Польшча адчыняе мяжу. Нават не стану гэта каментаваць, бо пісаў раней, чым гэта аберніцца, калі Варшава, на фоне сваёй ваяўнічай рыторыкі, будзе не ўстане утрымаць блакаду. Як кажуць зайгралі супраць сябе.
Магу толькі дапусьціць, што Пекін, які вырашыў дзнйнічаць як новая сіла, на міжнароднай арэне, паставіў палітычныя інтарэсы сваіх уплываў і прыстунасьці, вышэй за эканамічныя, і не стаў ціснуць на Лукашэнку.

💯24🤔10🤡3🤣3🤷♂2👍1👎1😁1
Найгоршым ва ўсёй гэтай сітуацыі памежжа і еўрапейскага канфлікту тое, што менавіта Кітай становіцца вырашальнай сілаў у супрацтстаяньні еўрапейскіх (!) краінаў.
Не ЗША, не Брусэль, нават ужо не Масква, а менавіта Кітай уплывае на еўрапейскую палітыку. Цэнтр вагі міжнароднай палітыкі перасунуўся ў Пекін. А гэта і есьць паказчык сілы і ўплыву.
Варшава, Брусэль, Масква, Менск вымушаны апеляваць да Кітаю і ягоных інтарэсаў, дэ-факта прызнаючы ягоную дамінацыю, ягоную сілу ў вырашэньні міжнародных крызісаў. Так, трэба прызнаць, што зараз Эўропа ўжо мяжуе з Кітаем і вымушана лічыцца з ягонай гегімоніяй у рэгіёне.
А ацэньваючы захаваньне Лукэшэнкі перад фігурай Лі Сі, старшыні КПК, можна сказаць, што дыктатар Беларусі не супраць быць часткай пратэктарату Кітаю.

💯42👍4🤡4😁1😢1🥱1🥴1💊1
Сінімі пальцамі
Як напісала Радые Свабода, А. Стрыжак (які дазволіў сабе карыгодныя рэчы) застаецца працаваць ў Байсоле (у нейкім абмежаваным фармаце).
Як аказалася ён не пагадзіўся з вынікамі камісіі, якая выявіла аж 12 кэйсаў амаральных паводзінаў і пастанавіла адхіліць яго ад фонду. У адказ ён арганізаваў сваё "галасаваньне"!!! сярод супрацоўнікаў, якія падтрымалі Стрыжака (!!!).
Вось мініяцюрная новая лукашэнкаўская Беларусь - не да законаў, з галасавалкамі, рэфэрэндумамі, ігнараваньнем рашэньняў камісіі і грамадскай апініі.
І знойдуцца дзесяткі "прыхільнікаў", якія будуць казаць: "ен жа столькі зрабіў, зборы арганізоўваў, выплаты, дапамогу... Ен такі харошы".
А зараз прыгадайце, што людзі падобныя на "адвакатаў Стрыжака" казалі пра дыктатара Беларусі. "Ен дарогі пабудаваў, масты, школы, заробкі выплочвае, стабільнась захоўвае. Ен харошы, няхай застаецца, што вы супраць яго маеце. Акрамя яго ніхто, нічога не зробіць".
Вось яна культура сініх пальцаў, якая так засела у мазгах, што яе амаль не выкінуць, не вынішчыць.
Пэўныя постаці прыватызуюць рэчы, якія функцыянуюць толькі дзякуючы агульнаму грамадскаму высілку і паразытуюць на йх.
Гэта рэальная трагедыя беларускага грамадства: слабасьць і бездапаможнасьць.
Я не веру ў тое, што ў хуткім часе,
магчыма пабудаваньне прававой, дэмакратычнай краіны, нават калі Лукашэнка сыйдзе і не будзе Пуціна.
Амаль усе дэмакратычныя інстытуты, якія мелі б стацца альтэрнатывай для сістэмы, у той ці іншай ступені карумпаваныя. Гэта тычыць не толькі фінансавага асьпекту, а ўнутранай культуры і маніпуляцыяў дэмакратычнымі працэдурамі, механізмамі для захаваньня сваіх пазіцый (фантома ўлады). І гэта ўжо стала нормай і не выклікае рэакцыі з прычыны стомленасьці і расчараванасьці дэмакратычнай супольнасьці. Вось так Лукашэнка і змог захапіць уладу.

