Запуск міжведамаснай групы па Беларусі, запрашэнне Ціханоўскай на Саміт Трохмор’я і сустрэча з кіраўніком Кабінета Туска – вынікі дыпламатычных сустрэчаў у Польшчы Дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька, а таксама іншыя прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі правялі
шэраг сустрэчаў у Канцылярыях прэм’ера і прэзідэнта Польшчы, польскім МЗС і парламенце, а таксама з дыпламатычнай супольнасцю.
З кім адбыліся сустрэчы і якія вынікі?
▫️З
Паўлам Грасем, Кіраўніком Кабінета прэм’ер-міністра Польшчы
Дональда Туска абмеркавалі рэгіянальную бяспеку і супольную дзейнасць падчас
старшынства Польшчы ў Радзе ЕС, вынікі
форуму Касцюшкі, і
сустрэчы міністраў краінаў ЕС па еўрапейскіх справах.
▫️З намесніцай дырэктара Усходняга дэпартамента МЗС
Аннай Костшэвай-Міштал і спецпрадстаўніком па Беларусі
Адамам Халацінскім дамовіліся, што ў траўні пройдзе першае пасяджэнне міжміністэрскай працоўнай групы па вырашэнні пытанняў
легалізацыі, візаў, відаў на жыхарства і міжнароднай абароны беларусаў у Польшчы.
▫️З
Марцінам Лапчынскім, дырэктарам Бюро міжнароднай палітыкі прэзідэнта Польшчы, з якім абмеркавалі
дэталі ўдзелу Святланы Ціханоўскай на 10-ы Саміце Ініцыятывы Трохмор’я ў Варшаве.
▫️З парламентарыямі
Аляксандрай Вішнеўскай, Рышардам Петру, а таксама з Робертам Тышкевічам абмеркавалі прыняцце польскай рэзалюцыі аб непрызнанні бязвыбараў, падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве дэмакратычных сілаў і польскага парламента, паляпшэнне прававога рэгулявання для беларускай дыяспары, а таксама прававую экспертызу
Канстытуцыі Новай Беларусі з удзелам Венецыянскай камісіі.
▫️З амбасадарамі
Францыі, Вялікабрытаніі і Германіі пры АБСЕ закранулі пытанні далейшага супрацоўніцтва і падзякавалі за заяву аб непрызнанні «выбараў» у Беларусі.