group-telegram.com/tsikhanouskaya/6574
Create:
Last Update:
Last Update:
Маргарыта Ворыхава: «Мы ніколі не збіраем персанальныя даныя, каб не падвяргаць вас рызыцы і не ставіць пад пагрозу вашую бяспеку»
У Telegram-чатах беларускай дыяспары з’явілася анкета, якая нібыта праводзіцца «для даследчай працы» ад імя прадстаўніцтва па моладзі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета. Пры гэтым зламыснікі прыкрываюцца імем Маргарыты Ворыхавай – прадстаўніцы Святланы Ціханоўскай па справах моладзі.
Вось як тлумачыць правакацыю сама Маргарыта:
«Фэйкавая анкета сапраўды выглядае амаль як арыгінальная, якую мы стварылі, каб зразумець, што хвалюе беларускую моладзь у краіне і за яе межамі. Але мы наўмысна ніколі не збіраем персанальныя даныя, каб не падвяргаць вас рызыцы і не ставіць пад пагрозу вашую бяспеку. Заклікаю ўсіх быць уважлівымі і не давяраць інфармацыі, якая распаўсюджваецца праз неправераныя кантакты і ананімныя акаўнты».
Што рабіць у такіх выпадках?
– не запаўняйце падазроныя анкеты;
– не давярайце ананімным і неправераным крыніцам;
– выкарыстоўвайце інфармацыю толькі з афіцыйных крыніцаў;
– паведамляйце нам пра падазроныя спасылкі або паведамленні.
❗️Калі ласка, будзьце пільныя. Не давярайце ананімным паведамленням і не перадавайце даныя невядомым асобам.
BY Светлана Тихановская
Share with your friend now:
group-telegram.com/tsikhanouskaya/6574