💯82👍7🤷♂3🥱3🍌3😁1😈1
Мяжу закрыць(,) нельзя(,) адкрыць
https://www.youtube.com/watch?v=jmj_JF1lRFQ

YouTube
Ночью Польша откроет границу с РБ — критическая реакция Усова
👀 Друзья, подддержите подпиской наш второй канал с сюжетами и мини-доками: @navokal.belarus
Политолог Павел Усов @usovpavel https://www.group-telegram.com/usovpavel.com на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, Польша открывает границу с Беларусью 25 сентября, роль Китая в противостоянии…

👍21💯8🍌4😁1😈1🗿1
Крызіс лібералізму
Лібералізм не гледзячы на тое, што ў ягоных асновах закладзены прагматызм і утылітарызм, мае шмат ідэалістычных элементаў. Менавіта гэты ідэалізм паступова прывеў яго да збліжэньня з сацыялізмам і марксізмам.
Лібералізм, як падаецца, закладае ў сабе супрацьлеглыя рэчы: рацыянальнасьць чалавека, ягоны эгаізм, роўнасьць правоў і магчымасьцяў, індывідуальную свабоду і межы кантроля зьнешніхніх палітычных інстытутаў.
Мы (людзі), з аднаго боку рацыянальныя, а з іншага вельмі эгаістычныя. Уся нашая гісторыя ёсьць сьведчаньнем барацьбы рацыяналізму і эгаізму. Само існаваньне дзяржавы як такой, есьць прыклад барацьбы эгаізму і рацыяналізму чалавечых адзінак.
Эгаізм імкнецца выкарыстаць усе магчымыя сродкі для забясьпячэньня сваіх жыцьцевых інтарэсаў, коштам інтарэсаў іншых.
Рацыяналізм чалавечай натуры імкнецца прыдумаць механізмы абмежаваньня сілы, улады, волі і свабоды чалавека (індывіда) у імя інтарэсаў супольнасьці (большасьці). То бок усталяваць раўнавагу эгаізмаў.
Лібералізм, які будаваўся на веры ў творчы дух, свабоду і рацыянальнасьць асобы, таксама закладаў фарміраваньне і ўзмацненьня рацыянальнасьці, стварэньня раўнавагі.
Гэта азначае унутранае самастойнае (мараль), альбо зьнешняе абмежаваньне (дзяржава) эгаізму.
З пункту гледжаньня рацыянальнага падыходу, абмежаваньне ўласных эгаістычных жаданьняў зьменшыць несправядлівасьць, канфлікты, сутыкненьні, ненавісьць паміж рознымі адзінкамі. І ўсе мы гэтага жадаем, бо мы істоты рацыянальныя. Гэта будзе спрыяць агульнаму дабрабыту і камфорту.
Такую рацыянальнасьць можна і трэба разьвіваць праз выхаваньне, адукацыю, культуру талерантнасьці, сьвецкасьці, духоўнага секулярызму, палавой уніфікацыіі і г.д. (Бо эгаізм гэта не толькі прырода, але ітчастка культурных кодаў). Працэс замацаваньня рацыянальнасьці можна назваць сацыяльна-культурным інжэнірынгам. То бок сварэньне новай асобы. Па выніках у наступных пакаленьнях не павінна быць палітычных, ідэалагічных перакананьняў (а значыць супярэчнасьцяў), акрамя прыняцьця пастулатаў сэксуальнай, эканамічнай і гендэрнай роўнасьці.
Але тут і ўзьнікае праблема, бо каардынаваць і прысьпешыць такі працэс можа толькі дзяржава, якая забясьпечвае дзейнасьць неабходных інстытутаў (адукацыі, СМІ, культурных фондаў і праграмаў, экспертаў, лідэраў думак і г.д).
То бок дзяржава атрымоўвае больш паўнамоцніцтваў у дэканструкцыі эгаістычных пачаткаў чалавечай натуры, на рэч рацыянальнасьці і "дабрабыту ўсіх". Такім чынам мы маем першае адмаўленьне лібералізму.
Іншымі словамі, дзякуючы ліберальнаму рацыяналізму, дзяржава становіцца больш сацыяльнай і нават сацыялістычнай.
Раней ці пазьней, ліберальныя ідыелагі (інтэлектуалы) прыдуць да разуменьня таго, што перашкодай для такой ідэальнай раўнавагі з’яўляецца эканамічны эгаізм, працэс некантраляванага ўзбагачэньня, які спараджае няроўнасьць і канфлікты (то бок, тое, пра што пісалі і за што змагаліся марксісты) і фактычна зараз паступова назіраецца гучная крытыка капіталізму як такога, вядзецца гаворка пра крызіс і ягоны ўпадак. Таксама можна назіраць памкненьні ў пабудаваньні механізмаў пераразьмеркаваньня даходаў праз павялічэньне падаткаў. Гэта другое адмаўленьне лібералізму.
Ліберальны падыход і ацэнкі пераносяцца на міжнародную палітыку - гэта выражаецца ў паняцьцях глабалізму і інтэрнацыяналізму. Таксама бачны працэсы зьвязаныя з аслабленьнем нацыянальных дзяржаваў і культураў праз універсалізацыю.
Нацыянальныя дзяржавы і культуры - гэта і ёсьць праяўленьне эгаізму, а гэта азначае абарону сваіх інтарэсаў, канфлікты, войны і гэтак далей.
Каб распачаць працэс дэканструкцыі калектыўнага эгаізму, трэба адкрыць межы, быць талерантнымі для іншых культур, правесьці працэс дэкаланізацыі.
З прычыны таго, што Заходнія грамадствы, есьць грамадствы пераможнага лібералізму і рацыяналізму, то яны павінны пачаць з сябе: пераацаніць сваю гісторыю, асудзіць каланіялізм, расавую перавагу, схіліцца і быць адкрытымі для іншых, незаходніх культур, ну і зразумела прасоўваць рацыяналізм у сьвеце за ўласны кошт.

