Telegram Group Search
У Мінску адкрылі будынак Апеляцыйнага эканамічнага суда. Каб узвесці чарговы гмах са шкла і бетона, у самым сэрцы горада — на Нямізе — зруйнавалі былы корпус педагагічнага ўніверсітэта.

Раней на Мяснікова, 5 мясціўся факультэт эстэтычнай адукацыі БДПУ. Корпус для яго быў пабудаваны ў 1936-1937 гадах у стылі ар-дэко. Будынак выкарыстоўвалася ўніверсітэтам да 2010-х гадоў, а пасля пуставаў.
🤮17🤬3👍1👎1
Цуд на Каляды. Пра збор для дзяцей ветэранаў і вяртанне ў Каардынацыйную раду — стрым з Аляксандрам Клачко і Генадзем Манько.

Напярэдадні Калядаў беларусаў больш цікавіць не палітыка, а штодзённыя ды святочныя справы. Да прыкладу, як і чым парадаваць дзяцей.

А ў Літве сёння жывуць 10 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, чые таты — беларускія ветэраны — адстойвалі свабоду Украіны. На падарункі для іх ужо не першы год ладзіць збор ініцыятыва ветэранаў-добраахвотнікаў.

Якіх падарункаў чакаюць дзеці і ці атрымліваецца дапамагаць сем’ям ветэранаў у сённяшніх умовах? Ці застаецца салідарным беларускае грамадства, і чаму па вяртанні з вайны добраахвотнікам так цяжка знайсці сваё месца ў мірным жыцці?

На пытанні @euroradio адказваюць пазафракцыйныя дэлегаты КР, былы добраахвотнік Аляксандр “Кусь” Клачко і Генадзь Манько: https://youtu.be/7oNkYoNEEQI
🤡12🔥1🤮1💔1
У Віцебску з'явіліся незвычайныя светлафоры. У ДАІ кажуць, што іх будзе лепш бачна ў дождж, снег і туман.

Асаблівасць канструкцыі ў контурным LED-падсвятленні. Пакуль што светлафоры новага пакалення працуюць толькі на адным скрыжаванні ў Беларусі — у цэнтры Віцебска, дзе сустракаюцца вуліцы Замкавая і Калініна.
👍9🤔2💩2
"Літоўскі" БЧБ-беспілотнік супраць беларускіх метэазондаў з цыгарэтамі: хто пераможа ў гібрыдна-паветранай вайне? Стрым з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам

Вільня заклікала Еўрасаюз увесці новыя санкцыі супраць Мінска праз аэрастаты з цыгарэтамі, што блакуюць працу аэрапортаў. У адказ Мінску заявіў, што з Літвы на беларускую тэрыторыю заляцеў беспілотнік з БЧБ-сцяжкамі. Якія быццам бы раскідаў над вуліцамі мірнага Гродна.

Ці чакаць Лукашэнку балючых санкцый? Як у гэтым канфлікце выглядае Літва — здаецца, пакуль што не вельмі-та? Чаму літоўскія транспартнікі збіраюцца пратэставаць у Вільні, хаця іх фуры заблакаваныя на стаянках з беларускага боку? Чаму Уіткаф пасля сустрэчы з Пуціным адмяніў размову з Зяленскім?

Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам: https://youtu.be/XQMpamH_DcI
👍3
Еўрарадыё | Еврорадио
Пісьменнік Андрусь Горват, аўтар "Радзіва "Прудок", разам з сябрамі набыў Нараўлянскі палац — родавую сядзібу Горватаў. "Учора я падпісаў акт прыёма-перадачы палаца — дакумент, па якім магу ігнараваць шыльду “Посторонним вход запрещен”. От і ўсё. Гэты дзень…
Нараўлянскі палац Горватаў уратаваны ад разбурэня — у яго цалкам гатовы новы дах. Такой навіной падзяліўся журналіст Пётр Кузняцоў, які кіруе аднаўленчымі працамі.

Гістарычны палац стаў прыватнай уласнасцю ў 2020 годзе. На той момант ён знаходзіўся ў спісе аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, якім пагражае знікненне. Каб уратаваць будынак, яго выкупілі за 53 тысячы рублёў.

Далей трэба было нанова адбудаваць дах, бо стары больш не абараняў палац ад ападкаў. З 2020 па 2024 год пры дапамозе валанцёраў будынак расчышчалі ад разбураных перакрыццяў, смецця і расліннасці. Паралельна складаўся і ўзгадняўся праект рэстаўрацыі.

