group-telegram.com/belaruswomensfoundation/2419
Last Update:
📍Палітзняволеную Ірыну Шчасную перавялі ў калоніі ў іншы атрад. Падтрымайце яе лістамі салідарнасці!
Ірына Шчасная — актывістка, рэдактарка папулярных тэлеграм-каналаў, сярод якіх "Мая краіна Беларусь". Яе ўтрымліваюць за кратамі ўжо 20 месяцаў. У траўні 2021 года яе асудзілі да чатырох гадоў калоніі па крымінальнай справе разам з Паўлам Севярынцам і актывістамі "Еўрапейскай Беларусі». Яе абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу у масавых беспарадках па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК.
Цяпер Ірына адбывае тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4. У калоніі Ірына Шчасная працуе швачкай – яна робіць дэталі адзення для работнікаў "МАПІДа" (будаўнічае прадпрыемства Беларусі). Нядаўна яе перавялі ў іншы атрад.
Вы можаце падтрымаць Ірыну лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі.
💌Падтрымайце Ірыну: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 16 атрад, Ірына Уладзіміраўна Шчасная
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
BY Belarus Women’s Foundation

Share with your friend now:
group-telegram.com/belaruswomensfoundation/2419