👍14💯8🥱5❤2💊2🔥1🤔1
Такім чынам рэалізоўваецца працэс мультыкультуралізму коштам адмаўленьня ад уласнага культурнага эгаізму.
Разам з гэтым, ліберальная сьвядомасьць закладае, што людзі з іншых культур і ідэалогій таксама рацыянальныя і павінны, (абавязаны) раней ці пазьней адмовіцца ад свайго культурнага эгаізму дзеля агульнага дабра.
Такі шлях відавочны, добры і правільны (рыцянальны), інакш і ня можа быць. Бо ніхто не жадае войнаў, канфліктаў, нядолі і сьмерці.
Праблема толькі ў тым, што пераадолець індывідуальны і калектыўны эгаізм, як мне падаецца) немагчыма, гэта сама сутнасьць чалавека, гэта рухавік заходняй цывілізацыі як такой, а таксама заходняга рацыяналізму.
Універсалізацыя, рацыяналізацыя і інтэрнацыяналізацыя у сьвеце і асобных грамадстваў адбываецца коштам заходніх супольнасьцяў і даволі вялікім коштам.
У сваю чаргу, антылібералізм, нацыянальны эгаізм (які афармляецца ў аўтарытарызм) узмацняецца. Адна з прычынаў - стан, далекі ад разуменьня ідэальнай місіі лібералізму, якая успрымаецца толькі як новая форма заходняй культурнай і эканамічнай каланізацыі.
У сваю чаргу, прасоўваньне ліберальнага рацыяналізму і ідэалізму пачаў шмат каштаваць для саміх заходніх грамадстваў і дзяржваў. Пры гэтым таксама няма яснага разуменьня - дзеля чаго, з якой мэтай. Бо мэта і місія зьнікае разам з пачуцьцем эгаістычных інтарэсаў народаў-нацый.
Ды й войнаў, міжнародных канфліктаў не сталася менш, а значыць праект глабальнага ліберальнага суіснаваньня праваліўся. Гжта паказаў Афганістан, Лібія, Сірыі і вайна ва Украіне.
З прычыны вялікіх коштаў, нябачнасьці вынікаў і неразуменьня місіі, уласна заходнія грамадствы пачынаюць вяртацца да свайго дзяржаўнага эгаізму, а некаторыя спрабуюць адмовіцца ад культурнага лібералізму. Гэта трэцьцяе адмаўленьне.
Як мы бачым ліберальны ідэалізм, вера ў калектыўны і індывідуальны рацыяналізм, які здольны зьмяніць прыроду чалавека і грамадстваў прывеў да крызісу ліберальнай ідэалогіі і палітыкі.

👍14🥱13💯9🔥1👏1🤔1👌1
Малдова справілася. У вельмі цяжкіх умовах, пры сталых гібрыдных атаках і спробах дэстабілізацыі з боку Расеі, прадэмакратычныя і праеўрапейскія сілы здолелі захаваць свае пазіцыі.
Партыя PAS набірае большасьць (+50%) і сфарміруюе урад. Будзе мець 54 мандаты.
Прарасейская апазіцыя, якую расейцы накачвалі грашыма і інфармацыйнай падтрымкай усьцяж застаецца ўплывовай сілай. Таксама ёсьць і гібрыдныя квазідэмакратычныя структуры, блок "Альтэрнатыва", які ўвайшоў у парламент.
Цікава, што ў выбарах прымае удзел насельніцтва Прыднестроў’я, якое зразумела галасуюць за прарасейскую апазіцыю". Гэта цікавы фенамен, ва ўмовах сталых пагрозаў Масквы.
Так, ці інакш, добрыя вынікі выбараў для дэмакратаў - вельмі важная перамога малдоўскага грамадства, прыклад пасьпяховага супрацьстаяньня Расеі.