Учора нарэшце стала вядома, што новы дах на 100% скончаны.
28🔥6👍2💩1🤗1
Хто піша прамовы Сяргею Ціханоўскаму і ці патрэбны беларусам "цэнтр сілы" ў ЗША (і што гэта такое ўвогуле — цэнтр сілы ў ЗША)? Стрым з Настассяй Касцюговай

Вакол Сяргея Ціханоўскага — скандал за скандалам. Днямі расказаць пра сваю супрацу з экс-палітвязнем вырашыў цяпер ужо былы яго прэс-сакратар Сяргей Бяспалаў. І хаця шчыраванні трэба дзяліць на дзесяць — усё ж не бывае дыму без вагню.

Ды і падчас разборак стала вядома шмат цікавага. Напрыклад, што “прычэсваць” тэксты (ці толькі адзін тэкст?) Ціханоўскаму дапамагала экспертка па камунікацыі і сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова.

Як склалася гэтая супраца? Ці даводзілася Касцюговай падчас камунікацыі з Ціханоўскім сутыкацца з нечым падобным да таго, што апісвае Бяспалаў? Як змянілася стратэгія ЗША па Беларусі за апошні час?

Глядзіце стрым з Настассяй Касцюговай тут, задавайце пытанні: https://youtu.be/hh5CbCux-94
🤮93🤡2🥴1
Беларусь знайшла дзе купляць яблыкі, каб не купляць іх у Польшчы. Везці даводзіцца больш за 2 тысячы км.

Паспяховы поспех: https://euroradio.com.fm/belarus-kuplyae-yablyki-u-dagestane

З Беларусі — без VPN
😁10🥴4👏2
Ізраільская авіякампанія "Аρκія" пачала прадаваць квіткі на прамыя рэйсы ў Беларусь. Палёт зойме каля чатырох гадзінаў.

Рэйсы будуць выконвацца двойчы на тыдзень — па панядзелках і пятніцах, пачынаючы з 2 лютага 2026 года. На гэты момант квіткі прадаюцца толькі на люты і сакавік. Яны каштуюць ад $240 у адзін бок.

Arkia — другая па памеры авіякампанія Ізраіля. На гэты момант ні яе буйная канкурэнтка El-Al, ні беларускі авіяперавозчык Belavia прамых рэйсаў з Мінска ў Тэль-Авіў і назад не выконваюць — спалучэнне было спыненае ўвесну 2022 года.
💩8👏5🤔5🤬3👎21🔥1
"Часам я літаральна бачыў у паветры бензольныя кольцы, адчуваў пах прадуктаў крэкінгу". Палітвязень-біёлаг сцвярджае, што калонію ў Наваполацку, дзе ён сядзеў, трэба закрыць з меркаванняў экалогіі.

У гэтай калоніі працягвае адбываць пакаранне Віктар Бабарыка: https://euroradio.com.fm/kaloniyu-u-navapolacku-treba-zachynic-z-merkavannyau-ekalogii-palitvyazen-biyolag

З Беларусі — без VPN
🤬18🔥2🤡1
Буйны польскі банк папярэдзіў, што будзе закрываць рахункі грамадзянаў Беларусі без польскіх відаў на жыхарства. Але мы даведаліся: большасці беларускіх кліентаў PKO Bank Polski хвалявацца няма пра што.

Як паведамілі @euroradio у банку, сённяшняя рассылка непрыемных паведамленняў звязаная з санкцыямі, уведзенымі Еўрасаюзам у сярэдзіне кастрычніка. Блакіроўкі рахункаў, калі і адбудуцца, будуць тычыцца толькі новых кліентаў, якія адкрылі рахункі 24 кастрычніка 2025 года і пазней.

Супрацоўніца банка расказала, што сама не да канца разумее, як працуюць новыя санкцыі. Але з таго, што ёй і іншаму персаналу даводзілі ў аддзяленні, — тых, хто адкрыў рахункі да 24 кастрычніка, абмежаванні не закрануць.

3 снежня банк PKO папярэдзіў некаторых беларусаў, што іх рахункі могуць заблакаваць, калі яны не прад'явяць дзейныя віды на жыхарства ў Польшчы. Пагражаюць адключэннем інтэрнэт-банкінгу, хуткіх пераводаў і блакаваннем картак.
👍5💩4🤡41😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мілата дня ў Брэсце. Дзяўчына патрапіла ў аварыю. А яе малады чалавек замест таго, каб сварыцца, супакойваў і абдымаў яе.

Мяркуючы па наступных відэа, у ДТЗ разабраліся без праблем. ДАІшнікі хутка аформілі ўсе паперы, а эвакуатары звезлі аўтамабілі са скрыжавання яшчэ да таго, як на горад пачаў апускацца змрок.
19💩3🤷‍♂1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чаму Лукашэнка ўсё ніяк не можа спыніцца з мігрантамі на польскай мяжы і з метэазондамі на літоўскай? Няўжо для яго так важныя бізнес па дастаўцы замежнікаў у Еўрасаюз і абарот кантрабандных цыгарэтаў?

