Telegram Group & Telegram Channel
Святы Мікалай, Дзед Мароз, Санта Клаус, Зюзя — колькі спрэчак адбываецца вакол гэтых постацяў апошнія гады! Хто з іх мае права адорваць людзей на зімовыя святы? Хто — сапраўдны, а хто – фальшывы?

Зюзя Паазерскі, які актывізаваўся і валадарыць на Віцебшчыне, прэтэндуе на тое, што самы старажытны, а значыць і сапраўдны — менавіта ён…
Санта Клаус адстойвае свае правы ў Еўропе і Амерыцы, Дзед Мароз не здае пазіцыі на постсавецкай прасторы…
Святы Мікола спакойна, інтэлегента, з разуменнем таго, што праўда заўжды бярэ верх — таму не варта пераймацца, а належыць дабрасумленна рабіць сваю справу — адорвае людзей на Раство…
Каго ж, у рэшце рэшт, пускаць у хату? Да каго ехаць на госці? У каго замаўляць падарункі?
Дабрадзей, які таемна прыносіць падарункі на зімовыя святы, ёсць у розных краінах. Санта Клаус — у Амерыцы і амаль па ўсёй Еўропе. У фінаў гэта Ёлу Пукі. У італьянцаў адорвае людзей жанчына – Бефана… У Чэхіі, напрыклад, лічаць, што падарункі пад ялінку кладзе Ежышак, або Езулатка (маленькі Езус). У нас на Новы год традыцыйна падарункі разносіць Дзед Мароз. У палякаў падарункі пад ялінку кладзе святы Мікалай…
Дык хто ж яны такія, зімовыя чараўнікі?
Беларускія этнографы лічаць, што Дзед Мароз, як і Санта-Клаус, маюць мала агульнага са святым Мікалаем. Хутчэй за ўсё, паводле іх меркавання, адбылося змяшанне старажытных легенд з хрысціянскімі.
У Беларусі адзначаюць двух Міколаў – у маі і ў снежні. Навукоўцы лічаць, што зімовы Мікалай стаўся хрысціянскім пераемнікам старажытнага паганскага боства зімы. Магчыма, Зюзі. А, магчыма, і магутнага Вялеса – боства, якое ўвасабляла мароз, холад, вільгаць, зіму. Зюзя быў толькі адным з праяўленнем гэтага боства.
У беларускай міфалогіі ёсць яшчэ адно старажытнае боства – адно з праяваў магутнага Вялеса. Мароз, альбо Ледзяны Дзед! Стары сівы дзед з чырвоным або сінім носам, апрануты ў снегавую сярмягу або кажух, валёнкі і рукавіцы, ці проста пакрыты снегам ды шэранем.
Працяг у наступным выпуску.

#размовынапрызбе #НовыГод #Каляды #ЗімовыяЧараўнікі
👍321

group-telegram.com/razmovynapryzbe/3603
Create:
Last Update:

BY Размовы на прызбе

Share with your friend now:
group-telegram.com/razmovynapryzbe/3603

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

There was another possible development: Reuters also reported that Ukraine said that Belarus could soon join the invasion of Ukraine. However, the AFP, citing a Pentagon official, said the U.S. hasn’t yet seen evidence that Belarusian troops are in Ukraine. Multiple pro-Kremlin media figures circulated the post's false claims, including prominent Russian journalist Vladimir Soloviev and the state-controlled Russian outlet RT, according to the DFR Lab's report. "Your messages about the movement of the enemy through the official chatbot … bring new trophies every day," the government agency tweeted. On December 23rd, 2020, Pavel Durov posted to his channel that the company would need to start generating revenue. In early 2021, he added that any advertising on the platform would not use user data for targeting, and that it would be focused on “large one-to-many channels.” He pledged that ads would be “non-intrusive” and that most users would simply not notice any change. "He has kind of an old-school cyber-libertarian world view where technology is there to set you free," Maréchal said.
from tw

Telegram Размовы на прызбе
FROM American