❤45👍20🔥6🤮2👏1😁1💯1🤝1
Размаўляем зараз
https://www.youtube.com/watch?v=9HRiVsawxNk
https://www.youtube.com/watch?v=9HRiVsawxNk
YouTube
Всё плохо — раскрыта истинная причина диалога США и Лукашенко / Усов
👀 Друзья, подддержите подпиской наш второй канал с сюжетами и мини-доками: @navokal.belarus
Политолог Павел Усов @usovpavel https://www.group-telegram.com/usovpavel.com на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, признание Келлога по беларуским политзаключенным, чем Лукашенко…

👍14💯5🍌3🥱2💩1
У Расеі было 38 буйных НПЗ, і каля 80 міні НПЗ (апошнія перараблялі каля 11 млн., тон нафты ў год). Агулам моц нафтаапрацоўкі складала каля 300 млн., тон у год). Украіна пашкодзіла +/- 19 заводаў, у выніку чаго моц расейскай пераапрацоўкі скарацілася аж на 40%, што спарадзіла буйны паліўны крызіс. Калі вытворчасьць спадзе да 60%, гэта стане сур’езнай праблемай для рэжыму Пуціна.
Ці гэта абваліць сістэму? Думаю можа сур’езна яе аслабіць, стварыць шэраг крыніцаў напружаннасьці, але да адкрытых масавых бунтаў наўрацьці дойдзе. Магчыма, калі паліўны крызіс давядзе да перабояў з пастаўкамі харчаваньня ў буйныя гарады, іншых тавараў, то сітуацыя стане сапраўды небясьпечнай.
Расея спажывае 116 тыс., тон у дзень (!). Запасаў бензіна ў складаюць каля 2 млн., тон.
У сваю чаргу Беларусь павялічыла пастаўкі нафтапрадуктаў на расейскі рынак, у верасьні яны вырасьлі амаль на 186% у параўнаньні з папярэднім месяцам. Плануецца давесьці пастаўкі бензіна да 300 тыс., тон у месяц (кастрычнік). Гэта прыкладна 180 млн., даляраў у месяц і калі пакажчык будзе стабільны амаль 2 млрд., у год. Для Лукашэнкі гэта залатое дно але і вялікая праблема, бо таксама можа спарадзіць дэфіцыт і рост коштаў унутры краіны.
Па-другое, НПЗ альбо транзітныя шляхі ў Расею могуць стаць аб’ектамі для ўдараў невядомымі дронамі, для ўзмацненьня крызісу ў цэнральных рэгіенах Расеі.
Хаця, як мы ведаем, Кіеў устрымліваецца ад непасрэдных удараў па Беларусі.
Масква можа не дазволіць Лукашэнку нажывацца за яе кошт і "інтэграваць" нафтавую прамысловасьць пад свой кантроль.

👍16💯6❤2🤔2🥱2👎1🔥1🤮1💩1🍾1
Арэстовіч - прыклад глыбіннага псіхалагічнага і маральнага рэгрэсу. А хутчэй, вяртаньня да таго, чым ен быў заўседы, да сваёй натуры, рускамірскага чалавека, які гатовы здрадзіць свой народ і краіну.
Ягоная праукраінскасьць была вынікам кан’юнктуры, а хутчэй за ўсе неабходнасьцю, якую закладалі зьнешнія сілы, быць унутры украінскай сістэмы.
Гледзячы на публічныя метамарфозы Арэстовіча, магу з вялікай верагоднасьцю дапусьціць, што немалая частка тых палітычных дзеячоў, хто раптоўна ў 2022 годзе пераключыўся на беларускую ідэю - вернуцца да рускамірскай кан’юнктуры ў адпаведны момант, пачнуць казаць пра важнасьць братэрскіх адносінаў і адзінства інтарэсаў з расеяй.
На жаль, глыбінная прырода палітычнай культуры, закладзенныя коды і адмысловыя ўстаноўкі, якія забіваліся ў галаву гадамі, патрабуюць грунтоўнага пераасэнсаваньня сябе самого, экзыстэнцыйнага пераварота душы і перараджэньня. Гэта агромісты высілак, які не кожны ў стане зрабіць.
Але гэтая ўнутраная перабудова пераАдраджэньне хіба адзіная ўмова для жыцьця і развіцьця Беларусі як дэмакратычнай і свабоднай краіны.
Як ужо паказвае нашая беларуская рэчаіснасьць, парапалітыкі 2020 і ранейшага перыяду вяртаюццца да традыцыйных звычак і свайго натуральнага стану. Немагчыма працяглы час, прыстасоўвацца, прырода бярэ сваё. Час і сітуацыя хутка здзьмула цянюькую налецень дэмакратычнасьці і прабеларускасьці з некаторых людзей.

