group-telegram.com/tsikhanouskaya/7830
Create:
Last Update:
Last Update:
«Упершыню Беларусь удзельнічае ў сусветна вядомым Web Summit у такім маштабе! Не як дзяржава, а як народ, як супольнасць, як дыяспара»
У Web Summit 2025 адкрыўся стэнд Беларусы па ўсім свеце — «Тэхналогіі без межаў». Місія стэнду — згуртаваць беларускіх заснавальнікаў, інжынераў, інвестараў і крэатыўных спецыялістаў па ўсім свеце, каб прадэманстраваць сапраўдны вобраз новай Беларусі — свабоднай, інавацыйнай і салідарнай.
Святлана Ціханоўская:
«Упершыню Беларусь удзельнічае ў сусветна вядомым Web Summit у такім маштабе! Не як дзяржава, а як народ, як супольнасць, як дыяспара.
Гэта вялікі момант гонару. Беларусы маюць што паказаць, і беларусам ёсць чым ганарыцца. Нашыя спецыялісты, нашыя IT-кампаніі — гэта твар сучаснай Беларусі: свабоднай і крэатыўнай. І я ўпэўненая, што менавіта гэтыя годныя, працавітыя і прадпрымальныя беларусы будуць рухаць наперад эканоміку новай Беларусі, ужо пасля Лукашэнкі.
Я ўдзячная ўсім арганізатарам і заснавальнікам беларускага стэнду: SVAE (Новая Беларусь), Imaguru Startup HUB, Беларускі Клуб Мецэнатаў, заснавальнікам Flatlogic, Recalibrate AI, AngelsBand і іншым выбітным арганізацыям.
Гэта больш, чым проста пра стэнд. Гэта пра тое, што дзе б мы ні жылі: у Мінску, Варшаве, Вільні ці Лісабоне — мы застаёмся адным народам. Народам, які падтрымлівае адно аднаго, які верыць у лепшае і здольны тварыць будучыню сваімі рукамі».
Стэнд прафінансаваны беларускай айці-супольнасцю.
BY Светлана Тихановская
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/tsikhanouskaya/7830
