group-telegram.com/usovpavel/2113
Last Update:
Такім чынам рэалізоўваецца працэс мультыкультуралізму коштам адмаўленьня ад уласнага культурнага эгаізму.
Разам з гэтым, ліберальная сьвядомасьць закладае, што людзі з іншых культур і ідэалогій таксама рацыянальныя і павінны, (абавязаны) раней ці пазьней адмовіцца ад свайго культурнага эгаізму дзеля агульнага дабра.
Такі шлях відавочны, добры і правільны (рыцянальны), інакш і ня можа быць. Бо ніхто не жадае войнаў, канфліктаў, нядолі і сьмерці.
Праблема толькі ў тым, што пераадолець індывідуальны і калектыўны эгаізм, як мне падаецца) немагчыма, гэта сама сутнасьць чалавека, гэта рухавік заходняй цывілізацыі як такой, а таксама заходняга рацыяналізму.
Універсалізацыя, рацыяналізацыя і інтэрнацыяналізацыя у сьвеце і асобных грамадстваў адбываецца коштам заходніх супольнасьцяў і даволі вялікім коштам.
У сваю чаргу, антылібералізм, нацыянальны эгаізм (які афармляецца ў аўтарытарызм) узмацняецца. Адна з прычынаў - стан, далекі ад разуменьня ідэальнай місіі лібералізму, якая успрымаецца толькі як новая форма заходняй культурнай і эканамічнай каланізацыі.
У сваю чаргу, прасоўваньне ліберальнага рацыяналізму і ідэалізму пачаў шмат каштаваць для саміх заходніх грамадстваў і дзяржваў. Пры гэтым таксама няма яснага разуменьня - дзеля чаго, з якой мэтай. Бо мэта і місія зьнікае разам з пачуцьцем эгаістычных інтарэсаў народаў-нацый.
Ды й войнаў, міжнародных канфліктаў не сталася менш, а значыць праект глабальнага ліберальнага суіснаваньня праваліўся. Гжта паказаў Афганістан, Лібія, Сірыі і вайна ва Украіне.
З прычыны вялікіх коштаў, нябачнасьці вынікаў і неразуменьня місіі, уласна заходнія грамадствы пачынаюць вяртацца да свайго дзяржаўнага эгаізму, а некаторыя спрабуюць адмовіцца ад культурнага лібералізму. Гэта трэцьцяе адмаўленьне.
Як мы бачым ліберальны ідэалізм, вера ў калектыўны і індывідуальны рацыяналізм, які здольны зьмяніць прыроду чалавека і грамадстваў прывеў да крызісу ліберальнай ідэалогіі і палітыкі.
BY Usau Pavel
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/usovpavel/2113