💯51👍14🤣5👎2💩2
Чакальна? Зашмат выдаткаў і мінімум перспектываў. https://www.youtube.com/watch?v=buy6We5zPjI
YouTube
Офису Тихановской пришлось остановить работу — что случилось / Усов
👀 Друзья, подддержите подпиской наш второй канал с сюжетами и мини-доками: @navokal.belarus
Политолог Павел Усов @usovpavel https://www.group-telegram.com/usovpavel.com на Еврорадио! Обсуждаем последние новости и не только.
Новости сегодня. Стрим Еврорадио. Беларусь. Политика…

👍14💯6🤣3❤2😁2🥱1
Вайна ў апазіцыі, прычыны і наступствы
Апошні "квазі-скандал", які разгортваецца ў межах сегментаванай апазіцыі (Белпол/Офіс супраць "Групы за перамовы") - працяг глыбокіх унутраных супярэчнасьцяў новадэмакратычнай супольнасьці. Гэта працяг складаных міжасабовых канфліктаў і ўнутранага расчараваньня тых, хто ўвайшоў у палітыку ў 2020. Аснову гэтых канфліктаў фарміруюць людзі, які самі былі ў сістэме "тытульнай" апазіцыі: складалі Офіс, кабінет, Раду і доўгі час прасоўвалі ідэю "легітымнага прэзідэнта" Ціханоўскай, з’яўляліся, яе паплечнікамі, прыхільнікамі і абаронцамі.
Пасьля пяці год супрацьстаяньня з рэжымам, з офіса-кабінета, сышло нямала людзей, частка якіх сфарміравала ня толькі альтэрнатыўную плынь, але занялі даволі крытычную, антыофісную пазіцыю.
Чаму? Ніхто з тых, хто сышоў з офіса-кабінету ніколі голасна не агучваў прычын, толькі вельмі агульна (стомленасьць, вычэрпанасьць, рознасьць поглядаў і падыходаў). (Каб не шкодзіць агульнай справе?).
Але, я думаю, што асноўнай прычынай такіх дзеяньняў, асабліва ў фарміраваньні новай альтэрнатыўнай плыні, якая выступае за "перамовы" - разуменьне тупіковасьці ў дзеяньні Офіса і людзей, якія яго складаюць.
Гэтае разуменьне вынікае перш за ўсе з бачаньня таго, што Ціханоўская так і не стала самастойнай фігурай, і не можа фарміраваць стратэгію, філасофію сваёй уласнай палітычнай дзейнасьці. Гэтай філасофіі і грунтоўных ведаў палітычнага проста няма.
Яна ўсьцяж застаецца чалавекам, якім кіруюць. З большага, унутрыофісныя працэсы скаціліся да барацьбы не супраць рэжыму, а да барацьбы за ўтрымяньне вяровачак, якімі можна кіраваць Ціханоўскай у сваіх інтарэсах. І канешне, гэта сталася прыярытэтам.
Барацьба за доступ разгарнулася амаль адразу пасьля 20-га. Блізасьць да Ціханоўскай тады абумоўлівала магчымасьць падзелу ўлады ў Беларусі, калі б Ціханоўкая нейкім цудам "стала" прэзідэнтам. Ілюзія хуткай перамогі стварала нейкую ўнутраную кансалідацыю. Але прайшло два гады, пачалася вайна і ілюзія расплылася як імгла.
Тым ня менш застаўся рэсурс (Ціханоўская) пры дапамозе якога можна было б атрымаць доступ да сродкаў і заходніх партнераў: паездак, канферэнцый, салодкага жыцьця ў эміграцыі. І вось тут пачалася сапраўдная і жыхлівая барацьбы за права трымаць гэтыя нітачкі ў сваіх інтарэсах. І чым больш інтэнсіўнай станавілася гэтая барацьба, якая зьнішчала структуры і надзеі людзей, тым больш ясным станавілася разуменьне, што офіс-кабінет гэта шлях у нікуды.
Канешне, працэс узмацняўся і мэтанакіраваным сабатажам сьпецслужбаў,, якому немагчыма было супрацьстаяць ва ўмовах адсутнасьці ўзаемнага даверу і салідарнасьці. Чым слабейшай была ўнутраная салідарнасьць, тым больш эфектыўнымі былі ўдары сьпецслужбаў.
Пры гэтым рабілася ясным, што дзейнасьць" офіса не ратуе людзей, не вызваляе краіну.
Такое сумнае адкрыцьце перш за ўсе ўразіла тых людзей, сваякі і родныя, якіх былі ў вязьніцах. На гэтым фоне, размовы пра хуткае вызваленьне, большыя санкцыі, большыя грошы на барацьбу аб’ектыўна ўспрымаліся як сьпекуляцыі і гульні, якія былі неабходнымі для ўтрыманьня кантроля, права трымаць нітачкі ўнутры офіса.
Ніякай стратэгіі, ніякіх інструментаў вызваленьня вязьняў у офіса-кабінета няма, есьць толькі інструменты ўласнага выжываньня.
Канешне, для тых, спрабуе выцягнуць сваіх блізкіх, тых хто страціў усе і нават надзею, такая барацьба апазіцыных структур ужо надакучыла.
Проста есьць, засталося жаданьне выцягнуць сваіх любым коштам, умоўнага прымярэньня і дыялогу. Бо на сеньня, мы прышлі да вельмі простай дылемы, якая ўжо не тычыцца перспектываў перамен у Беларусі, бо яны магчымы толькі пры выкананьні вялікай колькасьці "КАЛІ". Дылема такая: выцягнуць як мага больш людзей і як мага хутчэй з вязьніцаў, альбо не выцягнуць і пакінуць усе як есьць, (у тым ліку існаваньне офісна-кабінетных структур), яшчэ на некалькі год.