Справа не ў гэтым, упэўнены палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

Цалкам свежы стрым з ім глядзіце тут: https://youtu.be/XQMpamH_DcI
💩5💯42
Літва забрала від на жыхарства ў расійскага адваката праз дзве паездкі ў Беларусь. Сам Міхаіл Беньяш не адмаўляе, што ездзіў у нашую краіну. Але кажа, што гэта было патрэбна, каб арганізаваць сустрэчу з маленькім сынам.

У жніўні адвакат двойчы на ​​два дні наведаў Мінск. Спачатку ён прывёз адтуль сына, у якога тады былі канікулы. А пасля адправіў яго назад да маці, якая жыве ў Расіі.

У Літве ж дзейнічае закон, які дазваляе пазбаўляць расіян віду на жыхарства, калі яны ездзілі ў Беларусь ці Расію больш за адзін раз на тры месяцы. Дапускаюцца выключэнні, аднак у выпадку Беньяша дэпартамент міграцыі прычынаў для іх не знайшоў.

Адвакат аспрэчыў рашэнне ў судзе. Вынік апеляцыі чакаецца ў студзені.

Міхаіл Беньяш атрымаў вядомасць, бо не баяўся брацца за "палітычныя" справы. Увосень 2022 года Мінюст РФ абвясціў яго "замежным агентам". Неўзабаве яго пазбавілі адвакацкага статуса.
🤡10🤬5🥰3😁1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Фінляндызацыя" — гэта нават не нейтральны статус. Гэта прарасійскі статус". Палітолаг Павел Усаў тлумачыць, што не так з гучным тэзісам Сяргея Ціханоўскага і якія ёсць альтэрнатывы.

Цалкам свежы стрым са спадаром Усавым глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=10jNNVWuXhs
💯13😁2👌1🤡1🤨1
Ва Украіне прынялі закон, згодна з якім трэба падтрымліваць беларускую мову. 3 снежня Вярхоўная Рада дадала беларускую ў пералік моваў, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне згодна з "Еўрапейскай хартыяй рэгіянальных або мінарытарных моваў".

Гэтае рашэнне дае беларускай мове гарантыі ў культурнай, адукацыйнай і грамадскай сферах. Яно мусіць садзейнічаць развіццю беларускамоўных ініцыятываў, школаў і медыя.

Таксама ўкраінская дзяржава абавязалася падтрымліваць балгарскую, гагаузскую, караімскую, крымскататарскую, навагрэцкую, нямецкую, польскую, ромскую, румынскую, славацкую, вугорскую, чэшскую, ідзіш і іўрыт. У той жа час, руская мова выключаецца з пераліку тых, якія ва Украіне трэба абараняць. Адзначаецца, што яна мае гістарычнае дамінаванне і не патрабуе адмысловай абароны.
33👍8😁2👌1
Еўрарадыё | Еврорадио
У Беларусі з'явіўся новы аўтамабільны брэнд — ZUBR. Што праўда, за ім хаваецца чарговая лінейка кітайскіх аўто, "адаптаваная да беларускага клімату". Збіраюць "Зубраў" на заводзе "Юнісон" у Мінскім раёне. "Донарамі" для новых "беларускіх" легкавікоў сталі…
Мінпрам абвяргае, што на беларускі аўтарынак выходзіць брэнд ZUBR. Чыноўнікі называюць навіну фэйкам: маўляў, ніводнае прадпрыемства галіны не атрымала дазволу на зборку аўтамабіляў такой маркі.

Між тым, у "Зубра" ёсць афіцыйны сайт з назвай юрыдычнай асобы, кантактнай інфармацыяй і вялікай колькасцю іншых дэталяў.

Цікава і тое, што каментар ад Мінпрама выйшаў пасля заканчэння працоўнага дня, калі праверыць нешта ўжо няма магчымасці. Што адбываецца? Чыноўнікі нешта не падзялілі з бізнесам? Ці нехта не так ці не з тымі "падзяліўся"?
😁71👍1🗿1💊1
Audio
Важныя падзеі і сэнсы серады, 3 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

00:56 Прарасійскія настроі ў Беларусі на максімуме за 5 гадоў: у чым справа?

14:56 Навіны спорту

17:35 Чаму перамовы ў Маскве скончыліся нічым

29:37 Навіны шоу-бізу

32:19 Мяжа зноў закрыецца? Як Літва адрэагуе на чарговую эскалацыю з боку Беларусі
2025/12/03 19:24:40
Back to Top
HTML Embed Code: