Telegram Group & Telegram Channel
Forwarded from Супер Мова
Ад ейнага імя ўздрыгвала Траццякоўка.

🥳 22 траўня 1907 - нарадзілася Алена Аладава (у дзявоцтве Пук; Пружаны, Берасьцейская в-ць) заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР (1944—1977), заслужаная дзяячка культуры Польшчы.

▶️Глядзіце "Вусы Скарыны" — Ад ейнага імя ўздрыгвала Траццякоўка

Дзякуючы Алене Аладавай была адноўлена калекцыя Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі, сярод экспанатаў якой — карціны сусьветна вядомых майстроў У. Баравікоўскага, К. Брулова, І. Айвазоўскага, І. Рэпіна, палотны слынных мастакоў-беларусаў — І. Аляшкевіча, А. Гараўскага, І. Хруцкага, С. Жукоўскага й іншых.

Пасьля вайны ўласна езьдзіла па Савецкім Саюзе, набываючы экспанаты для музэю ў прыватных калекцыянэраў. Найбольшая з сабраных калекцый — больш за 400 твораў — калекцыя В. Бялыніцкага-Бірулі, на яе аснове быў адкрыты музэй мастака ў Магілеве.

За Аладавай музэй правёў 30 экспэдыцыяў, дасьледваў больш за 700 касьцёлаў і цэркваў заходніх раёнаў Беларусі. Фонд музэю, адноўлены намаганьнямі мастацтвазнаўца, у 1977 г. налічваў 15 тысячаў экспанатаў.

У 1976 годзе А. В. Аладава і супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музэю Ірына Мікалаеўна Паньшына і Тацяна Іванаўна Сьцёпіна дамагліся таго, каб зрабіць у Раўбіцкім касьцёле філію музэю, уратаваўшы такім чынам касьцёл ад зьнішчэньня: у яго муры ўжо былі закладзеныя запалы, каб падрываць.

📰 Чытайце — Гаворым пра Алену Аладаву

📍 Наведвайце годныя выставы ў Нацыянальным мастацкім музэі

Глядзіце "Каля Культуры" — Дзе шукаць мастацтва ў Менску? Мікіта Моніч рэкамендуе

#мастацтва #музэй #калекцыя #мова @supermova
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7🔥3

group-telegram.com/sept_vadzianicy/824
Create:
Last Update:

BY Шэпт вадзяніцы

Share with your friend now:
group-telegram.com/sept_vadzianicy/824

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Two days after Russia invaded Ukraine, an account on the Telegram messaging platform posing as President Volodymyr Zelenskiy urged his armed forces to surrender. He said that since his platform does not have the capacity to check all channels, it may restrict some in Russia and Ukraine "for the duration of the conflict," but then reversed course hours later after many users complained that Telegram was an important source of information. In addition, Telegram's architecture limits the ability to slow the spread of false information: the lack of a central public feed, and the fact that comments are easily disabled in channels, reduce the space for public pushback. Telegram, which does little policing of its content, has also became a hub for Russian propaganda and misinformation. Many pro-Kremlin channels have become popular, alongside accounts of journalists and other independent observers. Following this, Sebi, in an order passed in January 2022, established that the administrators of a Telegram channel having a large subscriber base enticed the subscribers to act upon recommendations that were circulated by those administrators on the channel, leading to significant price and volume impact in various scrips.
from vn

Telegram Шэпт вадзяніцы
FROM American