💯24🔥6🤡4❤3🗿3👍2🥱1🤣1
Калі першая дзейнасьць мае хоць нейкае значэньне ў чалавечым плане, то далейшае існаваньне палітычных структур 20/20, як ужо паказала рэальнасьць, не мае ні гуманітарнай, ні палітычнай перспектывы. Белпол есьць адной з тых структур, якія выступаюць, за захаваньне існуючай кан’юнктуры і гэта зразумела. Пасьля развалу Байпола, "новы" актыў атрымаў доступ да статусу і ржсурсаў, які не хацелася б губляць.
Канфрантацыі паміж гэтымі дзьвума плынямі ў новай апазіцыі непазьбежна будзе ўзмацняцца і абвастрацца. Гэтае абвастрэньне таксама будзе спрыяць перафарматаваньню падыходаў (ужо адбываецца) заходніх урадаў да рэжыму Лукашэнкі і сітуацыі ў Беларусі.

💯31🤡4❤2🥱1🤣1💅1
"І прыйшоў час назваць рэчы сваімі іменамі. Гэта гібрыдная вайна". (Урсула фон дэр Ляйен, 2025 год).
Гібрыдная вайна гэта шматбаковая, сістэмная палітыка па дасягненьню стратэгічных, геапалітычных мэтаў - захоп тэрыторыі, ці кантроль над палітыкумам іншай краіны.
Гэта менавіта палітыка, якая рэалізуецца пры дапамозе разнастайных (далека не ваенных) метадаў і інструментаў.
Адным са спецыфічных характэрыстык гібрыднай вайны - яе нябачнасьць. Можна сказаць, што гібрыдная вайна гэта схаваная, нябачная вайна, якая можа весьціся гадамі, дзеля алабленьня праціўніка, пакуль не перойдзе ў адкрытую, агрэсіўную фазу. Рэалізацыя захопу. Канешне такая палітыка прадугледжвае наяўнасьць доўгатэрміновай стратэгіі.
Пасьпяховасьць вайны як раз выражаецца ў тым, каб праціўнік на працягу доўгіх гадоў нават не заўважаў, што нехта вядзе вайну супряць яго.
Толькі зараз еўрапейскія палітыкі заўважылі, што Пуцін вядзе супраць Еўропы і Захаду гібрыдную вайну, калі ў рэчаіснасьці Пуцін абвесьціў яе ў 2007 годзе, пад час Мюнхенскай канфэрэнцыі, а распачаў яе інтэнсіўную фазу з вайны ў Грузіі, пашырыў яе маштабы ў 2014 годзе. Але для заходніх краінаў яна ўсьцяж была нябачнай, хаця Расея актыўна павялічвала свае эканамічныя, палітычныя, культурныя, інстытуцыянальныя уплывы. У выніку цэлыя краіны і ўрады Еўропы знаходзяцца пад расейскім гібрыдным уплывам, Венгрыя, Славакія. Такія палітычныя дзеячы як Шродар, Ле Пэн і відавочна Мэркель, левыя і правыя партыі інтэграваныя ў расейскую сістэму гібрыдных уплываў.
Вынікам такога ўздзеяньня быў параліж Еўропы ў першыя дні расейскай агрэсіі, а моц такіх уплываў была такая, што Захад прыняў бы факт акупацыі Украіны, калі б апошняя не вытрымала ўдару.
Другім вынікам есьць тое, што Еўропа фактычна не рыхтавалася на пряцягу нават апошніх 3.5 пасьля пачатку вайны, да актыўнага супрацьстаяньня з расейскай агрэсіяй, а як мы бачым расейскія гібрыдныя атакі толькі збольшыліся: соцсеткі, групавыя канфрантацыі, палітыкі, выбары, злівы, скандалы, сабатаж, распаўсюджваньне фобій.
Спатрэбілася 3.5 год каб асэнсаваць гэта. Але, ці есьць стратэгія каб супрацьстаяць гібрыдным атакам, не фізычным, але псіхалагічна-палітычным, на ўзроўні дзейнасьці партый, арганізацый, палітыкаў, СМІ? Думаю наўрацьці, бо дэмакратыя гэта сіла і слабасьць Захаду, а ў эру сацыяльных сетак, яна становіцца слабасьцю.
Больш таго, перамога ў гібрыднай вайне, як і ў любой іншай не ў тым, каб здолець абараніцца, а ў тым каб знішчыць ворага. А як мы бачым, такой мэты нават і блізка няма ў палітычным разуменьні Захаду, больш таго, такая мэта патрабуе іншай стратэгіі, інструмэнтаў і дзеяньня.

