украіна
».
Аўстралійскі інстытут стратэгічнай палітыкі — вядучы think-tank краіны, вядомы сваёй экспертнай дзейнасцю ў пытаннях глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, абарончай палітыкі і ўплыву аўтарытарных рэжымаў. Старшыня ASPI — былы міністр абароны Аўстраліі.
Фота: DFAT, Офіс Святланы Ціханоўскай.
❤104👍27❤🔥12👏5🔥3😢3😐3🤯1
«Беларусь мае для Пуціна вырашальнае значэнне як стратэгічна, так і сімвалічна»
Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю грэцкаму выданню Kathimerini адзначыла, што «інтэграцыя», пра якую гавораць у Маскве і Мінску насамрэч азначае страту беларускай самастойнасці, а кожная сустрэча Лукашэнкі з Пуціным — чарговая страчаная частка суверэнітэту Беларусі:

«Для Лукашэнкі Пуцін — адзіная гарантыя выжывання. Для Пуціна Лукашэнка — інструмент для кантролю над Беларуссю. З часам Лукашэнка стаў цалкам залежным ад Крамля.
Кожная сустрэча з Пуціным каштуе яму часткі суверэнітэту Беларусі. Яны гавораць пра «інтэграцыю», а насамрэч гэта падпарадкаванне. Беларусь ператвараецца ў расійскі ваенны апорны пункт. Без грошай Пуціна Лукашэнка не пратрымаўся б ва ўладзе доўга.
Беларусь мае для Пуціна вырашальнае значэнне як стратэгічна, так і сімвалічна. Гэта яго наступальная база ў Еўропе, аплот супраць НАТА і платформа для агрэсіі. У 2022 годзе расійскія войскі ўварваліся ва Украіну з тэрыторыі Беларусі, а цяпер Масква будуе на нашай зямлі ваенныя заводы, каб Украіна не магла адбівацца».
🔥64❤29👏10😢8👍3🤔3🤯2😐2❤🔥1
«Гісторыю пішуць не дыктатары — яе пішуць людзі»
Ва Універсітэце Суінберн у Мельбурне адбылася публічная лекцыя Святланы Ціханоўскай «Ад турэмных камер да палёў бітваў: беларусы і ўкраінцы супраць “рускага свету”». Мадэратаркай сустрэчы стала вядомая аўстралійская журналістка і рэктарка ўніверсітэта Беверлі О’Конар. Мерапрыемства сабрала каля 280 слухачоў.
Рэктарка Універсітэту Паскаль Квестэр падкрэсліла гатоўнасць універсітэта прымаць беларускіх даследчыкаў на тэхналагічныя і інжынерныя спецыяльнасці.
У сваёй прамове Святлана Ціханоўская распавяла не толькі пра барацьбу беларусаў супраць аўтарытарызму і расійскага ўплыву:
Але і пра жыццёвыя навыкі, якія рыхтуюць да палітыкі:

«Заціснутая паміж Захадам і Усходам, ЕС і Расіяй, Беларусь заўсёды была на перадавой, паміж дэмакратыяй і тыраніяй, у цэнтры войнаў і пастаянных сутыкненняў цывілізацыяў. «Крывавыя землі» — так ахарактарызаваў Беларусь Цімаці Снайдэр. Для Пуціна Беларусь, Украіна, Малдова — мы ўсе благія дзеці, непаслухмяныя народы, якіх трэба пакараць і вярнуць. І Пуцін хоча бачыць Украіну сёння такой жа, як і Беларусь — слабой, кантраляванай, паслухмянай. Ніколі раней пытанне геапалітычнага выбару не стаяла так востра, як цяпер».
Але і пра жыццёвыя навыкі, якія рыхтуюць да палітыкі:
«Людзі часта пытаюцца ў мяне: «Што вас найбольш падрыхтавала да палітыкі?» І я заўсёды адказваю, што выхаванне дваіх дзяцей.
Дзякуючы выхаванню сваіх дзяцей вы вучыцеся весці перамовы, кіраваць крызісамі і нават як выжываць, калі спіш вельмі мала
».
