group-telegram.com/prisoners_spring96/1727
Last Update:
💙У агульным бяссілі перад рэпрэсіямі зрабі маленькую добрую справу — напішы ліст падтрымкі палітвязню!
На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1327 палітычных зняволеных. Каб яны не адчувалі сябе пакінутымі, трэба працягваць падтрымліваць іх любымі спосабамі. Брат палітзняволенага юрыста "Вясны" Уладзіміра Лабковіча Мікалай раіць працягваць пісаць лісты за краты, а таксама падтрымліваць сваякоў палітвязняў:
«Лісты трэба працягваць пісаць, нягледзячы ні на што, – штосьці раптам можа дайсці. Калі ліст не даходзіць, то адпраўляйце яго некалькі разоў, пакуль ён не дойдзе да адрасата. Вясноўцам можна дасылаць лісты і бандэролькі. Акрамя дапамогі палітвязням, трэба дапамагаць і родным палітзняволеных, таму што яны ў вельмі складаным стане».
А былы палітвязень Віталь Казлоўскі нагадаў, чаму варта пісаць лісты салідарнасці:
«У нашым выпадку падтрымліваць палітвязняў не толькі варта, а болей – гэта наш абавязак, акт нашага сумлення і, бадай, адно з найбольш актуальных і важных пытанняў для дэмакратычнай беларускай супольнасці. Палітвязні – наш боль кшталту Курапатаў. І калі мы іх пакінем сам на сам са сваім зняволеннем і праблемамі, тады шмат каштоўнасцяў, за якія мы рызыкавалі і пацярпелі, проста абясцэніцца, ператворацца ў папулізм».
Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел
✊Не забывайце, што наша сіла — у салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў.
🌿Карысныя спасылкі:
Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць
Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
BY Вясна: Палітвязні Беларусі
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/prisoners_spring96/1727