💯30👍6🤷♂2🗿1
Пару дзен таму быў на эфіры Белсата. Цікава паслухаць спадарства думкі на конт таго, ці варта перанесьці вайну таксама ў Беларусь, і ці гэта прывядзе да переменаў у краіне:
https://youtu.be/HuNACZA8kUU?si=2bhVMJtgNXPATNcg
https://youtu.be/HuNACZA8kUU?si=2bhVMJtgNXPATNcg
YouTube
Удары па НПЗ Беларусі: калі будуць нанесены? Жыгар vs Усаў / Двубой
Нафтаперапрацоўчыя заводы Расеі выводзяцца са строю дроны Украіны. Дапамогу абяцае Беларусь, бо Лукашэнка імкнецца зарабіць. Але калі ЗСУ нанясуць удары па НПЗ Беларусі, да чаго гэта прывядзе? Спрачаюцца Уладзімір Жыгар і Павел Усаў. Новы "Двубой"
Глядзіце…
Глядзіце…
🔥12👎1
На вашую думку, ці мэтазгодна наносіць удары па беларускім стратэгічным аб’ектам, зьвязаным з расейскім ВПК і прамысловасьцю?
Anonymous Poll
34%
Безумоўна так
35%
Безумоўна не
15%
Выбарачна трэба наносіць удары
16%
Не ведаю
❤5🔥5🤮3
Семь из 27 стран-членов ЕС увеличили импорт энергоресурсов из РФ в стоимостном выражении по сравнению с 2024 годом.
За первые восемь месяцев этого года - с января по август - импорт Евросоюза составил 11,4 млрд евро.
Франция увеличила закупки российских энергоресурсов на 40% - до 2,2 млрд евро, Нидерланды - на 72% до 498 млн евро. В Бельгии рост составил 3%, в Хорватии - 55%, в Румынии - 57% и Португалии - 167%.

🤡16😡15🤬8😁6❤2🤯2🤣2🙈2🤷♂1👎1💩1
Зараз перад беларускім грамадствам стаіць простае пытаньне, якое фактычна закладае грунт нацыянальнага інтарэсу - гістарычнае выжываньне.
Ці беларусы вытрываюць як гістарычная супольнасьць, ці зьнікне?
Каб вытрываць, захавацца і ўзмацніцца як народ, неабходна дакладнае разуменьне, унутранае жаданьне зрабіць гэта, мець у тым сэнс і найвышэйшую мэту. Бо мы жывем у гісторыі і яе ствараем. Такое жаданьне складаецца ў прывязанасьць да ўласнай гісторыі, культуры, палітычнай традыцыі. Гэта тое, што фарміруе адметнасьць у адносінах да іншых народаў. Здольнасьць фарміраваць культурна-гістарычную адметнасьць і стварае жыцьцевую сілу народа, яго гістарычную моц.
Беларускае грамадства знаходзіцца пад уплывам дзьвух разбуральных праектаў: расейскі сьвет і эканамічны камфорт і спажывецтва. Інтэнсіўнасьць гэтых уплываў з часам прыводзіць беларусаў да разуменьня, "што і так добра". Навошта будаваць нейкі свой нацыянальны гістарычны праект, калі расейскі сьвет і камфорт і так стварае ўмовы для майго ўласнага дабрабыту. Чым хутчэй гэта будзе прынята, тым лепш для мяне. Навошта ўкладацца ў будаваньне ўласнага адметнага гістарычнага праекту, прыкладаць нейкія вымаганьні, калі зліцьце з іншымі культурнымі і эканамічнымі прасторамі, стварае добрыя ўмовы для майго жыцьця. Мае выжываньне важнейшае ад абстракцыі нацыі.
Зараз, калі аўтарытарызм і дэмакратыя запэўнівае амаль падобныя ўмовы для кансумпцыі, будаваньне нацыянальнага праекту становіцца вялікім выпрабаваньнем.
Бо нацыянальная ідэя сеньня фактычна не прывязаная да працэсу эканамічнага ўзбагачэньня, як гэта было ў 90-я. Тады незалежнасьць, дэмакратыя прывязвалася да надзеі хуткага паляпшэньня эканамічнага дабрабыту. Адначасова "вяртаньне да стабільнасьці і да "дабрабыту", было разбуральным фактарам для беларускай незалежнасьці.
Калі б не вайна 2022 году, Расея для большасьці была б прыцягальным полюсам і крыніцай дабрабыту. Ды і зараз у немалай часткі грамадства і палітычных дзеячоў існуе вера ў тое, што Расея верніцца да "дэмакратычнага стану" і Беларусь будзе зь ею суснаваць, таму не варта укладацца ў нацыянальны праект, лепш прасоўваць ідэю рэінтэграцыі. Тое самае тычыцца і інтэграцыі ў заходнюю культурную прастору для часткі інтэлігенцыі. Трэба як хутчэй прыняць "універсальныя" каштоўнасьці, а з нацыянальнага праекту зрабіць культурныййф скансэн.
Вытрываньне нацыі зьвязана з унутраным эгаізмам, жаданьнем быць сабой. Гэта ўнутраная праца, якая зараз не можа быць прывязана да матэрыяльнага вымярэньня, але толькі да ўнутранай патрэбы чальцоў грамадства мець уласную дзяржаву, сваю палітычную сістэму, сваю культуру і агульную гістарычную місію. Узьнікае пытаньне - а што такое місія. З большага гэта простае рацыянальнае тлумачэньне і асэнсаваньне, чаму наша нацыя і грамадства павінна існаваць як асобны, адметны арганізм і змагацца за гэтае права існаваць, а не зьнікнуць з гістарычнай мапы