❤95🔥12👍7👏7❤🔥5🤯1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Візіт Ціханоўскай у Аўстралію. Падводзім вынікі
— Святлана Ціханоўская.
Цягам чатырох дзён візіту ў Аўстралію Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў на самым высокім узроўні:
– з прэм’ер-міністрам Аўстраліі Энтані Албанізам;
– з міністаркай замежных справаў Аўстраліі Пэні Вонг;
– са спікерам Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі Мілтанам Дыкам;
– з прадстаўнікамі Ліберальнай партыі Аўстраліі;
– з кіраўніцай Аўстралійскай рады прафсаюзаў Мішэль О'Ніл;
– з былым прэм’ер-міністрам Скотам Морысанам;
– з былым прэм’ер-міністрам Тоні Эботам.
Акрамя таго, выступіла:
– у Аўстралійскім нацыянальным універсітэце з лекцыяй, у якой сфакусавалася на тым, чаму барацьба беларусаў за свабоду — гэта частка глабальнай барацьбы за дэмакратыю.
– на канферэнцыі, прысвечанай глабальным пагрозам аўтарытарызму і супрацоўніцтву дэмакратычных дзяржаў, дзе стала галоўнай спікеркай;
– у Аўстралійскім інстытуце стратэгічнай палітыкі, дзе адзначыла, што Беларусь знаходзіцца пад кантролем Расіі, а рэжым Лукашэнкі стаў яе проксі.
– з лекцыяй «Ад турэмных камер да палёў бітваў» ва ўніверсітэце Суінберн у Мельбурне, прысвечаную барацьбе беларусаў і ўкраінцаў супраць «рускага свету».
– на публічнай дыскусіі «Барацьба за дэмакратыю ў Беларусі», арганізаванай Аўстралійскім інстытутам міжнародных спраў у штаце Вікторыя
Таксама Ціханоўская ўшанавала памяць беларусаў у мемарыяле ANZAC і сустрэлася з беларускай дыяспарай.
«Гэты візіт — знак таго, што Беларусь застаецца часткай дэмакратычнага свету, нават калі рэжым спрабуе ізаляваць краіну. Мы будуем масты і сяброўства з тымі, хто падзяляе нашыя каштоўнасці свабоды і годнасці»,
— Святлана Ціханоўская.
Цягам чатырох дзён візіту ў Аўстралію Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў на самым высокім узроўні:
– з прэм’ер-міністрам Аўстраліі Энтані Албанізам;
– з міністаркай замежных справаў Аўстраліі Пэні Вонг;
– са спікерам Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі Мілтанам Дыкам;
– з прадстаўнікамі Ліберальнай партыі Аўстраліі;
– з кіраўніцай Аўстралійскай рады прафсаюзаў Мішэль О'Ніл;
– з былым прэм’ер-міністрам Скотам Морысанам;
– з былым прэм’ер-міністрам Тоні Эботам.
Акрамя таго, выступіла:
– у Аўстралійскім нацыянальным універсітэце з лекцыяй, у якой сфакусавалася на тым, чаму барацьба беларусаў за свабоду — гэта частка глабальнай барацьбы за дэмакратыю.
– на канферэнцыі, прысвечанай глабальным пагрозам аўтарытарызму і супрацоўніцтву дэмакратычных дзяржаў, дзе стала галоўнай спікеркай;
– у Аўстралійскім інстытуце стратэгічнай палітыкі, дзе адзначыла, што Беларусь знаходзіцца пад кантролем Расіі, а рэжым Лукашэнкі стаў яе проксі.
– з лекцыяй «Ад турэмных камер да палёў бітваў» ва ўніверсітэце Суінберн у Мельбурне, прысвечаную барацьбе беларусаў і ўкраінцаў супраць «рускага свету».
– на публічнай дыскусіі «Барацьба за дэмакратыю ў Беларусі», арганізаванай Аўстралійскім інстытутам міжнародных спраў у штаце Вікторыя
Таксама Ціханоўская ўшанавала памяць беларусаў у мемарыяле ANZAC і сустрэлася з беларускай дыяспарай.
❤125👍25❤🔥8🔥2👏2🤯2😐1