group-telegram.com/CabinetBelarus/180
Last Update:
Ціханоўская, Латушка, Аляхновіч і Вячорка абмеркавалі з міністаркай фінансаў Польшчы праблемы беларускага бізнесу
Святлана Ціханоўская распавяла, што нават у Польшчы беларускія прадпрымальнікі сутыкаюцца з дыскрымінацыяй і праблемамі з легалізацыяй, рэлакацыяй з Беларусі свайго бізнесу, супрацоўнікаў і іх сем’яў і адкрыцця банкаўскіх рахункаў.
Эканамічны дарадца Ціханоўскай і адзін з кіраўнікоў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч распавёў пра ініцыятыву эканамічнай каманды Ціханоўскай і ABBA стварэння гарантыйнага фонду для беларускіх кампаніяў у Еўрасаюза. Зараз гэта абмяркоўваецца з Еўракамісіяй і польскім фінансавым сектарам. Ён прапанаваў міністарцы падтрымаць гэтую ідэю.
Таксама Аляхновіч распавёў пра важнасць працэсу верыфікацыі беларускага бізнесу, каб аддзяліць сумленны прыватны бізнес ад фірмаў, якія падтрымліваюць рэжым, вайну і дапамагаюць з абыходам санкцыяў. У сваю чаргу намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка прапанаваў міністарцы падрыхтаваць інфармацыйную запіску для польскіх інстытуцыяў, з тлумачэннем санкцыйнай палітыкі, каб мінімізаваць выпадкі беспадстаўнай дыскрымінацыі беларусаў.
Бакі дамовіліся стварыць агульную працоўную групу па падтрымцы беларускага бізнесу. Спрашчэнне рэлакацыі беларускага бізнесу ў Польшчы будзе для яго дадатковай абаронай перад палітычным пераследам з боку рэжыму.
Падрабязней – на сайце Святланы Ціханоўскай.
BY Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Share with your friend now:
group-telegram.com/CabinetBelarus/180