💯36❤7🥱6🔥3👎2👍1😁1🤝1🗿1
Не сьціхаюць спрэчкі адносна лёсу офісу Ціханоўскай у Літве.
Алею ў агонь дадаў і дэпутат літоўскага сейму Тамілінас.
«Сэкономив миллион [на охране Тихановской], мы рискуем потерять пятьдесят».
По его словам, за пять лет беларусские оппозиционные организации получили около 200 миллионов евро поддержки.
«Около 50 миллионов прошли через зарегистрированные в Литве организации. Что это значит? Подоходный налог, НДС, проведение мероприятий».
(У чым жа матэрыялізаваліся гэтыя 50!!!! міл’ёнаў?!).
Як кажуць у такіх абставінах, нічога асабістага, толькі бізнэс.
Офіс, дэмакратычная апазіцыя гэта тольеі тавар, і магчымая інвестыцыя на будучыню. То бок стварэньне ўмоваў для лабаваньня пэўных эканамічных, палітычных інтарэсаў праз свае будучыя актывы пры ўладзе.
Асабліва калі пры палітычнай дзейнасьці асобных структур уласна нацыянальныя інтарэсы не адстойваюцца, ды нават не фарміруецца йх бачаньне.
Так было заўседы і ў любых гістарычных адносінах, Беларусь не выключэньне.
І ўлада і апазіцыя ў значнай ступені сталі праваднікамі чужых інтарэсаў.
Шкада канешне назіраць разбурэньне ілюзій сярод тых, хто ўзьняўся на барацьбу ў 2020 годзе. Але такая рэчаіснасьць калі няма нацыянальнай дзяржавы, нацыянальнай эліты, нацыянальнай буржуазіі. Прыходзіцца праходзіць праз цынізм, які зьнішчае ідэалізм. Праблема яшчэ і ў тым, што ўласна беларускія дзеячы вельмі хутка пераходзяць з палітыкі ў паліьычны бізнэс, пры чым чужы палітычны бізнэс і становіцца часткай чужых бізнэс інтарэсаў.
У такіх абставінах перафарматаваньне офіса ды іншых структур проста неабходная рэч. Альбо дэмакратычная супольнасьць здолее паказаць сваю жыцьцевую сілу, якая функцыянуе для нацыянальных патрэб, альбо прадэманструе сваю штучнасьць і няздольнасьць да самастойнага існаваньня і кіраваньня краінай у будучым.

💯52👍10❤5🥱5🔥1😁1
Вялікія здзелкі з маленькімі надзеямі
https://www.youtube.com/watch?v=f1Umg1xkM2g
https://www.youtube.com/watch?v=f1Umg1xkM2g
YouTube
Большая сделка: почему Лукашенко срочно хочет её провести / Усов
👀 Друзья, подддержите подпиской наш второй канал с сюжетами и мини-доками: @navokal.belarus
Политолог Павел Усов @usovpavel https://www.group-telegram.com/usovpavel.com на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, "большая сделка" — кто или что может стать предметом торга Лукашенко.…

💯12🥱3❤1👎1😁1