Telegram Group & Telegram Channel
З сённяшняга дня я пастараюся штодзённа і паслядоўна выкладваць фрагменты кнігі "Мая выцінанка" з удакладненнямі. Бо некаторая інфармацыя, якая была размешчаная ў першапачатковым выданні 2010 года ўжо неактуальная. А за 15 год адбылося шмат новх падзей і адкрыццяў.
Мае пасты будуць датачыцца толькі тэарэтычнай часткі. Практычная з лекаламі будзе недаступная ў сацыяльных сетках.
Кожны з пастоў будзе утрымліваць большую колькасць (чым у кнізе) фотаздымкаў адносна пададзенай тэмы. Я буду радая адказваць на вашы пытанні. А таксама буду ўдзячная, калі вы падзеліцеся ў каментах сваімі успамінамі, альбо досведам, альбо фотаздымкамі. Усё гэта будзе карысным нам усім.

Зараз я займаюся перакладам кнігі на ангельскую мову. Спадзяюся, спраўлюся. Хоць скажу адразу, гэта для мяне зусім няпроста. Але я адчуваю пэўную сваю місію ў тым, каб перадаць свае веды і досвед у сферы выцінанкі як мастацтва, беларускага мастацтва. Матывуе мной адчуванне сябе самой і маёй творчасці як часткі гісторыі сусветнай і роднага краю.
Менавіта для пераклада я вырашыла заняцца ўдакладненнем і дапаўненнем інфармацыі. Але зараз разумею яшчэ і тое, што мой досвед патрабуе напісання асобнай кнігі "Мемуараў выцінанкі." І я ўжо пачала яе пісаць асобна.

Усе пасты я буду пазначаць хэштэгам #Palunisa_book , каб вам было лягчэй знайсці іх і адсачыць. Акрамя таго, яны будуць сабраныя ў адным альбоме на Facebook "дапаможнік “Мая выцінанка” В. В. Бабурына, Н. А. Сухая" і ў Instagram @Palunisa.

Негледзячы на тое, што адноўлены варыянт будзе цалкам напісаны мной, я ўсё роўна пакідаю тут імя Наталлі Сухой, без падтрымкі і дапамогі якой не было б першага і другога выданняў гэтай кнігі на Беларусі.

ps: я не маю фінансавання на рэкламу кнігі, а таму вашы каментары і перапосты вельмі дапамогуць распаўсюджванню інфармацыі. Калі вы можаце парэкамендаваць гэтыя мае допісы ў вашых суполках, калі ласка, зрабіце гэта!
Выцінанка зараз на піку сваёй папулярнасці. І вельмі хочыцца, каб да людзей даходзіла карэктная інфармацыя пра гэты від беларускага мастацтва!

Запрашаю да адсочвання!
Першы пост неўзабаве праз некалькі хвілінаў!
7

group-telegram.com/palunisachannel/2212
Create:
Last Update:

BY Palunisa Vycinanka

Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260

Share with your friend now:
group-telegram.com/palunisachannel/2212

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Update March 8, 2022: EFF has clarified that Channels and Groups are not fully encrypted, end-to-end, updated our post to link to Telegram’s FAQ for Cloud and Secret chats, updated to clarify that auto-delete is available for group and channel admins, and added some additional links. 'Wild West' Oh no. There’s a certain degree of myth-making around what exactly went on, so take everything that follows lightly. Telegram was originally launched as a side project by the Durov brothers, with Nikolai handling the coding and Pavel as CEO, while both were at VK. Lastly, the web previews of t.me links have been given a new look, adding chat backgrounds and design elements from the fully-features Telegram Web client. Oleksandra Matviichuk, a Kyiv-based lawyer and head of the Center for Civil Liberties, called Durov’s position "very weak," and urged concrete improvements.
from nl

Telegram Palunisa Vycinanka
FROM American