group-telegram.com/sovedu/122927
Last Update:
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!
Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра рыбную лоўлю.
У народзе кажуць: "Каб рыбку з’есці, трэба ў ваду лезці". І гэта нездарма. Нашы продкі вялікую ўвагу надавалі рыбнай лоўлі і былі сапраўднымі майстрамі ў гэтай складанай справе.
Лавілі рыбу пры даамозе розных пастак – езы, венцяры, мярэжы, бучы. Узімку, рыбу, якая імкнулася да свежай вады з-за недахопу кіслароду ў замёрзлым вадаёме, лавілі ў палонках з дапамогай каробак і скрыпак.
Большасць рыбалоўных прылад сустракаліся па ўсёй Беларусі, але ж некаторыя з іх былі характэрнныя для пэўных рэгіёнаў.
І хоць у народзе і кажуць "Няма лепшай рыбкі, як свіная каўбаса", але да страў з рыбы ставяцца з вялікай прыязнасцю. Бяседны стол ніколі не будзе поўным без рыбнай стравы.
Галоўнае правіла пры прыгатаванні рыбныз страў – яна павінна быць абсалютна свежай. Нямал цікавых рэцэптаў ёсць у старажытнай беларускай кухні.
#советский_район #расцем_беларусамі
BY Образование.Советский.Минск

Share with your friend now:
group-telegram.com/sovedu/122927
